Автор работы: Пользователь скрыл имя, 13 Декабря 2012 в 15:51, контрольная работа
Доўгіх 1418 дзён і начэй працягвалася Вялікая Айчынная Вайна. І ў перыяд з 22 чэрвеня 1941г. па 9 траўня 1945г. адбылося столькі падзеяў, што для іх дэталёвага разгляду запатрабавалася б занадта шмат часу. Безумоўна, што вераломны напад Нямеччыны на СССР у нядзельную раніцу 22-га чэрвеня 1941г. з'явілася старанна спланаванай аперацыяй пад кодавай назвай «Барбароса», г.зн. у гонар нямецкага героя Фрыдрыха Барбаросы. Вырашыўшы развязаць вайну супраць Савецкага Саюза, Гітлер паставіў генералам фашысцкага вермахта задачу не толькі авалодаць «жыццёвым прасторай» - захапіць Украіну, Беларусь, Каўказ і іншыя раёны СССР, але і знішчыць яго як палітычную і эканамічную сістэму, такім чынам, навязаная савецкаму народу найжорсткая вайна павярнулася суровым выпрабаваннем савецкага сацыялістычнага грамадства, яго эканамічных і маральна-палітычных сіл, яго ваеннай арганізацыі.
Уводздіны….………………………………………………………………3
Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі…..4
Палітыка генацыда i “выпаленай зямлі” - план тэрору i здзекаў з насельніцтва……………………………………………………………….7
Заключэнне………………………………………………………………..10
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»
Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Спецыяльнасць: Праграмнае забеспяченне інфармацыйных тэхналогій
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
Па курсе ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА
Студэнт-завочнік 1 курса
Групы № 281022
Кашляк Максiм Вiктаравiч
Адрас: г Мінск, вул. Клумава дом 5, кв. 25
Тэл. +375444892030
Минск, 2012
План працы
Тэма: ПАЛІТЫКА ГЕНАЦЫДА I «ВЫПАЛЕНАЙ ЗЯМЛІ»
Уводзіны
Доўгіх 1418 дзён і начэй працягвалася Вялікая Айчынная Вайна. І ў перыяд з 22 чэрвеня 1941г. па 9 траўня 1945г. адбылося столькі падзеяў, што для іх дэталёвага разгляду запатрабавалася б занадта шмат часу. Безумоўна, што вераломны напад Нямеччыны на СССР у нядзельную раніцу 22-га чэрвеня 1941г. з'явілася старанна спланаванай аперацыяй пад кодавай назвай «Барбароса», г.зн. у гонар нямецкага героя Фрыдрыха Барбаросы. Вырашыўшы развязаць вайну супраць Савецкага Саюза, Гітлер паставіў генералам фашысцкага вермахта задачу не толькі авалодаць «жыццёвым прасторай» - захапіць Украіну, Беларусь, Каўказ і іншыя раёны СССР, але і знішчыць яго як палітычную і эканамічную сістэму, такім чынам, навязаная савецкаму народу найжорсткая вайна павярнулася суровым выпрабаваннем савецкага сацыялістычнага грамадства, яго эканамічных і маральна-палітычных сіл, яго ваеннай арганізацыі.
У сваёй працы мною дэталёва разгледжана частка гісторыі
Вялікай Айчыннай Вайны, прысвечаная палітыцы
генацыду і «выпаленай зямлі».
1. Ваенна-адміністрацыйны падзел акупіраванай
тэрыторыі Беларусі.
Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным органам улады. Адміністрацыйныя задачы арміі – гэта падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіёну франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій «Цэнтр» генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а так сама ваеннапалонных.
Камандуючаму тылам Шэнкендорфу падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых камендатур, а ім – шматлікія мясцовыя камендатуры, якія ствараліся амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Пры камендатурах дзейнічалі гаспадарчыя службы. Яны займаліся хаатычнымі рэквізіцыямі харчовых тавараў для вермахту, займаліся рабаўніцтвам культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Але гэты ваенна-паліцыйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі – таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія такім чынам імкнуліся ўзяць рэванш за 1939 г. Пад аховай нямецкай жандармерыі ў вёскі вярталіся былыя польскія землеўладальнікі, і там пачалі адбывацца скандальныя сцэны гвалту. У ваколіцах Ліды нават былі забітыя сярод беларускіх сялян.
17 ліпеня шэфам цывільнай нямецкай акупацыйнай улады на Беларусі быў прызначаны вядомы дзеяч нацыскай партыі Вільгельм Кубэ. Але рэальна ўлада цывільнаму апарату В.Кубэ была перададзена толькі 1 верасня 1941 г. і толькі на частцы тэрыторыі Беларусі.
Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Яна была аб’яўлена Генеральнай акругай у складзе рэйхскамісарыята «Остланд», але па меркаванню А.Розенберга – гэта была часовая з’ява. Кіраўнік «Остланду» Лёзэ так сама ацаніў гэта аб’яднанне як «вельмі шкоднае». Але гэта было толькі пачаткам. Не вызначаным канчаткова летам-восенню 1941 г. было пытанне аб межах Беларусі.
