Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Мая 2013 в 01:49, доклад
У цяперашні час на тэрыторыі Заходняга Палесся вядома 64 паселішча і 61 могільнік. Акрамя гэтага, зафіксавана 64 знішчаныя курганныя групы, вядомыя ў літаратуры. Помнікі знаходзяцца па берагах рэк і азёраў. У большасці сваёй сканцэнтраваны ў асобных больш ці менш дакладных масівах. Найбольш вялікая сетка паселішчаў і могільнікаў знаходзяцца каля басейна р. Лясная і Пульва (больш за 70 пунктаў). Менш помнікаў утрымлівае каля сабе р. Гарынь (26 пунктаў). Невялічкія паселішчы і могільнікі сустракаюцца таксама на ўсходзе і поўдні ад Пінска, каля рр. Ясельды і Стыры (23 пункта), у раёнах старажытнага Здзітава на сярэдняй Ясельдзе (13 пунктаў) і некалькі ў басейне Мухаўца. Акрамя гэтага, невялікая частка помнікаў лакалізуецца каля сучасных лясоў , менавіта гэта сітуацыя адлюстроўвае засяленне гэтых тэрыторый у перыяд позняга сярэднявечча.
Акрамя лясоў, значную частку тэрыторыі Заходняга Палесся займаюць балоты. Найбольш шырокія яны ў раёне Дняпра-Бугскага канала, Выганашчанскага возера і парэчча Прыпяці на поўдні і усходзе Пінска.