Контрольная по "Белорусскому языку"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Октября 2012 в 11:41, контрольная работа

Описание работы

Узнікненне і фарміраванне беларускай мовы адбывалася ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. У III тысячагоддзі да нашай эры склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Перыяд супольнага жыцця славян працягваўся да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне карысталіся адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай або агульнаславянскай.
Самым працяглым у гісторыі беларускай мовы быў перыяд агульнаславянскі. Ад яго ў мовах сучасных славян захаваліся аднолькавая лексіка, аднолькавыя фанетычныя заканамернасці і рысы граматычнага ладу.

Содержание работы

Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:
1. Паходжанне беларускай мовы.
2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.
3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.
4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.
5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі.

Файлы: 1 файл

Bel2 (1).docx

— 33.66 Кб (Скачать файл)

 

10) Список - спіс

структура даных, якая змяшчае лінейна ўпарадкаванае  мноства элементаў, кожны з якіх мае спасылкі на даныя і на наступны і папярэдні элементы.

 

11) Алгоритм - алгарытм 

паслядоўнасць пэўных каманд-інструкцый, паводле якіх выконваецца некаторая задача за канечны час.

 

12) Программа  - праграма 

пэўная паслядоўнасць  каманд, якія выконвае мікрапрацэсар, каб рэалізаваць алгарытм і ад зыходных даных прыйсці да выніку.

 

13) Скаляр  – скаляр 

называецца  зменная ці поле, якое можа ўмяшчаць у сябе толькі адно значэнне ў нейкі  момант часу

 

14) Плагин  – плагін 

адносна невялікая праграмная частка, якая можа па патрэбе быць далучаная да асноўнай праграмы і дадаць ёй больш магчымасцяў.

 

15) Очередь  - чарга 

працэс, арганізаваны згодна прынцыпу FIFO (first in – first out): першы  прыйшоў – першы выйшаў; стуктура даных, якая мадэлюе такія працэсы.

 

16) Амплитуда  – амплітуда 

максімальнае  значэнне зрушэння або змянення пераменнай велічыні ад сярэдняга значэння пры  вагальным або хвалевым руху.

 

17) Массив  – масіў 

Паслядоўнасць аднатыпных элементаў, колькасць якіх фіксавана і якім прысвоена адно імя.

 

18) Модуль  – модуль 

састаўная частка чаго-небудзь, аддзельная або хаця б  мысленна вылучаемая з агульнага.

 

19) Моделирование  – мадэляванне 

даследаванне  аб’ектаў пазнання на іх мадэлях; пабудова мадэлі рэальна існуючых прадметаў  і з’яў.

 

20) световод  – святлавод 

ніць з  аптычна празрыстага матэрыялу (шкло), выкарыстоўваемая для пераноса святла ўнутры пры дапамозе поўнага ўнутранага адлюстравання.

 

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100 – 120 слоў) па спецыяльнасці,  у якім   былі   б   дзеепрыметныя   словазлучэнні   з суфіксамі -ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Русский текст.

 

В ходе анализа  системы, рассмотренной в предыдущем разделе, можно придти к выводу, что  выделенные сущности предметной области  не отражают основных ее закономерностей.

Использующиеся  связи «многие-ко-многим» не рекомендуются  при проектировании реляционных  баз данных. Поэтому самым лучшим решением было бы заменить отдельные  отношения на их декомпозицию, нормализующую  схему данных.

Правила нормальных форм, используемые в ходе проектирования баз данных, позволяют  избежать возникающих аномалий вставки, обновления и удаления данных. Рекомендуется  тщательно анализировать существующие в базе данных отношения, прежде чем  выполнять декомпозицию или соединение отношений. Ошибка при определении  сущностей в дальнейшем может  привести к изменению всей структуры  спроектированного программного обеспечения.

 

Пераклад на беларускую мову.

 

У ходзе  аналізу сістэмы, разгледжанай у  папярэднім раздзеле, можна прыйсці  да выніку, што вылучаныя сутнасці прадметнай вобласці не алюстроўваюць  асноўных яе заканамернасцяў.

