Эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 19 Апреля 2013 в 20:22, реферат

Описание работы

АДРАДЖЭННЕ, Рэнесанс, эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры Новага часу (14 - 1-я пал. 17 ст.). Абумовіла прагрэсіўныя змены ў эканамічным i сацыяльна-палітычным жыцці еўрапейскіх краін : развіццё гарадоў, зараджэнне элементаў буржуазных адносін i таварна-грашовай гаспадаркі, фарміраванне нацыянальных дзяржаў i абсалютных манархій, актывізацыю антыфеадальных рухаў i рэлігіёзнай барацьбы, секулярызацыю духоўнага жыцця грамадства. У паняцце «Адраджэнне» ўключаюць таксама грамадска-культурны рух у еўрапейскіх, у тым ліку славянскіх, народаў, знітаваных агулъным духоуна-культурным уздымам, вызванным барацьбой, абуджэннем нацыянальнай свядомасці i станаўленнем дзяржаўнасці (каралінгскае Адраджэнне, балгарскае Адраджэнне i інш.).

Файлы: 1 файл

АДРАДЖЭННЕ бел.doc

— 123.50 Кб (Скачать файл)

   АДРАДЖЭННЕ, Рэнесанс, эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры Новага часу (14 - 1-я пал. 17 ст.). Абумовіла прагрэсіўныя змены ў эканамічным i сацыяльна-палітычным жыцці еўрапейскіх краін : развіццё гарадоў, зараджэнне элементаў буржуазных адносін i таварна-грашовай гаспадаркі, фарміраванне нацыянальных  дзяржаў i абсалютных манархій, актывізацыю антыфеадальных рухаў i рэлігіёзнай барацьбы, секулярызацыю духоўнага жыцця грамадства. У паняцце «Адраджэнне» ўключаюць таксама   грамадска-культурны  рух у еўрапейскіх, у тым ліку славянскіх, народаў, знітаваных агулъным духоуна-культурным уздымам, вызванным барацьбой, абуджэннем нацыянальнай свядомасці i станаўленнем дзяржаўнасці (каралінгскае Адраджэнне, балгарскае Адраджэнне i інш.). М.Багдановіч, аўтар паняцця «беларускае Адраджэнне.», уключаў у гэты працэс і нацыянальна-культурнае развіццё беларускага народа у 16 — пач. 20 ст. Характэрная асаблівасць Адраджэння — зварот да культуры антычнасці  як зыходнага пункта для фарміравання новай,  пераважна свецкай, еўрапейскай культуры, апорай якой станавіліся гарады, двары i маёнткі феадалаў, багатых мяшчан, а выразнікамі — прадстаўнікі новай інтэлігенцыі, перадавыя грамадскія i палітычныя дзеячы i інш. У ix асяроддзі фарміраваўся рэнесансава-гуманістычны светапогляд, аснову якога складалі тры вядучыя прынцыпы: вучэнне пра абсалютную свабоду (неабмежаваныя магчымасці чалавека ў яго адносінах да свету, самога сябе, пазнання i творчасці); уяўленне пра самака-каштоўнасць чалавечага жыцця, або рэнесансавы   антрапацэнтрызм;   натуралізм як   пераважны   спосаб   інтэрпрэтацыі прыродна-сацыяльнай рэчаіснасці i чалавека. У культуры i светапоглядзе рэнесансавых гуманістаў побач з раннебуржуазнымі, саслоўна-класавымі сцвярджаліся вечныя, агульначалавечыя каштоўнасці;  свецкія элементы цесна перапляталіся з релігійнымі, хрысціянскія – з язычніцкімі, натуралістычныяi навуковыя з -містычнымі i астралагічнымі, ідэі «агульнага дабра» - з гранічным індывідуалізмам i амаралізмам; вучэнне пра высокую годнасцъ чалавека - з усведамленнем яго бяссілля ў існуючых грамадскіх умовах. Эпоха Адраджэння адметная вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі, буйнымі дасягненнямі ў развіцці тэхнікі, навукі i мастацтва, узнікненнем кнігадрукавання. У розных краінах Адраджэнне не супадала храналагічна i тыпалагічна. У адрозненне ад класічнага італьянскага Адраджэння, рэнесансавую культуру ў некаторых краінах Заходняй i Цэнтральнай Еуропы (Германія, Скандынаўскія краіны, Англія i г.д.) называюць Паўночным Адраджэннем, асаблівасці якога: кампраміс з сярэдневяковымі традыцыямі, сувязь з рэлігіёзнымі i нацыянальна-кульурнымі рухамі, Рэфармацыяй i інш. Да такога тыпу належыцъ i ўсходнееўрапейскае Адраджэнне (Беларусь, Украіна, Літва), дзе інтэнсіўна развіваліся нацыянальная самасвядомасць, навука i культура, значных поспехаў дасягнулі літаратура i мастацтва.

