Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2014 в 13:20, реферат
Юбілей Перамогі беларускі народ разам з народамі іншых краін свету адзначае як самае вялікае, агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.
Уводзіны………………………………………………………………………...………..3
Ваенна-патрыятычная i абаронча-масавая работа…………………………….4
Ідэалагічная работа напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны…………….……7
Узмацненне уніфікацыі i дысцыпліны ў жыцці грамадства…………..…...…..9
Ваенная рэформа ў СССР……………………………………………….…..….12
Заключэнне………………………………………………………………..……….……15
Спіс выкарыстаннай літаратуры……
Акадэмiя кіравання
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
Cicтэма адкрытага навучання
Рэферат на тэму:
Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва
Выканала студэнтка 1 курса
Вочнай формы навучання
Гр. ДКП – 2
Салміна Крысціна
Мінск 2010
ЗМЕСТ
Уводзіны…………………………………………………………
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстаннай літаратуры……………………………………….…………
УВОДЗІНЫ
Дваццатае стагоддзе вызначалася незвычайнай жорсткасцю ў адносінах паміж народамі свету. Менавіта ў гэты час пачынаюцца сусветныя войны, узнікаюць дзесяткі рэгіянальных канфліктаў, хутка разрастаецца зараза тэрарызму. Але найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў была Другая сусветная вайна. Яе ўздзеянне на лёс народаў Еўропы і СССР было вызначальным. Менавіта з гэтай нагоды патрабуецца больш глыбокае і комплекснае вывучэнне гэтай важнейшай падзеі XX стагоддзя.
Другая сусветная вайна – самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася 6 гадоў – з 1 верасня 1939 г. па 2 верасня 1945 г. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80 % тагачаснага насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Па няпоўных звестках, у вайне загінула 50 – 55 млн чал., у іх ліку 27 млн грамадзян СССР, больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі.
Юбілей Перамогі беларускі народ разам з народамі іншых краін свету адзначае як самае вялікае, агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.
ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЯ І АБАРОНЧА-МАСАВАЯ РАБОТА
Важным напрамкам у дзейнасці дзяржауных i грамадскіх органаў па ўмацаваніі абараназдольнасці краіны з'яўлялася арганізацыя ваенна-патрыятычнай i абаронча-масавай работы. Яе арганізатарамі выступалі партыйныя i камсамольскія арганізацыі, а таксама добраахвотныя абарончыя аб'яднанні. Асабліва шырокамаштабную работу распачалі арганізацыі ВЛКСМ, у радах якога на пачатак 1941 г. налічвалася звыш 10 млн юнакоў i дзяўчат. У 1922 г. усесаюзная маладзёжная арганізацыя ўзяла шэфства над Ваенна-Марскім флотам, а ў 1931 г. — i над Ваенна-Паветраным.
Ва ўмовах нарастання ваеннай пагрозы ЦК ВЛКСМ прыняў у жніўні 1939 г. спецыяльную пастанову «Аб абарончай i фізкультурнай рабоце у камсамольскіх арганізацыях». Усе камсамольскія арганізацыі абавязваліся займацца падрыхтоўкай моладзі да абароны Радзімы. Арганізацыя ваенна-патрыятычнай i абаронча-масавай работы разгортвалася пад лозунгам: «Кожнаму камсамольцу— ваенную спецыяльнасць!». У краіне узнікла шырокая сетка абаронча-спартыўных гурткоў i клубаў, у якіх рыхтавалі без адрыву ад вытворчасці лётчыкаў, планерыстаў, парашутыстаў, медыцынскіх сясцёр, кулямётчыкаў, снайпераў. На пачатак 1941 г. у СССР мелася 180 аэраклубаў, 46 планёрна-парашутных, 55 ваенна-марскіх, 78 аўтамабільных клубаў, у якіх навучаліся сотні тысяч будучых воінау. Праводзілася работа па падборы юнакоў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы. Сумесна з ваеннымі камісарыятамі камсамольскія камітэты накіроўвалі лепшых юнакоў у ваенныя вучылішчы.
Прапагандысцкі плакат. 1940 г.
Шырокамаштабную абаронча-масавую работу праводзілі камсамольскія арганізацыі Беларусі, якія мелі вялікі аўтарытэт у маладзёжным асяроддзі. Рады ЛКСМБ хутка пашыраліся. Калі ў чэрвені 1938 г. камсамол Беларусі аб'ядноўваў 118 тыс. чалавек, то напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — звыш 264 тыс. юнакоў i дзяўчат. На прамысловых прадпрыемствах, у калгасах, саўгасах i навучальных установах дзейнічала 15 791 пярвічная арганізацыя.
