Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Мая 2013 в 03:30, контрольная работа

Описание работы

Пераход да новай эканамічнай палітыкі дазволіў у сціслыя тэрміны аднавіць дарэвалюцыйны ўзровень эканомікі і нават пераўзысці яго. Аднак нэп не зламаў дарэвалюцыйную структуру эканомікі. БССР заставалася пераважна сялянскай, з перавагай сельскай гаспадаркі, лесаперапрацоўчай і лёгкай прамысловасці. Неразвітасць індустрыі стварала востры таварны дэфіцыт, які суправаджаўся моцнай інфляцыяй. А на тэрыторыі Беларусі ўдзельная вага прамысловасці ў народнай гаспадарцы складала ў 1925 г. толькі 22%. Тэхнічная насычанасць была таксама вельмі слабой. Пераважалі дробныя і саматужныя прадпрыемствы, на якіх працавала больш за 70% рабочых. Цяжкай прамысловасці не было зусім. У БССР ў 1927 г. працавалі толькі 82 інжынеры з вышэйшай адукацыяй і 111 тэхнікаў.

Содержание работы

Увядзенне…………………………………………………………………..3-4
1.Згортванне НЭПа. Крыніцы сродкаў для правядзення
індустрыялізацыі…………………………………………………………5-6
2.Асаблівасці індустрыялізацыі ў БССР…………………………………7-8
3.Раскулачванне і калектывізацыя ў БССР………………………..........9-11
Заключэнне………………………………………………………….......12-13
Спіс літаратуры…………………………………………………………….14

Файлы: 1 файл

Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР.rtf

— 159.21 Кб (Скачать файл)

Артыкул І.Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. [4, c. 422] Публікацыя І.Сталіна стала пераломнай з'явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Пачалася масавая калектывізацыя метадам адміністрацыйнага прымусу. Яна суправаджалася палітыкай “раскулачвання”. Пад час яе першай хвалі ў лютым - мае 1930 г. у БССР было раскулачана больш за 15 тыс. гаспадарак. Выкарыстоўвалі гвалтоўныя метады - арышт, пазбаўленне права голасу, высылку. Дапамагчы хуткаму правядзенню калектывізацыі і раскулачванню былі прызваныя ўпаўнаважаныя, “брыгады дапамогі калектывізацыі”, “дваццаціпяцітысячнікі” з ліку прамысловых рабочых. Гвалтоўныя метады калектывізацыі мелі вынікам супраціўленне сялян. Адбыўся масавы забой свойскай жывёлы, якая падлягала абагульненню. А за 1930 г. адбылося 520 антысавецкіх узброеных сялянскія выступленняў.

Дэталі стварэння калектыўных гаспадарак распрацаваны не былі. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адсутнічалі формы рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы, яе ўліку і аплаты.

За тры месяцы 1930 г. (студзень - сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі (колькасць калектывізаваных сялянскіх гаспадарак) склаў 58%. На гэтай хвалі студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г., у той час як Масквой завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932-1933 гг.

Рост сялянскіх хваляванняў па СССР напалохаў кіраўніцтва, і 2 сакавіка 1930 г. быў надрукаваны артыкул І.Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў». [3, c.15] У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г.д. У сітуацыі, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны “Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі”. У выніку з'яўлення артыкула рэзка ўпаў працэнт калектывізацыі з 58% да 11%. Аднак гэта быў толькі тактычны крок - бо адразу пачалася другая хваля прымусовай калектывізацыі (1930-1934 гг.).

Асаблівая роля тут надавалася МТС (машынна-трактарным станцыям). Мэтай іх стварэння было пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці, а палітаддзелы пры МТС праводзілі раскулачванне і наглядалі за мясцовым партыйным кіраўніцтвам.Да канца 1930 г. на Беларусі было створана 6 МТС, у 1932 г. дзейнічала 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў). У выніку новага наступлення на сялян працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%, а адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі. [1, c. 402]

Адначасова ўлады працягвалі ўціск і праз метады адміністрацыйнага прымусу, яны былі ўдасканалены і пашыраны. Вясной 1931 г. адбылася другая хваля раскулачвання. У выніку яе на Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак, а 600-700 тыс. чалавек саслана ў іншыя мясціны.

За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней у 1932 годзе скарацілася больш чым на трэць у параўнанні з 1928 годам, статак авечак скараціўся на палову.

