Рэцэнзія на манаграфію “Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 – 1570 гг.”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Апреля 2013 в 21:32, творческая работа

Описание работы

Праца прысвечана ўдзелу ВКЛ у Інфлянцкай вайне 1558-1570 гг. У манаграфіі разглядаецца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ і іх фінансава-матэрыльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. У часы СССР і на постсавецкай прасторы з 1954 г. (у гэтым годзе выйшла кніга В.Каралюка «Ливонская война») не было выдадзена ніводнай манаграфіі, прысвечанай гэтай важнай і цікавай падзеі ў гісторыі Беларусі. Да тэматыкі Інфлянцкай вайны беларуская гістарыграфія звярнулася толькі пасля распаду Савецкага саюза.

Файлы: 1 файл

Янушкевіч.docx

— 18.46 Кб (Скачать файл)

Рэцэнзія на манаграфію “Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 – 1570 гг.”, Мінск, Выдавецтва “Медисонт”, 2007 г. Аўтар манаграфіі – Андрэй Мікалаевіч Янушкевіч, беларускі гісторык, выкладае ў Беларускім інстытуце правазнаўства. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзяць ваенная і сацыяльна-палітычная гісторыя ВКЛ у XVI ст.

Праца прысвечана ўдзелу ВКЛ  у Інфлянцкай вайне 1558-1570 гг. У манаграфіі разглядаецца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ  і іх фінансава-матэрыльнага забеспячэння, фактары ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ. У часы СССР і на постсавецкай прасторы з 1954 г. (у гэтым годзе выйшла кніга В.Каралюка «Ливонская война») не было выдадзена ніводнай манаграфіі, прысвечанай гэтай важнай і цікавай падзеі ў гісторыі Беларусі. Да тэматыкі Інфлянцкай вайны беларуская гістарыграфія звярнулася толькі пасля распаду Савецкага саюза.

Але разам з гэтым, ваенная  гісторыя заўжды будзе з’яўляцца  актуальнай праблемай у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. Лівонская  вайна не выключэнне. Дастаткова цяжка  параўноўваць узровень дадзенай манаграфіі з папярэднімі працамі. Бо ў савецкай гістарыяграфіі панавала іншая метадалогія, іншыя погляды на праблемы ваеннай  гісторыі. Але, дакладна магчыма казаць аб тым, што А.М.Янушкевіч выкарыстоўвае ў сваёй манаграфіі іншыя метадалагічныя прыёмы. Зразумела, што і погляд на падзеі Лівонскай вайны ў аўтара карэнным чынам адрозніваецца ад савецкіх дастаткова застарэлых для сучаснасці стэрэатыпаў. А.М.Янушкевіч выкарыстаў шмат новых матэрыялаў і напрацовак айчыннах і замежных даследчыкаў пры напісанні сваёй працы.

Магчыма заўважыць цікавую асаблівасць: аўтар выкарыстоўвае замест звыклага нам лаціна-рускага тэрміна “Лівонская вайна” польска-беларускі тэрмін “Інфлянцкая вайна”. Бо тэрмін “Лівоскай вайна” запазычаны з рускай мовы, але такое вызначэнне не адпавядае тэрміналогіі дакументаў і крыніц на старабеларускай мове. А.М.Янушкевіч удакладняе таксама храналічныя рамкі вайны. Ён выказвае меркаванне, што вызначэнне межаў вайны ад 1558 да 1582 гг. характэрныя для савецкай і расійскай гістарыграфіі і падыходзяць больш да кантэксту гісторыі Расіі. А для ВКЛ “інфлянцкае пытанне” не абмяжоўваецца дадзенымі храмалагічнымі межамі. У 1582 г. гэта пытанне канчаткова вырашана не было. А ў 1570 г. было заключана перамір’е паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Тут жа вялікую ролю адыгрываюць і ўнутрыпалітычныя падзеі ў ВКЛ. Разам з гэтым і ў польскай гістарыяграфіі прынята дзяліць Інфлянцкую вайну на 2 перыяды: да 1570 г. і пасля яго.

Манаграфія складаецца з  чатырох раздзелаў. Першы раздзел: Ваенныя дзеянні і дыпламатычныя зносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Другі раздзел: Арганізацыя ўзброеных сіл ВКЛ. Трэці раздзел: Фінансава-матэрыяльнае забеспячэнне ўдзелу ВКЛ у Інфлянцкай вайне. Чацвёрты раздзел: Уплыў ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных працэсаў у ВКЛ. Разам з гэтым кожны раздзел падзелены на больш дробныя часткі. Такія суадносіны раздзелаў падаюцца дастаткова заканамернымі. Бо спачатку мэтазгодна разглядаць асноўную праблему, а потым пытанні, непасрэдным чынам звязаныя з ёй. У першым раздзеле разглядаюцца баявыя дзеянні, у наступных – праблемы, якія непасрэдным чынам звязаныя з вайной. Гэта арганізацыя ўзброеных сіл, фінансавае забеспячэнне войска і сувязь вайны і ўнутрыпалітычных працэсаў у ВКЛ.

