Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII- XVIII стагоддзях. Становішча сялянства

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Декабря 2014 в 00:49, контрольная работа

Описание работы

У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

Файлы: 1 файл

Документ Microsoft Word.docx

— 36.53 Кб (Скачать файл)

3 другой паловы XVIII ст. узрасла  таварнасць рамяства, што у сваю  чаргу садзейшчала выкарыстанню  наёмных ратботнікау, што сведчыць  аб пачатку развіцця капіталістычных  адносін. У гэты перыяд пачанаецца  разлажэнне цэхавай сістэмы рамяства. Колькасць цэхау прыкметна зменшылася  да канца XVIII ст. Калі у Магілёве, напрыклад, раней налічвалася 17 цэхау, то У 80-я гг. XVIII ст. ix было толькі 9. У той жа час колькасць  рамеснікау, якія не уваходзяць  у цэхавую арганізацыю, значна  узрасла. Такое становішча павялічвала  канкурэнцыю i садзейшчала разбурэнню  сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.

Новай з'явай у эканамічным жыцці Беларусі было зараджэнне у XVIII ст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы i ручной тэхніцы. Мануфактура садзейшчала павышэнню прадукцыйнасці працы i паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасці

Пачатак стварэнню на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы, яюя валодалі багаццямі i танную рабочую сілу – прыгонных сялян. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі лічацца шкляны завод у Налібоках . Завод быу пабудаваны у пачатку 20-х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоускага Ганнай Радзівіл. У канцы XVIII ст. на заводзе працавалі некалькі дзесяткау чалавек i выраблялі больш за 100 назвау розных вырабау.

Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быу Урэцкі шкляны завод, які пачау дзейшчаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. На гэтым прадпрыемстве галоуную увагу звярталі на вытворчасць дарагой крыштальнай пасуды, дэкаратыуных шкляных вырабау.Асабліва славіся завод cваімі люстэркамі.

У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Рдзівіл заснавау у Слуцку фабрыку паясоу, якія карыствліся вялікім попытым. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоувалі слуцкія мяшчане i прыгонныя сяляне. У канцы XVIII ст. слуцкія паясы экспанаваліся у Парыжы на сусветнай выставе i атрымалі высокую адзнаку.

Мануфактуры Беларусі у XVIII ст. у сваей аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць з ix работнікау складалі прыгонныя сяляне. Аднак некаторыя мануфактуры мелі асаблівасці, характэрныя для капіталістычнай вытворчасці — параунальна высокі узровень вытворчага абсталявання, тэхтчнае раздзяленне працы, аплата працы з улікам кваліфікацыі, а у асобных выпадках - здзельная аплата.

Купцы, як і рамеснікі стваралі свае аб’яднанні – брацтвы ці гільдыі. купецкія супольнасці імкнуліся да манаполіі у межах свайго горада і яго пераферыі. Члены купецкіх таварыствау прыносілі прысягу на вернасць гораду і свайму цэху, карысталіся пэунымі прывелеямі , мелі на утрыманні адзі ці некалькі культавых будынкау. З атым як купцы вядуць гандаль наглядалі “інстыгатары”, якія разглядалі скаргі на купцоу, правяралі гандлевыя аперацыі, купецкія і агульна гарадскія вагі, бязмены, якасць таварау і г. д.

Гандлёвыя сувязі Беларусі у сярэднявеччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя i працяглыя былі сувязі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з крашамі Заходняй Еуропы. У Заходнюю Еуропу з Беларусі вывозілся жыта, пянька, лес i іншыя тавары сельскай i лясной гаспадаркі. Значны зрух адбыуся у накірунку знешняга гандлю, якім займалася гарадское купецтва 3 Pacii на Беларусь завозілася футра i саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла i г.д., з Польшчы - сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава i г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцов з 30 гарадоу Беларусі Пастаяннай пагрозай для купецтва, як i для рамеснікау, было самавольства магнатау i шляхты, якія рабавалі купцоу, разганялі кірмашы i гандлёвыя арганізацыі У барацьбе з самавольствам феадалау з мэтай аховы cваix гандлярскіх інтарэсау у шэрагу гарадоу (Магілёу, Пінск i інш.) ствараліся цэхі купцоу, якія рэгулявалі парадак куплі i продажу таварау, адносіны паміж купцамі i іншыя справы.