   Навука i тэхніка. Адной з адметных рысаў эпохі Адраджэння было ўзнікненне навуковага прыродазнаўства. Гэтаму спрыялі прак-тычныя патрэбы грамадства (гандаль, мараплаванне, будаўніцтва, ваенная справа), а таксама узнікненне новага, антыдагматычнага светапогляду.

   Найбольш значныя адкрыцці ў астраноміі, геаграфіі, тэхніцы, Вялікія геаграфічныя адкрыцці (Х.Калумба, Васка да Гамы i інш.) пацвердзілі шарападобнасць Зямлі i стымулявалі станаўленне геалогіі, батанікі, заалогіі i этнаграфіі. Адкрьщцё М.Капернікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету дало новы імпулъс развіццю дакладнага прыродазнаўства, што прывяло да стварэння у канцы 17 ст. механікі І.Ньютана. Італьянскі вучоны А.Везалій працай "Пра будову чалавечага цела» (1543) заклаў асновы анатоміі. Іспанскі вучоны М.Сервет блізка падышоў да адкрыцця кругавароту крыві ў арганізме. Хімічныя даследванні ўласцівасцяў розных мінералаў (Ф.Парацэльс і інш.) далі  пачатак навуковай фармакалогіі, садзейнічалі ўзнікненню клінічнай медыцыны i новьх метадаў лячэння хваробаў. У выніку адкрыццяў у матэматыцы, механіцыы i астраноміі спосабы рашэння агульных ураўненняў 3-й 4-й ступеняў (італьянскія матэматькі Дж.Кардана,  Н.Тарталья, Л.Ферары), распрацавана сучасная літарная сімволіка (франузкі матэматык O.Bieт), уведзены дзесятковыя дробы і адкрыты закон раўнавагі сіл  на  нахільнай плоскасці (галандскі вучоны С.Стэвін). Эксперымен тальна вывучаліся законы падзення целаў (Г.Галілей), руху планет (I.Keплep), стваралася тэорыя простых механізмаў. Леанарда да Вінчы сканструяваў ткацкі станок, лрадзільную i землечарпальную машыны, прапанаваў праекты ляталънага апарата, парашута i вялікіх гідратэхнічных збудаванняў. Дася-гненні матэматыкі i механікі спрыялі развіццю будаўнічай справы, архітэктуры i караблебудавання. Вырабляліся машыны i механізмы для падымання грузаў i інш. работ, гідраўлічныя рухавікі, такарныя станкі, агнястрэлъная зброя, удасканальваліся працэсы выплаўкі металаў i шліфавання шкла. Вынаходств падзорнай трубы i міжраскопа ўзбагаціла эксперыментальныя метады даследаванняў. Усё гэта спрыяла аб'ектыўнаму пазнанню рэчаіснасці, развіццю філасоўскай думкі, пашырэнню асветы i адукацыі.

