Аграрная рэформа Сігізмунда ІІ Аўгуста ў ВКЛ (1577 г.). Станаўленне фалварчна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2014 в 00:20, контрольная работа

Описание работы

1. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны и сутнасць..
2. Станаўленне Фальварачна-панчшчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працесу запрыгоньвання сялян.

Файлы: 1 файл

ИБ.docx

— 36.22 Кб (Скачать файл)

Рэформа была першым буйным умяшаннем дзяржаўнай улады ў працэс землеўладкавання ў Вялікім княстве Літоўскім. Яна азначала новую ступень у развіцці феадальных адносін, паколькі спрыяла ма-саваму запрыгоньванню сялян. Валочная памера уніфікавала павіннасны прыгнёі. Цяпер па ўсёй краіне, ва ўсіх відах маёнткаў у сялян адной катэгорыі павіннасці былі аднолькавыя і вызначаліся колькасцю валок, якія знаходзіліся ў іх карыстанні. Уніфікацыя павіннаснага прыгнёту падарвала эканамічную аснову ўцёкаў сялян ад сваіх гаспадароў у пошуках лепшага жыцця. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Сялян стала можна прадаваць, мяняць, аддаваць у якасці закладу як усю сям’ю, так і асобных яе членаў. Гэта была найболып жорсткая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль трыста гадоў.

У выніку валочнай памеры прыбыткі феадалаў ад маёнткаў значна выраслі. Шчодрыя княжацкія дараванні; а  таксама захоп феадаламі часткі сялянскай зямлі паскорылі яе канцэнтрацыю ў адных руках, прывялі да стварэння буйнейшых магнацкіх уладанняў — латыфун-дый, што мелі па тысячы і больш сялянскіх двароў. Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феада-лаў. Сярод іх болыпасць склалі католікі літоўскага паходжання.

У заходняй і цэнтральнай  Беларусі ажыццяўленне рэформы пры-вяло да замены абшчыннага землекарыстання  падворным. ,

У XIV – XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, болыпая  частка з іх былі невялікія. Гэта -паселішчы з некалькіх вуліц з 200 – 300 дварамі. Найболып буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час з’яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак. Раслі і паселішчы гарадскога тыпу — мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяр-жаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40 % усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйнымі, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Разам з прыватнаўласнымі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія, гарады. Іх насельніцтва лічылася вольным. Аднак у XVI ст. у гэтых гарадах  з’явіліся ўладанні вяльможных і  духоўных феадалаў разам з залежным ад іх людам. Прыватныя ўладанні ў  велікакняжацкіх гарадах атрымалі назву “юрыдык”. Яны складалі адасобленую  частку горада і не падпарадкоўваліся  ўладзе гарадскога самакіравання.

3 ростам гарадоў гараджане  імкнуліся пазбавіцца ад феадальнай  залежнасці 1 атрымаць свабоду, а  таксама права на самакіраванне.  Феадальная залежнасць перашкаджала  развіваць гарадскія промыслы  і гандаль. Таму з канца XIV ст. літоўскія князі сталі дараваць гарадам права на самакіраванне, названае магдэбургскім на прыкладзе таго.

Права, якім валодаў г. Магдэбург. Паводле магдэбургскага права, насельніцтва вызвалялася ад выканання адработачных (паншчынных) павіннасцей на карысць феадала. Яны замяняліся адзіным грашовым падаткам. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі амаль усе буйнейшыя гарады Беларусі. Мінску яно было даравана ў 1499 г. . Што ж сабой уяўляла гарадское самакіраванне? Галрўным орга-нам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з рады (выбарнага органа кіравання) і лавы (суда). На чале рады стаяў войт, як правіла прызначаны літоўскімі князямі . Сябры рады (райцы) выбіраліся з гарадскіх багацеяў. Радзе належалі функцыі кіравання не толькі жыццём горада, але і суда. Аднак судовыя функцыі яна выконвала толькі па маёмасных і грамадзянскіх справах. Крымінальныя справы разбіраліся лавай. Лаўнікі (сябры лавы) выбіраліся гараджанамі. Месцам знаходжання рады ў гарадах былі спецыяльна пабудаваныя для гэтай мэты будынкі-ратушы.

Насельніцтва гарадоў  фарміравалася за кошт беглых сялян, а так-сама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. Сярод жыхароў гарадоў каля 80 % былі беларусы. Тут жылі таксама рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Болыпую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Яны называліся мяшчанамі. Акрамя іх у гарадах мелася вялікая колькасць гарадскіх нізоў (плебса). Былі і жабракі-найміты.Насельніцтва ў гарадах і мястэчках займалася і сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.