У дрогой палове XVIII стагоддзя гандаль ажывіуся. Гэтаму садзейнічала аднауленне сельскай гаспадаркі , развіцце мануфактуры, паляпшэнне сродкау зносін. На унутраным рынку значную ролю адыгрываюць кірмашы, найбольш буйныя у Мінску, Шклове, Бешанковічах, Зэльве. Ажыуленню гандлю садейнічау шэраг мер , прынятых дзяржавай у гэтым напрамку. У 1766г. на Варшаускім сейме была прынята пастанова аб усталяванні у ВКЛ адзіных мер і вагі. Парушальнікам пагражау штраф.

У наступны перыяд, менавіта у XVII - XVIII стагоддзях беларускія гарады увайшлі у стан страшэннага разбурэння, што прынесла дваццацігадовая смута 1648-1667 гг. Значна скарацілася колькасць гарадскога насельніцтва. Так напрыклад у Наваградскім ваяводстве было знішчана 42,8% дамой, ад 50 да 70% дамау стрцілі за гадывойнау Полацкае, Віцебскае , Мсціслаускае ваяводствы. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоу XVII ст. 20 беларускіх гарадоу, у тым ліку i самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад ycix дзяржауных павіннасцей. Аднауленне гарадоу тармазілася палітычнымі i эканамічнымі умовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы.

Перш за усё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднауляцца мястэчкі, а з буйных гарадоу - Магілёу, Віцебск i Гродна. Большасць гарадоу i мястэчак да сярэдзшы XVIII ст. заставалася яшчэ у заняпадзе, які быу выкарыстаны феадаламі i каталіцкай царквой для пашырэння свaix уладанняу. У пачатку 70-х гадоу 18 стагоддзя на захадзе і у цэнтры Беларусі у прыватнай уласнасці знаходзілас 58 гарадоу і мястэчак. Напрыклад Раздівілы валодалі Слуцкам, Нясвіжам, копылем, Грэскам, Цімкавічамі, Смаргонню. Нягледзячы на барацьбу магістратау за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя уладанні феадалау у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкую.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будауніцтва канала Агінскага, які злучыу Неман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будауніцтва Днепра-Бугскага канала.

3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца  за манапольнае права на крыніцы  сыравіны, на вытворчасць i продаж  прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца  маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца  пануючае становішча багатай  групы рамеснікау.

Да новых рысау эканамічнага жыцця можна аднесці узнікненне мануфактунай выіворчасці .

Узнікненн манаполіі цэхау нарынках гарадоу абумовіла канцэнтрацію мануфактур у мястэчка, малых гарадах, якія складалі частку магнацкіх уладанняу . У 30-х гадах 18 стагодззя узнікла мануфакту ра шкляных вырабау у мястэчку Урэчча Бабруйскага павета, у 1751, 1753 гг. Заснаваны у Слуцку мануфактуры, на якіх вырабраліся шауковыя паясы і суконныя тканіны. Удругой палове 18 стагоддзя мануфактурная вытворчасць пачала набываць рысы маштабнасці. Усягож на 53 мануфактурах таго перыяду працавала 2400 рабочых, большая частка з якіх прыгонныя.

У гарадскім жыцці, як i у жыцці усёй краіны, пануюць подкуп i карупцыя. Напрыклад, за пэуную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членау магістрата часам замянялася прызначэннямі войта i г.д. Здаралася штогараджане адстойвалі свае правы са зброяй у руках. Так было, напрыклад, у Полацку у 1667 г., у Гародні у 1670 г. i у 1726 г., у Менску у 1700 г., у Маплёве у 1733 г.

Вярхоуная улада, yлiчвaючы значэнне гарадоу у процідзеянні магнацкаму самавольству i феадальнай анархіі, аказвала садзейшчанне гараджанам у аднауленш poлi самакіравання у арганізацыі жыцця гарадоу. Так, за мяшчанамі Маплёва у 1661 г. i пазней за мяшчанамі Гародні было замацавана права выбіраць войта горада. На пра-цягу 60-ых гадоу XVII ст. члены магістратау Магілёва, Віцебска, Гародні атрымалі шляхецкія правы. У 1764 г. сейм прыняу рашэнне аб ліквідацыі у гарадах судовай юрысдыкцыі шляхты i духавенства, i гараджане, якія жылі на юрыдыках феадалау, падлягалі перадачы пад уладу магістратау. У 1776 г. сейм naстанавіу адмяніць магдэбургскае права у гарадах, якія не з'яуляліся цэнтрамі ваяводствау i паветау. Тут устанаулівауся спецыяльнай камісіяй асобны парадак, які павінен быу гарантаваць мяшчанам ix уласнасць, свабоду займацца рамяством, гандлем, права куши-продажу дамоу i другой маёмасці, свабоду змены месца пражывання.