Філасофія Адраджэння процістаяла схаластыцы, хоць i не парывала з сярэдневяковай традыцыяй.   Вылучаліся   яе   этыка-гуманістычная,  неаплатанічная   i   натурфіласафічная лініі. Першая (Калуча Салютацы, Леанарда Бруні, Ларэнца Вала, Піка дэла Мірандала, Эразм Ратэрдамскі, Ф.Скарьна, М.Мантэнь) вылучалася цікавасцю   да   чалавека,   яго   прызначэння уиутранага   свету,   магчымасцяў  свабоды выкарыстаннем сацыяльна-этычных ідэй памяркоўнага стаіцызму (у духу "грамадзянскага гуманому») i эпікурэізму (у духу раннебуржуазнага   індывідуалізму).  Для прадстаўнікоў Паўночнага Адраджэння характэрна спроба    гуманістычнай    перапрацоўкі хрысціянскай этыкі (Эразм Ратэрдамскі, Скарына і інш.). Неаплатанічная лінія Адраджэння (М.Кузанскі,   Марсіліо   Фічына) знітавана з пастаноўкай радыкальных анталагічных праблем,   стварэннем пантэістычнай карціны свету, распрацоўкай дыялектычных  ідэй.   Прадстаўнікі натурфіласафічнай лініі (Ф.Парацэльс, Дж.Кардана, Б.Тэлезіо,   А.Доні,   Ф.Патрыцы, Дж. Бруна, Т.Кампанела) разглядалі свет і чалавека, зыходзячы пераважна з «уласных пачаткаў», абапіраючыся на вопыт навуковыя дасягненні, гістарычную практыку i народную мудрасць.   Наибольш   значны  вынік філасофіі  Адраджэння   —  натуралістычны  пантэізм (Бруна), i яго аналаг   - мыстычны пантэізм (Т.Мюнцэр, Я.Бёме). У эпоху Адраджэння «ўзнікла i новае прыродазнаўства (Леанарда да  Вінчы,   М.Капернік). Геліяцэнтрычнае вучэнне абумовіла радыкальны перагляд філасоўскіх ўяўленняў пра сусвет. На яго падставе Бруна распрацаваў касмалагічнае      вучэнне     пра бясконцасць  Сусвету.  У той жа час рабілася намаганне аднавіць аўтэнтычнае вучэнне Арыстоцеля, скажонае схаластыкай і натуралістычнай інтэрпрэтацыяй арыстоцелізму (П.Пампанацы). Узнікла   сацыяльная   утопія (Т.Мор, Кампанела),   развівалася   новая палітычная думка   (Н.Макіявелі, Ж.Бадэн, А.Маджэўскі, А.Волан), у якой якой гісторыя трактавалася як   вынік   дзейнасці людзей, дзяржаўная палітыка аддзялялася рэлігіі і маралі (Макіявелі) або шчыльна звязвалася з імі (Ж.Кальвін, Волан). Сацыяльна-палітычная філасофія Адраджэння зыходзіла з перакананняў неабходнасці ўдасканальваць існуючае грамадства, дзяржаву, царкву, норавы. Рэнесансавыя ідэі адлюстраваліся ў рэфармацыённых вычэннях, у якіх сцвярджалася суверэннасць інвідуальнай рэлігіёзна-маральнай свядомасці чалавека (М.Лютэр, Скарына).

