Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Января 2014 в 20:13, реферат
В. Хомчанка: біяграфічныя звесткі
Роля дакументальнага пачатку ў аповесці В. Хомчанкі “Пры апазнанні – затрымаць”
План
1. В. Хомчанка: біяграфічныя звесткі
Хомчанка Васіль Фёдаравіч [12.1.1919, в. Канічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. – 4.11.1992, Мінск], празаік. Пісаў на беларускай і рускай мовах. У 1935 скончыў сямігодку ў мястэчку Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1934 у газеце “Піянер Беларусі”; першае апавяданне з'явілася ў 1937 у час. “Іскры Ільіча”. У 1936 паступіў на рабфак пры БДУ. Арыштаваны НКВД БССР 6.4.1937; прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Адпраўлены ў Ніжне-Амурскі лагер: будаваў чыгунку, пілаваў лес. Выпадкова вызвалены ў 1941. У вайну на фронце. Вучыўся ў Буйнакскім ваенна-пяхотным вучылішчы (1944); быў камандзірам мінамётнага ўзвода. Вайну скончыў у Аўстрыі. Каб паступіць у Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве, утаіў судзімасць. Вучыўся ў акадэміі ў 1947 – 1951. Да літаратурнай творчасці вярнуўся ў 1954, калі апублікаваў ва ўладзімірскім літаратурным альманаху апавяданне “Анісаў бор”. Пісаў апавяданні на рускай мове, потым зноў вярнуўся да творчасці па-беларуску. У 1959 выпусціў у Мінску кнігу “Наша вячэра”. Член СП Беларусі з 1960. Служыў у арміі да снеж. 1968. Рэабілітаваны ў 1969. У 1972 – 1985 працаваў загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва “Мастацкая літаратура”. З 1985 на творчай рабоце.
Першыя кнігі апавяданняў выйшлі ва Уладзіміры на рускай мове - «Куда исчез гриб» (1957), «Жаворонок» (1958), «Рассказы» (1959). У Менску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962), «Чырвоны мак» (1964), «Верны рыцар» (1965), «Тваё чэснае слова» (1965), «Зімовы дождж» (1968), «Сустрэча з цудам» (1969), «Паляванне на львоў» (гумарэскі, 1970), «Цёплая зямля» (1971), «Я ўжо вялікі» (1972), «Уначы пад сонцам» (1974), «Паклон» (1976), «Лёгкая рука» (гумарэскі, апавяданні, 1979), аповесці «Чырвоныя хвалі» (1968), «Я прынёс вам радасць» (1981), «Пры апазнанні – затрымаць» (1983), кнігі аповесцей і апавяданняў «Бацькава шабля» (1982), «Чэкістам стала вядома» (1985), «Стрэл у акно» (1988) і раман «Вяртанне ў агонь» (1978). У 1975 г. выдаў «Выбранае», у 1979 г. – Выбраныя творы ў 2-х тамах.
Аўтар сцэнарыяў мастацкага фільма «Ветразі майго дзяцінства» (пастаўлены ў 1982) і тэлевізійнага «Незнаемая песня» (пастаўлены ў 1983). Пераклаў на беларускую мову казку Р. Кіплінга «Чаму ў слоніка доўгі нос» (1974). Творы Хомчанкі перакладаліся на літоўскую, рускую, украінскую, іншыя мовы. З 1990 член Рады СП Беларусі; узначальваў Камісію СП па вяртанні спадчыны рэпрэсаваных пісьменнікаў. У апошнія гады жыцця пісаў апавяданні і аповесці, у якіх звярнуўся да падзей перыяду сталінскіх рэпрэсій.
Пра Ф. Багушэвіча абавязкова трэба гаварыць, бо гэта ён заслужыў сваім жыццём і як сказала Эліза Ажэшка “ён быў адным з высакароднейшых людзей, якія служылі нашай зямлі”.
Францішак Багушэвіч – вялікі шукальнік праўды і адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай літаратуры дарэвалюцыйнай эпохі. Яму выпаў гонар стаць адным з роданачальнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры, заснавальнікам крытычнага рэалізму.
Нялёгкая жыццёвая доля выпала беларускаму паэту. Куды толькі ні кідаў яго лёс: вучыўся ён у Вільні і Пецярбургу, працаваў настаўнікам у глухой беларускай вёсцы на Лідчыне, са зброяй у руках змагаўся ў Аўгустоўскіх лясах супраць прыгнёту царызму, амаль двадцаць год пражыў на Украіне і ў Валагодской губерні, цяжкасці з выданнем твораў на роднай мове прымушалі ездзіць у Кракаў і Варшаву біць чалом польскім кнігавыдаўцам.
Біяграфія Багушэвіча складзена на падставе выпадкова ўцалеўшых фактаў. Хутчэй за ўсё, таму што былі такія складныя часы і па-другое не трэба забываць, што ён не стаяў у гэтую пераломную эпоху на раздарожжы. Для яго не існавала пытання, з кім ісці: з дэмакратыяй ці з абаронцамі старых, антынародных парадкаў? Хістанні выключаліся. Пры жыцці Багушевіча на ягоныя зборнікі была надрукавана адна-адзіная рэцэнзія. І часта тыя, хто нават чытаў паэтавы вершы, не ведалі сапраўднага імя аўтара. Бязлітасны час захаваў нам вельмі мала звестак пра Францішка Багушевіча, але ён, гэты час, і вымераў сапраўднае значення для нашай культуры сціплага судовага следчага, які быў першым у шэрагу вялікіх націанальных паэтаў.
