Перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба беларускіх княcтваў з іншаземнымі захопнікамі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Января 2014 в 18:05, реферат

Описание работы

У ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Прычынамі таму былі слабыя эканамічныя і камунікацыйныя стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае, пасля смерці Усяслава, распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. амаль адразу пасля вылучэння з Кіеўскай дзяржавы распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Некаторыя з іх былі даволі моцныя. Так, у 60 –70 гг. ХІІ ст. Полацкае і Віцебскае княствы трапілі ў залежнасць ад Смаленскага. Бярэсце і землі Панямоння залежалі ад галіцка-валынскага князя.

Файлы: 1 файл

Перыяд феадальнай раздробленасці.docx

— 29.83 Кб (Скачать файл)

Полацкая зямля была адзіным  княствам-дзяржавай, якое не зведала  мангола-татарскага нашэсця. Але не меншая небяспека пагражала Полацку  з паўночнага захаду.

Калі заваяванне манголамі Усходняй Еўропы было, так бы мовіць, "варварскім", з прымяненнем звычайнай сілы пры амаль поўнай адсутнасці якіх бы то ні было палітычных сродкаў, то паўночная небяспека з боку нямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з'явіліся ў Прыбалтыцы ў канцы XII ст. У 1186 г. полацкі князь Уладзімір (Вальдэмар, паводле заходніх хронік) дазволіў немцу Мейнарду весці хрысціянізатарскую дзейнасць сярод падуладных Полацку ліваў. Але язычнікі-балты не надта імкнуліся пад духоўную ўладу папы рымскага і наступнага прапаведніка, Бартольда, забілі ў 1198 г. Дарэчы, гэта быў амаль звычайны лёс для большасці першых хрысціянскіх прапаведнікаў, пачынаючы з Апосталаў Хрыстовых. Але ў даным выпадку курыя была зацікаўлена не толькі і не столькі ў выратаванні "аблудных" душ, колькі ў далучэнні да сваёй улады новых зямель і атрыманні з іх новых прыбыткаў.

3 гэтай мэтай у 1201 г. пры  біскупе Альберце (зноў-такі з дазволу полацкага князя) была пабудавана крэпасць Рыга (этымалогія гэтай назвы ад беларускага слова "рыгво" - вусце ракі). Тут жа ў 1202 г. быў утвораны ордэн мечаносцаў. Гэта быў першы, пакуль не ваенны, удар па Полацку. Бо яго галоўная жыццядзейная гандлёвая артэрыя, якая звязала дзяржаву з усёй Заходняй Еўропаю, - Дзвіна - была перакрыта. А ордэн ствараўся з дакладна акрэсленай мэтай: хрысціянізацыя і заваёва Ніжнядзвінскіх полацкіх зямель.

Першая адкрытая сутычка Полацка  з крыжакамі адбылася неўзабаве - у 1203 г., калі Уладзімір полацкі асадзіў замак Ікскюль (Ікесколу) непадалёку ад Рыгі. Полацкі князь зразумеў, нарэшце, сваю памылку і таму месца нападу было выбрана невыпадкова. Менавіта гэты замак разам з першай лацінскай царквой быў закладзены з дазволу Уладзіміра Мейнардам. Паход быў няўдалым, палачане былі вымушаны адступіць, лівы ж пачалі плаціць даніну не Полацку, а немцам. Зразумела, што далейшага мірнага суіснавання ордэна і Полацкай дзяржавы быць не магло.

Паміж Полацкам і Рыгай знаходзілася некалькі невялікіх падначаленых Полацку княстваў, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў па рэчышчы Дзвіны. Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукенойс і Герсіка. Каб падабрацца бліжэй да Полацка, крыжакі накіравалі дзейнасць супраць гэтых маленькіх княстваў. У 1205 г. вялікі атрад лацінскіх рыцараў-вандроўнікаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. Небяспека станавілася ўсё больш яўнай. Але на адкрытую канфрантацыю з Рыгай кукейноскі князь Вячка (Вячаслаў) адважыўся не адразу, бо ваенныя сілы былі яўна няроўныя. У 1205 і 1207 гт. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум бакам. Згодна з пагадненнямі Вячка губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Пастаянныя сутычкі з асобнымі рыцарскімі атрадамі прывялі нават да таго, што ў Кукейносе пасяліліся нямецкія рыцары. Сам Вячка аднойчы трапіў да іх у палон, але па загаду біскупа быў адпушчаны. Мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў, але і ўтрымаць пад сваёй уладай княства таксама не мог. У 1207 г. ён адважыўся на рашучы крок - перабіў са сваёй дружынай немцаў, спаліу Кукейнос і пайшоў, як апавядае "Хроніка Ліваніі", у "Русію' Горад і княства цалкам перайшлі ў рукі крыжакоў. Пасля Кукейноса памкненні Ордэна былі накіраваны на Герсіке. У 1209 г., сабраўшы магутнае войска, біскуп Альберт нападае на гэты горад, рабуе і спальвае яго. Князь Герсіке Усевалад быў вымушаны ісці на паклон да Альберта і ўсталяваць з ім мір на ўмовах лацінян. Гэта мірнае пагадненне фактычна цалкам падначальвала князя-палачаніна і яго невялікае княства крыжакам.

