Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Сентября 2013 в 22:37, реферат
Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. У 1920 г., на момант заканчэння грамадзянскай вайны, у БССР на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных. У тым жа годзе пры Наркамаце асветы БССР была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая мела свае аддзяленні ў акругах і валасцях. Ужо ў 1921 г. у Беларусі працавала 1088 школ і лікпунктаў з агульным ахопам 39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў.
Адукацыя ў Беларусі
А) Фарміраванне новай сістэмы адукацыі.
Б) Адкрыццё першай вышэйшай навучальнай установы ў БССР.
В) Мастацкая літаратура.
Г) Рэформа школьнай адукацыі.
2. Навука
А) Развіццё навукі у БССР
Б) Развіццё літаратурнай навукі
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі "Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж "
Рэферат
На тэму : «Развіццё адукацыі і навукі ў 1920 - 1930 гг.»
Выканалі:
Навучэнцы групы № 2294
Дзеравяга Я.Д. і Рагачоў Ф.М.
Праверыў:
Гісторык
Гарошка Т.Г
Минск 2012
Змест
А) Фарміраванне новай сістэмы адукацыі.
Б) Адкрыццё першай вышэйшай навучальнай установы ў БССР.
В) Мастацкая літаратура.
Г) Рэформа школьнай адукацыі.
2. Навука
А) Развіццё навукі у БССР
Б) Развіццё літаратурнай навукі
1.Адукацыя
З усталяваннем Савецкай улады
на Беларусі пачаўся працэс фарміравання
новай сістэмы адукацыі і навукі, т. зв.
сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася
дарэвалюцыйнай, "буржуазна-памешчыцкай".
Станоўчымі фактарамі, што садзейнічалі
духоўнаму ўздыму, з'яўляліся ўтварэнне
беларускай дзяржаўнасці і палітыка беларусізацыі.
З другога боку, негатыўны адбітак на культурнае
жыццё Беларусі аказаў таталітарны палітычны
рэжым і распачатая ў 30-я гады барацьба
з нацыянал-дэмакратызмам.
Галоўнай задачай развіцця нацыянальнай
культуры ў 20-я гг. стала ліквідацыя непісьменнасці
і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва.
У 1920 г., на момант заканчэння грамадзянскай
вайны, у БССР на 1000 чалавек прыходзілася
673 непісьменных. У тым жа годзе пры Наркамаце
асветы БССР была створана Рэспубліканская
надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці,
якая мела свае аддзяленні ў акругах і
валасцях. Ужо ў 1921 г. у Беларусі працавала
1088 школ і лікпунктаў з агульным ахопам
39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма
навучання непісьменных ва ўзросце ад
16 да 35 гадоў.
Ліквідацыя непісьменнасці патрабавала
арганізацыі новай сістэмы народнай адукацыі.
Ужо ў лістападзе - пачатку снежня 1917 г.
на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай
губерняў ствараюцца аддзелы народнай
адукацыі, а 27 снежня - Камісарыят асветы
Заходняй вобласці і фронту. Новыя органы
асветы павінны былі даць насельніцтву
адукацыю на роднай мове, аддзяліць школу
ад царквы, увесці бясплатную адукацыю
для дзяцей да 17 гадоў.
Стваралася цэльная сістэма адукацыі.
Пачатковай ступенню лічыўся дзіцячы
сад (5-7 гадоў), затым ішла школа І-й ступені
(8-12 гадоў), ІІ-й ступені (13-16 гадоў) і універсітэт.
Навучанне ў школах з'яўлялася бясплатным,
сумесным для хлопчыкаў і дзяўчынак. Настаўнікі
штогод перавыбіраліся, а экзамены і хатнія
заданні былі поўнасцю адменены.
Цікава, што ў школе І-й ступені адсутнічала
прадметная сістэма навучання. У аснову
выхавання і навучання была пакладзена
распрацоўка комплексных тэм. Напрыклад,
"Знаёмства са школай", "Кастрычніцкая
рэвалюцыя", "Пачатак веснавых работ"
і г. д. Кожную тэму неабходна было разглядаць
у трох аспектах - прырода, праца, грамадства.