 

3.Саціяльная барацьба  у XVII-XVIII стагоддзях. 

 

Шматлікія паустанні прайшлі па тэрыторыі Беларусі у 17-18 стагоддзях. Гэтыя стагоддзі былі часамі , якія да самай высокай кропкі узнялі міжсаслоуныя супярэчнасці.

Неураджаі пачатка 17 стагоддзя з’яуляюцца асноунай прычынай Магілеускага паустання 1606-1610 гадоу. Насельніцтва горада незадаволенае тым, што увесь цяжар падаткау і павіннасцей перакладауся на “нізы” падняло паустанне. Ім кіравала група рамеснікау на чале са стахомам Мітковічам. Паустанцы уварваліся у ратушу і патрабавалі спыніць злоужыванні рады. Замест таго каб выканаць гэта патрабаванне, была прынята спроба арыштаваць кіраунікоу паустання, што не удалося, дзякуючы падтрымцы народа. 25 чэрвеня 1606 г. ратуша была захоплена, старая рада разагнана, а замест яе утворана новая рада, у якую увайшоу Стахор Мітковіч і іншыя рамеснікі. Члены старой рады забіты не былі, а былі пасаджаны у турму.

Маплёускія падзеі сур'ёзна устрывожылі улады Рэчы Паспалітай. Але задушыць паустанне у гэты момант у ix не было патрэбных сіл, паколькі значная частка войска была занята паходам на Маскву. I таму кароль Жыпмонт III звярнууся да новай рады з лістом, у якім патрабавау спыніць бунт i падначаліцца старой радзе, што не мела поспеху Немела поспеху i спроба раскалоць новую раду шляхам навязаць ей патрабаванне пасля заканчэння яе паунамоцтвау перадаць уладу старой радзе.

На працягу чатырох гадоу, пры падтрымцы гараджан, існавала гэта улада . Але у Магілёу у 1610 г. i было паслана войска, паустанне было разбіта і жорстка былі пакараны яго кіраунікі.

Сяляне нападалі на панскія маёнткі, падпальвалі фальварковыя забудовы, самавольна высякалі панскі лес, хадзілі туды на паляванне, хоць гэта было строга забаронена. Такія стыхійныя выступленні нярэдка заканчваліся забіццём, а часам i забойствамі ненавіснага шляхціца, панскага памагатага ці ненажэрнага адміністратара. 1661 год стау годам бунту падданых ва уладаннях езуіцкай калегіі, якія размяшчаліся у Берасцейскім ваяводстве. У лютым прыгонныя сяляне учынілі напад на маёнтак Шчытшкі. У ліпені таго ж года езуіцкія падданыя аблажылі маёнтак Блоты . Вялікі размах набылі падобныя дзеянні на Гродзеншчыне. Шматлікія сутычкі здараліся ва усіх раенах Беларусі.

Найбольш значнымі можна назваць Крачаускае паустанне і паустанне на Каменмчыне.

Крачаускае паустанне. Крычаускае паустанне было буйнейшым сялянскім выступленнем на Беларусі у феадальную эпоху. На чале яго стаяу беларускі селянін Васіль Вашчыла. Нарадзіуся ён у сялянскай сям'і у невялічкай вёсачцы Лобжа, што на Крычаушчыне, у 1690 г. Аднавяскоуцы выбралі Вашчылу войтам.. Ён пicay i дастауляу сялянскія скаргі фактычным уладальнікам Крычау-шчыны — Радзівілам. Жорсткі феадальны уціск, вайсковыя пагромы, шляхецкія наезды прымусілі сялян i простых гараджан Крычаушчыны узняцца на барацьбу супраць прыгнятальнікау. У мai 1740 г. Васіль Вашчыла узначаліу першы узброены сялянскі атрад, які пачау баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітау, і атрымау першыя перамогі над шляхецкім войскам.

Паустанцы выгналі са староства жорсткіх аранлдатарауі узялі уладу у свае рукі. Многія пытанні кіравання Васіль вашчыла вырашау са сваімі паплечнікамі. Яны здавалі у арэнду прамысловыя прадпрыемствы і корчмы, шукалі новых арандатарау, падпісвалі дагавары. Паустанцы стараліся абмяжоуваць эксплуатацыю сялян арандатарамі.Кіраунікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць феадальны прыгнет.