Адным з важных кірункаў дзейнасці ЛКСМБ з'яўлялася наладжванне палітычнай i ваенна-патрыятычнай работы сярод камсамольцаў i несаюзнай моладзі. Па сутнасці, ЛКСМБ з'яўляўся інстытутам, які праводзіў палітычныя ідэі партыі ў шырокія масы беларускай моладзі. Камсамольскія арганізацыі стварылі сістэму палітвучобы. У 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол i гурткоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў i несаюзнай моладзі. З гэтай жа мэтай праводзіліся шматлікія канферэнцыі, семінары, лекцыі, дыспуты. Пры ЦК ЛКСМБ i абкомах камсамола былі створаны пазаштатныя лектарскія групы, якія прапагандавалі марксісцка-ленінскую тэорыю. Толькі з красавіка 1939 па жнівень 1940 г. камсамольскія лектары прачыталі маладзёжнай аўдыторыі 1560 лекцый.
У 1923 г. ЦК ЛКСМБ прыняў рашэнне аб шэфстве беларускага камсамола над Чырванасцяжным Балтыйскім флотам. Абласныя, раённыя i гарадскія арганізацыі ЛКСМБ былі замацаваны за пэўнымі караблямі. Камсамольцы i моладзь аказвалі флоту матэрыяльную дапамогу, выступалі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці, накіроўвалі лепшых юнакоў на карабельную службу.
Дзейнасць грамадскіх i дзяржаўных арганізацый давала станоўчыя вынікі. Ваенна-патрыятычная, абаронча-масавая i фізічная падрыхтоўка моладзі стала мэтанакіраванай i сістэматычнай.
Значна павялічылася колькасць абарончых i фізкультурных таварыстваў. Працоўныя калектывы ўключыліся ў спаборніцтва па падрыхтоўцы значкістаў ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей «Гатовы да працы i абароны» (ГПА) i «Гатовы да санітарнай абароны» (ГСА). У многіх грамадскіх аб'яднаннях рыхтавалі лыжнікаў, стралкоў, лётчыкаў, спецыялістаў супрацьпаветранай i супрацьхімічнай абароны, санітарнай справы. За 1939—1940 гг. у Беларусі было падрыхтавана 720 тыс. значкістаў першай ступені, 6350 кулямётчыкаў, 500 снайпераў i шмат іншых ваенных спецыялістаў. На курсах медыцынскіх сясцёр без адрыву ад асноўнай працы i вучобы у 1940 г. займалася 1300 дзяўчат. За 1939— 1940 гг. у аэраклубах было падрыхтавана звыш 1500 лётчыкаў, 62 % беларускіх прызыўніоў 1940 г. мелі ваенна-тэхнічныя спецыяльнасці i здалі нормы ГПА. Моладзь актыўна удзельнічала ў ваенізаваных паходах, ваеннатактычных гульнях i эстафетах, масавых вучэннях па супрацьпаветранай i супрацьхімічнай абароне.
Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкамах і райкамах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна-мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Кожны камуніст, асабліва з кіруючага складу, абавязаны быў валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абарончых арганізацый.
Важную ролю ў абароназдольнасці краіны адыгрывалі грамадскія арганізацыі, саюзы. Іх дзейнасць праходзіла пры цесным супрацоўніцтве і пад кантролем партыйных органаў. Толькі ў беларускім Асаавіяхіме ў 1940 г. налічвалася звыш 200 тыс. чалавек, было падрыхтавана напярэдадні вайны каля 500 парашутыстаў, 6450 кулямётчыкаў, 500 снайпераў, а таксама 720 тыс. «варашылаўскіх стралкоў» і значкістаў «Гатоў да працы і абароны», «Гатоў да проціпаветранай і проціхімічнай абароны». Аэраклубы БССР ў 1939 г. падрыхтавалі 1112 лётчыкаў. Праўда, якасны стан работы жадаў лепшага.