Такая сістэма апраўдвала сябе толькі
ў лепшых, паказальных, школах. А іх было
няшмат.
Уніфікацыя сістэмы адукацыі на ўсёй тэрыторыі
СССР адбылася ў 1934 г. Быў устаноўлены
агульны тып школ: пачатковая (1-4 классы),
няпоўная сярэдняя (1-7 классы), сярэдняя
(1-10 классы). Групы сталі называцца класамі,
з'явіліся інстытут класных кіраўнікоў,
дырэктары, пяцібальная сістэма, школьная
форма. Усяго ў БССР у 1937 г. працавала 7132
агульнаадукацыйныя школы, у якіх вучылася
больш за 1 млн. чалавек.
Да сур'ёзных недахопаў школьнай адукацыі
можна аднесці нізкую паспяховасць у асобных
школах, перагружанасць класаў (у сярэднім
на адзін прыходзілася 42,6 чалавек), недахоп
падручнікаў, нізкі ўзровень настаўніцкіх
кадраў. У прыватнасці, у 1939/40 навучальным
годзе без уліку заходніх абласцей працавала
40 тыс. настаўнікаў. З іх 10% мелі вышэйшую
адукацыю. Нават камісар асветы БССР Еўдакія
Уралава скончыла толькі пачатковую школу.
У 1919 г. адбылося адкрыццё першай вышэйшай
навучальнай установы (ВНУ) у БССР - Горацкага
сельскагаспадарчага інстытута - з мэтай
падрыхтоўкі спецыялістаў для сельскай
гаспадаркі. ЦВК БССР прыняў рашэнне аб
арганізацыі ў рэспубліцы Беларускага
дзяржаўнага універсітэта, які быў урачыста
адкрыты 30 кастрычніка 1921 г. У першы год
існавання універсітэта на яго факультэтах
вучылася і працавала 1250 студэнтаў, 14 прафесараў,
59 выкладчыкаў і асістэнтаў. Рэктарам
быў прызначаны вядомы вучоны, гісторык
У. Пічэта.
У пачатку 20-х гг. былі арганізаваны політэхнічны
інстытут, інстытут сельскай і лясной
гаспадаркі, Віцебскі ветэрынарны інстытут
і інш. Таксама дзейнічала шырокая сетка
сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
У 1927/28 навучальным годзе налічвалася
30 тэхнікумаў з 5,3 тыс. навучэнцаў.
У пачатку 20-х гадоў студэнтамі ў большай
частцы былі мяшчанскія і купецкія дзеці.
Але ўжо з 1929 па 1934 гг. праводзіліся спецнаборы
з рабочага і сялянскага асяродка. Для
іх падрыхтоўкі да навучання стваралі
рабфакі (рабочыя факультэты).
Вострая патрэба ў спецыялістах выклікала
брыгадна-лабараторны метад падрыхтоўкі
кадраў, пры якім не ўлічвалася паспяховасць,
адсутнічалі дыпломныя работы, а выкладчыку
адводзілася роля кансультанта. Таксама
была пашырана практыка датэрміновых
выпускаў, што зніжала якасць ведаў.
У цэлым сістэма адукацыі зрабіла вялікі
крок наперад, Усходняя Беларусь за даваеннае
дваццацігоддзе дасягнула сярэднееўрапейскага
ўзроўню.
З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі пачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі. |
Беларуская савецкая навука
пачала фарміравацца на аснове Інстытута
беларускай культуры (Інбелкульта), які
быў арганізаваны ў студзені 1922 г.
Перад ім стаяла задача вывучэння
мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі,
прыроды, эканомікі Беларусі. У кастрычніку
1928 г. адбылася рэарганізацыя Інбелкульта
ў Беларускую акадэмію навук (БАН).