Так склалася, што амаль двадцать год пражыў Францішак Багушэвіч на Украіне. Здараліся тут і радасці і гора. Апошняе пераважала. На Украіне паэт спазнаў і першыя радасці свайго жыцця. У Канатопе ён блізка сышоўся з мінчанкай Габрыэляй Шклённік, якая потым выйшла за яго замуж. Паэт да канца дзён сваіх захаваў радасныя успаміны аб Украіне і яе таленавітым, працалюбівым і гасцінным народзе.
Сюды, у Нежын, і закінуў
лёс аўтара “Дудкі беларускай”. Рэпрэсіі
царскіх сантрапаў абмінулі Ф.Багушэвіча:
ён дзейнічаў у часе паўстання
ў тых мясцінах, дзе ніхто асабіста
яго не ведаў, таму улады не змаглі
сабраць кампраметуючага
Гэтыя стасункі адлюстраваны ў аповесці В. Хомчанкі “Пры апазнанні – затрымаць” (пісьмо Яну Карловічу, у якім Ф. Багушэвіч распавядае адрасату пра сваё жыццё): “...У які раз, шаноўны пан, я выказваю Вам сваю ўдзячнасць за тое, што з Вашай ласкі і дапамогі я здолеў паступіць у ліцэй і скончыць яго. Вельмі добрыя і цёплыя словы ўспаміны пра гады навучання ў ім і пра маіх сяброў-аднакашнікаў. <…>
...Вы, шаноўны пане, пытаеце, чым жа я займаюся ў вольны час. <…> Як вы раілі, пішу дзённік. Вершы пішу. Калі ласкавы пан зацікавіцца маёй паэзіяй, то прышлю сшытак сваіх вершаў... ” [4, c. 80]
Так Ф.Багушэвіч 7 мая 1865 года трапіў на украінскую зямлю – у горад Нежын, дзе яму відаць, былі гарантаваны асабістая бяспека і магчымасць набыць жаданую адукацыю. Як відаць з гадавых ведамасцей, вучыўся Францішак Багушэвыч у ліцэі добра і выпушчаны чыноўнікам “12 класа”. Чын гэты даваў права на звання губернскага сакратара.
Скончыўшы ў 1868 годзе ліцэй, Багушэвіч затым каля пятнадцаці год працаваў у судовых органах на Украіне. І толькі прыблізна у сярэдзіне 80-гадоў яму нарэшце трапілася магчымасць зноў вярнуцца на радзіму, у Вільню, дзе Багушэвіч меў службу адваката пры акруговым судзе. На жаль, мы не ведаем, з якога часу Францішак Багушэвіч пачаў пісаць, але як піша даследнік творчаства паэта Сцяпан Майхровіч “перыяд гэты можна вызначыць больш-менш дакладна. Найбольш верагодна, што гэта былі 1865-1868 гады, калі паэт быў студентам Нежынскага юрыдычнага ліцея і як вядома, спачатку пісаў вершы на украінскай мове. Яго актыўная літаратурная творчасць пачалася, бясспрэчна, у гады судовай практыкі ў Канатопе і працягвалася пасля пераезду ў 1884 годзе ў Беларусь.” Гэта зцверджае і біёграф Багушевіча, польскі літаратар Напалеон Роўба. Але вершы Багушевіч у гэты час пакуль не друкуе і значная частка іх “пропадала в приватних архивах друзів” па сведчанням Н. Роўбы.
Жывучы на Украіне, Багушэвыч блізка пазнаёміўся з жыццём украінскага народа. “Тут ён набыў сярод сельскага насельніцтва, – успамінае калега Багушевіча Н. Радзін, – вялікую папулярнасць і любоў. Яго звалі бацькам, добрадзеем , звярталіся да яго за парадай і дапамогай.
Канатопскі перыяд жыцця Ф. Багушэвіча па-мастацку пераасэнсаваны і адлюстраваны ў аповесці В. Хомчанкі “Пры апазнанні – затрымаць”. Сустрэча з Сакалоўскім-Сілаевым разбудзіла ў Ф. Багушэвічы ранейшыя перажыванні, думкі, пачуцці, адразу ўспоўніў пра ўдзел у пастанні 1863-1864 гг., свае спадзяванні і ваганні потым наконт далейшага лёсу: “Ляжаць яны ў зямлі сырой, байцы, прыяцелі мае, - счапіліся адно за другое словы. – За родны край, за волю і праўду нашу жыццё сваё ахвяравалі...”
І прамовіў у голас:
- А дзе ж тая праўда і тая воля? Як знайсці яе, як здабыць? Зброяй? Не знайшлі, гінем. Словам? Можа і словам. – І зноў з душы выплеснулася: _ І падаў бы руку мне, сляпому, і давёў бы мяне да дарогі. <…>
“А сапраўды, што мне рабіць далей? Быць з атрадам да апошняй хвіліны ці вярнуцца дамоў – ніхто ж на радзіме асабліва не ведае, дзе быў, што рабіў, не схопяць. Можа, і даведаюцца, але ж не адразу. А там куды-небудзь падамся далей”. Апошняе было б самым правільным – так і розум падказваў. Толькі сэрца адчувала зусім іншае: нельга пакідаць таварышаў у такі час, гэта будзе як здрада” [4, c. 231 – 233].
Мы таксама бачым
разважанні Ф. Багушэвіча пра рэвалюцыянераў-народнікаў
(да якіх адносіцца Сілаеў): “Што прывяло
яго да рэвалюцыянераў? Багушэвіч
чуў увогуле пра гэтых
Такім чынам, роля дакументальнага пачатку вельмі важная, таму што аўтар стварае не проста нейкую гісторыю, а па-мастацку пераасэнсаваную гісторыю жыцця паэта Ф. Багушэвіча, яго месца і ролю ў лёсе роднай краіны.
Спіс літаратуры: