Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Ноября 2013 в 22:06, контрольная работа
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг. і інкарпарацыі беларускіх земель у склад Расійскай імперыі быў устаноўлены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Назвы ваяводстваў і паветаў былі заменены на назвы губерняў і ўездаў. Уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на пяць губерняў - Гродзенскую, Віленскую, Мінскую, Магілеўскую, Віцебскую.
Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.
Дзекабрысты і Беларусь.
Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі
Тэма 17
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ НА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст.
Уводзіны
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793
і 1795 гг. і інкарпарацыі беларускіх земель
у склад Расійскай імперыі быў устаноўлены
новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.
Назвы ваяводстваў і паветаў былі заменены
на назвы губерняў і ўездаў. Уся тэрыторыя
Беларусі была падзелена на пяць губерняў
- Гродзенскую, Віленскую, Мінскую, Магілеўскую,
Віцебскую. Першыя тры называліся літоўскімі
губернямі, дзве апошнія - беларускімі.
З некаторымі зменамі ў складзе паветаў
такі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Беларусі праіснаваў аж да 1917 г. Кіраванне
цалкам перайшло ў рукі рускай бюракратыі.
Змянілася дзяржаўная мова. Ва ўсіх дзяржаўных
установах пачалі пісаць і гаварыць на
рускай мове. Уведзена была ваенная павіннасць,
падаткі, у памерах не меншыя папярэдніх,
мясцовая шляхта была зроўнена ў правах
з расійскім дваранствам. Усё астатняе
захавалася ў ранейшым выглядзе. Такім
чынам, у першай трэці XIX ст. Беларусь захоўвала
пэўную самастойнасць і значна адрознівалася
ад расійскіх губерняў. Тут працягваў
дзейнічаць прыняты яшчэ ў XVI ст. Статут
ВКЛ 1588 г., суды (судаўладкаванне), функцыянавала
былая, канчаткова склаўшаяся ў канцы
XVIII ст. сістэма сярэдняй і вышэйшай адукацыі,
захоўваліся цалкам непарушанымі феадальныя
адносіны, у духоўным жыцці працягвала
дамінаваць каталіцкая і ўніяцкая царква.
Пасля таго, як Беларусь, па словах М.В.Доўнар-Запольскага,
у выніку падзелаў Рэчы Паспалітай страціла
«свае сувярэнныя правы - правы незалежнага
гаспадарства», галоўным пытаннем нацыянальнай
грамадска-палітычнай думкі стала адраджэнне
дзяржаўнасці, пошук шляхоў да нацыянальнай
самастойнасці.
Цяжкiя вынiкi вайны для беларускага народу ўзмацнялiся палiтыкай царызму. Сяляне аказалiся падманутымi ў сваiх правах атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволi пасля разгрому армii Напалеона. 30-я гады XIX ст. сталi пераломнымi ў царскай палiтыцы ў дачыненнi да заходнiх губерняў: яна прыняла больш жорсткi характар. На гэта паўплывалi дзве прычыны: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настрояў i рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгоннiцкага ладу, якi перарастаў у яго крызiс.
У другiм дзесяцiгоддзi XIX ст. на Беларусi, як i ў iншых заходнiх губернях, значна ўзмацнiўся грамадска-палiтычны рух.Ён развiваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расiйскай ревалюцыйнай думкi i польскiх нацыянальна-вызваленчых iдэй.
Да ўзнiкнення першых праяў беларускага нацыянальнага руху прама цi ўскосна мелi дачыненне таварыствы фiламатаў (прыхiльнiкаў навукi) I фiларэтаў (прыхiльнiкаў дабрацыннасцi).
У 1817 г. па ініцыятыве
студэнтаў Віленскага універсітэта
- Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна
Чачота - было створана "Таварыства
філаматаў" (ад грэч. – шанавальнікі
ведаў).), якое мела аддзяленні (філіялы)
у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім
вучылішчы і іншых навучальных установах.
Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў
і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. Члены суполкі першапачаткова
ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя
мэты. Пэўны час філаматы заставаліся
нешматлікай групоўкай. У 1819 г. яны разгарнулі
актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод
вучнеўскай моладзі Вільні. Вынікам гэтай
працы стала заснаванне, з дазволу ўніверсітэтскага
кіраўніцтва, у маі 1820 г. па ініцыятыве
Т. Зана “Таварыства прамяністых”. Мэты гэтай культурна-асветніцкай
арганізацыі супадалі з філамацкімі. Прамяністыя
шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў,
прапаведывалі высокамаральныя ідэі і
адпаведным чынам паводзілі сябе, практыкаваліся
ў гімнастычных гульнях. Дзейнасць прамяністых
выклікала незадаволенасць тагачаснага
віленскага капітула і ўлад, якія ў 1820
г. распусцілі арганізацыю.
У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне
новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці),
на чале з Т. Занам. Гэтая арганізацыя перарасла
ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала
ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку
і за межамі Вільні.
Галоўная мэта філарэтаў была палітычнага
хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай.
Такім чынам адбылася эвалюцыю ад асветніцка-навуковых,
маральна-этычных мэтаў да палітычных.
Сярод членаў былі асобы дэмакратычных
поглядаў, якія лічылі неабходным адмену
прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці
ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да
вывучэння беларуска-ліцвінскага краю,
звычак, фальклору, побыту насельніцтва,
не цураліся беларускай мовы. Разам з тым
філарэты падкрэслівалі ролю гуманістычнай
маралі як рэгулятара грамадскіх адносін.
У артыкуле Яна Чачота ''Пра будучае прызначэнне
таварыства філаматаў'' гаварылася, што
сапраўдны грамадзянін ''паводзіць сябе
не толькі згодна ўстаноўленым грамадскім
законам, але і згодна законам сумлення,
маралі і рэлігіі… Грамадскае шчасце
залежыць як ад добрых грамадзян, так і
ад добрага ўрада''.
Погляды філаматаў
і філарэтаў добра
Вясной 1823 г. уладам
стала вядома аб існаванні шматлікіх
тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду
цара ў красавіку 1824 г. быў створаны
спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі А.А. Аракчэеў,
М.М. Навасільцаў, які прысудзіў кіраўнікоў
філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя
губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і
інш.). Частка паследных была аддадзена
ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання.
Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага
ўніверсітэта: ад працы былі адхілены
I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч,
М.К. Баброўскі.
Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух.
Шмат членаў тайных арганізацый па тым
ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць
пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку
польскага нацыянальнага адраджэння.
Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў
у 1823 г фундатарам таварыства «Ваенныя
сябры» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага
корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы:
«Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія
асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай
і Свіслацкай гімназій. 24 снежня 1825 г. члены
суполкі «Ваенныя сябры» капітан К.Г. Ігельстром
спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі
Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу,
але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі
выступлення былі пакараныя высылкай
у Сібір і на Каўказ.
Дзейнасць арганізацыі філаматаў, як і філарэтаў, ''Прамяністых'' і іншых арганізацый, якія выйшлі з-пад яе крыла, была прасякнута ''ідэяй дзвюх мэтаў''. З аднаго боку, яны імкнулiся да самаўдасканалення як навуковага, так і маральнага. Бачачы ў адукацыі і маральным удасканаленні галоўнае выратаванне чалавечага грамадства ўвогуле і ліцвінскага у прыватнасці, яны распаўсюджвалі адукацыю ў сялянскім асяроддзі, знаёмілі простага чалавека з літаратурай, мастацтвам, рамёствамі. Выхаванне і навучанне, на іх думку, павінна было садзейнічаць палітычнаму ўдасканаленню грамадства, далучэнню да барацьбы супраць дэспатызму і нацыянальнага ўціску шырокага кола жыхароў Беларусі. З другога боку, члены тайных таварыстваў марылі аб скасаванні прыгонніцтва, звяржэнні самаўладдзя, увядзенні канстытуцыйнай формы кіравання, зацвярджэння ў краіне прынцыпу вяршэнства закона. ''Сёння - права сілы, а заўтра - сіла права'', - пісаў А. Міцкевіч у 1820 г. у ''Песні філарэтаў'' [1, с.127].
