Автор работы: Пользователь скрыл имя, 24 Мая 2013 в 22:33, реферат
Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі, яе жыхарам незлічоныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страту амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Агульныя страты склалі каля 52 млн. руб. серабром – для прыкладу, памер штогадовага падатку с Беларусі на карысць дзяржбюджэту – 1 млн. руб. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Толькі вельмі ўраджальныя 1813 і 1814 гг. паслабілі цяжар пасляваеннай разрухі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, адначасова сялянам аб’яўлялася “мілась ад Бога”.
БЕЛАРУС Ь I ВАЙНА 1812 ГОДА.
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім
кантыненце склалася надзвычай напружаная
міжнародная сітуацыя. Галоўнымі
суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся
Англія, Расія і Францыя, якія вялі
зацятую барацьбу за гегемонію на
кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя,
якая з прыходам да ўлады Напалеона,
захоплівала і ўсталёўвала
Генерал Напалеон Банапарт, які праявіў сябе як буйны военачальнік на завяршальным этапе французскай рэвалюцыі, у 1799 г. стаў першым консулам, а ў 1804 г. - імператарам Францыі. Ён устанавіў дыктатуру, абапіраўся на буйную буржуазію, армію, паліцыю і чыноўнікаў. У выніку абарончыя войны часоў рэвалюцыі ператварыліся ў захопніцкія імперыялістычныя войны Французскай імперыі. З пашырэннем агрэсіі выспявалі планы еўрапейскага, а затым і сусветнага панавання. У войнах пачатку XIX ст. Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю і падпарадкаваў іх сваёй уладзе. На шляху да абсалютнага панавання ў Еўропе стаялі Расія і Англія.
У 1806-1807 гг. чацвертая антыфранцузская
кааліцыя (Англія, Прусія, Расія і
Швецыя) была разбіта, войскі Напалеона
рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У
такіх умовах расійскі імператар
Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца
на перамір’е, якое прапанаваў яму
Напалеон.
Каля Цільзіта былі падпісаны 7(19) ліпеня 1807 г. мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. З тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй, было створана Герцагства Варшаўскае. Да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі.
Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучэнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыённы спосаб забеспячэння харчамі і фуражом. Эканамічнаму развіццю перашкаджала кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцкага міру. Зразумела, што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце. Да таго ж яна была незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося пасля далучэння да Расіі тэрыторый Рэчы Паспалітай і правадзімай “рэвізіяй” дваранскага паходжання.
Расійскі імператар Аляксандр
I разлічваў адцягнуць памешчыкаў
заходніх губерняў ад Напалеона палітычнымі
контркрокамі ў "польскім пытанні".
Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць
пад эгідай Расіі Вялікае княства
Літоўскае. Па даручэнні імператара
ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі
і граф Л. Плятэр склалі праект "Палажэння
аб праўленні аўтаномным Вялікім
княствам Літоўскім", якое павінна
было ахапіць усе тыя тэрыторыі,
што дасталіся Расіі ад былой
Рэчы Паспалітай у 1772-1807 гг. У процівагу
канстытуцыі Варшаўскага
У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі – традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага было абвешчана як першы крок у гэтым накірунку. Сярод беларускай шляхты праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе яны паступалі на вайсковую службу. Гэта прымусіла расійскія ўлады аб’явіць аб секвестры і канфіскацыі маёмасці ад’ехаўшых у Герцагства.
Але частка шляхты насцярожана
пазірала на рэформы ў Герцагстве
Варшаўскім, асаблівую заклапочанаснь
выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага
права. Для многіх шляхцічаў імя
Напалеона было непарыўна звязана
з французскай рэвалюцыяй, якая знішчыла
ўсе феадальныя інстытуты. Да таго ж,
частка магнатаў і буйных землеўласнікаў
(М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі. А.Е. Чартарыйскі)
звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію
ВкЛ ці Рэчы Паспалітай у складзе
Расійскай імперыі пад
Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 тыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціёна (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). Рэзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37,5 тыс. чалавек) каля Мазыра
10(22) чэрвеня Напалеон
абвясціў Расіі вайну, а 12(24)
чэрвеня напалеонаўская «
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачалі адыход з мэтай злучэння. 16 (28) чэрвеня французы занялі Вільну, 26 чэрвеня (8 ліпеня) – Мінск. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных сражэнняў. 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) адбылася бітва пад Мірам, 11 (23) ліпеня – каля вескі Салтанаўка. 15 (27) ліпеня пад Кобрынам французы былі вымушаны капітуліраваць, што была адзначана як першая перамога расійскай арміі над французамі. 18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) адбыліся Клясціцкія баі пад Полацкам, у якіх загінуў генерал Кульнеў. Да пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. 16 (28) ліпеня ў Віцебску Напалеон прапанаваў Аляксандру I пачаць мірныя перагаворы, але адказу не атрымаў.
Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарацкое насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Спачатку ў «Вялікай арміі» бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца, кідала свае дамы, уцякала ў лес. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала і антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны вялі расійскія ўлады і праваслаўная царква.
Для кіраўніцтва акупіраванымі
тэрыторыямі Напалеонам 1(13) ліпеня
ў Вільні быў створаны ўрад –
Камісія часовага праўлення ВкЛ,
паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся
на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую
губерні і Беластоцкую акругу.
У склад Камісіі ўвайшлі сем
чалавек: С. Солтан, К. Прозар, Ю. Серакоўскі,
А. Сапега, Ф. Ельскі, А. Патоцкі, Я. Снядзецкі
– прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў.
У кампетэнцыю Камісіі
Приказ Наполеона I от 1 июля
1812 г. о создании Комиссии Временного
правительства Великого княжества
Литовского.
