Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Ноября 2013 в 13:55, биография
Васiль Мікалаевіч ЦЯПІНСКІ-АМЕЛЬЯНОВІЧ (~1530-40-я, в. Цяпіна Полацкага ваяводства (зараз Чашніцкі раён) — 1603), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, пераклвдчык.
Нарадзіўся ў сям'і баярына гаспадарскага Полацкага павету Мікалая Амельяновіча. Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам-Войнай ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамент маці 1563 г., працэс 1564 г. з Ю. Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх — Свіраны). Жыццёвы шлях Васiля Цяпiнскага амаль не асветлены пісьмовымі крыніцамі.
Васіль Цяпінскі - паслядоунік Францыка Скарыны
Васiль Мікалаевіч ЦЯПІНСКІ-АМЕЛЬЯНОВІЧ (~1530-40-я, в. Цяпіна Полацкага ваяводства (зараз Чашніцкі раён) — 1603), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, пераклвдчык.
Нарадзіўся ў сям'і баярына гаспадарскага Полацкага павету Мікалая Амельяновіча. Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам-Войнай ўпершыню ўпамінаецца ў дакументальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамент маці 1563 г., працэс 1564 г. з Ю. Осцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх — Свіраны). Жыццёвы шлях Васiля Цяпiнскага амаль не асветлены пісьмовымі крыніцамі. Год нараджэння невядомы. Традыцыйна (без якіх-небудзь грунтоўных падстаў) лічыцца, што ён нарадзіўся недзе ў 40-х гадах XVI ст. Пацвердзіць ці абвергнуць гэту гіпотэзу даволі цяжка. Датаваны 1578 г. партрэт Цяпінскага выклікае сумненні адносна паходжання гэтага мастацкага твора. Няма звестак аб вучобе Васіля Цяпінскага ў замежных універсітэтах, што таксама дало б нейкія падставы для больш дакладнага вызначэння даты яго нараджэння. Як сведчаць знойдзеныя дакументы, у кан. 50-х — пач. 60-х гг. XVI ст. бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо вельмі сталага ўзросту (тэстамент маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я — пачатку 40-х гадоў XVI стагоддзя. У 50-х гадах XVI стагоддзя ён самастойна удзельнічаў у судовых працэсах і не быў малодшым сынам у час складання тэстаменту. У ім згадваюцца таксама яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны — Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына. Новыя архіўныя дакументы і даследаванні дазволяць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя звесткі аб жыццёвым шляху Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
Паходжанне
Род Цяпінскіх становіцца вядомым
у актах Вялікага княства Літоўскага
толькі з XVI ст. як «кроўнародасны» (блізка
параднёны) з родам Слушак. Слушкі
былі знакамітай фаміліяй у другой
палове XVI—XVII стст., займалі многія
важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі
ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна
са звесткамі некаторых пазнейшых
гербоўнікаў, якія пры апісанні генеалагічных
каранёў знатных асоб нярэдка
прытрымліваліся легендарных
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без прозвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушання) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненняў ці пагрозы вайны. Яны змяшчалі агульныя звесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасці выстаўляемых узброеных коннікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коннік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 служб — у сярэдзіне XVI ст.).
Жыццё
Жонка Васiля Цяпiнскага Соф'я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладанні ў Мінскім, Лідскім, Ашмянскім, Віленскім паветах.
У 1567 г. служыў таварышам коннай роты аршанскага старосты Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Інфлянцкай вайне 1558—1563 гг. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у ВКЛ. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.
У канцы жыцця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 г. Полацкі гродскі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыццё выдаткаў, звязаных з кнігадрукаваннем.
Дзейнасць
Васiль Цяпiнскi прадоўжыў гуманістычныя
і культурна-асветніцкія
У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае
сродкі арганізаваў друкарню (якая
знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з
намерам выдаваць кнігі на русінскай
мове. У яго была добрая бібліятэка,
неабходная яму для выдавецкай дзейнасці.