   На Беларусі ў  15 – 1-й пал. 17 ст. ўжо існавалі пэўныя перадумовы для развіцця культуры Адраджэння: эканамічнае і сацыяльна-палітычнае ўзмацненне гарадоў, актывізацыя прагрэссіўнага рэфармісцкага руху (аграрная, адміністратыўная, судзебная, ваенная рэформы 1550-80-х г.), у выніку якіх адбывалася палітычная цэнтралізацыя і дзяржаўна-прававая стабілізацыя беларуска-літоўскага грамадства. Сведчаннем Адраджэння на Беларусі было фарміраванне беларускай народнасці і рост яе самасвядомасці, пашырэнне міжнародных культурных сувязяў, гуманістычны і рэфармацыйны рух. Секулярызацыя духоўнага жыцця тут выявілася ў развіцці адукацыі, кнігадрукавання, прытоку разнастайная кніжнай прадукцыі з-за мяжы і камплектаванні айчынных бібліятэк, мецэнацтва і ўзнікненне гуманістычных цэнстраў пры дварах буйных феадалаў (Слуцкіх, Радзівілаў, Хадкевічаў, Кішкаў, Глябовічаў і інш.), захапленні антычнай культурай, станаўленні беларускай літаратуры і літоўскай мовы, развіцці гістарыяграфіі, філасафічнай і грамадска-палітычнай думкі, прававой тэорыі і практыкі, выяўленчага мастацтва, архітэктуры, музыкі. На Беларусі Адраджэнне адбывалася ў спецыфічных умовах узаемадзеяння ўсходніх і заходніх рэлігіёзна-царкоўных і духоўна- культурных тэндэнцый, станаўлення беларускай культуры ў складзе поліэтнічнага і рознарелігіёзнага дзяржаўнага ўтварэння (ВКЛ, Рэчы Паспалітай), незавершанасці працэсаў нацыянальнай і дзяржаўнай дыферэнцыяцыі беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Характэрнымі  рысамі айчыннага Адраджэння была наяўнасць у ВКЛ адноснай рэлігійнай талерантнасці, узаемадзеянне i ўзаемапранікненне беларускай, украіскай, літоўскай, польскай i рускай культур, развіццё i функцыянаванне   рэнесансавай   культуры ва ўмовах каталіцкай экспансіі i Контррэфармацыі.     Рэнесансавы     гуманізм    тут    часцей    выяўляўся «хрысціянскі гуманізм»: захоўваліся асноўныя прынцыпы хрысціянства i рэвізаваліся некаторыя яго традыцыйна-сярэдневяковыя ўяўленні i паняцці: фарміраваўся беларускі менталітэт — спецыфічны спосаб светаўспрымання i светаадчування, які вызначаў    нацыянальны     характар і своеасаблівасць духоўнай культуры Беларусі развівалася   айчынная   філасофія   i  грамадска палітычная думка, літаратура, архітэктура, выяўленчае мастацтва, музыка, тэатр.

  У развіцці   айчыннай   грамадскай   думкі эпохі Адраджэння  вылучаюць  3  перыяды: 1-ы(пач. 16 ст. — 1550-я г.; ад Скарыны да Рэфармацыі) звязаны з пранікненнем у грамадскую свядомасць ідэі аднаўлення; 2-i (сярэдзіна  — канец 16 ст.)  - з сінтэзам рэфармацыйна-гуманістычнай тэорыі i сацыяльна-дзяржаўнай пракгыкі; 3-і (канец 16 ст. - 1-я пал. 17 ст.) - з рацыяналізацыяй рэнесансава-гуманістычнай думкі i выхадам яе   на  агульнаеўрапейскую  aрэну (сацыніянства), акумуляцый рэнесансавых ідэй дзеячамі грамадска-рэлігіёзнай барацьбы, якая разгарнулася пасля Брэсцкай уніі 1596, культурай айчыннай барока. У галіне анталогіі, гнасеалогіі i метадалогіі ідэі Адраджэння выяўляліся пераважна у рэлігійна-тэалагічнай форме (рацыяналізм С.Буднага i інш.). Існаваў i ўласна філасафічны спосаб фармулёўкі асноўных уяўленняў (С.Лован, К.Лышчынскі), у якіх аналізаваліся пытанні сутнасці Бога, натуры Хрыста, паходжання свету (Брэсцкая біблія, «Хроніка» М.Стрыйкоўскага),   разуменне  цудаў,  несмяротнасці душы, замагільнага жьцця, суадносін ідэальнага I матэрыялънага, пазнання, веры i розуму, багаслоўя i філасофіі i інш. Вучэнне айчынных мысліцеляў пра  мараль  было  заснавана  на  прызнанні натуральнай прыроды чалавека, перакананні ў магчымасці яе ўдасканалення праз індывідуальныя   намаганні. Гуманізаваліся i набліжаліся да рэальнага жыцця  ідэі хрысціянскай  этыкі,  адраджаліся філасафічна-этычныя вучэнні стоікаў, Цыцэрона, эпікурэйцаў, па-новаму інтэрпрэтавалася платонаўскае   i   арыстоцелеўскае вучэнне пра мараль. У рамках праблемы чалавека,  яго адносін да Бога, навакольнага     асяроддзя,     грамадства узнімаліся пытанні шчасця, сэнсу жыцця, агульнага i індывідуальнага дабра, свабоды выбару, адказнасці, маральнага i інтэлектуальнага удасканалення, грамадянскага абавязку і інш.   (Скарына,   М.Гусоўскі, М.Літвін,   С.Кашуцкі,   Волан,   Якуб   з Калінаўкі, М.Чаховіц, Сімяон Полацкі). Асноўная   праблема  сацыяльна-палітычнай   i  прававой думкі айчыннага Адраджэння — удасканаленне грамадства i  дзяржавы   (Скарына,   С.Будны, А.Валовіч,  Л.Сапега,   Волан).  Геніяльным прадбачаннем Гусоўскага сталі ідэі экалагічнага    выхавання    чалавека.    У працэсе   станаўлення  нацыянальнай   самасвядомасці на 1-м этапе (16 ст.) пераважалі этнакулътурны кампанент i секулярызаваная канцэпцыя   нацыянальных   каштоўнасцяў (Скарына, С.Будны,  В.Цяпінскі);   на   2-м эпапе (канец 16 - 1-я пал. 17 ст.) нацыянальная свядомасць    выяўлялася    пераважна ў працэсе   рэлігіёзна-канфесіянальнага  самавызначэння (С.Зізаній, М.Сматрыцкі, І.Пацей i інш.). Праблемы нацыянальна-кульурнага суверынітэту беларускага народа вырашаліся ў барацьбе за сцвярджэнне у грамадстве i дзяржаве прынцыпу талерантнасці, ве-рацярпімасці (С.Будны, Сапега, Сма-трыцкі).

Літаратура. У адрозненне ад саслоўнай літарары сярэднявечча, якая стваралася на мясцовых дыялектах або на латыні, у эпоху Адраджэння ўзніклі першыя нацыянальныя (паводле мовы i значэння) літаратуры.

