Станаўленне саслоўна-прадстаўнічай манархіі ў ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Марта 2013 в 11:36, контрольная работа

Описание работы

У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён назы-ваўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана найвышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва.

Файлы: 1 файл

Станаўленне саслоўна.doc

— 63.00 Кб (Скачать файл)

Станаўленне саслоўна-прадстаўнічай манархіі ў ВКЛ

 

У ХІІІ-пач. ХІV ст. ВКЛ складвалася як спадчынная феадальная манархiя. Уладаром дзяржавы быў вялiкi князь, або, як ён назы-ваўся ў актах ХV ст. – гаспадар. Яго ўлада нiчым i нiкiм не абмяжоўвалася. На ім замыкалiся ўсе функцыi кiравання дзяржавай. Па меры яе развiцця спатрэбiлася ўтварэнне спецыяльных пасад. Пры Вiтаўце з’явiлiся гаспадарскi i земскi маршалак, пiсар, кухмiстр, канцлер, падчашы, падскарбi і інш. У ХV ст. былi створаны пасады гетмана найвышэйшага, харунжага, мечнiка, падстолiя, скарбнага i iнш. Той, хто атрымлiваў пасаду, як правiла, валодаў ёй пажыццёва.

У землях-абласцях пасля лiквiдацыi ўдзельнай сiстэмы цэнтральную ўладу ўвасаблялi спачатку намеснiкi, а потым – ваяводы i старас-ты. У iх кампетэнцыi знаходзілася вырашэнне судова-адмiнiстрацыйных i ваенных пытанняў, нагляд за гаспадаркай вобласцi. Iм падпа-радкоўвалicя кiраўнiкi нiжэйшых тэрытарыяльных акруг – дзяржаў i паветаў. На ўсе больш ці менш важныя і даходныя дзяржаўныя паса-ды маглі прызначацца толькі феадалы-шляхцічы хрысціянскае веры і ўраджэнцы ВКЛ. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрыман-ня даходаў, таму буйныя феадалы займалі адразу некалькі пасад. Напрыклад, Ян Радзівіл у 1535 г. адначасова быў каштэлянам вілен-скім, гетманам найвышэйшым, старастам гарадзенскім, маршалкам дворным, дзяржаўцам лідскім і беліцкім.

Першым iнструментам па абмежаваннi улады вялiкага князя стала княская рада. Яшчэ Мiндоўг i Гедымiн абмяркоўвалi важнейшыя пы-таннi у коле асоб вышэйшай знаці. Вiтаўт жа, які імкнуўся падавіць мясцовы сепаратызм, акружыў сябе cлужылымi людзьмi – баярамi, і толькі тымі ўдзельнымі князямі, якія прызнавалі яго вяршэнства.

Гарадзельская ўнiя надавала баярству шырокiя палiтычныя правы i нават ставiла вялiкага князя ў залежнасць ад сябе. У адпаведнасці з прывiлеям Казiмiра ад 1447 г., радзе надавалася права выбiраць пасля смерці манарха новага гаспадара. Вядомы Судзебнiк 1468 г. быў скла-дзены «с князьмi i с паны-радою нашою ВКЛ». З выпадку частых ад’ездаў Казiмiра, рада пачала выконваць функцыi вярхоўнай улады.

Поўнае юрыдычнае замацаванне ролi гаспадарскай рады як дзяр-жаўнага органа зафiксавалi прывiлеi Аляксандра Казiмiравiча ад 1492 i Жыгiмонта Старога ад 1506 гг. З канца ХV да сярэдзіны ХVI ст. кан-чаткова зацвердзiўся яе склад: усе ваяводы i старасты, валынскi мар-шалак, канцлер i падканцлер, гетман, маршалак земскi i дворны, пад-скарбi. З духоўных асоб у лік паны-рады ўваходзілі толькі 4 біскупы.

З агульнага складу гэтага органа вылучылася так званая «пярэд-няя» або «старшая» рада, якая праводзiла закрытыя пасяджэннi i аб-мяркоўвала найбольш важныя пытаннi. У яе ўваходзiла 5 асоб: бiскуп, ваявода i кашталян вiленскiя, а таксама ваявода i кашталян трокскiя.

На пачатку ХVI ст. ясна вызначылiся i паўнамоцтвы рады. Яна ве-дала дыпламатычнымi дачыненнямi дзяржавы, абаронай i фiнансавымi пытаннямi, а таксама займалася справамi шляхецтва, кантралявала раздачу земляў і выконвала шэраг судовых функцый. Дзяржаўныя па-сады займаліся толькi з ведама паноў-радных. Ні адзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канц-лера, і без яго подпісу. Iм жа належала i права выбару вялiкага князя. Так, былi абраны Аляксандр Казiмiравiч (1492-1596), Жыгiмонт I Cта-ры (1506-1544) i Жыгiмонт II Аўгуст (1544-1572).

Палiтычная вага паноў-рады пачала змяншацца ў сярэдзіне ХVI ст. у сувязі з павышэннем палітычнай актыўнасці шляхты, якая ў кож-най зямлi княства мела права склікаць свой сход (соймік). Спачатку ўдзел у ім бралi прадстаўнiкi розных сацыяльных груп – баяр, шляхты i мяшчан. Пад канец ХV ст. на аснове абласных соймiкаў паўстаў агульны для ўсiх зямель ВКЛ сойм. Манарх мусiў склiкаць на агульны з’езд ужо не толькi вышэйшую элiту – раду, але i прадстаўнiкоў усёй шляхты. Вальным соймам быў толькi той, на якi, апрача гаспадарскай рады, з’язджалiся князi, паны i баяры з усiх зямель дзяржавы.