Тым часам пранікненне крыжакоў у глыбіню балтыйскіх і полацкіх зямель працягвалася. У 1216 г. эсты звярнуліся да полацкага князя Уладзіміра з  прапановай сабраць вялікае войска і аб'яднанымі сіламі выступіць супраць  ордэна. Уладзімір згадзіўся і разаслаў сваіх людзей збіраць войска ў "Русію" і "Летонію". Але ў той момант, калі ўсё было падрыхтавана да паходу, Уладзімір, падняўшыся на карабель, раптоўна памёр. Як слушна лічаць, ён быў атручаны крыжакамі. Паход не адбыўся. Пранікненне ж крыжакоў на ўсход працягвалася.

У 20-я гг. XIII ст. крыжацкая навала навісла непасрэдна над землямі  эстаў, за якімі стаялі на чарзе Пскоў і Ноўгарад. На наступны год пасля бітвы на Калцы, скарыстаушы выгадную палітычную сітуацыю, біскуп Альберт нападае на горад Юр'еў. У Юр'еве тым часам правіў ўжо вядомы нам Вячка. Пасля доўгай аблогі з выкарыстаннем падкопаў, драўляных асадных вежаў, сродкаў падпалу Юр'еў быў узяты. Вячка, а разам з ім і эсцкі князь Мяэлс загінулі.

Менавіта ў гэты час Ноўгарад і Пскоў у поўнай ступені зразумелі небяспеку, якая насоўвалася на іх. Полацкая зямля была значна аслаблена і, нягледзячы на тое, што не пускала крыжакоў далей на поўдзень славянскіх зямель, дзе з'явіліся мангола-татары, не магла больш у адзіночку супрацьстаяць рыцарам з крыжом. У гэтыя гады наўгародскі князь Яраслау робіць свае першыя паходы супраць лацінян. Але і ягоных сіл было недастаткова. Наспяваюць умовы для стварэння антыкрыжацкай кааліцыі, якая і была фактычна аформлена шлюбам наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча (будучага Неўскага) з полацкай князёўнай, дачкой князя Брачыслава.

У бітве 15 ліпеня 1240 г. на Няве разам  з ноўгарадцамі прымалі ўдзел і палачане. Лоўчы князя Аляксандра Якаў Палачанін праявіў асаблівую мужнасць: біўся з невялікім атрадам супраць цэлага палка, за што заслужыў пахвалу ад князя. 5 красавіка 1242 г. полацкія дружыны разам з наўгародцамі зноў разбіваюць крыжакоў на Чудскім возеры.

Тым часам у выніку мангольскіх  паходаў 40-50-х гг. практычна ўся  Усходняя Еўропа была падначалена ім. Тумены хана Бурундая дайшлі да Віслы. Вольнымі заставаліся толькі княствы-дзяржавы на Беларусі і Ноўгарад, ды і то апошні на чале з князем Аляксандрам быу вымушаны плаціць манголам даніну. Акрамя таго, у 30-я гг. XIII ст. у Прусіі пачаў уладкоўвацца яшчэ адзін крыжацкі ордэн - тэутонаў, які пад ударамі туркаў-сельджукаў быў вымушаны пакінуць Малую Азію. Пачынаўся новы "наступ на ўсход" праз прусау, яцьвягаў, ліваў на Навагародскую і Віленскую землі, на маладое гаспадарства - Вялікае Княства Літоўскае.

Палітыку полацкай дынастыі Рагвалодавічаў працягвалі літоўскія князі, якія ўсталяваліся ў Полацку і Навагародку. Разам  з Аляксандрам Неўскім, Яраславам цвярскім у 1262 г. хадзіў паходам на Дзерпт супраць крыжакоў полацка-літоўскі князь Таўцівіл, пляменнік Міндоўга. У 1267 - 1269 гг. пскоўскі князь Даўмонт - родзіч Міндоўга і Таўцівіла - неаднойчы перамагае ордэн у бітвах.

Такім чынам, толькі кааліцыя ўсіх сіл  паўночнай часткі Усходняй Еўропы дала магчымасць не без пераменнага поспеху адстаяць незалежнасць не толькі Полацкага і Наўгародскага княстваў, але і ўсіх іншых усходнеславянскіх зямель. Гэтыя вольныя астраўкі ў моры разрабаваных і спаленых манголамі гарадоу і вёсак сталі падмуркамі кансалідацыі і адраджэння славянскіх княстваў. Беларускія землі, не зведаўшыя ўсіх жахаў мангольскага пагрому, адстаяўшыя ў цяжкай барацьбе з крыжакамі сваю незалежнасць, пайшлі сваім, толькі ім характэрным шляхам з да новай дзяржаўнасці - Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

 


Информация о работе Перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба беларускіх княcтваў з іншаземнымі захопнікамі