Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Ноября 2013 в 17:45, реферат
Мэта: Даведацца пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны і яе ўплыў на беларускае грамадства.
Задачы:
Даведацца пра паходжанне і жыццёвы шлях Ф.Скарыны
Пазнаць ўклад у развіццё беларускай літаратуры Ф. Скарынай.
Даведацца пра ўшанаванне памяці аб Ф.Скарыне
Увядзенне …………………………………………………………….. 3
Паходжанне і жыццёвы шлях ……………………………….... 4
Літаратурная творчасць………………………………………... 7
Ушанаванне памяці…………………………………………….. 9
Заключэнне……………………………………………………………. 12
Спіс выкарыстоўваемых крыніц …………………………………….. 13
Дадатак………………………………………………………………… 14
БНТУ
Кафедра "Гісторыі, сусветнай и айчыннай культуры"
Прадмет: Гісторыя Беларусі
Рэферат па тэме:
Францыск Скарына
Жыццё і дзейнасць
Падрыхтаваў:
Студэнт 1-га курса
Гр.10703113
Сомаў М.С.
Выкладчык:
Лепеш О.В.
Мінск, 2013
Змест:
Увядзенне …………………………………………………………….. 3
Заключэнне……………………………………………………
Спіс выкарыстоўваемых крыніц …………………………………….. 13
Дадатак……………………………………………………………
Увядзенне
Пра людзей мы мяркуем па справах, якiя яны здзейснiлi, па спадчыне, якую яны пакiнулi сваiм нашчадкам. I наш славуты зямляк Францiшак Скарына — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яўляецца сiмвалам усёй беларускай культуры эпохi Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавiта тады адраджалiся цэлыя народы i нацыянальныя культуры, рабiлiся вялiкiя геаграфiчныя i творчыя адкрыццi. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейснiў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснiкамi Скарыны былi Капернiк, Галiлей, Леанарда да Вiнчы, Мiкеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспiр, Дантэ, Сервантэс i iншыя волаты духу — вучоныя, мастакi, пiсьменнiкi. Беларускiя землi ўваходзiлi тады ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай. Эпоха Адраджэння нарадзiла i Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энергii i iнiцыятывы, першадрукара i філосафа, таленавітага пісьменніка розных жанраў, перакладчыка, мовазнаўца і літаратурнага крытыка, лексікографа, паэта, публіцыста, лекара, батаніка. Гэта чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Ф.Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да набыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Мэта:
Даведацца пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны і яе ўплыў на беларускае грамадства.
Задачы:
Дакладная дата нараджэння Ф. Скарыны невядома. Супастаўленне ўніверсітэцкіх актаў (паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт у 1504, у акце Падуанскага ўніверсітэта 1512 названы «маладым чалавекам») дае магчымасць прыняць 1490 як прыблізны год яго нараджэння. Даследчыкі лічаць, што прозвішча «Скарына» ўтварылася ад старажытнага слова «скора» (скура) або «скорина» (скарынка). Першыя дакладныя звесткі пра сям'ю Скарынаў вядомы з канца 15 ст. Бацька Францыска — Лук'ян Скарына згадваецца ў спісе расійскіх пасольскіх прэтэнзій 1492 да полацкіх купцоў. Старэйшым братам Францыска Скарыны быў Іван, каралеўскі дэкрэт называе яго адначасова віленскім мешчанінам і палачанінам. Невядома і хроснае імя беларускага першадрукара. Старая гіпотэза аб тым, што Скарына іменаваўся Георгіем, у святле новых дакументальных адкрыццяў не вытрымлівае крытыкі. У сваіх выданнях Скарына больш за 100 разоў выкарыстоўвае імя «Францыск», зрэдку — «Францишак».
Ф. Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша Скарыны, які вёў гандаль у многіх гарадах Вялікага княства Літоўскага і іншых краін. Гандляваў ён каштоўным для таго часу таварам — скурамі, матэрыялам, які ішоў на адзенне, абутак, збрую. У купецкім доме жыло адчуванне шырыні свету, разумение карыснасці повязяў чалавека з чалавекам, асобы з грамадствам, з народам, з прыродай.
Дзейнасць купцоў вымагала ў часы Скарыны ведаў, прадпрымальнасці і адвагі. Купцу трэба было многа ўлічваць, прадбачыць. Каб весці гандаль у замежных краінах, неабходна было ведаць мовы, звычаі і законы чужых дзяржаў. Расказы пра небяспеку далёкіх дарог, экзотыку земляў, звычаяў у розных гарадах склалі духоўную атмасферу дзяцінства Ф. Скарыны.
Сталенне Скарыны супала з адваёвай палачанамі ў 1498 г. Магдэбургскага права, якое было па сутнасці адраджэннем у новых формах даўняй старарускай векавой традыцыі, калі народ у роўнай згодзе вырашаў грамадскія справы. Сапраўды, дэмакратычныя традыцыі здаўна існавалі на нашай зямлі. Акрамя таго, Полацк быў ядром, вакол якога ў часы Скарыны гуртавалася беларуская народнасць, умацоўвалася нацыянальная свядомасць, расцвіталі грамадзянскія пачуцці, перш за ўсё патрыятызм.
