Автор работы: Пользователь скрыл имя, 10 Мая 2015 в 20:34, аттестационная работа
«Людзі на балоце» - раман беларускага пісьменніка Івана Мележа з цыкла «Палеская хроніка», які быў напісаны ў 1962 годзе. Гэты раман пра жыхароу глухой вёсачкi Куранi. Iвана Мележа больш за ўсе прыцягвае штодзённае жыццё жыхароў. I. Мележ добра ведаў жыццё, побыт, працу людзей, пра якіх пісаў. Большая частка герояў «Людзі на балоце» не створаны мастацкай фантазіяй, а ўзяты з жыцця. Мележ спасцігнуў сэрцам «унутраны змест» народа — яго душу, яго мову, яго патаемныя думы і няўлоўныя пачуцці, каб передаць гэта усё чытачам праз многія стагоддзі.
Жыцце і побыт палешукоў у рамане “Людзі на балоце”
«Людзі на балоце» - раман беларускага пісьменніка Івана Мележа з цыкла «Палеская хроніка», які быў напісаны ў 1962 годзе. Гэты раман пра жыхароу глухой вёсачкi Куранi. Iвана Мележа больш за ўсе прыцягвае штодзённае жыццё жыхароў. I. Мележ добра ведаў жыццё, побыт, працу людзей, пра якіх пісаў. Большая частка герояў «Людзі на балоце» не створаны мастацкай фантазіяй, а ўзяты з жыцця. Мележ спасцігнуў сэрцам «унутраны змест» народа — яго душу, яго мову, яго патаемныя думы і няўлоўныя пачуцці, каб передаць гэта усё чытачам праз многія стагоддзі.
Веска Курані адрэзана ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Гэта адзін з самых глухіх куткоў беларускага Палесся. Праз жыхароў гэтай вёскі пісьменнік паказвае нам жыццё і побыт усіх палешукоў. Людзі жывуць тут, бо яны народжаны каб жыць, ім трэба змагацца за жыццё. Куранёўцы рупліва і старанна працуюць на сваёй неўрадлівай зямлі, здабываюць нялёгкі хлеб, якога рэдка калі хапае да новага ўраджаю. Выратоўвае балота і лес, дзе можна назбіраць грыбоў і ягад. Не ў кожным двары ёсць карова ці добры конь. Усе прызвычаіліся, што ў Глушака лепшыя надзелы зямлі: «Але такое становішча тут не палохала, людзям на востраве яно здавалася зусім звычайным... Людзям тут трэба было жыць, і яны жылі». І. Мележ маляўніча показаў звычайнае жыццё куранёўцаў, тое знешне неяркае, аднастайна-шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей, моцна прывязаных да зямлi. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Днi кожнага з iх перапоўнены неадкладнымi справамi, клопатамi, якiя з году ў год паўтараюцца. Трэба i сваячасова скасiць сена на гiблым балоце. I зжаць неўрадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць грыбоў у лесе i ягад на тым балоце. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць. Усіх куранёўцаў аб’ядноўвае адно – любоў да штодзённай працы, якая передалася ім ад бацькоў і дзядоў.
Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна ёй яны аддаюць большую частку свайго часу. Ёсць у iх час роздыху, традыцыйныя святы, днi вясёласцi, зусiм непабныя на чарагу iншых будзёных дзён. Тады яны тоўпяцца на нядзельным кiрмашы ў суседнiх Юравiчах, п'юць самагонку i спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра зямлю, пра яе перадзел. У рамне шмат замалёвак побыту куранёуцаў, традыцыйных абрадаў (каляды, агледзіны, змовіны, дзявочнік, вяселле). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць…Перад намi — нiбы замкнуты у сябе, звычайны вясковы свет, дзе свае нацыянальныя традыцыi, паданнi i пелер'i, зiмовыя дзявочыя пасядзелкi, iгрывчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой" — гэта i многае iншае ўвайшло ў раман.
Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Розныя людзі амаль кожную хвіліну імкнуліся перабудаваць жыццё. Так, правадніком новага на вёсцы з'яўляецца Міканор Дамецік. Пасля вайсковай службы ён вяртаецца дадому. Адразу Міканор узяўся наладжваць новае жыццё. Яго абурае беднасць вёскі, п'янкі, ён імкнецца ладзіць новыя парадкі, але яму не хапае цярплівасці, каб разабрацца ў настроях людзей, іх паводзінах.
Галоўнае ў яго характары — пачуццё злітнасці з роднай вёскаю, з куранёўцамі. Усе пачынанні ў Куранях звязаны з Міканорам: яму належала ініцыятыва асушэння гнілога балота, будоўлі грэблі, што звязала Курані з вялікім светам. Гэта ён павёў барацьбу з цемнатой, забітасцю аднавяскоўцаў, бытавой неўладкаванасцю, добра разумеючы, што перайначыць жыццё не менш важна, чым асушыць балота. У вобразе Міканора I. Мележ паказаў кіраўніка-арганізатара: патрабавальнага, грамадскі актыўнага, непрымірымага да зла і несправядлівасці. Яго разважлівасць, тактоўнасць, душэўнасць і далікатнасць не перашкаджаюць Міканору быць настойлівым у самыя рашучыя моманты.
Іншай думкі прытрымліваецца Апейка. Чалавек гэты прайшоў складаную і суровую школу жыцця: у мінулым сялянскі сын, пасля салдат і чырвонаармейскі агітатар, вясковы настаўнік і, нарэшце, кіраўнік раённага маштабу. Але такое неспакойнае жыццё не зрабіла яго бессардэчным і жорсткім. Ён канкрэтны, жывы чалавек, у душы якога змяшчаюцца і шчырае каханне да роднай прыроды, і многа чаго іншага, што поўніць жыццё чалавека.
Мы бачым старшыню райвыканкама за штодзённымі хлопатамі пра людзей, пра жыццё раёна. Клопат пра чалавека, пра яго дабрабыт і шчасце, пра заўтрашні дзень хлебароба складае змест усяго жыцця Апейкі. Да ўсяго яму ёсць справа: да будаўніцтва дарог, школ, лазняў, пракладкі грэбляў, нарыхтовак, ліквідацьгі непісьменнасці, арганізацыі калгасаў.
Ён стараецца зразумець чалавека, пераканаць, падтрымаць. Апейка ведае, што цяжка будзе пераканаць куранёўцаў у пабудове грэблі. Дзякуючы яго намаганням вяскоўцы паступова пераконваюцца, што калектыўная праца — на карысць усім.
Зямля — аснова жыцця сялян. Зямля — мэта, да якой яны імкнуцца. I. Мележ паказвае, як адбываўся перадзел зямлі. Вякамі, ад пакалення да пакалення, мара пра зямлю накоплівалася ў сэрцы, у розуме селяніна. 3 вялікай сілай напісаны драматычныя сцэны, звязаныя з барацьбой за зямлю. Сутыкаўся Васіль і з кулаком Яўхімам, і з Міканорам, прадстаўніком беднага сялянства, які безаглядна прымае новае і энергічна праводзіць яго ў жыццё. Пачалавечы вялікая страсць Васіля да зямлі выклікае толькі павагу. Яго прымушаюць уступіць у калгас, а без зямлі — гэта.ўжо не ён. Ён згубіў зямлю, якая была яго мэтай.
Кожны з куранёўцаў
не да канца зразумеў сутнасць складанай
і супярэчлівай рэчаіснасці.Але ж кінутыя
ў буру сацыялістычных ператварэнняў,
яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя
і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.
Информация о работе Жыцце і побыт палешукоў у рамане “Людзі на балоце”