Значная частка падлеткаў і юнацкай моладзі была аб’яднана ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі, якія мелі важную ролю ў ідэйна-палітычным і ваенна-патрыятычным выхаванні дзяцей. Так, піянерская арганізацыя Беларусі ў 1940 г. налічвала 18478 піянерскіх атрадаў, якія аб’ядноўвалі каля 400 тыс. дзяцей. Вядучую ролю ў ідэалагічным выхаванні моладзі адыгрываў камсамол Беларусі. Калі ў чэрвені 1938 г. ЛКСМБ аб’ядноўваў каля 118 тыс. чалавек, то вясной 1941 г. у яго шэрагах знаходзілася 264621 чалавек, якія стаялі на ўліку ў 15791 «пярвічке». Камсамольскія арганізацыі займаліся наладжваннем палітычнай работы і ў асяроддзі «несаюзнай моладзі». Была створана сістэма палітнавучання моладзі. У 1939 г. у рэспубліцы працавала 8115 палітшкол і кружкоў, у якіх займалася звыш 155 тыс. камсамольцаў і несаюзнай моладзі. Пры ЦК ЛКСМБ і ў абкомах камсамола былі створаны лектарскія групы, якія прапагандавалі марксісцка-ленінскую тэорыю сярод моладзі.
Цэнтрамі культурна-асветнай работы сярод насельніцтва былі клубы, хаты-чытальні, масавыя бібліятэкі. У 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 3919 клубаў i Дамоў культуры, 1387 хатаў-чытальняў i 4172 масавых бібліятэк. Больш чым у два разы, у адрозненні з 1930 г. узрасла колькасць выдаваемых у рэспубліцы перыядычных выданняў. У 1940 г. выходзілі 252 газеты, 27 часопісаў, гадавы тыраж якіх перавышаў 194851 тыс. экземпляраў.
Дзейнасць беларускіх літаратараў, мастакоў, дзеячаў тэатру і іншых мастацкіх накірункаў была прасякнутая ідэямі класавай барацьбы, супрацьстаяння ідэйным і рэальным ворагам савецкай дзяржавы. Пільны нагляд над культурай ажыццяўляла камуністычная партыя. 1938-1940 гады выйшлі ў свет зборнікі вершаў Я.Купалы «Ад сэрца», П.Броўкі «Шляхамі баравымі», драматычная паэма П.Глебкі «Над Бярозай-ракой», М.Клімковіча «Кацярына Жарнасек», А.Куляшова «Юнацкае святло» i «Мы жывём на граніцы». Культура выконвала такім чынам важную функцыю выхавання ў насельніцтва пачуцця адказнасці за будучыню савецкай улады.
УЗМАЦНЕННЕ УНІФІКАЦЫІ І ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў ЖЫЦЦІ ГРАМАДСТВА
У перадваенны час асабліва была павышана ідэалагічная апрацоўка людзей. Яна значна актывізавалася пасля XVIII з'езда ВКП(б), які прайшоў у сакавіку 1939 г., i XVIII з'езда КП(б)Б, што адбыўся ў Mai 1940 г. У першую чаргу намаганні партыйных арганізацый, іншых ідэалагічных структур былі скіраваны на тое, каб падняць узровень прапаганды марксісцка-ленінскіх палажэнняў у ix сталінскай інтэрпрэтацыі. 3 гэтай мэтай у вышэйшых навучальных установах з 1939/40 навучальнага года быў уведзены адзіны курс "Асновы марксізму-ленінізму". Пачалі працаваць кабінеты марксізму-ленінізму, якія выконвалі ролю асноўных метадычных цэнтраў па вывучэнню марксісцка-ленінска-сталінскай тэорыі i практыкі.
Надзвычай высокай з'яўлялася насычанасць грамадства бальшавіцкай літаратурай. Дастаткова сказаць, што ў Беларускай ССР "Кароткі курс гісторыі ВКП(б)" быў распаўсюджаны ў колькасці каля 400 тыс. экземпляраў, даклад Cтaлiнa на XVIII з'ездзе ВКП(б) - больш чым 0,5 млн экземпляраў. Разам з іншай літаратурай такога тыпу агульная колькасць ідэалагічных выданняў, якія былі ў распараджэнні адпаведных структур, толькі на працягу 1939 г, папоўнілася амаль 3 млн экземпляраў1.
Гpaмaдcкa-пaлiтычныя абставіны ў Беларускай ССР у перадваенныя гады былі надзвычай складанымі. Яны вызначаліся не толькі падазронасцю, недаверам да людзей з боку афіцыйных партыйных i дзяржаўных улад, спецыяльных структур, але i няўпэўненасцю многіх жыхароў у заўтрашнім дні ў выніку пастаянна праводзімых рэпрэсіўных актаў.