Адак барацьба гэта барацьба не супраць феадальнай сістэмы , а супраць яе асобных носбітау. Аб гэтым гаворыць тое, што сяляне пачалі на месца былых арандатарау шукаць новых; сяляне працягвалі платіць Радзівілу усе падаткі, і не выступалі супраць яго уладальніцтва. Новыя арандатары аказалися таксама жорсткімі прыгнятальнікамі сялян.

Паустанне пашыралася і налічвала каля 2 тыс. Чалавеккаб задушаць паустанне на Крычаушчыну накіравалі войска. Савет кіраунікоу паустанне вырашыу дыць бой ворагу. 15 студзеня 1744 года некалькі сотняу салдат з гарматамі і некалькі сотняу казацкай конніцы увайшлі у Крачау. 18 студзеня паустанцы атакавалі горад. Добра узброеная войска адбіла атакупаустанцау і адкінула іх ад Крычава на Сож (веска Царковішча).

Прыгонныя не скарыліся , а збіралі сілы і рыхтаваліся да новых бітвау.. пачаць наступленне планавалася 26 студзеня 1744 г.Але прагэты намер дазнауся вораг, атрымаушы падмацаванне войска апярэдзіла паустанцау. Частка паустанцау загінула, частку павесілі, невялікія группы адышлі у лес.

Псля гэтага паражэння вашчыла вырашыу уцячы у Расію. Радзівіл направіу ліст з патрабаваннем выдаць уцекача. Пакуль ішла перапіска паміж чыноунікамі Васіль Вашчыла захварэу і памер у Старадубскай крэпасці.

Вынікам мужнай барацьбы сялянства стала паслабленне феадальнага прыунету у старостве. Уладальнік крычаушчыны адмовіуся ад здачы староства у арэнду, зняу шэраг абмежавання у на сялянскі гандаль.

Паустанне на Каменшчыне. Буйное выступленне адбылося у 50-х гг. 17 стагоддзя на паудневым усходзе Беларусі ва уладанні віленскага капітула Каменшчына (Мазырскі павет). Хваляванні тут пачаліся яшчэ у 1736 г. і працягваліся больш за два дзесяцігоддзі. Прычыный хваляванняу з’яуляуся непасільны прыгнет, які доугі час трывалі сяляне ад адміністарацыі капітула.

У 1754 г. хваляванні перараслі ва узброенае выступленне. Немалую ролю у гэтым адыграу гайдамацкі Рух. У 1754 г. паустанне гайдамакау адбылося на Жытоміршчыне, якая непасрэдна прымыкала да Каменшчыны. Трэба думаць, што невыпадкова у гэты ж час супраць cвaix прыгнятальнікау са зброяй у руках выступілі сяляне Камянецкай воласці.

Самыя раншя звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня 1754 г. Пад гэтай датай значыцца загад гетмана аб накіраванні ва уладанне дзвюх харугвау пад камандаваннем ротмістрау Бараноускага i Швыкоускага для падаулення сялянскага выступления. Напэуна, гэта iм хутка удалося, бо у снежні харугвы былі адазваны на папярэдняе месца дыслакацьй.

Аднак барацьба ва уладанні не спынілася. У кастрычшку 1755 г. сяляне зноу узяліся за зброю i тым жа дзвюм харугвам, як i год назад, прыйшлося выпрауляцца ва уладанне капітула. На гэты раз такой сілы для уціхамірвання падданых не хапіла, бо Радзівіл цераз месяц накіроувае на Каменшчыну яшчэ 4 харугвы колькасцю 70 коннікау на чале са шляхціцам Панятоускім. Аднак i такой колькасці для падаулення выступлення было яуна недастаткова. Сяляне пры падыходзе харугвау да уладання пакідалі свае вескi i хаты i кіраваліся да мястэчка Славечна, дзе мелі намер, згуртаваушыся, аказаць узброенае супраціуленне войску. Сялянскі атрад перастрэу людзей Панятоускага яшчэ перад Славечнам. Нечакака для шляхецкага атрада прыгонныя пасля абстрэлу коннікау перайнлі у атаку. Невялікае злучэнне Панятоускага не здолела вытрымаць. націску i пачало адступаць. Спачатку адступленне мела арганізаваны характар. Адыходзячы, харугвы аказвалі некаторае супраціуленне, але затым кінуліся ва уцёкі. Панятоускаму прыйшлося адысці да Убарці, мястэчка, якое размяшчалася на адлегласці 10 міляу ад Каменшчыны. Тут ён вырашыу затрымацца да таго часу, пакуль не падыдзе чаканая дапамога ад Радзівіла.

Информация о работе Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII- XVIII стагоддзях. Становішча сялянства