Беластоцкую вобласць Гітлер далучыў 12-22 ліпеня 1941 г. да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна». Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося на ўкраінскай і нямецкай мовах. Частка Вілейскай вобласці далучалася да Генеральнай акругі «Літва». Гэтыя страты Міністэрства А.Розенберга планавала кампенсаваць за кошт далучэння ў будучым тэрыторый на ўсходзе – Смаленскай і інш. абласцей. Але нават і гэтыя памеры Генеральнай акругі былі абмежаваныя – на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій «Цэнтр», якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі.
Такім чынам, пад уладай генеральнага камісара В.Кубэ апынулася толькі Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны) – гэта не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак акупацыйных уладаў на 4 снежня 1941 г. тут пражывала 3 млн. 138 тыс. чалавек.
На працягу верасня 1941 г. на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры ступені – найвышэйшай інстанцыяй быў генеральны камісарыят у Мінску, сярэдняя ступень – гэта галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не мелі вялікай ролі і ў сакавіку 1943 г. былі ліквідаваныя. Ніжэйшую прыступку займалі акруговыя камісарыяты (гебітскамісарыяты), усяго іх было 10 – Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі («Прыпяць»), Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі і Слуцкі. Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі.
Разам з органамі нямецкага кіравання ў акругах ствараліся ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Звычайна аддзелы ўправы дубліравалі назвы і функцыі нямецкіх аддзелаў акруговых камісарыятаў. Напрыклад, у складзе Мінскай гарадской управы былі створаны аддзелы прамысловасці, гаспадаркі, працы і аховы здароўя. Аднак, без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акруг.
Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў.
На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.
Трэба адзначыць, што генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ не валодаў паўнатой улады ў сваім рэгіёне. І гэта значна ўскладніла яго становішча. Так, усе паліцэйскія органы і ўстановы СС знаходзіліся ў выключным падпарадкаванні рэйхсфюрэра Гімлера; усе інстанцыі (зондэрфюрэры, ландвіртшафтсфюрэры), адказныя за эксплуатацыю акупіраваных усходніх абшараў рэальна былі пад непасрэдным кіраўніцтвам ведамства Герынга; самастойна дзейнічалі прадстаўнікі прапагандысцкага ведамства Геббельса; не падпарадкоўваліся генеральнаму камісарыяту пошта і чыгункі, а так сама ваенныя камендатуры. Гэтая сістэма паралельных органаў улады дзейнічала нескаардынавана, неэфектыўна, варожасць паміж кіраўнікамі ведамстваў адбівалася на дзейнасці мясцовых устаноў, і найбольш цярпела ад гэтага мірнае беларускае насельніцтва. Германскае кіраўніцтва спадзявалася на хуткую перамогу – таму вырашаць праблемы ў сістэме кіравання не спяшаліся.
За сваю шматвяковую гісторыю Беларусь неаднаразова станавілася арэнай кровапралітных войн. Кожная з іх пакідала пасля сябе смерць і разбурэнні. Самыя вялікія страты беларускі народ панёс у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Агульная ідэя вайны супраць СССР і ўказанні па яе падрыхтоўцы і вядзенню былі выкладзены ў дырэктыве № 21 ад 18 снежня 1940 года, якая атрымала ўмоўную назву “Барбароса”. Фашысцкае камандаванне мела намер шляхам “маланкавай вайны” на працягу 8-16 тыдняў захапіць еўрапейскую тэрыторыю Савецкага Саюза і выйсці на лінію Архангельск — Астрахань.
У адпаведнасці з гэтай дырэктывай планавалася выкарыстаць амаль усе сухапутныя сілы Германіі, а таксама фінляндскія, румынскія і венгерскія войскі агульнай колькасцю 190 дывізій.
Для нападзення на СССР былі створаны тры магутныя групы – «Поўнач», «Цэнтр», «Поўдзень».
Групе арміі «Поўнач» было прадпісана знішчыць савецкія войскі ў Прыбалтыцы і, захапіўшы порты на Балтыйскім моры, уключаючы Кранштат і Ленінград, пазбавіць савецкі флот апорных баз.
Група арміі «Поўдзень» была нацэлена на заваяванне багаццяў паўночнага Каўказа, захоп збожжа і нафты.
Групоўка нямецкіх армій «Цэнтр» была арыентавана на разгром савецкіх войск у Беларусі з далейшым наступленнем на Смаленск і Маскву. У яе склад уваходзілі дзве арміі (4-я і 9-я), дзве танкавыя групы (2-я і 3-я) – усяго 50 дывізій (у т.л. 9 танкавых, 6 матарызаваных і 1 кавалерыйская) і 2 брыгады. Наступленне групы арміі «Цэнтр» падтрымліваў 2-гі паветраны флот – самы моцны ў нацысцкай арміі.
Разам з падрыхтоўкай ваенных планаў рыхтавалася праграма жудасных злачынстваў на тэрыторыі, якая падлягала акупацыі.