Падобныя форумы сталi звычайнымi тады, калi для вырашэння дзяржаўных пытанняў першаступеннай важнасцi цэнтральнай уладзе было важна атрымаць згоду зямель-абласцей. Так зрабiлi паны-рада ў 1492 г., калi спатрэбiлася абраць новага манарха. Упершыню ў Вiльнi новага гаспадара абiралi князi, паны i зямяне з тэрыторыi цэлай дзяр-жавы, незалежна ад веравызнання. Пастаянна ж соймы пачалi склiкац-ца ў часы княжання Жыгiмонта I Старога (1506-1544 гг.). З пачаткам вальных соймаў палiтычнае адзiнства дзяржавы забяспечвалася не толькi прызнаннем манарха, але i удзелам прадстаўнiкоў розных тэры-тарыяльных частак у цэнтральным органе ўла-ды. З 1512 г. была ўве-дзена норма прадстаўнiцтва ўпаўнаважаных паслоў – па 2 шляхцiцы ад зямлi цi павета. Князi, паны i ураднiкi запра-шалiся паiменна. Так паўстаў новы палiтычны iнстытут – вальны сойм, якi замкнуў сiстэму органаў вярхоўнай улады ў дзяржаве. А манархія з абсалютнай пераўтварылася ў больш прагрэсіўную – саслоўна-прадстаўнічую.

 

 Цэнтральныя органы  ўлады

Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю  вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы  ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Згодна склаўшайся традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбары праходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным сейме. Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:

- абарона дзяржавы;

- падтрымка парадку  ўнутры дзяржавы;

- ажыццяўленне вышэйшага  суда;

- кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;

- ажыццяўленне міжнародных  стасункаў;

- распрацоўка і выданне  законаў.

Для забеспячэння патрэб гаспадара існавалі асабістыя княскія  двары і маёнткі, якімі распараджаўся  сам гаспадар і дзяржаўныя эканоміі, даходы з якіх гаспадар накіроўваў па згодзе з Радай. Такое становішча ўзнікла пасля 1492 г., калі вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткай паўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні і выдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне. Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то яны часта адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.

Рада ВкЛ (паны-рада) –  спачатку дапаможны орган пры  вялікім князе (князь мог не параіцца і прыняць рашэнне), а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў вызначаны строга, у яе ўваходзіла 30-40 важнейшых асоб княства. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і каштэляны, некаторыя старасты і асобныя феадалы з роду Альгердавічаў ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі запрашацца іншыя асобы – ураджэнцы ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіралася рэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымі чынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім. Пытанні, што належылі кампетэнцыі Рады:

- выбары гаспадара  ВкЛ;

- кантроль дзейнасці  гаспадара;

- ажыццяўленне міжнародных  адносін;

- кіраўніцтва вышэйшымі  мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;

- прызначэнне на дзяржаўныя  пасады;

- абмеркаванне і прыняцце  законаў;

- ажыццяўлення вышэйшага  суда.

Апошнія функцыі Рада ажыццяўляла разам з вялікім  князем, а так сама па ўсім пытанням яна магла склікаць сейм.

Сейм (сойм) – з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па рапараджэнню вялікага князя ці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам, усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя (з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц. Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Стары выдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў” ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сеймы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праекты рашэнняў сейма – ухвалы, статуты, а з XVII ст. – канстытуцыі. Часцей за ўсё сеймы вырашалі наступныя пытанні:

- выбары князя (элекцыйныя  і каранацыйныя сеймы);

- пытанні аб вайне  ці міры;

- збор і памер падаткаў  на ваенныя патрэбы;

- вырашалі міжнародныя  справы;

- прымалі законы;

- ажыццяўлялі суд па  крымінальнай справе – дзяржаўнай  здрадзе;

- прымалі хадайніцтвы  павятовай шляхты.

Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сейм.

 

Вышэйшыя асобы

 

Маршалак земскі з’яўляўся  ахоўнікам этыкету і парадку  пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваў на сеймавых паседжаннях  і ў Радзе, абвяшчаў пастановы  гаспадара і Рады. Ён жа кіраваў прыёмам паслоў, прасіцеляў са скаргамі, судзіў за злачынствы, здзейсненые пад час правядзення сеймаў. Меў намеснка – маршалка дворнага.

Гетман найвышэйшы кіраваў  усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад  час паходаў меў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда. Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.

Канцлер у ВкЛ кіраваў  дзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю  вядзення Метрыкі – дзяржаўнага  архіва, храніў дзяржаўную пячатку ВкЛ і ставіў подпіс пад законамі, без гэтага законы не мелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер – прымаў удзел у падрыхтоўке законаў, кіраваў юрыдычнай службай канцылярыі.

Падскарбі земскі – хавальнік  дзяржаўнай казны (скарба). Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваў дзяржаўныя рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся ваеннымі прыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVI ст. займаўся кіраваннем дзяржаўнай зямельнай маёмасцю. Яго намеснік – падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікага князя, яго асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія служачые – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.

Гаспадарчыя дваране  і ўраднікі выконвалі даручэнні  князя і Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны.

На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі знатных  родаў ВкЛ вялікім князем са згоды  Рады, вельмі часта пасады займалі  прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы, Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі, Тышкевічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Информация о работе Станаўленне саслоўна-прадстаўнічай манархіі ў ВКЛ