   Росквіт італъянскай літарары у 14—16 ст. (лірыка Ф.Петраркі, навелы Дж.Бакачыо, этычныя i палітычныя  трактаты палемістаў ад Петраркі  да Н.Макіявелі, паэмы Л.Арыёста i T.Taca) вылучьлі італьянскую культуру як трэцюю (побач з дзвюма антычнымі) класічную для іншых краін. У Германіі i Нідэрландах літаратура Адраджэння развівалася паралельна з Рэфармацыяй i знайшла увасабленне у публіцыстыцы i антыклерыкальнай сатыры («Карабель дурняў»  С.Бранта, «Пахвала     дурасці»      Эразма    Ратэрдамскага, «Шсьмы цёмных людзей» У. фон Гутэна). Рэнесансавая літаратура Францыі акрамя антычнай i італьянскай культуры абапіралася i на народную «гальскую»    традыцыю    вальнадумства    (лірыка Ф.Віёна,  К.Маро);  яе  вяршыня   — раман Ф.Рабле «Гарганцюа i Пантагруэлъ», лірыка П.Рансара.  Помнікам позняга Адраджэння   (перыяду рэлігіёзных войнаў 2-й пал. 16 ст.) сталі «Вопыты» М.Мантэня.  Са славянскіх літаратур Адраджэння найбольш яскрава праявілася   у   паўднёва-славянскай   (т.зв.  далмацінска-дуброўніцкае Aдраджэнне) i у польскай.  У Дуброўніку i інш. вольных гарадах з канца 15 ст. развівалася далмацінская літаратура, блізкая да суседняй італьянскай. У Полышчы Адраджэнне звязана пераважна з узвышэннем шляхты ў 16 ст. i з Рэфармацыяй (абаронца шляхецкай дэмакратыі М.Рэй - aўтap першых твораў на полъскай мове). У Англіі росквіт гуманістычнай літаратуры канца 16 ст. звязаны з творчасцю Ф.Сідні, Э.Спенсера, Дж.Лілі. Сусветную славу англійскага Адраджэння прынёс тэатр канца 16 – пач. 17 ст. Цікавасць да “тытанічнай” асобы, паэтызацыя нацыянальнага мінулага, народнасць ідэй, вольная форма драмы характэрныя драматургіі У.Шэкспіра. фінальнай з’явай іспанскага і ўсяго еўрапейскага Адраджэння стала творчаць М.Сервантэса, асабліва яго раман пра Дон Кіхота, заснаваны на трагікамічным канфлікце паміж гераічнай асобай і варожай яму сістэмай грамадскага жыцця.

    Характэрная  рыса літаратурнага працэсу працэсу  Беларусі эпохі Адраджэння –  узаемадзеянне ўсходніх, візантыйска-праваслаўных  і заходніх, лаціна-каталіцкіх традыцый, сярэдневяковых і рэнесансавых  тэндэнцый. Побач з царкоўна-рэлегійнай літаратурай у 15-16 ст. усё больш   выкарыстоўвалася   жывая народная мова, якая падрывала манаполію царкоўна-славянскай мовы.   З'явіліся  беларускія пераклады свецкіх твораў замежнай літаратуры ("Жыціе Аляксея, чалавека Божага»,   «аповесць пра трох  каралёў»),   кніг Бібліі. Вялікую ролю у станаўленні наыянальнай літаратуры Беларусі адыграла свецкае дзелавое пісьменства на старабелеларускай мове (матэрыялы велікакняжацкай i інш. канцылярый, дзяржаўныя прывілеі, граматы,    Статуты ВКЛ і інш.), новыя беларускія летапісы ("Беларуска-літоўскі летапіс  1446»,  «Хроніка Вялікага княства Лтоўскага i Жамойцкага", «Хроніка Быхаўца» і інш.), якія адначасова былі i гістарычнымі аповесцямі. Высокімі літаратурна-мастацкімі  якасцямі вызначаліся «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая i ўсяе Pyci» М.Стрыйкоўскага, Баркулабаўскі  летапіс.   Здабыткам  беларускай літаратуры эпохі Адраджэння стала творчая спадчына паэтаў-лаціністаў  