2.Навука
Першымі акадэмікамі сталі
вядомыя беларускія вучоныя: Я. Афанасьеў,
філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі,
народныя паэты І. Луцэвіч (Я. Купала) і
К. Міцкевіч (Я. Колас), мовавед С. Некрашэвіч,
гісторык У. Пічэта і інш. Таксама былі
запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы.
Першым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік
У. Ігнатоўскі.
У 1931 г. БАН перайшла да сістэмы інстытутаў,
колькасць якіх складала 14. Супрацоўнікі
акадэміі праводзілі геамарфалагічнае
апісанне тэрыторыі Беларусі, даследаванні
ў галіне фізікі металаў, вывучалі асноўныя
праблемы матэматыкі, распрацоўвалі тэхналогію
прамысловай вытворчасці каніфолі і шкіпідару
і інш. Развівалася беларуская археалогія,
этнаграфія, айчынная гісторыя.
Поўнасцю рэалізаваць уласны патэнцыял
вучоныя Акадэміі навук не маглі па прычыне
масавых рэпрэсій. У 1930 г. былі арыштаваны
33 чалавекі, у 1937 г. - 45. Адсутнасць работнікаў
прывяла да закрыцця ў 1938 г. Інстытута
філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічнага
інстытута.
Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць
аб яе цеснай сувязі з жыццём народа, з
грамадскімі пераменамі. Якуб Колас у
паэме "Новая зямля" прадставіў цэласнае
ўяўленне аб спадзяваннях беларускага
сялянства, яго духоўных памкненнях. У
рамане К. Крапівы "Мядзведзічы",
аповесці С. Баранавых "Межы", нарысе
М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю"
і іншых творах адлюстравана жыццё, праца
і мары простага чалавека-працаўніка.
На ніве беларусізацыі плённа працавалі
З. Жылуновіч (Цішка Гартны), які пакінуў
нам першы беларускі раман "Сокі цаліны"
з каларытнымі вобразамі сялян-местачкоўцаў;
М. Гарэцкі - аўтар "Гісторыі беларускай
літаратуры. ІХ ст. - 1905 г."; Е. Міровіч
(Дунаеў) - аўтар першай п'есы на беларускай
мове "Машэка" і інш.
Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920-1930-я гг.
1920-1930-я гг. сталі якасна
новым этапам у станаўленні
і развіцці беларускай
Дасягненні беларускага
літаратуразнаўства гэтага часу ў першую
чаргу звязаны з дзейнасцю
М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Барычэўскага,
А. Вазнясенскага, М. Піятуховіча. Усе
яны ў той альбо іншай ступені
мелі дачыненне да Інбелкульта, які
з’яўляўся асноўным каардынацыйным
цэнтрам беларускага
Максімам Гарэцкім напісана
першая сістэматызаваная навуковая
праца па гісторыі развіцця беларускай
літаратуры, якая стала адначасова
і першым грунтоўным падручнікам
па беларускай літаратуры. У ёй разгледжана
развіццё нашай нацыянальнай літаратуры
ад старажытнасці да першых паслякастрычніцкіх
гадоў, ахарактарызаваны вядомыя на
той час літаратурныя помнікі, творы
новай і найноўшай літаратуры,
паказана станаўленне літаратурных
плыней і кірункаў, вызначана месца
і роля вядучых аўтараў у гісторыі
нацыянальнага прыгожага
Немалыя заслугі М. Гарэцкага
і ў станаўленні беларускай літаратурнай
крытыкі. Ён даволі рэгулярна змяшчаў
у розных перыядычных выданнях свае
крытыка-біяграфічныя нарысы па творчасці
самых розных аўтараў - як пісьменнікаў-адраджэнцаў
старэйшага пакалення, так і маладых
літаратараў. Як буйны вучоны-літаратуразнаўца
М. Гарэцкі не мог не выпрацаваць
уласную тэарэтыка-
Нямала зрабіў для развіцця
беларускага літаратуразнаўства прафесар
Іван Замоцін. Ён даў грунтоўную, у
цэлым аб’ектыўную ацэнку спадчыны
М. Багдановіча ("М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны
нарыс", 1927), драматургіі Я. Купалы
("Беларуская драматургія", 1927), Ц.
