Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Ноября 2014 в 16:58, реферат
Самыя жорсткія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў час Вілікай Адчынай вайны з захопнікамі ў 1941-1945гадах. 22 чэрвеня 1941 года раніцай, калі ўсе людзі мірна спалі, нямецка-фашысцкія войскі раптоўна абрынулі на гарады і вёскі Беларусі і іншых савецкіх рэспублік тысячы снарадаў і бомб.
Абаронцы Радзімы. Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці. Амаль месяц гераічна трымаліся яе абаронцы. Ужо ўзяты быў Мінск, фашісцкія танкі стаялі каля сцен Смаленска. А ў глыбокім тыле ворага працягваў змагацца гарнізон. Мужна біліся пагранічнікі лейтэнанта Андрэя Кіжаватава, салдаты маёра Пятра Гаўрылава. На сценах крэпасці да нашага часу захаваўся надпіс, пакінуты яе абаронцамі: ”Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!”
Подзвіг абронцаў Брэсцкай крэпасці стаў прыкладам мужнасці і адвагі, вернасці воінскаму абавязку.
Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны
Самыя жорсткія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў час Вілікай Адчынай вайны з захопнікамі ў 1941-1945гадах. 22 чэрвеня 1941 года раніцай, калі ўсе людзі мірна спалі, нямецка-фашысцкія войскі раптоўна абрынулі на гарады і вёскі Беларусі і іншых савецкіх рэспублік тысячы снарадаў і бомб.
Абаронцы Радзімы. Першы ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны Брэсцкай крэпасці. Амаль месяц гераічна трымаліся яе абаронцы. Ужо ўзяты быў Мінск, фашісцкія танкі стаялі каля сцен Смаленска. А ў глыбокім тыле ворага працягваў змагацца гарнізон. Мужна біліся пагранічнікі лейтэнанта Андрэя Кіжаватава, салдаты маёра Пятра Гаўрылава. На сценах крэпасці да нашага часу захаваўся надпіс, пакінуты яе абаронцамі: ”Паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!”
Подзвіг абронцаў Брэсцкай крэпасці стаў прыкладам мужнасці і адвагі, вернасці воінскаму абавязку. Абаронцы ішлі на подзвіг, не думаючы пра славу. Яны змагаліся за Радзіму. І так было на ўсіх франтах на працягу ўсёй вайны: у бітвах пад Масквой і Сталінградам, пад Курскам і на берагах Дняпра.
Самааддана змагаліся з гітлераўцамі франтавікі. У абарончых баях пад Оршай капітан Іван Флёраў камандаваў батарэяй рэактыўных мінамётаў — «Кацюш». У час Курскай бітвы лётчык Аляксандр Гаравец у адным з паветраных баёў збіў 9 варожых самалётаў. Але 3aгінуў i сам. Яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
На тэрыторыі Беларусі, якая была захоплена ворагамі, разгарнулася сапраўдная народная вайна. У ей удзельнічалі як дарослыя, так i дзеці. Партызанскім разведчыкам i сувязным стаў амаль стогадовы дзед Талаш. Гераічна змагаўся з фашыстамі юны партызан Марат Казей, якому было усяго 14 гадоў. Яму пасмяротна присвоена званне Героя Савецкага Саюза.
На чыгуначнай станцыі Орша падпольшчыкі на чале з Канстанцінам Заслонавым наладзілі выраб мін пад выглядам кавалкаў вугалю, якімі ўзрывалі паравозы захопнікаў. Затым заслонаўцы арганізавалі партызанскі атрад. Беларускія партызаны разгарнулі так званую «рэйкавую вайну». Яны пускалі пад адхон варожыя цягнікі, узрывалі рэйкі i чыгуначныя масты. У выніку фашысты панеслі значныя страты. Канстанціну Заслонаву, які загінуў у час бою, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Трывожныя званы. Любоў да Бацькаўшчыны, чалавечая годнасць, нянавісць да захопнікаў заклікалі ісці ў бой супраць тых, хто жадаў ператварыць нашу зямлю ў лагер смерці за калючым дротам. У лагеры Трасцянец, што пад Мінскам, за тры гады фашысты знішчылі 206 тысяч чалавек. Гэта значыць, кожныя 10 хвілін тут гiнyў адзін чалавек. На карце Беларусі вы не знойдзеце сёння назваў мнoгix даваенных вёсак. Яны былі спалены фашысцкімі карнікамі ў час вайны разам з жыхарамі. Такая трагедыя адбылася ў вёсцы Хатынь у Лагойскім раёне.
Гэта здарылася ў сакавіку 1943 года. У вёску ўварваліся карнікі. Яны сагналі ўсіх жыхароў у хлеў, зачынілі дзверы і падпалі. Крывавым полымем гарэлі людзі. Разам з людзьмі пачалі і іх хаты. Фашысты загубілі 149 чалавек – дарослых, старых і дзяцей.
Сёння на месцы Хатыні – помнік. Там, дзе былі хаты, свечкамі стаяць коміны. А ўверсе на іх – званы. Трывожна нагадваюць яны людзям аб жудаснай трагедыі тых 186 беларускіх вёсак, якія так і не аднавіліся пасля вайны. Не засталося жыхароў, якія маглі б паставіць новыя хаты, пасадзіць сады, вырасціць і навучыць дзяцей. За гады вайны было зруйнавана больш 200 беларускіх гарадоў, спалена больш за 9 тысяч вёсак. Каля трох мільёнаў жыхароў Беларусі загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне. Летам 1944 года свецкія вайскі пачалі канчатковае выгнанне ворага з Беларусі. Разам з салдатамі родную зямлю вызвалялі партызаны. Імкліва рушылі савецкія войскі да Мінска. Тут знаходзіліся вялікія сілы гітлераўцаў. Яны былі акружаны і знішчаны або ўзяты ў палон. 3 ліпеня 1944 года беларуская сталіца была вызвалена ад ворага. У тым месцы, дзе адбылося акруженне фашысцкіх войскаў пад Мінскам,пасля вайны ўзняўся Курган Славы. Ён сімвалізуе подзвіг і мужнасць савецкіх воінаў. Цяпер мы святкуем 3 ліпеня як дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).
У далёкім Берліне, за тысячы кіламетраў ад роднай зямлі, здзейсніў свой подзвіг воін-беларус Трыфан Лук'яновіч. У нейкі момант жорсткага бою нечакана стала ціха. У цішы раптам пачуўся дзіцячы плач. Трыфан Лук'яновіч папоўз да дзіцяці, забраў яго i паўзком накіраваўся да cвaix. Гэта была нямецкая дзяўчынка, маці якой загінула ў час бою. Як толькі ён перадаў дзяўчынку сваім сябрам — грымнуў стрэл. Фашысцкая куля смяротна парашла адважнага воіна. У гонар гэтага подзвігу на берлінскай вуліцы, дзе загінуў наш салдат, стаіць памятны знак. А ў адным з паркаў Берліна пабудаваны цудоўны помнік.
9 мая 1945 года скончылася Вялікая Айчынная вайна. Таму гэты дзень мы святкуем як Дзень Перамогі.