У 1940 г. быў распрацаваны Генеральны план «Ост» – план, звязаны з адной з галоўных мэт германскага кіраўніцтва — захоп неабходнай для працвітання трэцяга рэйха "жыццёвай прасторы", яе каланізацыя, вызваленне "жыццёвай прасторы" ад "празмернага" карэннага насельніцтва. Адсюль і выцякала стратэгічная канцэпцыя вядзення вайны на Усходзе – вайны знічтажэння. Перамагчы на Усходзе было недастаткова. Неабходна было знішчыць армію, краіну, народ.
Гітлер заяўляў: «Мы абавязаны вынішчыць насельніцтва – гэта ўваходзіць у нашу місію аховы германскага насельніцтва… Я маю права знішчыць мільёны людзей ніжэйшай расы, якія размнажаюцца, як чарвякі».
30 сакавіка 1941 г. на нарадзе вышэйшага каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў, што ў вайне супраць Савецкага Саюза барацьба будзе весціся "на знішчэнне", што "барацьба будзе моцна адрознівацца ад барацьбы на Захадзе. На Усходзе жорсткасць мяккая для будучыні". У адпаведнасці з генеральным планам «Ост» прадугледжвалася знішчэнне на тэрыторыі СССР і Польшчы 120-140 млн. чалавек.
Асноўныя напрамкі гэтай палітыкі былі выкладзены Гімлерам у сакрэтным мемарандуме «Некаторыя меркаванні рэйхсфюрэра CC Гімлера аб абыходжанні з мясцовым насельніцтвам усходніх абласцей».
Страшны лёс быў наканаваны беларускаму народу.
Сярод падрыхтаваных дакументаў плана «Ост» найбольш цынічныя заўвагі і прапановы начальніка аддзела каланізацыі 1-га галоўнага палітычнага ўпраўлення міністэрства па справах акупіраваных усходніх абласцей Ветцэля, згодна з якімі 25% беларускага насельніцтва меркавалася анямечыць, 75% падлягалі знішчэнню.
У ходзе вайны, абапіраючыся на план «Ост», нацысты распрацоўвалі кароткатэрміновыя канкрэтныя задачы па знішчэнню насельніцтва. Матэрыялы такіх распрацовак знойдзены ў дакументах рэйхскамісарыята «Остланд». Згодна з картай-схемай, датаванай 17 лістапада 1942 г., Беларусь ад заходняй яе мяжы да лініі Гродна — Слонім, паўднёвую частку Брэсцкай вобласці, раёны Пінска, Мазыра і астатнюю частку Палесся па лініі Пружаны – Ганцавічы – Парычы — Рэчыца планавалася поўнасцю ачысціць ад мясцовага насельніцтва і пасяліць на ёй толькі нямецкіх каланістаў.
Ва ўсіх буйных гарадах Беларусі фашысты намерваліся стварыць пасяленні для прывіліяваных слаёў нямецкага грамадства. Колькасць мясцовага насельніцтва, якое можна было б пакінуць у гэтых гарадах, вызначалася дакладным разлікам: на кожнага пана "вышэйшай расы" два рабы "ніжэйшай расы". Так, у Мінску і вобласці планавалася пасяліць 50 тысяч нямецкіх каланістаў і пакінуць 100 тысяч мясцовага насельніцтва, у Маладзечне і яго наваколлі – адпаведна 7 тысяч немцаў і 15 тысяч беларусаў, у Баранавічах –10 тысяч немцаў і 20 тысяч мясцовых жыхароў, у Гомелі – 30 тысяч немцаў і 50 тысяч мясцовых жыхароў, у Магілёве і Бабруйску – па 20 тысяч немцаў і 50 тысяч жыхароў.
Такія дакументы, як генеральны план «Ост»,«Інструкцыя аб асобых абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса")», датаваная 13 сакавіка 1941 г., «Аб ваеннай падсуднсці ў раёне "Барбароса" і аб асобых паўнамоцтвах войск» ад 13 мая 1941 г., «Дванаццаць запаведзей паводзін немцаў на ўсходзе і іх абыходжанне з рускімі» ад 1 чэрвеня 1941 г. і інш. вызвалялі фашысцкіх салдат ад адказнасці за злачынствы і ўзводзілі зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва ў ранг дзяржаўнай палітыкі.
22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія без аб’яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Да канца жніўня 1941 г. была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі.
Ажыццяўленне нацыстамі палітыкі генацыду беларускага народа пачалося з першых дзён вайны. Расстрэлы і масавыя экзекуцыі набылі велізарныя памеры.
Салдаты і афіцэры вермахта паўсюдна чынілі расправы над грамадзянскім насельніцтвам. Практычнаму ажыццяўленню злачынстваў садзейнічала ідэалагічная апрацоўка салдат вермахта і СС, што праводзілася ў ходзе падрыхтоўкі да агрэсіі супраць СССР. У выдадзенай для асабістага саставу вермахта «Памятцы нямецкага салдата» гаварылася: «У цябе няма сэрца, нерваў, на вайне яны не патрэбны. Знішчы ў сабе жаль і спачуванне – забівай усякага рускага, савецкага, не спыняйся, калі перад табой стары або жанчына, дзяўчынка або хлопчык, — забівай, гэтым ты выратуеш сябе ад гібелі, забяспечыш будучыню сваёй сям’і і праславішся навекі».