БССР не з'яўлялася выключэннем, дзе былі сфарміраваны такія грамадска-палітычныя абставіны. Яны назіраліся па ўсёй краіне. Аднатыпнасць, заарганізаванасць, цэнтралізацыя фактычна ўcix бакоў сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага, культурнага жыцця былі даведзены да надзвычай высокай ступені. Гэта з'яўлялася адной з самых характэрных рыс бюракратычна-таталітарнай cicтэмы, створанай у дзяржаве аднапартыйным бальшавіцкім праўленнем.
У канцы 1930 - пачатку 1940-х гг. гэта сітуацыя дапаўнялася мерамі, якія вынiкaлi са складанага ваенна-палітычнага становішча, пагрозы нямецка-фашысцкай агрэсіі. У сувязі з гэтым у 1939 г. у ЦК кампартыі Беларусі, абласных i раённых партыйных камітэтах былі створаны ваенныя аддзелы. Акрамя ix y многіх гарадскіх i раённых саветах пачалі дзейнічаць абарончыя кaмicii. Гэтыя адміністрацыйныя органы праводзілі немалую работу па паляпшэнню дзейнасці абаронных i спартыўных таварыстваў, ваенных камісарыятаў, асабліва ў ix рабоце з прызыўнікамі.
Асаблівую рысу ў перадваеннае жыццё Беларускай ССР, як i ўсёй краіны, унесла прыняцце ў 1939 г. новага закона аб усеагульным воінскім абавязку. На яго аснове i ў сувязі з уступленнем злучэнняў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну i Заходнюю Беларусь адбылася частковая мабілізацыя рэзервістаў. Яе вынікі былi дастаткова паспяховымі. У армію уліваліся маладыя людзі, якія атрымлівалі пэўнае знаёмства з ваеннай справай.
У апошні перадваенны год на жыццё дзяржавы, у тым ліку Беларускай ССР, значнае ўздзеянне зpaбiў указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР "Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень i 7-дзённы тыдзень i аб забароне самавольнага пакідання paбочымi i служачымі прадпрыемстваў i ўстаноў". Дакумент быў прыняты 23 чэрвеня 1940 г. У адпаведнасці з iм на месцах праводзіліся жорсткія мерапрыемствы, у тым ліку судовага характару, па ўмацаванню працоўнай дысцыпліны.Толькі на працягу аднаго месяца ў БССР за прагулы было асуджана амаль 4 тыс. чалавек. Да 1 жніўня 1940 г. у органы пракуратуры рэспублікі паступілі матэрыялы амаль на 7,3 тыс. чалавек, якія ў адпаведнасці з дадзеным указам прыцягваліся да судовай адказнасці2.
Дзеянне прынятага ўказа распаўсюджвалася пераважна на гарадское насельніцтва. Што датычыць вёскі, дык такі адміністрацыйна-камандны прымус тут быў зроблены раней. Ён у першую чаргу звязаны з рашэннямў пленума ЦК ВКП(б), які адбыўся ў Mai 1939 г. Згодна з імі быў устаноўлены мінімум працадзён, які неабходна было вырабіць у грамадскай вытворчасці кожнаму калгасніку. У розных рэгіёнах краіны быў свой мінімум. У Беларускай ССР ён складаў 80 працадзён. Тыя, хто ix не вырабляў, атрымлівалі розныя спагнанні, уключаючы i судовае праследаванне.
Такім чынам, напярэдадні нямецка-фашысцкай aгpэcii ў Беларускай ССР існавала складанае становішча. У яе заходняй частцы бальшавіцкая ўлада настойліва імкнулася ўсталяваць i замацаваць савецкія парадкі, "падцягнуць" ix да ладу жыцця ва ўсходняй Беларусі i ва ўсёй дзяржаве. Разам са стваральнай працай у пpaмыcлoвacцi, сельскай гаспадарцы, культуры, пэунай падрыхтоўкай насельніцтва да вайны, што наглядалася па ўсёй рэспубліцы, шырока практыкаваўся адміністрацыйна-камандны ўціск на грамадзян, прымус да выканання розных мерапрыемстваў савецкай улады, значныя рэпрэсіі і дэпартацыі. Усё гэта дапаўнялася адчуваннем блізкай вайны.
Информация о работе Ваенна-патрыятычная і ваенна-абарончая работа сярод насельніцтва