Сувязі  “многія-да многіх”, якія выкарыстоўваюцца, не рэкамендуюцца пры праектаванні рэляцыенных баз даных. Таму самым  лепшым рашэннем было б замяніць асобныя  адносіны на іх дэкампазіцыю, якая нармалізуе схему даных.

Правілы нармальных форм, якімі карыстаюцца  ў ходзе праектавання баз даных, дазваляюць пазбегнуць узнікаючых анамалій устаўкі, абнаўлення і знішчэння  даных. Рэкамендуецца пільна аналізаваць  існуючыя ў базе даных адносіны, перш чым выконваць дэкампазіцыю альбо злучэнне адносін. Памылка  пры вызначэнні сутнасцяў можа прывесці да змянення ўсей структуры спраектаванага праграмнага забеспячэння.

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 6. Напішыце інфарматыўную ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашай спецыяльнасці.

Анатацыя  на дапаможнік па справаводству \Міхальчанка  А.М., Давыдава Э.М. Дапаможнік па справаводству  – Мн.: Полымя, 1993. – 333с.

У дапаможніку  прыведзены патрабаванні і рэкамендацыі па падрыхтоўцы і афармленню службовых  дакументаў, разгледзены пытанні  распрацоўкі бланкаў, работы з прапановамі, заявамі грамадзян. Таксама ў дадзеным дапаможніку вызначаны прынцыпы дакументаабароту, прымальныя для любой установы.

Дапаможнік  па справаводству адрасаваны кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама сакратарам, справаводам  і іншым асобам, якія займаюцца  справаводчай дзейнасцю.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Асабісты  дакумент.

Распіска

 

Я, Іваноў Іван Іванавіч, выкладчык Беларускага  дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі  і радыеэлектронікі, атрымаў з Мінскай базы спартыўнага інвентару 20 (дваццаць) пар лыжаў і 20 (дваццаць) рукзакоў для арганізацыі студэнцкага лыжнага турыстычнага паходу.

Абавязуюся  атрыманы інвентар вярнуць да 1 лютага 2011 г.

 

4 студзеня 2011 г.подпіс

 

 

Справавы  ліст.

Суправаджальны ліст

 

Иванцовай Наталлі Віктараўне,

дырэктару па персанале кампаніі ТАА "Элемент"

 

Дабрыдзень, шаноўнаяНаталляВіктараўна!

Ваша кампанія вядома як лідар на рынку канцтавараў і тавараў для офіса. Нядаўна я ўбачыў на Вашым сайце адкрытую вакансію кіраўніка аддзела маркетынгу. Азнаёміўшыся з пералікам кваліфікацыйных патрабаванняў, я прыйшоў да высновы, што магу прэтэндаваць на гэту пазіцыю, улічваючы той факт, што на працягу 10 год працаваў у сферы маркетынгу, зарэкамендаваўшы сябе добрым адмыслоўцам і кіраўніком.

Займаючы пасаду дырэктара па маркетынгу ў ТАА "Амега", я арганізаваў працу аддзела з нуля, правёў рэбрэндынг старога лагатыпа. Перагледзеўшы стратэгію прасоўвання прадукцыі, праз год дамогся павелічэння штомесячнага аб'ёму продажу у тры разы.

Паколькі рынак канцтавараў  мне вядомы, я вельмі хутка змагу  зарыентавацца ў новай сітуацыі, правесці аналіз бягучай дзейнасці  аддзела маркетынгу Вашай кампаніі і ўкараніць цікавыя ідэі, якія спрыяюць дасягненню высокіх паказчыкаў развіцця і прыбытковасці кампаніі.

Дзякуй за Вашу ўвагу да майго  ліста.

З задавальненнем прыму прапанову сустрэцца з Вамі і больш дэталёва пагаварыць пра маю прафесійную дзейнасць і пра тое, чым я магу быць карысны кампаніі.

Маё рэзюмэ і рэкамендацыі Вы знойдзеце ў далучаным файле.

З павагай,

Сокалаў Зміцер Васільевіч

Тэл. 8(017) 258-99-99


Информация о работе Контрольная по "Белорусскому языку"