Месца аглядавых тэм у школьным курсе беларускай литаратуры

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2013 в 15:49, контрольная работа

Описание работы

Курс літаратуры ў старшых класах уключае ў сябе манаграфічныя і аглядавыя тэмы. Аглядавыя тэмы прысвячаюцца характарыстыцы acoбных перыядаў развіцця літаратуры. У сціслай форме раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі, уласцівыя літаратуры пэўнага перыяду, характарызуецца тая ці іншая эпоха (раскрываюцца асаблівасці грамадска-палітычнагa і культурнага жыцця), паказваецца, як час уплываў на развіццё літаратурнагa руху, узнікалі літаратурныя плыні і кірункі, складваліся творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, вылучаюцца лепшыя творы, паказваецца адметнасць кожнага перыяду развіцця славеснага мастацтва.

Файлы: 1 файл

Контрольная работа.doc

— 88.50 Кб (Скачать файл)

Кантрольная работа

 

I. Месца аглядавых тэм у школьным курсе беларускай литаратуры

Курс літаратуры ў старшых класах уключае ў сябе манаграфічныя і аглядавыя тэмы. Аглядавыя тэмы прысвячаюцца характарыстыцы acoбных перыядаў развіцця літаратуры. У сціслай форме раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі, уласцівыя літаратуры пэўнага перыяду, характарызуецца тая ці іншая эпоха (раскрываюцца асаблівасці грамадска-палітычнагa і культурнага жыцця), паказваецца, як час уплываў на развіццё літаратурнагa руху, узнікалі літаратурныя плыні і кірункі, складваліся творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, вылучаюцца лепшыя творы, паказваецца адметнасць кожнага перыяду развіцця славеснага мастацтва.

Рашыць усе гэтыя задачы няпроста хоць бы таму, што на вывучэнне вялікага фактычнага матэрыялу адводзіцца вельмі мала часу. Так, напрыклад, праграма на беларускай літаратуры прадугледжвае вывучэнне наступных аглядавых тэм:

  • ў IX класе:
  • “Беларуская літаратура і антычнасць” (1 гадзіна);
  • “Літаратура эпохі Сярэднявечча” (5 гадзін, уключаючы “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” – 1 гадзіна, “К.Тураўскі. Словы. Казанні. Павучанні” – 1 гадзіна, “Беларускі летапіс” – 1 гадзіна);
  • “Літаратура эпохі Адраджэння” (1 гадзіна, уключаючы “Ф.Скарына Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф” – 1 гадзіна, “С.Будны Прадмова да “Катэхізіса”, “Васіль Цяпінскі Прадмова да “Евангелля” – 1 гадзіна, “М.Гусоўскі Паэма “Песня пра зубра” – 2 гадзіны);
  • “Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак” (4 гадзіны, уключаючы “Адам Міцкевіч Паэма “Тражына” – 1 гадзіна, Ян Баршчэўскі Апавяданні са зборніка “ІІІляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” – 2 гадзіны);
  • “Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму” (5 гадзін, уключаючы “К.Каліноўскі Газета “Мужыцкая праўда” – 1 гадзіна, “Ф.Багушэвіч Прадмовы да зборнікаў “Дудка беларуская” і “Смык беларускі” – 3 гадзіны, “Янка Лучына Верш “Роднай старонцы”, паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся” – 1 гадзіна);
  • “Сусветная і беларуская літаратура ў пачатку XX стагоддзя” (2 гадзіны);
  • у X класе:
  • “Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя” (1 гадзіна);
  • “Беларуская лiтаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (1 гадзіна);
  • “Беларуская літаратура пасляваеннага часу (да сярэдзіны 1960-х гадоў)” (1 гадзіна);
  • у XI класе:
  • “Беларуская літаратура перыяду 1966-1985 гадоў” (1 гадзіна);
  • “Беларуская літаратура на сучасным этапе”: паэзія (7 гадзін), проза (6 гадзін), драматургія (6 гадзін).

Як відаць, аглядавыя тэмы займаюць значнае месца ў курсе беларускай літаратуры (асабліва ў 9 класе). Вялікі аб’ём, складанасць, стракатасць і разнастайнасць матэрыялу, на вывучэнне якога адводзіцца мала часу, нізкі ўзровепь начытанасці вучняў, фактычная адсутнасць метадычных прац і асобных дапаможнікаў па акрэсленай праблеме – усё гэта прывяло да таго, што аглядавыя тэмы належаць да ліку самых складаиых як для настаўнікаў, так і для старшакласнікаў.