Мяркуюць, што першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, дзе навучыўся чытаць і пісаць. Атмасфера купецкага дома абудзіла ў яго ахвоту да пазнання свету, розных навук, таямніц прыроды.
Каб заняцца навукай, Скарыне неабходна было засвоіць латынь — тагачасную мову адукаваных людзей. Відаць, ён вучыўся ў Вільні або ў школцы пры бернардзінскім манастыры ў Полацку. *^ У 1504 г. Скарына ў ліку васьмі юнакоў з полацкага біскупства адпраўляецца ў Кракаў і паступае там ва універсітэт, дзе вывучае так званыя свабодныя навукі. Праз два гады ён атрымоўвае першую вучоную ступень бакалаўра, якая давала права насідь пярсцёнак-пячатку і выкладаць рыторыку ў звычайных школах.
3 гэтага часу звесткі
пра Скарыну адсутнічаюць на
працягу шасці гадоў. Ён, відаць,
вучыўся ў нейкім заходнім
універсітэце, бо ў Падуі ён
ужо магістр — значыць,
Пасля вучонага трыумфу ў Італіі звесткі пра Скарыну зноў губляюцца. Далейшыя факты иаказваюць, што ён пакінуў медыцыну і звярнуўся да грамадскіх праблем і гуманітарных навук, магчыма, ён вучыўся друкарскай справе ў Дакіі (тэрыторыя цяперашняй паўднёвай Румыніі), дзе тады існавала славянская друкарня.
Віленскія купцы далі Скарыне грошы, ён стварае ў Празе першае ў гісторыі Беларусі выдавецтва, дзе выдае на працягу 1517—1519 гг. 23 ілюстраваныя кнігі Старога Запавету на старабеларускай мове. За 480 гадоў, што мінулі з часоў выдання першай Скарынавай Бібліі, ягоныя кнігі разляцеліся па свеце. Самыя знакамітыя бібліятэкі лічаць за гонар мець скарынаўскія выданні: сёння захавалася 388 кніг — шэдэўраў друкарства.
Паўстае пытанне: чаму Скарына выдаваў свае кнігі ў Празе — сталіцы Чэхіі? Магчыма, яго прываблівалі чэшскія друкарні, якія славіліся на ўсю Еўропу, магчыма, мелі значэнне трывалыя сувязі паміж ВКЛ і Чэхіяй. Можа быць, яго прыцягвала сюды ўвогуле надзвычай высокая культура чэхаў, становішча якіх у дачыненні да Германскай імперыі было падобным на тое, якое склалася адпаведна ў Літвы-Беларусі да Польшчы. Дзейнасць у Празе з'яўляецца самым пленным перыядам у біяграфіі Скарыны.
Са 1519 г. звесткі пра Скарыну зноў адсутнічаюць аж да з'яўлення яго выданняў у Вільні. Тут ён ажаніўся і палепшыў сваё матэрыяльнае становішча.
Невыносна цяжкім аказаўся для Скарыны 1529 год: памёр яго брат Іван, затым жонка Маргарыта, пакінуўшы на руках Скарыны малога сына Сымона. Яе родзічы пачалі адсуджваць у Скарыны маёмасць. Патрабавалі ад яго грошы і крэдыторы брата.
Такім чынам, на шляху вялікага
асветніка хапала жыццёвых нягодаў.
3 1535 г. ён працуе ў батанічным садзе
чэшскага караля Фердынанда. Сам жа
Скарына, хутчэй за ўсё, і заснаваў той
сад, працягнуўшы гэтым вялікую
традыцыю сярэднявечнай культуры —
узгадоўваць і апяваць сады. Пражскія
гады жыцця Скарыны прайшлі даволі
спакойна. У Празе ён займеў і
пэўную маёмасць, якая перайшла да яго
сына. Звесткі пра Скарыну
Літаратурная творчасць
Францыск Скарына зрабіў істотны ўклад у развіццё беларускай літаратуры.