Наважыўшыся надрукаваць
Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Евангелля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісанні святых Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Васiль Цяпiнскi ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія не толькі не дапамагалі народу развіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжання і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, «за такою неволею» замест «мудрости и цвичения» «оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим… встыдают». Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на русінскай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Васiль Цяпiнскi змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
У 60-я — 70-я гг. XVI ст. у ВКЛ было
цяжкае становiшча. Не скончылася яшчэ
Інфлянцкая вайна, няпростымі былі адносіны
паміж Польшчай і Вялікім княствам
Літоўскім у новым дзяржаўным
фарміраванні — Рэчы Паспалітай. Люблінская
унія 1569 г. закранула дзяржаўныя інтарэсы
Вялікага княства Літоўскага, у склад
Кароны былі інкарпараваны былыя
яго землі — Валынь, Кіеўскае
ваяводства, Падляшша. Умацаваліся
пазіцыі каталіцкай царквы, відавочнымі
сталі першыя поспехі езуіцкага
ордэна. У асяроддзі прывілеяваных
пластоў грамадства, князёў, паноў
і магнатаў, высокіх дзяржаўных ураднікаў
ВКЛ сталі развівацца не столькі
паланафільскія, сколькі паланізацыйныя
тэндэнцыі. Усё часцей у бытавым
і грамадскім жыцці мясцовай знаці
русінская мова саступала сваё месца
польскай, а часткова і лацінскай
мовам, пашыралася рэлігійная канверсія
(пераход шляхты ў каталіцызм), у
крызісным становішчы апынулася
праваслаўная царква. Пад уплывам
новых дзяржаўна-палітычных умоў і
ўнутраных супярэчнасцяў
Прыкметы неадназначных
У Супрасльскім зборніку XVI ст. перад прадмовай да Евангелля Цяпiнскага, змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.
Прадмовы
«Обычиване речей жалосных гвалтом слова до уст гонит». Уражвае шчырасць гэтай прадмовы, яе эмацыянальнасць, мастацтва, з якім Цяпінскі ў невялікім адносна творы сціплымі словамі акрэслівае духоўны заняпад грамадства, асабліва яго пастыраў, занядбанне боскіх запаведзяў, пагоню за матэрыяльнымі здабыткамі, пашырэнне невуцтва, недастатковую развітасць школьнай і кніжнай справы, «трапенасць» і «заведзенасць» народу простага, беднага, паспалітага. Нават калі спісаць некаторыя з гэтых абвінавачванняў на палемічную завостранасць твора, рэфармацыйныя погляды аўтара, карціна атрымоўваецца надзвычай драматычная.
«3 убогое своее маетности». Для асветніцкіх і талерантных поглядаў Цяпінскага вельмі характэрным быў яго заклік да духоўных іерархаў і свецкіх вучоных асоб, выпускнікоў еўрапейскіх універсітэтаў, магістраў і дактароў навук, якія павінны б былі актыўна займацца школьнымі, кніжнымі і іншымі патрэбнымі рэчамі. На жаль, гэтыя яго чаканні не спраўдзіліся. Адчуваючы вострыя патрэбы Айчыны і свайго народа, ён вымушаны быў сам узяцца за гэту высакародную справу. Лепей сказаць яго ўласнымі словамі:
«И о тое маючи пана (бога) на помочи, не смысленым або красомовным выводом, не залецаными ани часу угажаючими словы, але яко сприязливый, простый и щирий правдиве, верне а отвористе з зычливости ку моей отчизне, — поневаж, которым бы то властней учинити пристоило митрополитове, владыки и нихто з учоных через так многий час не хотели…»
Па сціслых словах прадмовы бачна, як цяжка прыйшлося небагатаму шляхціцу Вясiлю Цяпiнскаму ў ажыццяўленні складанай справы па перакладу евангельскіх кніг, наладжванні ўласнай друкарні, якія фінансавыя і іншыя перашкоды прыйшлося пераадольваць.
«3 убогое своее маетности народу моему услугую, на которой, и теж при ней и на именечку, хотя ж то было невеликое вжо для накладу, а злаща книг старих, давних на розных и неблизких месца[х] доставаючи, надто еще в минулые лета тяжкие дороги, дле друку и потреб, тому належачих, подымаючи, а праве все до того зачинаючи знову, ач вельмим стол[ь] предсе и должачисе»
Смерць
Не так даўно адкрылася
У гродскім судзе месца менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны баяраў Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на зямяніна К. Гурына з маёнтка Юнцаўскі за гвалтоўны напад і збіццё іх у стадоле маёнтка Крайскі.
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх з'яўлення ў межах Вілейшчыны і мэце падарожжа:
«…по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими… перед судом… з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»
Такім чынам, дакумент сведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымi братамi ці на пачатку 1600 г., ці ў 1599 г. ужо ў сталым узросце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасці Васіля і Мацея Цяпiнскiх, пра што гаворыцца ў дакуменце з «Літоўскай метрыкі». Аб шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Евангелля».