Фотокопия.
Печатный документ. На белорусском языке.
Перевод с польского языка. Часовая мінская
газета. 1812 год. Мінск, 2008. С. 25-27
Аналагічным чынам былі арганізаваны органы кіраўніцтва ў Віцебскай, Магілеўскай і Смаленскай губернях, але яны не падпарадкаваліся віленскаму ўраду. Гэта адзначае, што Напалеон не зрабіў таго, што ад яго чакала значная частка шляхты былой Рэчы Паспалітай: не злучыў у адно тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, і не пажадаў запэўніць у тым, што гэта будзе зроблена ў бліжэйшай будучыні. Напалеон наўрад ці жадаў узнікнення ў Еўропе буйной дзяржавы. Абвяшчэнне аб стварэнні Рэчы Паспалітай непазбежна пашкодзіла б адносінам расійскага і французскага імператараў, перакрыла б Напалеону ўсялякую магчымасць у будучым дамовіцца з Аляксандрам I.
Перад створанымі ваеннай і цывільнай адміністрацыямі была пастаўлена адна галоўная мэта: харчовае і фуражнае забяспячэнне напалеонаўскага войска. Сітуацыя ўскладнялася тым, што Напалеон не разлічваў на доўгатэрміновыя ваенныя дзеянні і своечасова не падрыхтаваў запасаў, а камунікацыі «Вялікай арміі» аказаліся надзвычай расцягнутымі і здзейсняць падвоз харчоў і фуражу з Еўропы было практычна не магчымым.
Важнай задачай, якая паўстала
як перад мясцовымі
Записка могилёвского предводителя дворянства о реквизициях наполеоновской армии и крестьянском движении в губернии
Дакументы и матэрыялы па гiсторыi Беларусi (1772-1903 г.г.)
Т.2. С. 47-48
«По вторжении многосложных неприятельских сил в пределы Могилёвской губернии и по занятии частию оных, состоявших под начальством французского маршала Даву, губернского г. Могилёва образовалось временное управление; после сего под начальством ген. Маркиза Далорна учреждена была губернская, а по уездам, кои были объяты неприятелем, уездные комиссии из частных лиц. Действия сих комиссий имели главнейшее направление к доставлению, по строгим требованиям тогдашнего начальства, продовольственных и прочих веществ для войск, а в отношении полицейского порядка основано было правление на правах военных, которых власть распространялась и на жителей вообще. Сим образом губерния управлялась до первого появления в оную оружия победоносных войск наших. События самой войны оставили в пвмяти следующую историю.
Во время кровопролитного
сражения, ознаменовавшегося при
д. Салтановке, занят был неприятелем
г. Могилёв и окрестные уезды.
Пока не установилось
От внезапного похищения
неприятелем драгоценных
У найбольш складанай сітуацыі апынулася беларускае сялянства. Ва ўмовах вайны сяляне пачалі больш рашуча і актыўна супраціўляцца прыгнятальнікам і ўладам. 3 прыходам французскай арміі сяляне чакалі, што Напалеона скасуе прыгоннае права. Але рэаліі вайны (рабункі, рэквізіцыі, здзекі) штурхалі сялян на супраціўленне. Яны актывізаваліся і пачалі даваць адпор малалікім групам марадзёраў, нападаць на адстаўшых ці заблудзіўшых салдат, на каманды фуражыраў «Вялікай арміі». Такія выпадкі становяцца звычайнай з’явай і наносяць вялікую шкоду французскім акупантам і аб’ектыўна спрыяе расійскай арміі.
Адначасова ў беларускіх лясах дзейнічалі рускія армейскія партызанскія атрады, якія ўзначальвалі Д.В. Давыдаў, А.Н. Сяславін і інш. Сваімі анфранцузскімі дзеяннямі вядомы жыхары вёскі Жарцы, беларускія сяляне Максім Маркаў, Тарас – кіраўнікі партызанскіх атрадаў з мясцовых жыхароў.
Новыя ахвяры і разбурэнні прынесла Беларусі адступленне напалеонаўскага войска і рух рускай арміі на захад. Як вядома, Напалеон пачаў адступленне з Масквы 7(19) кастрычніка, і ў хуткім часе «Вялікая армія» апынулася на Беларусі. Менавіта на беларускай зямлі адбылося канчатковае паражэнне напалеонаўскай арміі – 14-17 (26-29) лістапада пры пераправе цераз Бярэзіну каля вескі Студзенка (раен Барысава). Праз две нядзелі рэшткі «Вялікай арміі» пакінулі мяжу Расійскай імперыі.
Ваенныя падзеі 1812 г. прынеслі Беларусі, яе жыхарам незлічоныя страты. Дзесяткі тысяч загінуўшых, безліч зруйнаваных гарадоў і вёсак, страту амаль паловы пасяўных плошчаў і жывёлы. Агульныя страты склалі каля 52 млн. руб. серабром – для прыкладу, памер штогадовага падатку с Беларусі на карысць дзяржбюджэту – 1 млн. руб. Расійскія імперскія ўлады не спяшаліся прымаць кардынальных мераў па стабілізацыі становішча. Толькі вельмі ўраджальныя 1813 і 1814 гг. паслабілі цяжар пасляваеннай разрухі. Прыгоннае права было захавана, працягваліся рэкруцкія наборы, налогавы прэс амаль не зменшыўся. У той жа час мясцовая шляхта, скампраметаваная супрацоўніцтвам з Напалеонам, захавала свае правы і прывілеі. Маніфесты Аляксандра I ад 12 снежня 1812 г. і 30 жніўня 1814 г. аб’яўлялі амністыю дваранству, схіліўшымуся да Напалеона, адначасова сялянам аб’яўлялася “мілась ад Бога”.