Да кожнай кнігі Бібліі
Скарына пісаў прадмовы, пасляслоўі,
каментарыі - новыя ў беларускай
літаратуры жанры, - у якіх ацэньваў
пазнавальна-адукацыйныя і
Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны, яго спадчына натхнялі і натхняюць пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, дзеячаў тэатра і кіно. Яму прысвячалі свае творы М. Багдановіч і З. Бядуля, У. Караткевіч і М. Танк, Л. Геніюш і Д. Бічэль-Загнетава, Р. Барадулін і Г. Бураўкін, А. Клышка і С. Панізнік і інш. пісьменнікі. Пра яго напісалі п'есы М. Грамыка, Я. Дыла, А. Петрашкевіч; драматычныя паэмы — М. Арочка і М. Клімковіч, раманы і аповесці — А. Лойка, М. Садковіч, С. Хурсік. Цікавую спробу пераказаць асобныя яго прадмовы свабодным вершам зрабіў А. Разанаў. Вобраз Скарыны атрымаў увасабленне ў розных жанрах і відах выяўленчага мастацтва ў творах З. Азгура, Э. Агуновіча, Э. Астаф'ева, М. Байрачнага, М. Басалыгі, А. Бразера, С. Вакара, Г. Вашчанкі, С. Геруса, А. Глебава, Я. Драздовіча, Я. Ждана, А. Дранца, А. Кашкурэвіча, А. Кішчанкі, Я. Куліка, М. Купавы, А. Марачкіна, Ю. Несцярука, Л. Рана, М. Селяшчука, П. Сергіевіча, П. Скрыпнічэнкі, У. Стальмашонка, Я. Ціхановіча, А. Цыркунова, В. Шаранговіча, М. Якуніна, В. Янушкевіча, італьянскага мастака Дж. Форна (фрэскавы партрэт у зале Сарака Падуанскага універсітэта), літоўскага графіка К. Тарабілды і інш. На беларускай тэатральнай сцэне ўпершыню вобраз С. ўвасоблены ў 1926 у спектаклі «Скарына — сын з Полацка», пастаўленым БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы) па п'есе М. Грамыкі «Скарынін сын з Полацка», рэж. М. Папоў; у 1970-я г. паводле п'есы А. Петрашкевіча «Напісанае застаецца. Францыск Скарына» пастаўлены спектакль у Гродзенскім абл. драм. тэатры (1978, рэж. У. Караткевіч) і ў бел. драм. тэатры імя Я. Купалы (1979, рэж. А. Шалыгін). Кампазітар Д. Смольскі напісаў оперу «Францыск Скарына» на лібрэта С. Клімковіч (экранізавана ў 1990). Па сцэнарыі М. Садковіча рэжысёр Б. Сцяпанаў зняў мастацкі фільм «Я, Францыск Скарына» (1970). Былі зняты таксама дакументальныя фільмы «Георгій Скарына» (сцэн. І. Барашкі, 1963), «Францыск, сын Скарынаў» (сцэн. А. Петрашкевіча, 1990), «Францішак Скарына (сцэн. У. Коласа, 1990); тэлефільмы «Нашчадкі Скарыны» (сцэн. Э. Варашылава, 1968), «Скарына ў Падуі» (1991). Імя Ф. Скарыны прысвоена Гомельскаму універсітэту, Полацкаму педвучылішчу, Мінскай гімназіі № 1, друкарні выдавецтва «Навука і тэхніка» АН Беларусі, Барысаўскай цэнтральнай бібліятэцы, Таварыству беларусквй мовы, Таварыству беларускай культуры ў Маскве, Нацыянальнаму навукова-асветнаму цэнтру, Беларускай б-цы і музею ў Лондане. Беларускі студэнцкі гурток імя Ф. Скарыны дзейнічаў у даваеннай Празе, друкарня — у Вільні. Імя Скарыны ўвекавечана ў назвах вуліц у Полацку, Брэсце, Віцебску, Глыбокім, Мінску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку, Жодзіне, Талачыне, Бельску-Падляшскім (Польшча). У 1974 у Полацку на плошчы, якая носіць яго імя, устаноўлены помнік (скульптары А. К. Глебаў, I. М. Глебаў, А. М. Заспіцкі), У 1989—90 праведзены конкурс на помнік першадрукару ў Мінску, які мяркуецца ўстанавіць каля галоўнага корпуса Акадэміі навук Беларусі. Мемарыяльныя дошкі Ф. Скарыне адкрыты ў Мінску, Вільнюсе, Гомелі, Кракаве, Падуі. У 1967 устаноўлены дыплом імя Ф. Скарыны — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларусі за мастацкае афармленне і паліграфічнае выкананне друкаваных кнігавыданняў, а ў 1989 — медаль Ф. Скарыны. Гэтым медалём узнагароджаны многія беларускія і зарубежныя дзеячы за выдатныя дасягненні ў даследаванні і прапагандзе спадчыны Скарыны, у развіцці беларускай культуры, навукі, літаратуры, мастацтва, асветы, нар. творчасці. У 1917—25 і 1967 былі шырока адзначаны 400 і 450-годдзе беларускага кнігадрукавання, распачатага Ф. Скарынам. У 1986 у Мінску праведзены першыя Скарынаўскія чытанні. У 1990 500-гадовы юбілей з часу яго нараджэння быў занесены ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА, урачыста святкаваўся ва ўсім свеце. Да гэтага юбілею выдадзены энцыклапедычны даведнік «Францыск Скарына і яго час» (на бел. і рускай мовах); факсімільнае перавыданне Скарынавай Бібліі (у трох тамах) і іншыя кнігі, а таксама календары, паштоўкі, буклеты, плакаты, канверты, паштовая марка, памятныя медалі і манета. Да 500-годдзя паспяхова завершана шматгадовая рэспубліканская Скарынаўская праграма, што ўзняло скарыназнаўства на новую, больш высокую ступень развіцця.