Усевалад Ігнатоўскі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 31 Марта 2013 в 19:55, доклад

Описание работы

У 1902 г. малады Ігнатоўскі вырашыў працягваць навуку ў Пецярбургскім гістарычна-філалагічным інстытуце. У 1904 г. стаў ён членам Расійскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якая была самай радыкальнай арганізацыяй, адкідаючай існуючы парадак. За ўдзел у студэнцкім хваляванні ў 1905 г. быў ён скрэслены са спіска слухачоў інстытута. Да вывучэння гісторыі Усевалад Ігнатоўскі вяртаўся яшчэ некалькі разоў. Закончыў Юр’еўскі універсітэт, дзе апрача гісторыі набыў права выкладаць рускую мову і гісторыю літаратуры.

Файлы: 1 файл

ІГНАТОЎСКІ Усевалад Макаравіч.doc

— 39.00 Кб (Скачать файл)

 

Усевалад Ігнатоўскі

 

Усевалад Ігнатоўскі нарадзіўся ў 1881 г. у Гродзенскай губерні. Усевалад быў сынам вясковага настаўніка Макара Ігнатоўскага. Яго бацька пакінуў, аднак, сваю працу і ад 1899 г. стаў святаром. Да царкоўнай службы рыхтаваўся таксама Усевалад, які вучыўся ў Віленскай і Магілёўскай духоўных семінарыях. Яго біяграфія пачыналася вельмі класічна. Беларускі інтэлігент ставаў тады найчасцей настаўнікам у вясковай школе, святаром, чыноўнікам.

У 1902 г. малады Ігнатоўскі вырашыў працягваць навуку ў Пецярбургскім гістарычна-філалагічным інстытуце. У 1904 г. стаў ён членам Расійскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якая была самай радыкальнай арганізацыяй, адкідаючай існуючы парадак. За ўдзел у студэнцкім хваляванні ў 1905 г. быў ён скрэслены са спіска слухачоў інстытута. Да вывучэння гісторыі Усевалад Ігнатоўскі вяртаўся яшчэ некалькі разоў. Закончыў Юр’еўскі універсітэт, дзе апрача гісторыі набыў права выкладаць рускую мову і гісторыю літаратуры.

У 1912 г. пачаў працаваць настаўнікам гімназіі ў Вільні. Гэты горад быў тады цэнтрам беларускага адраджэнскага руху. Пачаў вывучаць гісторыю Гродзеншчыны, а вынікі прац друкаваў у мінскім часопісе „Рунь”. З 1914 г. пачаў працаваць выкладчыкам гісторыі Мінскага інстытута. Педагагічная і даследчыцкая праца сталі яго стыхіяй.

Вайна разбурыла гэты ўжо даволі ўпарадкаваны свет Ігнатоўскага. Мінскі інстытут быў пераведзены ў Яраслаў. Чарговыя гады вайны і рост рэвалюцыйных настрояў у Расіі заахвочвалі настаўнікаў і студэнтаў з Беларусі да палітычнай актыўнасці. Вясной 1917 г. Ігнатоўскі ўзначаліў арганізацыю Маладая Беларусь, якая апрача сацыялізму хацела яшчэ дасягнуць нацыянальнага адраджэння беларусаў. Пару месяцаў пасля быў абраны яшчэ дырэктарам Інстытута. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі Ігнатоўскі, як і большасць прабываючых у Расіі беларускіх інтэлектуалаў, прыняў вельмі станоўча. Вясной 1918 г. Інстытут, якім ён кіраваў, быў пераведзены ў Мінск.

У 1919 г. Ігнатоўскі вымушаны быў пакінуць навуку, затым заняўся арганізацыяй камуністычнага антыпольскага падполля. Ігнатоўскі быў ідэалістам і камунізм успрымаў як найлепшы сродак для вырашэння нацыянальных і сацыяльных праблем беларусаў. Масква ў дваццатых гадах дазволіла мясцовым камуністам працаваць на карысць сваіх народаў. Дзякуючы такім дзеячам як Ігнатоўскі Савецкая Беларусь хутка пераўтваралася ў нацыянальную дзяржаву. Як міністр асветы ва ўрадзе БССР ён стварыў поўную сістэму адукацыі на беларускай мове. У 1921 годзе заснаваў Беларускі дзяржаўны універсітэт і стаў адначасова яго прафесарам. Гэтая ўстанова рыхтавала кадры дзеля патрэб беларускай рэспублікі. Амаль усе прадметы выкладаліся тады на беларускай мове. Калі ў 1926 г. Мінск наведаў былы прэм’ер-міністр беларускага эміграцыйнага ўрада Вацлаў Ластоўскі, быў ён ашаломлены тэмпамі беларусізацыі ў рэспубліцы. Вырашыў тады застацца ў Беларусі і ўключыцца ў гэты працэс пераўтварэнняў.

Ігнатоўскі  мае больш  за 30 навуковых прац, сярод іх:

  • «Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі» (1921)
  • «Матывы лірыкі беларускага песняра М. Чарота» (1922)
  • «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» (кніга доўга была школьным падручнікам гісторыі;
  • «Беларусь» (4 выданні)
  • «1863 год на Беларусі» (1930, манаграфія).

Беларусь, аднак, не была незалежнай краінай, а беларускія камуністы — яе гаспадарамі. Калі ў Маскве вырашылі, што настаў канец эксперыменту з беларусізацыяй і час вяртацца на шлях русіфікацыі, такія дзеячы як Ігнатоўскі сталі называцца ворагамі народа. Ігнатоўскі, дарэчы, быў выдатным кандыдатам да такога звання. Сын святара, адукаваны ў царскіх універсітэтах, арганізатар беларускай адукацыйнай сістэмы быў ідэальным увасабленнем варожага элементу.

На пачатку 1931 г. уся беларуская інтэлігенцыя была пастаўлена перад  партыйнымі судамі. Ігнатоўскі вырашыў не дазволіць на прыніжэнне і здзек над сваёй асобай. У лютым 1931 г. Усевалад Ігнатоўскі самагубствам пакончыў жыццё. Большасць стваральнікаў Савецкай Беларусі загінула ў бальшавіцкіх турмах у 1937-1939 гадах.

Такiм чынам, Усевалад Ігнатоўскi зрабіў уплыў на фарміраванне нацыянальнай і культурнай палітыкі, увасобленай у палітыку беларусізацыі. Адыграў значную ролю ў стварэнні нацыянальных сістэм адукацыі, навукі і культуры.


Информация о работе Усевалад Ігнатоўскі