 

II. Структура аглядавай тэмы

Любая аглядавая тэма мае традыцыйную структуру, выкладаецца ў пэўнай паслядоўнасці. Прыступаючы да вывучэння аглядавай тэмы, трэба спачатку “даць імя” той літаратурнай эпосе, пра якую пойдзе гаворка: “Старажытная літаратура”, “Літаратура першай паловы XIX стaгоддзя”, “Беларуская літаратура на сучасным этапе” і інш.

Затым у кожную аглядавую тэму ўключаецца aгульная характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця энохі, літаратура якой будзе прадметам вывучэння (у адпаведнасці з прынцыпам гістарызму). Неабходнасць у гэтым дыктуецца непасрэднай залежнасцю развіцця літаратуры ад грамадска-палітычных падзей часу. Вядома, што творчасць любога пісьменніка – гэта адлюстраванне важнейшых асаблівасцяў сваёй эпохі, яе супярэчнасцяў.

Пры вывучэнні аглядавых тэм настаўніку варта выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі, напрыклад, з такім прадметам як гісторыя Беларусі. Лагічным было б апераджальнае заданне паўтарыць адпаведны матэрыял падручніку “Гісторыя Беларусі”, а на ўроку толькі прапапаваць вучням адказаць на некаторыя пытанні, сфармуляваныя аўтарамі гэтага падручніка.

Насгупны этап у вывучэнні аглядавай тэмы – агульная характарыстыка кульутры пэўнай эпохі. Многае адкрываецца ў літаратуры, калі яе супастаўляць з іншымі відамі мастацтва.

Асновай любой аглядавай тэмы з’яўляецца знаёмства вучняў з літаратурным працэсам эпохі. Неабходна спыніцца толькі на найбольш тыповых літаратурных школах, кірунках, стылях, літаратурных аб’яднаннях, расказаць пра літаратурныя перыядычныя выданні, новыя пісьменніцкія імёны, жанры, асноўныя тэмы, праблемы, пра з’яўленне новых літаратурных герояў. Гэта дапамагае падвесці школьнікаў да правільнага і глыбокага разумення творчасці асобных пісьменнікаў. Знаёмства з дзейнасцю і творчасцю найбольш вядомых мастакоў слова той ці іншай эпохі – самы важны этап у вывучэнні аглядавай тэмы, а таму на яго адводзіцца асноўны час.

Сучасная методыка прапануе два шляхі азнаямлення вучняў з творчасцю пісьменнікаў:

  • Першы – жанрава-тэматычны. Пры ім літаратура вывучаецца ці толькі па жанрах – паэзія, проза, драматургія, ці толькі па тэмах, або ў межах аднаго жанра вылучаюцца яшчэ асобныя тэмы. Калі дазваляе час, то на ўрок бярэцца адзін літаратурны жанр альбо адна тэма.
  • Пры другім шляху ўвага канцэнтруецца на асобных постацях пісьменнікаў, якія адыгралі значную ролю ў развіцці літаратуры, але манаграфічна не вывучаюцца.

Методыка выкладання літаратуры, аднак, не церпіць аднастайнасці і шаблону, таму настаўніку трэба імкнуцца вар’іраваць шляхі вывучэння аглядавых тэм.

Аналіз твораў у аглядавых тэмах мае таксама свае адметнасці. Найперш трэба ашчадна ставіцца да часу, які адводзіцца на агляд. Невялікая колькасць гадзін вымушае настаўніка абмежавацца канстатацыяй праблематыкі, ідэйнай накіраванасці твора, чытаннем найбольш яркіх урыўкаў з яго, часам пераказам зместу, па магчымасці сціслым. Зразумела, не застаецца часу для дэталізаванага аналізу характараў, кампазіцыі, мовы, стылю.

Такім чынам, аглядавая тэма ўключае наступныя этапы яе вывучэння:

  • вызначэнне назвы эпохі і характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця адпаведнага перыяду;
  • агульная характарыстыка культуры эпохі, якая вывучаецпа;
  • агульная характарыстыка літаратурнага жыцця;
  • разгляд творчасці асобных пісьменнікаў.

 

III. Методыка вывучэння аглядавых тэм

Асноўным метадам вывучэння аглядавых тэм з’яўляецца лекцыя настаўніка. Яна павінна быць навуковай, аргументаванай, лагічнай у выкладзе матэрыялу, даступнай, эмацыйнай і г.д. Падрыхтаваць aглядавую лекцыю заўсёды складана. Для гэтага трэба не толькі добра ведаць грамадзянскую гісторыю, гісторыю літаратуры і мастацтва, але і ўмець рацыянальна пабудаваць свой аповед, адабраць самы небходны матэрыял і падаць яго жыва, яскрава, захапляльна.

