Поліфункцыянальнасць і дыферэнцыяцыя мовы

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Ноября 2015 в 17:10, реферат

Описание работы

Дыферэнцыяцыя (= падзел) мовы
Прынцыпы дыферэнцыяцыі мовы
Тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мовы
Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы
Функцыянальная дыферэнцыяцыя мовы
Норма мовы
Узус
Агульнанародная мова
Літаратурная мова
Функцыі мовы

Файлы: 1 файл

T._1.3.Polifunkcyjanalnasc_i_dyferehncyjacyja_movy-1g.ppt

— 178.00 Кб (Скачать файл)

Уводзіны ў  мовазнаўства

Поліфункцыянальнасць  і дыферэнцыяцыя мовы

 

Тэма 1.3,

 разлічана  на 1 г. лекцыйнага часу

Асноўныя пытанні

 

  • Дыферэнцыяцыя (= падзел) мовы
  • Прынцыпы дыферэнцыяцыі мовы
  • Тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мовы
  • Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы
  • Функцыянальная дыферэнцыяцыя мовы
  • Норма мовы
  • Узус
  • Агульнанародная мова
  • Літаратурная мова
  • Функцыі мовы

 

Дыферэнцыяцыя мовы

 

  • Мова – з’ява шматаспектная і поліфункцыянальная.
  • Мова здольна да вар’явання ў залежнасці ад асаблівасцей яе ўжывання.
  • Таму яна дыферэнцуецца (= падзяляецца) па розным прыкметам і існуе як сістэма розных варыянтаў.

Прынцыпы дыферэнцыяцыі мовы 

 

  • Існуе 3 асноўныя прынцыпы дыферэнцыяцыі мовы:
  • - тэрытарыяльны
  • - сацыяльны
  • - функцыянальны.

 

  • Існуе таксама прадметны падзел мовы на галіновыя/ прадметныя падмовы.

Тэрытарыяльная дыферэнцыяцыя мовы

 

  • Традыцыйна вынікам тэрытарыяльнай дыферэнцыяцыі мовы (падзелу мовы на тэрытарыяльныя варыянты) лічыліся дыялекты, або гаворкі.
  • У сучаснай лінгвістыцы існуюць таксама паняцці нацыялектаў, рэгіяналектаў, урбаналектаў і г.д.
  • Не ўсе нацыялекты маюць дыялекты, гэта асаблівасць спрадвечных тэрыторый пашырэння пэўнай мовы (= моўных арэалаў).

Вынікам сацыяльнай дыферэнцыяцыі мовы - 

 

  • падзелу мовы на варыянты ў залежнасці ад сацыяльных прыкмет - лічыліся жаргоны (у шырокім сэнсе слова).
  • У сучаснай лінгвістыцы прыняты іншы тэрмін – сацыялект, а тэрмін жаргон ужываецца ў вузкім сэнсе нестандартнага варыянта мовы, абумоўленага асаблівасцямі супольнасці, якая яго ўжывае.
  • Прыклады: прафесійны жаргон; жаргон моладзі = слэнг; жаргон крымінальных сфер = арго і інш.

Гаворкі і рэгістры

 

  • Дыялекты могуць у сваю чаргу падзяляцца на спецыфічныя для пэўных арэалаў (= тэрыторый) гаворкі.
  • Сацыялекты ў сваіх межах, у залежнасці ад пэўнага набору сацыяльных прымет, могуць падзяляцца на рэгістры,
  • напрыклад:
  • прафесійная мова ўрачэй – сацыялект; прафесійная мова ўрачэй-жанчын – рэгістр.

Функцыянальная дыферэнцыяцыя мовы 

 

  • азначае падзел на функцыянальныя стылі = падзел стандартнага варыянту мовы (=літаратурнай мовы) на варыянты ў залежнасці ад сферы зносін (функцыянавання мовы).
  • Упершыню ўведзены ў мовазнаўства прадстаўнікамі Пражскай функцыянальнай лінгвістыкі.

Функцыянальныя стылі 

 

  • Прыклады функцыянальных варыянтаў:
  • Навуковы стыль
  • Публіцыстычны стыль
  • Дзелавы стыль і г.д.

 

10

Узус

 

  • Узус = абагульненне найбольш пашыраных моўных практык (тое, як прынята гаварыць у пэўны час у пэўным месцы) – праблема моўных стэрэатыпаў.
  • Абумоўліваецца пазамоўнымі фактарамі.

 

Норма мовы 

 

  • Прыняты ў пэўным грамадстве/ соцыўме моўны стандарт.
  • Выбар з усіх магчымых варыянтаў аднаго (рэдка некалькіх) у якасці стандартнага(ых), абавязковага(ых).

Узаемадзеянне ўзуса  і нормы мовы 

 

  • Узус дае адказы на пытанні:

Як прынята  гаварыць?

Як звычайна  гавораць?

  • Норма дае адказы на пытанні:

Як трэба  гаварыць? 

Як нельга  гаварыць?

  • Узус не абавязкова супадае з нормай, а норма можа змяняцца ў залежнасці ад узуса.

Унармаванне мовы -

 

  • важная частка моўнай палітыкі дзяржавы.
  • Норма замацоўвае правільныя:
  • Вымаўленне – арфаэпічная норма,
  • Напісанне –     нормы графікі, арфаграфіі і 

                               пунктуацыі.

Ёсць таксама граматычныя, лексічныя,

                         стылістычныя нормы.

Методыкі навучання  мовам

 

  • Норма                       Узус

 

  • Стандартная    Камунікатыўная

Агульнанародная мова 
і літаратурная мова 

 

  • Агульнанародная мова = мова як сукупнасць усіх яе формаў існавання (варыянтаў).
  • Літаратурная мова = унармаваная (стандартная) частка агульнанароднай мовы.

Функцыі мовы 

 

  • Першаснай функцыяй мовы з’яўляецца АДЛЮСТРАВАЛЬНАЯ функцыя                       

 

  • мова = МАДЭЛЬ СВЕТУ 1-га парадку.

Дазваляе мове  выконваць  дзве асноўныя функцыі мовы:

   - кагнітыўную,    

   - камунікатыўную.

Мова таксама выконвае  функцыі: 

 

  • інфарматыўную,
  • эмацыйную,
  • эстэтычную,
  • паэтычную,
  • металінгвістычную (дае магчымасць перадачы знакаў адной лінгвістычнай сістэмы знакамі іншай),
  • (а)кумулятыўную (фіксуе чалавечы вопыт),
  • валюнтатыўную (перадае волю чалавека),
  • іншыя  функцыі.

 


Информация о работе Поліфункцыянальнасць і дыферэнцыяцыя мовы