Дзяржава змяніла форму нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 г. замест кантрактных былі ўведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. - збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. - агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. - яек. Продаж дзяржаве лішкаў прадукцыі ажыццяўляўся па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 - 12 разоў (гэта тая самая крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў). [3, c. 18]

У люты 1935 г. быў праведзены Другі Ўсесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў, які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі. У ім зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары. Адначасова калгаснікі былі замацаваны за калгасамі. Яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкаваўся райкаму партыі. [4, c. 479]

Згодна з планам на трэцюю пяцігодку (1938-1942 гг.), да сельскай гаспадарцы БССР выдвігаліся патрабаванні павелічыць ураджай і валавы збор прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы; пашырыць пасевы тэхнічных культур; павелічэнне выкарыстоўвання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных - у 3; дасягнуць росту пагалоўя буйной рагатай жывёлы; правесці меліярацыю на 300 тыс.га тарфянікаў; павялічыць колькасць МТС да 300 у 1942 г.Пад час выканання плана ў 1939 г. была далучана Заходняя Беларусь. Там было ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. У Заходняй Беларусі пачалася калектывізацыя, але пакуль яшчэ не масавая. Да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы). [5, c. 394]

У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка. Прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак, узровень сельскагаспадарчай вытворчасці быў вельмі нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.

 

 

 

 

 

Заключэнне

Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.

У выніку індустрыялізацыі коштам велізарных высілкаў народа ў БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. у рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Вырасла ўдзельная вага прадукцыі беларускай прамысловасці ў агульнасаюзнай вытворчасці і яе вываз за межы рэспублікі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. З'явіліся галіны, якія ўвасаблялі значны крок наперад у тэхнічным прагрэсе, напрыклад, станкабудаванне. Індустрыялізацыя прынесла значныя змены ў сацыяльную структуру насельніцтва, садзейнічала росту рабочага класа і тэхнічнай інтэлігенцыі, рэзка скарацілася колькасць сялянства. [6, c. 366]

Калектывізацыя жа сельсьскай гаспадаркі азначала карэнныя змены ўсяго ладу жыцця асноўнай масы насельніцтва рэспублікі. Яе вынікам з'явілася ліквідацыя шматукладнасці ў эканоміцы і стварэнне калектыўных гаспадарак. Самадзейнасць калгасаў з самага пачатку была абмежавана, што тармазіла іх ініцыятыву, гаспадарчы рост. 3 калгаснай вёскі ішла пастаяная мабілізацыя чалавечых і матэрыяльных рэ-сурсаў на розныя дзяржаўныя патрэбы.Сацыяльна-эканамічныя вынікі гаспадарчага будаўніцтва ў канцы 20-30-х гг. былі супярэчлівыя. 3 аднаго боку, гаспадарчае будаўніцтва дазволіла стварыць у СССР гаспадарчы комплекс, што выводзіла краіну на рубяжы сусветнага тэхнічнага прагрэсу. На закладзенай у 30-я гады тэхнічнай базе стала магчымай перамога ў вайне і аднаўленне пасляваеннага будаўніцтва. Індустрыяльнае будаўніцтва прывяло да павышэння культурна-тэхнічнага ўзроўню грамадства. 3 другога боку, сацыялістычнае будаўніцтва суправаджалася велізарнымі матэрыяльнымі і людскімі стратам!, былі ліквідаваны розныя формы ўласнасці, дзяржава стала адзіным манапалістам у сферы вытворчасці і размеркаванні, сфарміраваўся затратны механізм гаспадарання, усталявалася камандна-адміністрацыйныя сістэма кіравання ўсімі сферамі грамадскага жыцця.

Такім чынам, вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі былі супярэчлівымі, мелі як станоўчыя, так і адмоўныя бакі.

Працоўны энтузіязм, вера ў будучыню і нябачнае перанапружанне сіл народа прывяло да стварэння ў рэспубліцы пэўнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для далейшага развіцця.

У эканоміцы была ліквідавана шматукладнасць, дзяржаўная форма ўласнасці стала пануючай. На вёсцы былі створаны буйныя калектыўныя гаспадаркі.

Падчас калектывізацыі быў рэпрэсіраваны кожны шосты селянін. Калгасы былі пазбаўлены гаспадарчай самастойнасці, што стрымлівала іх эканамічны рост. Калгаснікі былі адхілены ад валодання вытворчасцю, пазбаўлены пашпартоў, што выключала магчымасць іх свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса і павялічвала прымусовы характар працы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс літаратуры

Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 5: Беларусь у 1917-1945 гг. - Мн.: Экаперспектыва, 2005

Індустрылізацыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. - Мн.: БелЭн, 1996

Калектывізацыя / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.] // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т., т. 4. - Мн.: БелЭн, 1997

История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амалфея, 2000

Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / З. Шыбека. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2003

Эканамічная гісторыя Беларусі: вучэб. дапам. / пад рэд. В.І. Галубовіча. - Мн.: Экаперспектыва, 1999

Касцюк, М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі / М. Касцюк. - Мн.: Экаперспектыва, 2000

Гiсторыя Беларусi у 2 частках, курс лекцый / П.I. Брыгадзiн, У.Ф. Ладысеу, П.I.Зялiнскi i iнш. - Мн.: РІВШ БДУ, 2002


Информация о работе Індустрыялізацыя і калектывізацыя у БССР