Назва кожнай главы і параграфа  цалкам адпавядае інфармацыі, якая ў іх змяшчаецца. Трэба адзначыць, што задачы сваёй аўтар дасягнуў. У манаграфіі падагулены ранейшыя напрацоўкі айчынных і замежных гісторыкаў. Разам  з гэтым унесена дастаткова вялікая  колькасць новага архіўнага матэрыялу. Выкарыстоўваецца вялікая колькасць вынятак з ранейшых прац і архіўных матэрыялаў. Прыводзяцца архіўныя табліцы.

Вельмі добра ў манаграфіі распавядаецца пра Ульскую бітву 1564 г. асабліва шмат новага матэрыялу  аўтар выкарыстаў пры напісанні  другога раздзела працы, які прысвечаны арганізацыі ўзброеных сіл ВКЛ. Гэты раздзел мае вялікае значэнне для вывучэння гісторыі ўзброеных сілаў ВКЛ. Цікава падаецца пытанне мабілізацыі сродкаў для вядзення вайны. Значным з’яўляецца і апошні раздзел манаграфіі, прысвечаны ўнутрыпалітычнаму становішчу ВКЛ падчас вайны. А.М.Янушкевіч прытрымліваецца думкі, што вайна і ўвогуле інфлянцкае пытанне ўнесла раскол у шэрагі шляхты ВКЛ. Аўтар дэманструе ролю асобных прадстаўнікоў шляхты ВКЛ у фармаванні курсу лівонскай палітыкі. У манаграфіі не абмінаецца роля вайны ў пытанні заключэння Лівонскай уніі. Паказваюцца адносіны магнатэрыі і шляхты да будучай уніі. А.М. Янушкевіч лічыць унію неабходнай па ваенных прычынах.

Цікавай падаецца храналогія вайны, якая падзелена аўтарам на 2 часткі: 1558-1579гг. і 1579-1582гг. Перыядызацыя і вылучэнне некаторых храналічных  перыядаў у вайне, паўстанні або  іншай падзеі заўжды з’яўляецца спрэчным пытаннем. У дадзеным выпадку аўтар  паспрабаваў не паказваць у сваёй  працы меркаванні іншых даследчыкаў  па гэтай праблеме, а прапанаваў сваю перыядызацыю. Гэта з аднаго боку вельмі добра, калі ў даследчыка ёсць свой погляд на праблему, але падаецца неабходным і ўлічваць меркаванні і  дасягненні іншых навукоўцаў.

Як ўжо адзначалася, аўтар  выкарыстаў шмат новага архіўнага матэрыялу. Але тут ёсць невялікі недахоп. Пры  напісанні першага раздзелу, дзе  змяшчаецца самая вялікая колькасць  факталагічнага матэрыялу, аўтар выкарыстаў значна менш архіўнага матэрыялу, чым  у іншых раздзелах. У гістарыграфіі дамінуюць працы польскіх даследчыкаў.

Пры напісанні манаграфіі аўтар звярнуўся ў 6 польскіх, 1 беларускі і 1 расійскі архіў. Гэта таксама сведчыць аб тым, што ім выкарыстоўваліся ў большасці польскія крыніцы. Увогуле, кола гістарычных крыніц, выкарыстаных аўтарам, падаецца некалькі абмежаваным. Напэўна, самая вялікая колькасць крыніц па праблеме Інфлянцкай вайны змяшчаецца ў расійскіх архівах. У абмежаваным выглядзе выкарыстаны таксама і еўрапейскія крыніцы, амаль не прыцягнуты еўрапейскія хронікі і гістарычныя творы пра Інфлянцкую вайну.

Такім чынам, манаграфія з  аднаго боку ўнесла значны ўклад у  вывучэнне праблемы Інфлянцкай вайны  на новым узроўні, з іншага ў ёй ёсць дастаткова шмат недахопаў. Аўтар у большасці імкнецца выказваць свой пункт погляду, пры гэтым спрабуе абыходзіць меркаванні іншых даследчыкаў. Тут жа трэба адзначыць і ў некаторай ступені абмежаванае кола новых крыніц, якія былі выкарыстаны пры напісанні манаграфіі.

  

 


Информация о работе Рэцэнзія на манаграфію “Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 – 1570 гг.”