пач.   16   ст.   М.Гусоўскага («Песня   пра   зубра»)   i   Я.Вісліцкага («Пруская вайна»). Важным этапам у развіцці айчыннай літаратуры эпохі Адраджэння была дзейнасць Ф.Скарыны, заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання.   Яго   прадмовы i пасляслоўі да біблейскіх кніг — высокамастацкія i арыгінальныя творы беларускай літаратуры пач. 16 ст. Яны сведчаць пра талент Скарыны як пісьменніка, паэта, гімнографа,  рытара,  мастака. На працягу 15 — пач. 17 ст. у ВКЛ утварыўся шэраг  культурна-асветніцкіх   цэнтраў з сховішчамі   рукапісных   i   друкаваных кніг, скрыпторыямі, друкарнямі школамі (Заблудаў, Брэст, Нясвіж, 3аслаўе, Лоск, Вільня, Полацк, Слуцк, Любча і інш.), дзе працавалі кнігавыдаўцы, перакладчыкі, паэты, публіцысты. Тут выдаваліся тэалагічныя i      літургічныя творы розных канфесій, гістарычныя, філасоўскія, палітычныя трактаты, творы   aнтычных   пісьменнікаў, падручнікі  па граматыцы, рыторыцы, паэтыцы. Рэфармацыйна-гуманістычны рух, рэлігіёзна-грамадская барацьба 16 - 1-й пал.  17 ст. спрыялі дзейнасці многіх   таленавітых   літаратараў,   якія піcaлi    на    беларускай,    польскай,    лацінскай    мовах (С.Будны, В.Цяпінскі, С.Кашуцкі, А.Волан, Л.Сапега, С. i Л.Зізаніі, І.Пацей, Л.Карповіч, М.Сматрыцкі, Я.Пашкевіч, I.Pyцкi, Афанасій   Філіповіч, Б.Будны, А.Рымша, Я.Радван, С.Граxoўcкi, Я.Казаковіч, Л.Мамоніч, Г.Пельгжымоўскі, Ф.Іяўлевіч, Я.Пратасевіч, М.Сарбеўскі,   Сімяон Поладкі i iнш.). Росквіту дасягнула  публіцыстыка - палемічная літаратура розных жанраў: ліст (пасланне), адказ (водпаведзь), слова (казанне),  лямант  (плач),  прадмова. У паэзii дамінаваў жанр эпік-грамы, якой надавалася актуальнае маральнае i грамадскае гучанне, а таксама вершаваныя звароты да чытача, эпіфіі i інш. З'явіліся вершаваныя паэмы Ры-мшы “Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя  справы...   Крыштофа Радзівіла” Пельгрымоўскага        “Пасольства      да вялікага  князя   маскоўскага”,   Іяўлевіча “Лабірынт, або Заблытаваная дарога”, парадыйна-сатырычныя творы, напісаныя сакавітай народнай мовай (“Прамова Мялешкі”). Цікавасць да прыватага жыцця чалавека абумовіла развіццё мемуарнай літаратуры (Ф.Еўлашоўскі, Ф.Кміта-Чарнабыльскі, А.Каменскі-Длужык, Я.Цадроўскі і інш.). Разам са школьным тэатрам узнікла драма (cімяон полацкі) Зараджалася    тэорыя    вершаскладання (Л. 3ізаній, Сматрыцкі). Помнікамі айчыннай прозы сталі трактаты па паэтыцы, рыторыцы, тэорыі літаратуры выкладчыкаў беларускага калегіумаў, віленскай акадэміі («Пра дасканалую паэзію» Сарбеўскага, “Практычнае   красамоўства” С.Лаўксміна   і інш.).

  Выяўленчае мастацтва i архітэктура. Народжанае адмаўленнем сярэдневяковай умоўнасці i сімволікі, мастацтва Адраджэння несла ідэі гуманізму, узвышала чалавека-мысліцеля. У цэнтры яго — гарманічна развіты чалавек. У перыяд ранняга Адраджэння (15 ст.) мастацтва Італіі развівалася ў рамках Фларэнційскай, Умбрыйскай, Падуанскай i Венецыянскай школ жывапісу. Мастакі гэтых школ у сваёй творчасці спалучалі ідэі антычнага гуманізму i рэалізму, заснаваныя на вывучэнні натуры, уяўленні пра фізічнае хараство i духоўную веліч чалавека. Яны ўзбагацілі мастацтва дакладным веданнем будовы чалавечага цела, перадачай перспектывы,   ракурсаў,   святлаценяў  i г. д. Гэта найбольш яскрава выявілася ў разнастайнай па характары творчасці жывапісцаў Мазачыо, Д.Гірландайо, АМантэнья, П'ера дэла Франчэска,

Информация о работе Эпоха станаўлення ў Еўропе духоўнай культуры