Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Апреля 2013 в 19:50, биография
Сіпакоў Янка, нарадзіўся 15.01.1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Рана страціў бацькоў - у час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі іх закатавалі фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы час (1954-1955) быў літсупрацоўнікам шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт». У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісе «Вожык» (1960-1973). З 1973 г. - загадчык аддз
Сіпакоў Янка, нарадзіўся 15.01.1936 г. у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Рана страціў бацькоў -
у час Вялікай Айчыннай вайны
за сувязь з партызанамі іх закатавалі
фашысты. Вучыўся ў Зубрэвіцкай
сярэдняй школе і адначасова працаваў
паштальёнам. Пасля дзесяцігодкі некаторы
час (1954-1955) быў літсупрацоўнікам шклоўскай
раённай газеты «Чырвоны барацьбіт».
У 1960 г. скончыў аддзяленне журналістыкі
Беларускага дзяржаўнага
Першы верш надрукаваў у 1953 г. у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў». Выдаў кнігі паэзіі «Сонечны дождж» (1960), «Лірычны вырай» (1965), «Дзень» (1968), «З вясны ў лета» (1972), «Веча славянскіх балад» (1973), «У поўдзень, да вады» (1976), «Вочы ў вочы» (выбранае 1978), «Усміхніся мне» (1984), а таксама зборнікі гумарэсак «Лысы юбілей» (1965), «Плюс на мінус» (1973), «Ланцугі для мух» (1980), «Пятніца ў суботу» (1988).
Аўтар кніг нарысаў «Па зялёную маланку» (1971), аповесцей і апавяданняў «Крыло цішыні» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985).
Пераклаў на беларускую мову кнігі паэзіі - «Лісце травы» У.Уітмена (1978), «Турэмны дзённік» Хо Шы Міна (1985), «Санеты бяды» Ф.Прэшарна (1987), паасобныя творы А.Пушкіна, А.Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі, А.Блока, А.Туманяна, А.Цэрэтэлі, С.Квазімоды, Д.Максімовіч, І.Межэлайціса, І.Сарайліча, Р.Гамзатава, Д.Паўлычкі, А.Сійга, Ю.Марцінкявічуса, Г.Эміна, А.Малдоніса, А.Салакауры, урыўкі з «Калевалы» і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу паэзіі «Веча славянскіх балад».
Биография, Разанаў Алесь
Разанаў Алесь, нарадзіўся 05.12.1947 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачых.
У 1966 г. скончыў Сялецкую сярэднюю
школу Бярозаўскага раёна і паступіў
на філалагічны факультэт
З вершамі ў друку выступіў у 1961 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях - 360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988). Перакладае з летувіскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, ангельскай моў. Пераклаў кнігу К.Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу Ў.Шэкспіра «Сон у Іванаву ноч» (у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё.Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989). Склаў кнігу паэзіі Я.Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы».
Биография, Вярцінскі Анатоль
Вярцінскі Анатоль, нарадзіўся 18.11.1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967-1982 гг. - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У 1986-1990 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». З 1990 г. - народны дэпутат БССР. З'яўляецца намеснікам старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, сябрам Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у 1977 г. у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1964 г.
Дэбютаваў з вершамі ў 50-я гг. (студэнцкая газета «Беларускі ўніверсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Выдаў кнігі вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981).
Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).
Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).
Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».
Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М.Себасцьяна «Безыменная зорка», В.Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай расейскай, украінскай, летувіскай, латышскай, балгарскай, польскай, вугорскай, кубінскай паэзіі.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».