Гартнага ("Драматычныя творы
Цішкі Гартнага", 1928), ліра-эпасу
Я. Коласа ("Пуціны беларускай літаратуры.
Якуб Колас. "Новая зямля", 1924; "Паэма
Якуба Коласа "Сымон-музыка" як
аўтахарактарыстыка", 1926). Прыкметнай
з’явай у беларускім літаратуразнаўстве
сталі спробы І. Замоціна стварыць самастойны
кірунак даследавання на аснове т. зв.
"тэорыі чатырох сінтэзаў" (спалучэнне
пры аналізе генетычнага, фармальна-мастацкага,
сацыялагічнага і ідэалагічнага
падыходаў).І. Замоцін слушна крытыкаваў
многае ў тагачасных модных фрэйдысцкіх
і інтуітывісцкіх канцэпцыях, фармалістычных
трактоўках мастацтва і суб’ектыўна-
Шмат цікавых назіранняў над творчасцю М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа зрабіў Аляксандр Вазнясенскі. Асабліва неабходна вылучыць яго працу "Паэтыка М. Багдановіча" (1926), якая была адной з этапных з’яў у распрацоўцы пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі. На жаль, А. Вазнясенскі даволі доўгі час знаходзіўся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзіла яму сапраўды аб’ектыўна ацаніць многія з’явы ў беларускім прыгожым пісьменстве.
Этапнымі ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі ў беларускім літаратуразнаўстве сталі таксама працы Яўгена Барычэўскага "Паэтыка літаратурных жанраў" (1927) і "Тэорыя санета" (1927). Даследчык арганічна спалучаў у літаратуразнаўчым аналізе гісторыю развіцця і тэорыю жанравых форм лірыкі, эпасу, драмы. Гэтым вучоны замацоўваў плённую традыцыю адзінства гістарычнага і тэарэтычнага падыходу да мастацтва.
Даволі значнай фігурай
у беларускім літаратуразнаўстве 1920-1930-х
гг. быў Мікола Піятуховіч. Але, на жаль,
яго літаратуразнаўчая
На станаўленне і далейшае развіццё маладой беларускай літаратурнай навукі ў 1920-я - пачатку 1930-х гг. аказвала плённае ўздзеянне літаратурная крытыка, як правіла, пісьменніцкая. Найбольш значныя дасягненні беларускай літаратурнай крытыкі гэтага перыяду звязаны з дзейнасцю літаратурных арганізацый "Маладняк", "Узвышша", "Полымя" і іх аднайменных перыядычных выданняў, якія абгрунтоўвалі і праводзілі ў жыццё ідэйна-эстэтычныя праграмы дадзеных аб’яднанняў. У распрацоўцы тэарэтычных асноў беларускай крытыкі, павышэнні яе прафесійнага ўзроўню вялікая заслуга належыць А. Бабарэку, У. Дубоўку, К. Чорнаму, Я. Пушчу, Ф. Купцэвічу.
Зборнікамі "Якуб Колас у літаратурнай крытыцы" (1926), "Творчасць К.М. Міцкевіча (Якуба Коласа)" (1926), "Янка Купала ў літаратурнай крытыцы" (1928) і "Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы" (1928) закладзены асновы мэтанакіраванага вывучэння творчасці старэйшых беларускіх майстроў слова.
У канцы 1920-х гг. распачалася сур’ёзная тэксталагічная праца, звязаная з падрыхтоўкай да выдання двухтомніка М. Багдановіча, а таксама збораў твораў Я. Купалы і Я. Коласа.
Развіццё беларускага
літаратуразнаўства ў 1930-я гг. адбывалася
ў надзвычай складаных умовах:
грубейшыя парушэнні
У 1930-я гг. вывучэнне літаратуры
было сканцэнтравана пераважна ў
Інстытуце літаратуры і мастацтва
АН БССР. Першачарговай задачай з’
Спісак выкарыстанай літаратуры
Информация о работе Развіццё адукацыі і навукі ў 1920 - 1930 гг