Каб актывізаваць увагу і думку школьнікаў, настаўнік найперш спалучае лекцыю з эўрыстычнай гутаркай. Гутарка пераважна выкарыстоўваецца на тых этапах вывучэння аглядавай тэмы, на якіх разглядаецца грамадска-палітычнае жыццё, культурны фон і творчасць асобных пісьменнікаў. Жывасць, эмацыйнасць і пераканальнасць лекцыі дасягаецца чытаннем твораў. Пажадана, каб творы настаўнік чытаў на памяць, можна ўключыць і чытанне твораў вучнямі, але толькі пасля спецыяльнай папярэдняй падрыхтоўкі. Можна выкарыстаць і тэхнічныя сродкі навучання (магнітафон, прайгравальнік), дзе творы будуць гучаць у выкананні акцёраў, майстроў слова.

Эфектыўнасць аглядавых заняткаў у многім вызначаецца і ступенню самастойнай падрыхтаванасці вучняў да іх. Вучні могуць падрыхтаваць кароткія паведамленні пра творчасць таго ці іншага пісьменніка, завучыць асобныя творы на памяць, каб пасля праілюстраваць лекцыю ці гутарку настаўніка застаўкамі – выразным чытаннем твораў.

Ёсць нямала іншых сродкаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці класа. Цяжка ўявіць урокі па вывучэнні аглядавых тэмаў без ілюстрацыі і дэманстрацыі. Гэта творы выяўленчага мастацтва, фотаздымкі пісьменнікаў, буйнейшых грамадскіх дзеячаў, дзеячаў культуры, а таксама фотавыявы, якія ўзновяць абстаноўку грамадскага жыцця, побыту і культурнай эпохі.

Зараз вучні маюць магчымасць глядзець і ўдзельнічаць у тэлеўроку па творчасці асобных пісьменнікаў і нават аглядных тэмах, а таксама часта сустракаюцца ўрокі з выкарыстаннем мультымедыйных прэзентацый. Больш таго, ва ўрок можна ўвесці састаўной часткай абмеркаванне мастацкіх фільмаў. Напрыклад, у размову пра тэму вайны ў сучаснай літаратуры. Асабліва многа фільмаў па творчасці В.Быкава – “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Узыходжанне”, “Воўчая зграя” і інш.

Добрую паслугу акажа і графічная нагляднасць – запісы на дошцы важнейшых гістарычных падзей, прозвішчаў і імёнаў, назваў твораў, асобных перыядычных выданняў, а таксама карты і табліцы. Звычайна перад пачаткам лекцыі запісваецца на дошцы (а школьнікамі ў сшыткі) план. У ходзе лекцыі вучні сочаць за асвятленнем яго пунктаў. Мэгазгодна таксама выкарыетоўваць тэзіраванне, канспектаванне лекцыі настаўніка.

ІІІырокае месца пры вывучэнні аглядавых тэм будзе займаць самастойная праца вучняў, у прыватнасці – падрыхтоўка імі рэфератаў, дакладаў. Найчасцей невялікія рэфераты і даклады робяцца пра асобныя творы, пра творчасць таго ці іншага пісьменніка. На аснове падрыхтаваных рэфератаў і дакладаў могуць быць арганізаваны семінарскія заняткі.

Значнае месца ў арганізацыі самастойнай працы па асэнсаванні аглядавых тэм займаюць тэсты. Яны могуць быць выкарыстаны пры праверцы дамашняга задання, для самаправеркі вучпяў пры рабоце з падручнікам.

Актывізацыі ўвагі школьнікаў пры аглядах у час лекцыі будуць садзейнічаць і апераджальныя заданні, якія дае настаўнік з мэтай паўтарэння, праверкі і замацавання матэрыялу. Каб засвоіць матэрыял аглядавай тэмы, вучням недастаткова толькі паслухaць лекцыю і заканспектаваць яе. Прадугледжваецца яшчэ і праца з падручнікам. Настаўніку асабліва важна добра прадумаць заданне, калі работа з падручнікам даецца на дом.

Перад вывучэннем аглядавай тэмы можна арганізаваць экскурсію ў гістарычны, краязнаўчы альбо літаратурны музей, якая ўзбагачае веды школьнікаў аб тым ці іншым гісторыка-літаратурным перыядзе. Часам мэтазгодна правесці і завочную экскурсію, але толькі як элемент урока.

