Клімент Смаляціч. Асветніцкая дзейнасць і біяграфія

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2015 в 17:33, контрольная работа

Описание работы

У XI ст. было створана Смаленскае княства. У розныя часы ў яго склад уваходзілі землі Беларусі. Ужо першыя Вялікія Кіеўскія князі разумелі, што незалежнасць царквы ўмацоўвае суверынітэт дзяржавы. Па гэтай прычыне на мітрапаліцкі прастол яны імкнуліся пасадзіць не прызначанага з Канстанцінополя грэка, а свайго — Кіеўскага, Смаленскага, Полацкага святара. Пазней да гэтага імкнуліся Вялікія князі Літоўскія і Маскоўскія.
Як вядома, першым мітрапалітам-славянінам быў Іларыён (1051г), адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, аўтар знакамітага «Слова пра Закон i Боскую ласку». Другім шырока вядовым мясцовым мітрапалітам быў Клімент Смаляціч.

Файлы: 1 файл

Клімент Смаляціч. Асветніцкая дзейнасць і біяграфія.doc

— 50.50 Кб (Скачать файл)

Клімент Смаляціч

 

 

Біяграфічныя звесткі:

 

     У XI ст. было створана Смаленскае княства. У розныя часы ў яго склад уваходзілі землі Беларусі. Ужо першыя Вялікія Кіеўскія князі разумелі, што незалежнасць царквы ўмацоўвае суверынітэт дзяржавы. Па гэтай прычыне на мітрапаліцкі прастол яны імкнуліся пасадзіць не прызначанага з Канстанцінополя грэка, а свайго — Кіеўскага, Смаленскага, Полацкага святара. Пазней да гэтага імкнуліся Вялікія князі Літоўскія і Маскоўскія.

      Як вядома, першым мітрапалітам-славянінам быў Іларыён (1051г), адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, аўтар знакамітага «Слова пра Закон i Боскую ласку». Другім шырока вядовым мясцовым мітрапалітам быў Клімент Смаляціч.

     Знакаміты мысліцель, постаць неардынарная, мітрапаліт Клімент Смаляціч нарадзіўся ў 1-й палове XII ст. у Смаленску, адкуль паходзіць яго прозвішча. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева, схімнікам, нейкі час нават «маўкліўцам», прыняўшым абет маўклівасці. Адукацыю, верагодана, атрымаў у Візантыйскім Канстанцінопалі. Аб гэтым яскрава сведчаць яго валоданне грэчаскай мовай, прыёмамі рыторыкі, кампетэнтнасць у пытаннях царкоўнага права.

     Клімент быў актыўным дзеячам, апанаваным ідэяй аб набыцці Кіеўскай Русі царкоўнай самастойнасці. Ён быў упэўнены, што прызначэнне мітрапалітаў для Кіеўскай Русі — справа самаго рускага Праваслаўя. Ён меркаваў, што мітрапаліты-грэкі, якія тагачасна прызначаліся з Візантыі на Кіеўскую Русь, не давалі той карысці для царкоўнага жыцця і наогул для народнай асветы і культуры, якую б маглі даць мясцовыя прадстаўнікі ўсходнеславянскай культуры.

     Шчырая патрыятычнасць, нацыянальная свядомасць вучонага манаха выклікалі прыхільнасць да яго княжацкай улады. Князь Ізяслау Мсціславіч у 1147 годзе склікаў у Кіеве епіскапскі сабор і прапанаваў выбраць першасвятаром Кіеўскай Русі Клімента Смаляціча без папярэдняга ўзгаднення і адабрэння з боку Канстанцінопальскага патрыярха.

     Аднак, прыняццё такога вердыкту было вельмі цяжкім. Прагрэчаскія іерархі, якіх была большасць, былі супраць. Рашучую ролю адыгралі настойлівасць самаго Ізяслава і падтрымка Чарнігаўскага епіскапа Ануфрыя. Становішча новапастаўленага мітрапаліта Клімента было цяжкім. Яго дзейнасць з боку ўлады фактычна падтрымліваў толькі Ізяслаў Мсціславіч.

     Пасля смерці Ізяслава (1154г) вялікакняжацкі прастол заняў былы смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч. Ён таксама быў саюзнікам і аднадумцам Клімента за самастойнасць рускай царквы. Аднак, і ў гэты раз частка епіскапаў не падтрымала мітрапаліта Клімента, патрабуючы адабрэння яго дзейнасці з боку Канстанцінопальскага патрыярха. Заклікі і звароты Расціслава дабіцца разумення не былі пачуты.

     Мір не быў дасягнуты, згоды не адбылося. У 1155 годзе кіеўскі трон заняў правізантыскі суздальскі князь Юрый Даўгарукі. Пад кіраўніцтвам епіскапа наўгародскага Ніфанта, самаго Даўгарукага, супраць Клімента склалася ўплывовая царкоўна-палітычная апазіцыя. Спробы прыцягнуць на свой бок сумняваючыхся не далі вынікаў.

