Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Спецыяльная галіновая тэрміналогія
Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Ноября 2013 в 00:26, реферат
Описание работы
Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Сінанімічныя тэрміны характарызуюць аднолькавыя паняцці: фіцінг, муфта ‘дэталь, пры дапамозе якой злучаюцца пры разьбе трубы’; ахраматызм, дальтанізм ‘здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні’; калумбіт, ніабіт ‘мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чорнага або буравата-чорнага колеру; руда ніобію’.
Содержание работы
1. Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы. 2. Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. д.). 3. Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі. 4. Тэрміналагізацыя 5. Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
Галіновыя тэрміналагічныя
сістэмы. Спецыяльная галіновая
тэрміналогія
Падрыхтаваў
студэнт МФ, 25
групы
Якубёнак Аляксандр
2013 год
Змест
1. Аманімія, сінанімія, антанімія
ў тэрміналагічнай лексіцы.
2. Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская,
фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная,
прамыслова-гандлёвая і г. д.).
3. Лексічныя, семантычныя, граматычныя
асаблівасці тэрміналогіі.
4. Тэрміналагізацыя
5. Сучасны стан беларускай тэрміналогіі.
Тэрміналагічныя слоўнікі
Літаратура
1. Аманімія, сінанімія, антанімія
ў тэрміналагічнай лексіцы.
Тэрміны
ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць
у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя
адносіны. Сінанімічныя тэрміны характарызуюць аднолькавыя
паняцці: фіцінг, муфта ‘дэталь, пры дапамозе
якой злучаюцца пры разьбе трубы’; ахраматызм,
дальтанізм ‘здольнасць аптычнай сістэмы
не раскладаць светлавога праменя на састаўныя
колеры пры пераламленні’; калумбіт, ніабіт
‘мінерал класа вокісаў і гідравокісаў
чорнага або буравата-чорнага колеру;
руда ніобію’.
Тэрміны
могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці.
Амаль у кожнай галіне навукі, тэхнікі
выдзяляюць антонімы: актыў – пасіў,
лізіс ’растварэнне, аслабленне’
– крызіс ‘паваротны пункт, рэзкі пералом’;
монасемія – полісемія; бедная руда –
багатая руда; вадкае паліва – цвёрдае
паліва; пункт замярзання – пукт кіпення;
жорсткая вада– мяккая вада; насычаныя
растворы – ненасычаныя растворы; растваральныя
рэчывы – нерастваральныя рэчывы; упускны
клапан – выпускны клапан; закрыты фланец
– адкрыты фланец; мантаж – дэмантаж;
камфорт – дыскамфорт; плаўкі электрод
– няплаўкі электрод і г. д. Няцяжка заўважыць,
што антанімічнасць ствараецца дзякуючы
розным словам з супрацьлеглым паняццем;
дзякуючы выкарыстанню антанімічных прэфіксаў,
антанімічных асноў (дробназярністы –
буйназярністы); наяўнасці прэфікса з
адмоўным значэннем у адной лексеме і
адсутнасцю яго ў другой.
Аманімія
тэрмінаў узнікае пры распадзе полісеміі,
ці калі мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў
утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя
па значэнні словы-тэрміны. Такія тэрміны
належаць розным тэрмінасістэмам, у выніку
назіраецца міжнавуковая аманімія:
марфалогія
(ад грэч. morphe ‘форма’ і logos ‘слова,
вучэнне’) – у лінгвістыцы – раздзел
граматыкі, які вывучае формы слоў; у біялогіі
– навука аб форме і будове чалавека і
жывёл; у батаніцы – навука, якая вывучае
будову і формаўтварэнне раслін;
грэбень
(тэх., агранам., гідраўл.);
хобат
(анатам., тэх.);
абарачальнасць
(эканам., хім.);
матрыкс
(лац. matriks ‘аснова’) – у біялогіі
– дробназярністае рэчыва, якое
запаўняе ўнутрыклетачныя структуры
і прасторы паміж імі; у паліграфіі
– адзін са сродкаў вырабу эластычных
форм высокага друку;
дэльта
‘нізіна ў вусці ракі, прарэзаная
вялікай колькасцю рукавоў
і пратокаў’ (геаграф.); у лінгвістыцы
– ‘чацвёртая літара грэчаскага алфавіта’;
у фізіцы, хіміі – ‘абазначэнне аднаго
са станаў рэчыва, напрыклад, дэльта-жалеза’(гэта
адзін са станаў жалеза, у якім яно знаходзіцца
пры t ад 1401 да 1528; не магнітнае; растварае
вуглярод).
2.Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская,
фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная,
прамыслова-гандлёвая і г. д.).