Вывучэнню пэўнай аглядавай тэмы можа таксама папярэднічаць урок пазакласнага чытання. Гэта будзе спрыяць больш свядомаму і глыбокаму засваенню вучнямі матэрыялу аглядавай тэмы, бо яны ўжо будуць мець пэўны запас ведаў пра тую ці іншую эпоху, некаторае ўяўленне пра яе асаблівасці праз мастацкія вобразы.

Вялікую ролю ў актывізацыі аглядавых заняткаў адыгрывае пазакласная работа па літаратуры. Гэта гурткі, сустрэчы з пісьменнікамі, літаратурныя вечары і дыспуты і г.д.

Адным з метадаў, які засяродзіць увагу вучняў на самых вострых праблемах, што закранае сучасная літаратура, будзе пастаноўка праблемнага пытання, а з мэтай актывізацыі заняткаў настаўнік можа правесці вусную ці пісьмовую літаратурную віктарыну, а таксама ўрок у форме канферэнцыі.

 

IV. Вывучэнне аглядавай тэмы “Літаратура XIV – пачатку XVI ст.” у IX класе

“Літаратура XIV – пачатку XVI ст.” – другая па ліку аглядавам тэма ў XI класе. Згодна з праграмай вучні будуць знаёміцца з ёю на працягу чатырох урокаў. Тэмы кожнага з іх настаўнік можа акрэсліць прыкладна так:

Урок 1. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Асаблівасці беларускага Адраджэння.

Урок 2. Постаць Францішка Скарыны ў гісторыі беларускай культуры (літаратуры) XVI стагоддзя.

Урок 3. Агульначалавечы змест прадмоў Ф.Скарыны да Бібліі, кнігі “Юдзіф”, “Кнігі Іова”.

Урок 4. Мікола Гусоўскі. Ідэйны змест “Песні пра зубра”.

Звернемся да школьнага падручніка. Гэта вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання пад рэдакцыяй прафесара В.П. Рагойшы (Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2011 год). Артыкул “Літаратура эпохі Адраджэння” пачынаецца з агульнай характарыстыкі эпохі, даецца агульная характарыстыка культуры эпохі. Гаворачы пра Вялікае княства Літоўскае, аўтар найперш звяртае ўвагу вучняў на тое, што дзяржаўнаю моваю тут стала старабеларуская літаратурная мова, на якой вялося справаводства, быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага. Таксама тут падаецца характарыстыка грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця краіны гэтага перыяду. У наступных артыкулах гаворка ідзе пра асобныя, найбольш яскравыя постаці ў беларускім Адраджэнні. Гэта Францыск  Скарына (асвятляецца яго жыццёвы шлях і творчасць, яго асветніцкая дзейнасць, разглядаюцца яго прадмовы і пасляслоўі). Наступны артыкул прысвечаны дзейнасці Сымона Буднага і Васіля Цяніпскага (разглядаецца іх жыццёвы і творчы шлях, а таксама дзейнасць як паслядоўнікаў Ф.Скарыны). Апошні артыкул прысвечаны дзейнасці Міколі Гусоўскага (раскрываюцца кароткія звесткі з біяграфіі, вялікая ўвага ўдзяляецца паэме “Песня пра зубра”).

 

Літаратуpa

  1. Ганжына, В.А. Урокі беларускай літаратуры (9 клас). У 2 частках / В.A. Ганжына. – Мазыр: Белы Вецер. – 2006.
  2. Ляшук, В.Я., Снітко, Г.М. Вывучэнне аглядавых тэмаў па беларускай літаратуры / Аўтары-складальнікі В.Я. Ляшук, Г.М. Снітко. – Мінск: Юніпрэс. – 2001.
  3. Рагуля, А.У., Ляшук, В.Я. Методыка выкладання беларускай літаратуры / Пад агульнай рэдакцыяй В.Я. Ляшук, А.У. Рагулі. – Мінск: “Вышэйшая школа”. – 1986. – с.139-149.
  4. Снітко, Г.М. Вывучэнне аглядавай тэмы “Старажытная літаратура” у X класе // “Беларуская мова і літаратура”. – 1997. – №8. – с.66-85.
  5. Снітко, Г.М. Метадычныя парады па вывучэнні аглядавай тэмы “Літаратура XIV – пачатку XVI ст.” у X класе // “Беларуская мова і літаратура”. – 1997. – №9. – с.41-52.

Информация о работе Месца аглядавых тэм у школьным курсе беларускай литаратуры