     Юрый Даўгарукі пазбавіў мітрапаліта Клімента пасады, а самога саслаў ва Уладзімір Валынскі. Мітрапаліцкую кафедру заняў назначэнец з Канстацінопаля. Аднак, праз 3 гады пры новым кіеўскім князі Мсціславе Ізяславічы Клімент зноў вярнуўся на мітрапаліцкую кафедру. Грэчаскі стаўленнік імкнуўся адхіліць ад царкоўных спраў прыхільнікаў Клімента, у сваю чаргу Клімент не мілаваў тых, хто быў на баку яго праціўніка.

     Узнікшае новае супрацьстаянне паміж грэчаскім стаўленікам і Кліментам выклікала царкоўную смуту. Каб спыніць разлад, князі Расціслаў і Мсціслаў адхілілі ад спраў абодвух мітрапалітаў, а на мітрапаліцкае месца ў 1161 годзе быў прызначаны Феадор. Але на гэтым месцы ён прабыў усяго некалькі месяцаў, бо хутка сканаў.

     Пасля гэтага Расціслаў зноў прапанаваў Клімента ў якасці мітрапаліта. Праўда, цяпер ён паслаў прасіць благаславення для Клімента ў канстанцінопальскага патрыярха. Але той не згадзіўся і накіраваў у Кіеў мітрапаліта Івана IV. Праявіўшы дыпламатыю, кіруючыся меркаваннямі царкоўнага міру і з улікам палітычных абставін тагачаснай Русі, Расціслаў на гэты раз згадзіўся з паданай прапановай.

     Так скончылася гісторыя з узвядзеннем на мітрапаліцкі прастол Клімента Смаляціча, аб якім у Іпацьеўскім летапісе напісана: "І быў кніжнік, і філосаф, якіх на рускай зямлі не бывала".

     Клімент Смаляціч прысвяціў сваё жыццё і дзейнасць справе царкоўнай незалежнасці ад Візантыі, самастойнасці рускай царквы. Яго задумкі рэалізаваліся толькі ў канцы 16 ст. Памёр Клімент Смаляціч пасля 1164 года ва Уладзіміры на Клязьме.

 

 

Літаратурная і асветніцкая дзейнасць:

 

     Клімент Смаляціч ўжо ў маладосці вылучаўся глыбокай эрудыцыяй. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслужэння, законы ўнутранага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Можна меркаваць, што Клімент атрымаў вышэйшую тэалагічную адукацыю ў Канстанцінопалі. Добра ведаў сучасную візантыйскую літаратуру, меў здольнасці прамоўцы, палеміста, экзегета, настаўніка і пісьменніка-багаслова. Будучы прыхільнікам развіцця ўсходнеславянскай культуры і абаронцам незалежнасці рускай праваслаўнай царквы ад Візантыі, Клімент вёў шырокую перапіску з праціўнікамі і сябрамі.

     Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэрыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне Клімента. Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыдь пра накірунак думак Клімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі.

     Твор Клімента Смаляціча, які дайшоў да нашых часоў у пераробцы XIV ст. манахам Афанасіем, - гэта «Пасланне Фаме прасвітэру». Падставы для напісання гэтага паслання былі наступныя. Клімент з нейкай нагоды даслаў ліст смаленскаму князю Расціславу Мсціславічу (адносіны з ім былі ў Смаляціча складанымі) і нечым зачапіў Фаму, з якім у юнацтве навучаўся ў смаленскага старца Грыгорыя. Фама напісаў былому аднакашніку адказ і абвінаваціў яго ва ўладалюбстве, ганарлівасці, скнарнасці і, галоўнае, у недапушчальным, на думку смаленскіх кніжнікаў, алегарычным тлумачэнні Святога Пісання з апорай на філасофскія дактрыны язычніцкіх мысліцеляў Гамера, Платона і Арыстоцеля. Клімент вымушаны быў уступіць у палеміку, якая адразу ж выйшла за межы тэалагічнай праблематыкі.

     У пасланні Клімент мяркуе, што біблейскія тэксты важна разумець ня толькі літаральна, але і сімвалічна, творча інтэпратаваць. Ён сапраўды імкнецца да алегарычна-метафарычнага вытлумачэння Бібліі, як рабілі гэта Феадарыт Кірскі і Мікіта Іраклійскі, да разважанняў якіх мітрапаліт часта звяртаўся:

«Калі святыя і боскія айцы нашы дабавілі нешта падобнае да Гасподніх слоў, каб растлумачыць і выкласці іх, то гэта вельмі карысна, добра і пахвальна».

     Клімент адстойвае магчымасць рускага кніжніка на выкарастанне не толькі багаслоўя, але і філасофіі. Ён паказвае сябе знаўцам антычнай філасофіі, успамінаючы, што пісалі ў сваіх творах Гамер, Арыстоцель, Платон. Сцверджанне права на ўласнае тлумачэнне біблейных эпізодаў з дапамогай кароткіх алегарычных прыпавесцяў адкрывае перад Кліментам новыя магчымасці для пабудовы ўласнай філасофскай канцэпцыі свету (у межах якой зварот да антычных мысліцеляў становіцца лагічным). Гэта служыць асновай для стварэння арыгінальных апавяданняў са спецыфічнай паэтыкай, калі персанажы прадстаюць не як аб'екты мастацкага выяўлення, а як суб'екты этычнага выбару, нарэшце, дае магчымасць звязаць Свяшчэнную гісторыю са злабадзённымі праблемамі сучаснасці.

     Вядучы спрэчку ўмела, палка і пераканаўча, Смаляціч змог паказаць прымітыўнасць меркаванняў Фамы і выкрыць яго як асобу не вельмі адукаваную. Клімент даказвае Фаме законнасць свайго абрання мітрапалітам, хоць гэтая думка і знаходзіцца ў падтэксце, а не абвяшчаецца прама. Клімента прыцягвалі не самі па сабе біблейныя факты, а магчымасць скарыстаць іх для ўласнага твора. Таму Клімент — хутчэй не багаслоў у дакладным сэнсе слова, а царкоўны пісьменнік, які стаіць ля вытокаў старабеларускай палемічнай публіцыстыкі XVI—XVII ст.

     Асноўныя палажэнні філасофіі Клімента Смаляціча не былі арыгінальнымі і знаходзілі аналогіі ў візантыйскім багаслоўі і філасофіі, але ва Усходняй Еўропе гэтыя ідэі абгрунтоўваліся, напэўна, упершыню і развіваліся ў цэлым незалежна ад іншых тэолагаў. Нягледзячы на тое, што яго пасланне вызначаецца царкоўна-дыдактычным зместам і мае алегарычны характар, аўтарская асоба выяўляецца ў ім надзвычай выразна. Разважанні і самахарактарыстыкі Клімента паказваюць яго як чалавека валявога, рашучага, ганарлівага, як нястомнага палеміста, да канца перакананага ў сваёй праваце.

     Асноўнае ўяўленне пра сусвет Клімента Смаляціча — гэта перакананне ў тым, што ўсё існае мае мэтазгодную будову, «усё ўладжваецца, падтрымліваецца і мае поспех сілай боскай, бо няма другой дапамогі, акрамя дапамогі боскай, і іншай сілы, акрамя сілы боскай». У развіцці чалавечай гісторыі Клімент вылучае тры перыяды «Запавет», «Закон» і «Благадаць». Першыя два з іх рыхтуюць перамогу абсалютнай ісціне, якая адкрываецца ў хрысціянстве.

     Запавет — гэта прароцтва будучага Божага дару, які Гасподзь дараваў Аўрааму, а ў яго твары і ўсім язычнікам. Закон — «Ветхі Запавет» — гэта прароцва ісціны, якое было даравана Маісею для іудзеяў. Благадаць— «Новы Запавет» — гэта і ёсць ісціна, даруючая вечнае выратаванне ўжо ўсім людзям. Гэта Дар Божы.

     Па думцы Клімента ў пазнанні Божага Промыслу і ў пасмяротным выратаванні і вызнычаецца вышэйшая мэта чалавечага жыцця. Праз справы свае чалавек можа прыблізіцца ці аддаліцца ад Бога, за што і нясе адказнасць. Выратаванне — па думцы Клімента — дастойны ўсе ўвераваўшыя ў Бога і шчыра служачыя яму.

     Апіраючыся на асаблівы вопыт, ён падкрэсліваў, што сапраўдная свабода магчыма толькі тады, калі чалавек цалкам адмаўляецца ад маёмасці, цяжар якой перашкаджае накіраваць усе свае сілы на духоўнае ўдасканаленне. Клімент — першы ў гісторыі рускай рэлігійнай філасофіі мысліцель, які сфармуляваў ідэю несцяжательства. Клімент заклікаў захаваць маральную чысціню думак і ўчынкаў, духоўнае памкненне да найвышэйшых каштоўнасцей быцця. Яго разважанні гучаць сучасна і надзённа:

«І як мы атрымалі закон і благадаць Свяшчэннага Пісання ад агульнага Ўладыкі Госпада нашага Іісуса Хрыста Збавіцеля і Кіраўніка нашых душ, і святых і боскіх яго апосталаў, па дары і благадаці і сілы Духа, будзем трымацца любыя, за гэту будучую надзею, ні адхіляючыся ні ўлева, ні ўправа, каб не зваліцца нам на самае дно пагібелі. Але пайшоўшы следам за ісцінным і сумленным царкоўным свяціцелем, такім чынам дасягнем найвышэйшай светласці ў будучым царстве Госпада нашага Іісуса Хрыста».

 

 

 

Літаратура:

 

http://www.blagobor.by/article/history/smalyacich

http://be.wikipedia.org/wiki/Клімент_Смаляціч

http://padruchniki.by/20080215/filosofiya/kliment_smolyatich.htm

http://works.tarefer.ru/33/101451/index.html

http://www.twirpx.com/file/1340181/  


Информация о работе Клімент Смаляціч. Асветніцкая дзейнасць і біяграфія