Кожны
тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай
сістэмы. А пэўная тэрміналагічная
сістэма абмежавана адной галіной
навукі. Тэрміны ў межах пэўнай сістэмы
– члены адной сям’і. Яны залежаць адзін
ад аднаго, кожнае слова мае сваё месца.
Гэтая сістэмная залежнасць адзінак унутры
тэрміналогіі – галоўная характарыстыка
адзінак гэтага тыпу. Так, тэрмін выяўляе
адназначнасць і атрымлівае яе менавіта
праз прыналежнасць да дадзенай сістэмы.
Напрыклад, слова “флюс” у медыцынскай
тэрміналогіі азначае ‘паднадкосцевы
ці паддзяснёвы гнайнік, які суправаджаецца
ацёкам тканак вакол’, флюс у металургіі
‘матэрыял, які ўводзіцца ў шыхту пры
выплаўцы і пераплаўцы металаў для ўтварэння
шлакаў пэўнага саставу’. Тэрміналагічныя
сістэмы розных галін навукі і тэхнікі,
нягледзячы на іх адрозненні, маюць агульныя
рысы, паколькі складаюцца з лексічнага
матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя,
і з выкарыстаннем некаторых лагічных
заканамернасцей. Так, напрыклад, у мінералогіі
паслядоўна пры ўтварэнні тэрмінаў выкарыстоўваецца
словаўтваральны сродак –іт-, -ыт-: вулканіт,
гейзерыт, кальцыт; у хіміі ўжываецца словаўтваральны
сродак -ый-, -ій- для абазначэння хімічных
элементаў: германій, гелій, індый, натрый
і г. д. Тэрміны, такім чынам, суадносяцца
з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі
і тэхнікі і ўтвараюць разам тэрміналагічную
сістэму, ці тэрмінасістэму. Можна гаварыць
пра эканамічна-бухгалтарскую, фізіка-тэхнічную,
медыка-біялагічную, гандлёвую, харчовую
і іншыя тэрмінасістэмы. Напрыклад:
3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя
асаблівасці тэрміналогіі
Тэрміны паводле
будовы суадносяцца са словамі ці
спалучэннямі слоў, часцей за ўсё са
словазлучэннямі. Разгледзім падрабязна
кожную групу тэрмінаў.
1.Словы-тэрміны
не могуць існаваць па-за межамі
часцін мовы, але ў якасці тэрмінаў выкарыстоўваюцца
толькі назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі,
дзеясловы. Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў
складаюць назоўнікі. Напрыклад: паўфабрыкат,
рэкламаванне, купон, буцік, дэмпінг (слоўнік
па маркетынгу); акрэдытыў, акцыз, аўдыт,
аўдытар (слоўнік менеджэра); каагуляцыя,
дэнатурацыя, інактывацыя, казеін, фермент
(са слоўніка інжынера-тэхнолага малочнай
прамысловасці). У якасці аднаслоўных
тэрмінаў часта выкарыстоўваюцца ўласныя
імёны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў,
становяцца агульнымі назоўнікамі. Да
такіх тэрмінаў можна аднесці адзінкі
вымярэння фізічных велічынь, названыя
ў гонар адкрывальнікаў, напрыклад: ампер
‘адзінка сілы току’ – па прозвішчы французскага
фізіка А. М. Ампера; джоўль ‘адзінка энергіі’
– па прозвішчы англійскага фізіка Дж.
П. Джоўля; паскаль ‘адзінка ціску’ –
па прозвішчы французскага вучонага Б.
Паскаля. У ролі тэрміна выкарыстоўваюцца
ўласныя назоўнікі і як утваральныя асновы,
напрыклад: у хімічнай тэрміналогіі выкарыстоўваюцца
прозвішчы вучоных, у гонар якіх названы
хімічныя элементы: Курчатаў – курчатавій,
Кюры – кюрый, Мендзялееў – мендзялевій
(мендзелеявіт) і г. д. Іншы раз для ўтварэння
тэрміна выкарыстоўваецца спалучэнне
імя і прозвішча вучонага: дацкі фізік
Нільс Бор – хімічны элемент нільсборый.
У якасці асновы слова-тэрміна выкарыстоўваецца
геаграфічная назва – уласны назоўнік:
Каліфорнія – каліфорній, Амерыка – амерыцый,
францыя – францый, Рэйнская зямля – рэній,
Германія – германій і інш. Уласны назоўнік
становіцца часткай складаных аднаслоўных
тэрмінаў: амперметр ‘прыбор для вымярэння
сілы пастаяннага і пераменнага электрычнага
току’.
У якасці слоў-тэрмінаў
таксама ўжываюцца прыметнікі. У
параўнанні з шырока ўжывальнымі
назоўнікамі іх даволі мала. Тым
менш прыметнікі-тэрміны можна сустрэць
у розных тэрмінасістэмах: у эканоміцы
– дэпазітны, валютны, тэрміновы, падаткавы;
у хіміі, фізіцы – (жалеза) арматурнае,
бромістае, вязкае, загартаванае, двухсярністае,
самароднае, метэарытнае, стужачнае, перанасычанае
і г. д.