Дзекабрысты ўважліва сачылі за развіццём польскага нацыянальна-вызваленчага руху і спрабавалі наладзіць сувязь з яго кіраўнікамі, імкнучыся злучыць рускі і польскі вызваленчы рух для агульнага ўдару па царызму. Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Буйныя памешчыкі, якіх была большасць у правінцыяльных саветах таварыства, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць вернуты беларускія і польскія землі, што ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай.
У 1821 г. быў напісаны «мінскі вырыянт» Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.М. Мураўеў. У 1822 г. у Кiеве вялiся перамовы памiж кiраўнiкамi «Паўднёвага таварыства» дзекабрыстаў (П. Пестэль) i прадстаўнiкамi польскага «Патрыятыснага таварыства» аб наладжваннi сувязей для вядзення сумесных дзеянняў. Дзекабрыстамі быў распрацаваны «Бабруйскі план», згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Гэта дало б штуршок дзяржаўнаму перавароту ў імперыі. Анднак план не быў ажыццёўлены, боя го не падтрымалi ў цэнтры «Паўднёвага таварыства». У лютым 1826 г. прапаршчык С.I. Трусаў (член таварыства «Злучаных славян») спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона. Аднак хутка паўстаннi дзекабрыстаў пачалi мець няўдачы. Падавiўшы паўстаннi дзекабрыстаў, расiйскi ўрад разграмiў i тайныя таварыствы на ларусi. Шмат iх ўдзельнiкаў было арыштавана. Улічваючы, што цэнтрамі тайных таварыстваў былі навучальныя установы, ўрад прыняў меры па ўзмацненні нагляду за навучэнцамі.
Што датычыцца непасрэдна месца Беларусі ў палітычных планах дзекабрыстаў, то перш за ўсё неабходна адзначыць, што нацыянальнаму пытанню ў праграмах дзекабрыстаў было ўдзелена менш увагі, чым іншым пытанням.
Кіраўнік ''Паўднёвага таварыства'' П.І. Песцель распрацаваў асноўныя палажэнні грамадскага і дзяржаўнага ладу Расіі ў праграмным дакуменце ''Руская праўда''. Ён быў ворагам федэратыўнага ладу і прыхільнікам адзінай і непадзельнай Расіі. Чацвёрты раздзел ''Рускай праўды'' так і называецца ''Расія ёсць Дзяржава Адзіная і Непадзельная'' [4, с.186]. Расія, па праекту Песцеля, падзялялася на губерні, якія не супадалі з межамі рассялення розных народаў. Фармальна, усе жыхары Расіі мелі аднолькавыя палітычныя правы. 16-ты раздзел ''Рускай праўды'' меў праграмны загаловак ''Усе плямёны павінны злітымі быць у Адзін Народ''.
У адрозненне ад Песцеля Мікіта Міхайлавіч Мураўёў у сваім праекце Канстытуцыі прапанаваў федэратыўны лад Расіі паводле ўзору паўночна-амерыканскіх штатаў Амерыцы. Расійская імперыя падзялялася на федэральныя адзінкі, якія былі названы дзяржавамі. Беларускія землі былі ўключаны ў дзве дзяржавы: Заходнюю са сталіцай у Вільні і Дняпроўскую са сталіцай у Смаленску. Але гэтыя дзяржавы не мелі нацыянальнага характару, а былі тэрытарыяльна-гаспадарчымі адзінкамі накшталт паўночна-амерыканскіх штатаў.
Такім чынам, у сваіх палітычных планах дзекабрысты не бачылі месца Беларусі, і наогул, нацыянальнае пытанне не з'яўлялася асноўным у іх палітычных праграмах. Іх больш займалі сацыяльныя перабудовы грамадства.
Информация о работе Грамадска-палитычны рух на Беларусь у першай палове XIX ст