Участие БССР у стварэнни ССР

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 08 Ноября 2013 в 10:18, реферат

Описание работы

Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой Расійскай імперыі засталася адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.

Файлы: 1 файл

для распечаток.docx

— 17.09 Кб (Скачать файл)

Грамадзянская вайна 1918-1920 гг. на тэрыторыі былой  Расійскай імперыі засталася  адной з найбольш трагічных старонак гісторыі чалавецтва. Дваранска-буржуазны блок пацярпеў паражэнне, расійскае грамадства пазбавілася былой палітычнай, эканамічнай і інтэлектуальнай эліты. Прайграў вайну і нацыянальна-дэмакратычны рух. Чырвоная Армія знішчыла Украінскую Народную Рэспубліку, нацыянальна-дзяржаўныя ўтварэнні ў Грузіі, Арменіі, Азербайджане. У гэтых краінах, як і на Беларусі, была абвешчана савецкая ўлада, што на практыцы азначыла ўсталяванне дыктатуры бальшавіцкай партыі, яе рэгіянальных камітэтаў.

 

  Але далейшае развіццё міжнацыянальных  адносін, аднаўленне народнай  гаспадаркі, ліквідацыя эканамічнай  і культурнай адсталасці народаў,  якія раней уваходзілі ў склад  Расійскай імперыі, не магло  быць вырашана ў рамках так  званага ваенна-палітычнага саюза  савецкіх рэспублік. Фармальна  рэспублікі былі незалежныя, як  роўныя заключалі дагаворы з  РСФСР, на самой жа справе  паўнамоцтвы РСФСР перавышалі  паўнамоцтвы іншых савецкіх рэспублік.  І гэта пры тым, што фактычная  ўлада канцэнтравалася ў руках  кіраўніцтва бальшавіцкай партыі.

 

  У ходзе спрэчак у 1922 г. пра  тое, якім быць новаму Саюзу,  выявіліся два пункты погляду.  Першы: прапанова І. Сталіна  ажыццявіць "аўтанамізацыю" савецкіх  рэспублік, г.зн. уключыць іх у  склад РСФСР. Другі: ідэя У.  Леніна ўтварыць новае дзяржаўнае  аб'яднанне - Саюз Савецкіх Сацыялістычных  Рэспублік, у які ўваходзілі  б на роўных правах усе савецкія  рэспублікі. Адны партыйныя дзеячы  бачылі ў ленінскім плане ідэі  канфедэрацыі, іншыя ж прапаноўвалі  наогул скасаваць самастойнасць  рэспублік. Але ў любым варыянце  дзяржаўная ўлада павінна была  належаць камуністычнай партыі, якая будавалася паводле прынцыпу  дэмакратычнага цэнтралізму і  забеспечвала ўсебаковы кантроль  за ўсімі сферамі грамадскага  жыцця. Паколькі аўтарытэт Леніна  быў бясспрэчным, пераважная большасць  партыйных і савецкіх дзеячаў  выказалася за ленінскі план.

 

16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро  КП(б)Б пастанавіла "лічыць  мэтазгодным устанаўленне адносін  паміж камісарыятамі Беларусі  і камісарыятамі РСФСР аналагічныя  з адносінамі, устаноўленамі паміж  РСФСР і Украінай". Улічваючы,  што адносіны РСФСР з УССР  будаваліся як адносіны дзвюх  роўных і незалежных рэспублік,  гэта фактычна азначала, што ЦБ  КП(б)Б было супраць сталінскага  плана "аўтанамізацыі".

 

  На Беларусі ідэя стварэння  СССР была падтрымана на павятовых  партыйных канферэнцыях, 6 павятовых  і 116 валасных з'ездах Саветаў,  шматлікіх сходах працоўных. З'езды  Саветаў УССР, БССР, ЗСФСР і Х  Усерасійскі з'езд Саветаў (снежань  1922 г.) прызналі аб'яднанне савецкіх  рэспублік у адзінай дзяржаве  своечасовым. 30 снежня 1922 г. І з'езд  Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю  аб утварэнні СССР, у якой былі  сфармуляваны асноўныя прынцыпы  аб'яднання рэспублік: раўнапраўе  і добраахвотнасць уваходжання  іх у Саюз ССР, права свабоднага  выхаду з Саюза і доступ  у яго новым савецкім сацыялістычным  рэспублікам. З'езд зацвердзіў  Дагавор аб утварэнні СССР, які  прадугледжваў арганізацыю 10 саюзных  наркаматаў, Вярхоўнага суда і  Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага  ўпраўлення, вызначаў асновы ўзаемаадносін  паміж вышэйшымі органамі ўлады  СССР і саюзных рэспублік. 

 

  Быў абраны вярхоўны орган  улады Саюза ССР - Цэнтральны  Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Старшынямі  ЦВК былі выбраны старшыні  ЦВК рэспублік, а кіраўніком  урада (СНК) - У. Ленін, які ўжо  быў цяжка хворы і практычнай  дзейнасцю не займаўся. У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР,  УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у  складзе Азербайджанскай ССР,  Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР (студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным краіны  шырокія дэмакратычныя правы  і свабоды, актыўны ўдзел у  кіраванні дзяржавай. 

 

  У сакавіку 1924 г. па прапановах  і хадайніцтвах беларускага кіраўніцтва  Прэзідыум ЦВК СССР прыняў  рашэнне аб вяртанні Беларускай  ССР 16 паветаў Віцебскай, Смаленскай  і Гомельскай губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два паветы: Гомельскі і Рэчыцкі. Вяртанне  Савецкай Беларусі тэрыторый  на ўсходзе значна ўзмацніла  яе эканамічны і культурны  патэнцыял, было актам гістарычнай  справядлівасці.

 

  Стварэнне СССР адкрывала магчымасць  аб'яднаць намаганні гістарычна  звязаных паміж сабой народаў,  спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю. Аднак з канца 20-х гг. у СССР  перавага ўсё больш стала надавацца  цэнтралізму, скараціліся правы  і магчымасці рэспублік. Фактычна  пачала здзяйсняцца сталінская  ідэя "аўтанамізацыі". БССР у  складзе СССР фактычна карысталася  толькі правамі нацыянальна-культурнай  аўтаноміі і тэрытарыяльным самакіраваннем.


Информация о работе Участие БССР у стварэнни ССР