Дзеясловы
таксама ўжываюцца ў якасці тэрмінаў.
Так, слоўнік па маркетынгу называе
такія дзеяловы: ацэньваць, забяспечваць,
павышаць, маркіраваць, прагназаваць,
канверсаваць, інвесціраваць; у фізіцы,
хіміі – дысацыіраваць, сінтэзаваць,
разбаўляць, спальваць, звадкоўваць.
У ролі
тэрмінаў прыслоўі ўжываюцца рэдка.
Але ўсё ж сустракаюцца ў некаторых
галінах навукі, культуры, тэхнікі:
у тэхніцы – накрыж, шчыльна, дысперсійна,
даволі пастаянна, упоперак; у медыцыне
– унутрывенна, дынамічна, уручную.
2.Словазлучэнні-тэрміны шырока
выкарыстоўваюцца ў навуцы і тэхніцы.
Вылучаюць свабодныя і несвабодныя словазлучэнні.
У свабодных словазлучэннях кожны кампанент
па-за межамі тэрміна можа ўступаць у сувязь
з іншымі словамі, напрыклад: ёмкасць рынку,
рынак пакупніка, серная кіслата, канцэнтрацыя
раствору. Кожны кампанент з’яўляецца
тэрмінам. У несвабодных словазлучэннях-тэрмінах
можна выдзеліць кампанент, які можа і
не быць тэрмінам, напрыклад: бацькоўская
фірма, белы тавар – тэрміны маркетынгу,
дзе ‘бацькоўская, белы’ – словы агульнаўжывальныя,
якія не маюць тэрміналагічнага значэння,
калі ўжываюцца па-за тэрмінам. Тое ж можна
сказаць пра тэрміны “водазліўная вежа,
абсалютная велічыня, глаўберава соль”.
У словазлучэннях-тэрмінах наглядаецца
спалучэнне назоўніка з назоўнікам (галоўнае
і залежнае слова): доза выпраменьвання,
растваральнасць рэчыва, сульфат кальцыю,
крыніца атрымання. У якасці кампанента
тэрмінаў з галоўным словам агульным назоўнікам
выступаюць уласныя назоўнікі: закон Авагадра,
закон Кулона, прынцып Ферма, шкала Цэльсія,
піраміда Маслава, індэкс Нільсана (у эканоміцы).
Часам у склад кампанента тэрміна-словазлучэння
ўваходзіць два прозвішчы адразу, носьбіты
якіх мелі дачыненне да адкрыцця, напрыклад:
ураўненне Клапейрона-Мендзялеева, закон
Джоўля-Ленца, энергія Гібса. Радзей сустракаюцца
прыназоўнікавыя тэрміны-словазлучэнні:
выдаткі на захаванне, адмаўленне ад іску,
кансалтынг па менеджменту. Шырока прадстаўлены
тэрміны-словазлучэнні, якія ўяўляюць
сабой спалучэнне прыметніка з назоўнікам,
дзе прыметнік выступае ў ролі азначэння,
але ўсё ж выконвае не якасную характарыстыку,
а ўдакладняльную, класіфікацыйную: у
эканоміцы - баланс аперацыйны, злучальны,
раздзяляльны, уступны, ліквідацыйны;
у фізіцы – карозія анодная, катодная,
нераўнамерная, глебавая, сухая, паскораная,
скразная, нажавая, паслойная; у харчовай
прамысловасці – бульбапрадукты сухія,
замарожаныя, абсмажаныя, ахалоджаныя,
кансерваваныя, канцэнтраваныя. Прыметнік
у складзе тэрміна не можа мець формаў
ступеней параўнання, нават калі гэта
якасны прыметнік, напрыклад: сухія прадукты,
сухая карозія – тут прыметнікі маюць
толькі форму скланення і не маюць форм
ступеней параўнання. У складзе тэрмінаў-словазлучэнняў
могуць быць вытворныя прыметнікі ад уласных
назоўнікаў: рэнтгенаўскія промні (адкрыты
нямецкі фізікам К. Рэнгенам), дызельнае
паліва (па прозвішчы нямецкага інжынера
Дызеля).
