Автор работы: Пользователь скрыл имя, 27 Февраля 2013 в 20:05, реферат
Абрады - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.
Уводзіны………………………………………………………………..стр.3
Асноўная частка………………………………………………………..стр.4
Заключная частка………………………………………………………стр.19
Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………..стр.20
УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы”
Факультэт эканомікі і кіравання
Тэма рэферата:
“НАРОДНЫЯ АБРАДЫ І СВЯТКАВАННІ БЕЛАРУСАЎ”
Выканала: Бялестра Анастасія Ігараўна
Змест:
Абрады - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.
Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.
Абрады
і святы з’яўляюцца састаўной часткай
традыцыйна-бытавой культуры беларускага
народа. Большая частка іх мае старажытнае
паходжанне і звязана з традыцыйнай ўсходнеславянскай
культурай, гаспадарчай дзейнасцю (каляндарныя
абрады), асабістай лёсам чалавека (сямейныя
абрады). Асаблівасцю беларускіх абрадаў
з’яўляецца перапляценне ў іх аграрна-бытавых,
язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў.
Традыцыі - гістарычна вызначаныя і агульнапрынятыя
ў пэўным грамадстве або сацыяльнай групе
спосабы паводзін. Як нормы паводзін традыцыі
паўсталі ў глыбокай старажытнасці; у
аснове традыцый былі першапачаткова
розныя забароны і абмежаванні, якія перадаваліся
з пакалення ў пакаленне і рэгулявалі
паводзіны асобы. На аснове традыцый аформілася
традыцыйнае права - сукупнасць гістарычна
распрацаваных і прынятых грамадствам
няпісаных норм паводзін у розных галінах
грамадскага і сямейнага жыцця. З узнікненнем
дзяржавы частка традыцый была ўключана
ў законы, выкананне якіх кантралявалася
дзяржавай. Акрамя гэтага, некаторыя традыцыі
атрымалі назву абрадаў. Аднак паміж традыцыяй
і абрадам існуе розніца, якая выяўляецца
ў наступным: традыцыя падае прыклад для
пераймання, абнаўляе і замацоўвае правілы
паводзін, а мэта абрадаў - пры дапамозе
эмацыйна насычанай сімволікі садзейнічаць
засваенню сацыяльнага вопыту ». Святы
- сукупнасць традыцый і звычаяў, якія
выказваюць і замацоўваюць пэўныя погляды,
пачуцці, адносіны людзей да прыроды і
адзін да аднаго. Яны паўсталі ў старажытнасці
і былі першапачаткова звязаны з каляндарным
і земляробчым цыклам. У працэсе гістарычнага
развіцця яны зведалі змены, некаторыя
адміралі, з’яўляліся новыя.
Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.
Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання, надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.
3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.
Абрады зямельныя. Зямельныя абрады ўзніклі ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаныя са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія - звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія - са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.
Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.
Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў.
Узніклі ў першабытнам
Сказаўшы, што такое святы і абрады я перахаджу да агульнага агляду свят і абрадаў беларусаў якія найбольш былі распаўсюджаны на Беларусі і іх невялікай характарыстыкі.
Стрэчанне ці грамніцы. Стрэчанне ці грамніцы - гуканне вясны. Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой.
Масленка. Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. З гэтага свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.
Гуканне вясны. Гэтае свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.
Саракі. Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.
Камаедзіца. Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.
Вялікдзень. Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. На гэта свята сустракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.
Наўскі Вялікдзень. Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радаўніца - свята ўшанавання памерлых.
Юр'я. Свята адзначалася 5 мая. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе выбіралі самую прыгожую з усіх дзяўчынаў, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня."
Пахаванне стралы. У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушэсця. На гэтае свята водзяць карагоды, спяваюць песні, якія абараняюць ад маланкі.
Зялёныя святкі. Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.
Купалле. Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонцазвароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны,Купалы і нават яго дочкі.
Жніво. Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.
Жаніцьба коміна. Гэтае свята было ўведзена яшчэ Пятром I. Прыпадала яно на 13-14 верасня. Па гэтаму святу сустракалі Новы год восенню.
Пакровы. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.
Дзяды. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.
Зімовыя святкі. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя прастаўленні. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага мясаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова - свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная-посная, багатая- шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.
Зрабіўшы агульны агляд беларускіх свят, я перахаджу да больш дэтальнага разгляда некаторых свят і абрадаў беларусаў, каб паказаць, чым жылі нашыя продкі раней, а таксама прыгажосць нашай культуры.
КУПАЛЛЕ
Святкаваць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасаліся паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, бо спальваючы гэта, быццам можна было дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл. Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды, часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак.
Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы на свята. У час абыхода кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Потым з музыкай, танцамі і карагодамі купальскі гурт начале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца, дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся, пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва.