Конфесиональная история Беларуси

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Июня 2015 в 08:00, курс лекций

Описание работы

1. Гістарыяграфія гісторыі канфесій на Беларусі ў Х — XVIII стст. дарэвалюцыйнага перыяду. Беларуская савецкая гістарыяграфія пытання.
У беларускім рэлігіязнаўстве склаліся два гістарыяграфічныя комплексы. Першы аформіўся ў другой палове 19 - першай трэці 20 ст.; другі - ствараецца з 90-х гадоў. Распрацоўка канфесійнай гісторыі Беларусі пачынаецца з канца 18 cт. і актывізуецца з 60-х гадоў 19 ст., што звязана з двума этапамі буйнамаштабных зменаў рэлігійна-палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне Еўропы.
Ля вытокаў гістарыяграфіі рэлігійнай гісторыі Беларусі стаіць праца пра Берасцейскую унію, цікавасць да якой абумоўлена ўдзелам Расіі ў яе лёсе. Яна была напісаная па загаду Кацярыны ІІ стацкім саветнікам М.М.Бантыш-Каменскім на аснове кампраметуючых уніяцкую царкву дакументаў Калегіі замежных справаў. Праца, якая падавала гісторыю уніі як летапіс генацыду беларускага праваслаўнага насельніцтва, стала навуковым падмуркам урадавага курса на "выкараненне" уніяцкай царквы.

Файлы: 1 файл

Adkazy_na_pytanni_gist_kanfesiy_wsio.doc

— 384.00 Кб (Скачать файл)