3.Адметнасцю
сучаснай навуковай тэрміналогіі
беларускай мовы з’яўляцца трохслоўныя
і шматслоўныя тэрміны. Гэта
звязана з удакладненнем, дапаўненнем
галоўнага кампанента, каб больш дэталёва выразіць
абазначанае паняцце, каб больш адлюстраваць
колькасць прыкмет паняцця, з другога
боку, гэта звязана з адсутнасцю аднаслоўных
тэрмінаў. Добра было б, калі можна замяніць
словазлучэнне-тэрмін аднаслоўным тэрмінам:
схема размяшчэння – кампаноўка; вядучы
прэзентацыі тавару –дэманстратар; уласцівасць
рэчываў растварацца – растваральнасць;
колькасць рэчыва, растворанага ў пэўнай
колькасці растваральніка – канцэнтрацыя
(раствору). Састаўныя тэрміны падобныя
да простых перш за ўсё тым, што яны абазначаюць
адно цэласнае паняцце. У трох- і шматслоўных
тэрмінах апорным словам з’яўляецца назоўнік,
напрыклад: фонд заработнай платы, бюджэтныя
ўстановы і арганізацыі, метад бухгалтарскага
ўліку, кантрольны пакет акцый, свабодна
канверсаваная валюта. Часткова састаўныя
тэрміны спрашчаюцца, утвараючы складаныя
словы, абрэвіятуры: капітальныя ўкладанні
– капукладанні, перфарацыйная карта
– перфакарта; Амерыканская асацыяцыя
маркетынгу – ААМ; Еўрапейская эканамічная
супольнасць – ЕЭС. Іншы раз замяняюцца
іншамоўнымі словамі: даведнік цэн па
відах і гатунках тавараў або па відах
паслуг – прэйскурант.
4.Тэрміналагізацыя
Утварэнне
тэрмінаў семантычным спосабам (або
тэрміналагізацыя) надзвычай пашыраная
з’ява, інакш кажучы, адбываецца пераасэнсаванне
агульўжывальных слоў і пераход
іх у тэрмінасітэму. Як правіла, тэрміналагічная
намінацыя – гэта другасная з’ява. Асаблівая
роля пры тэрміналагізацыі агульнаўжывальнага
слова належыць матывацыі,у першую чаргу
метафары і метаніміі. Метафара дае перанос
значэння па падабенстве, напрыклад: рукаў
‘частка адзення’ і пераасэнсаваныя
словы, якія сталі тэрмінамі – рукаў ракі,
рукаў пажарны. Асабліва метафарызуюцца
назвы частак цела чалавека (вушка, язык,
плячо); назвы жывых істот, частак іх цела,
жылля (гняздо, крыло, лапкі, нос, пяро);
назвы частак адзення (кажух, гарлавіна,
рукаў, шапка) і інш.
У сучасным
тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду
20 – 30-х гадоў агульнаўжывальныя
словы набываюць тэрміналагічнае
значэнне пераважна ў складзе
састаўных тэрмінаў, напрыклад: альфа-промні,
дымавая засаўка, лішкавае паветра, амплітуда
вагання. Тэрміны адрозніваюцца ад сваіх
агульнаўжывальных аманімічных слоў граматычымі
формамі. Так, часта ў тэрміналагічным
значэнні назоўнікі выкарыстоўваюцца
ў форме множнага ліку, напрыклад: воды
(мінеральныя), нафты, маслы. Асобныя тэрміны
ўласнага паходжання ўзяты з размоўнай
лексікі і выдзяляюцца ўсё ж сваім
размоўна-бытавым характарам: задзірына
‘задранае месца на гладкай паверхні’,
таваразнавец і таваразнаўца, выпіхач
(рус. выталкиватель). Тэрміналагізацыя
характэрна ўсім тэрмінасістэмам.
5.Сучасны стан
беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя
слоўнікі
Распрацоўка
любой тэрміналогіі – справа сур’ёзная,
яна вымагае цеснага супрацоўніцтва
мовазнаўцаў з прадстаўнікамі адпаведных
навук. Ідэя уніфікацыі з арыентацыяй
на рускую мову добра прыжылася ў навуковых
і дзяржаўных установах. Але справа ў тым,
што многія уніфікаваныя тэрміны знаходзяцца
ў прынцыповай супярэчнасці з беларускімі
моўнымі традыцыямі і арфаграфіяй. Так,
сучасная фізіка-хімічная тэрміналогія
ўключае звыш шасці дзесяткаў такіх элементаў.
У найменнях “гелій, літый” і інш. выкарыстоўваюцца
неўласцівыя беларускай мове “канчаткі”
–ій-,-ый-. Падобныя няўдалыя запазычанні,
узятыя непасрэдна з рускай мовы, патрабуюць
уважлівага асэнсавання і большай адаптацыі
ў нашай мове. Пры ўпарадкаванні хімічных
элементаў, напрыклад, неабходна кіравацца
наступнымі прынцыпамі: 1) па магчымасці
захаваць семантыку паходжання слова;
2) прывесці напісанне ў адпаведнасць з
беларускімі моўнымі традыцыямі; 3) неабходна
саблюдаць мілагучнасць і лёгкасць вымаўлення;
4) неабходна прытрымлівацца міжнародных стандартаў.