Да другой паловы XVI ст. у буйных гарадах рамяством займалася болыпасць жыхароў. На Беларусі было вядома болыд за 100 рамесніцкіх спецыяльнасцей. Высокага ўзроўню дасягнула ювелірная справа. Знач-ную ролю адыгрывала апрацоўка металу. Беларускія рамеснікі займаліся таксама апрацоўкай дрэва, касцей, каменя. Асабліва славіліся беларускія майстры-гарбары. Юхт, замша, саф’ян і іншыя вырабы карысталіся вялікім попытам у Полыпчы і гарадах Прыбалтыкі, куды вывозіліся гэтыя вырабы цэлымі партыямі. Высокім узроўнем развіцця вызнача-лася і шклаварнае рамяство. Майстры-шклавары ў Шыдлоўцы (каля Слоніма) умела выраблялі келіхі, кубкі і іншы посуд. Значную частку насельніцтва гарадоў складалі гандляры, пераважна дробныя. Але былі і буйныя купцы, што займаліся аптовым гандлем. У некаторых гарадах (Магілёў, Слуцк і інш.) купцы мелі свае саюзы (брацтвы), падобныя да цэхаў рамеснікаў.

Рамеснікі адной спецыяльнасці  былі аб’яднаны ў цэхі. Яны ствараліся з мэтай абароны грамадскіх, палітычных і маёмасных пра-воў горада. Гэта былі своеасаблівыя манапалізаваныя структуры, якія дапамагалі рамеснікам пазбегнуць канкурэнцыі, а таксама засцерагчы мясцовы гарадскі рынак ад вырабаў іншагародніх і іншаземных рамеснікаў. Цэх уяўляў сабой не толькі вытворчую кааперацыю, але і вайсковую адзінку. Падчас ваенных дзеянняў цэхі пераўтвараліся ў вайсковыя атрады, якія абаранялі горад і крэпасць, займаючы раней акрэсленае для кожнага цэха месца дыслакацыі. Цэхавыя статуты, баронячы рамеснікаў ад канкурэнцыі, як і любыя манапалізаваныя структуры, прыпынялі развіццё гарадскога рамяства, абмяжоўвалі вытворчую дзейнасць, утрымлівалі тэндэнцыі да застою. Некаторыя цэхі, асабліва ў буйных гарадах, аб’ядноўвалі вялікую колькасць рамеснікаў. Так, напрыклад, цэх мяснікоў у Слуцку налічваў у сваім складзе болып за 100 чалавек, у тым ліку 38 майстроу. Узначальвалі цэхі самыя заможныя майстры. Для дапамогі майстры наймалі чаляднікаў і вучняў, якія не столькі вучыліся, колькі выконвалі функцыі слуг. Становішча вучняў было не лепшае, чым у дваровых слуг у феадальным маёнтку. Майстры мелі права караць і біць вуч-няў. Таму ўцёкі сярод вучняў былі частай з’явай, меры па спыненню ўцёкаў прадугледжваліся статутам кожнага цэха.

У XIV – XVI стст. развіваецца  ўнутраны і знешні гандаль гарадоў  Беларусі. Таргі і кірмашы становяцца атрыбутам гаспадарчай дзейнасці  гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 -2 разы на тыдзень. Кірмашы  існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз на год. У іх удзельнічалі не толькі мясцовыя, але і замежныя гандляры і купцы. Гарады Беларусі гандлявалі з рускімі, украінскімі, польскімі гарадамі, а таксама з некаторымі гарадамі Усходу. На знешні рынак Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартаваліся жалеза, медзь, волава, свінец, Металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядзец, прадметы раскошы.

Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV – XVI стст. Мацнела эканамічная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх масавага запрыгоньвання. Цэнтрамі куль-турнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Іх роля ў эканоміцы Беларусі ўзрастала. Гарады пашыраліся за^кршт прытоку сельскага насельніцтва. Выявіліся сацыяльная і кіраўнічая структуры. Гарады змагаліся за права на самакіраванне (магдэбург-скае права), што пашырыла магчымасці развіцця рамяства і гандлю.

 

Литература

 

  1. История Беларуси. Часть 2 /Под ред. Трещенка Я.И. –Могилев, 2005. -310с.
  2. Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. История Беларуси. -Мн. 2001.-592с.
  3. Лыч Л., Навіцкі Ул. Гісторыя культуры Беларусi. -Мн., Экаперспектыва.,1997 г.-453с.
  4. Нарысы гiсторыi Беларусi. /Пад рэд. М.П. Касцюка: У 2-х ч. Мн. 1994, 1995. -500с.
  5. Саракавiк I. А. Гiсторыя Беларусi у кантэксце сусветнай гiсторыi. Мн., 2006. -456.
  6. Юхо Я.А. Кароткі нарыс дзяржавы i права Беларусi. -212с.

Информация о работе Аграрная рэформа Сігізмунда ІІ Аўгуста ў ВКЛ (1577 г.). Станаўленне фалварчна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян