“Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Мая 2013 в 14:58, реферат

Описание работы

Аўтар рэферату праследуе мэту даць абагульняючую характарыстыку філасофскай думкі эпохі Ренесанса і Рэфармацыі і паказаць спецыфіку яе асноўных этапаў. Для дасягнення гэтай мэты ставіліся і вырашаліся наступныя задачы:
– разгледзець раннегуманістычную думку беларускіх мысліцеляў эпохі Адраджэння;
– высветліць характэрныя асаблівасці рэфармацыйнага руху Беларусі і яго асноўныя ідэйныя плыні;
– прааналізаваць асноўныя ідэйныя плыні перыяду контррэфармацыі.

Файлы: 1 файл

Беларусь Адраджэнение.doc

— 196.00 Кб (Скачать файл)

Уніяцкія і каталіцкія святары выяўлялі вельмі суръёзную  заклапочаннасць з нагоды ўзаемадзеяння беларускай радыкальнай Рэфармацыі з патрыятычнымі станамі грамадства і ў першую чаргу з ерэтычнымі рухам. Той жа Пацей абураўся, што “всим геретическим и д’явольским сектам волно…людей православия христианского до своее веры наворочати – то словы, то писмом, то сынодами; наконец – волно пана бога блюзнить и против превечному маестатови сына божего писма заразливыя выдавать, друковать, людей добрых… вже окрещенных, знову крестити, понурити…” [9, с.180]. Уніяцка-каталіцкая іерархія бачала ў ерэтыках, якія выйшлі з праваслаўнай царквы, такіх жа ворагаў пануючага сацыяльна-палітычнага ладу і хрысціянскай ідэалогіі, як і у літоўскіх і беларускіх антытрынітарыях. Саюз каталіцкай і ўніацкай царквы адной з сваіх мэт ставіў аб’яднанне намаганняў для барацьбы супраць радыкальнай Рэфармацыі і ерэтычнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім. Ерэтычны рух сведчыў аб тым, што Рэфармацыя закранула праваслаўе. Тым не меньш ён не прыняў вялікага размаху, бо народныя масы ва ўмовах таго часу вымушаны былі аб’яднацца пад сцягам праваслаўя для абароны свайго нацыянальнага існавання.

У вынiку барацьбы памiж каталiцызмам i пратэстантызмам, каталiцызмам i праваслаўем у вышэйшых колах грамадства ўзнiкае рэлiгiйны iндыферантызм за якiм нярэдка захоўвалася нявер’е. Сталi тыповымі пераходы прадстаўнiкоў вышэйшых слаёў грамадства з аднаго веравызнання ў iншае, што параджала сумненнi, расчараваннi ў рэлiгiйнай веры.

Падводзячы рысу пад  дадзеным пытанем, трэба ўсвядомiць, што хаця ХYII стагоддзе i было стагоддзем кантрэфармацыi, якая характэрызавалася наступленнем каталiцтва i яго апалагетаў езуiтаў, аднак i ў гэты перыяд працягвалi iснаваць i развiвацца гуманiстычная думка, свабадамыснасць, матэрыялiстычныя i атэiстычныя погляды, рацыяналiстычнае тлумачэнне хрысцiянскага веравучэння, развіваліся і распаўсюджваліся навуковыя веды пачатак якiм палажыла эпоха Адраджэння.

Увогуле, можна смела  казаць аб тым, што эпоха Адраджэння ў Беларусi парадзiла тытанаў думкi, якiя аказалi ўплыў на развiццё не толькi нацыянальнай культуры i фiласофii, але таксама на славянскую i заходнееўрапейскую культуру i грамадскую думку.

 

Заключэнне

 

Развіццё філасофскай  думкі ў Вялікім княстве Літоўскам  у XVI–XVII ст. ст., было магчыма толькі на моцнай айчыннай аснове. Ідэйныя ўплывы з заходнееўрапейскіх і ўсходніх краін не змаглі бы спарадзіць такога масавага і шырокага руху, калі б у Беларусі ў даследваемую эпоху не існавала пэўнага кола людзей, якія не толькі адчувалі неабходнасць рэфармавання ўсіх сфер грамадскага жыцця, але былі здольныя да ўспрымання чужародных ідэй. У сувязі з гэтым, мы павінны адзначыць, што ў асяроддзі беларускіх мысліцеляў, знайшліся такія асобы, якія адчулі подых эпохі і ўзялі на сябе адказнасць выявіць тыя запатрабаванні, якія вылучыла само жыццё. Негледзячы на афіцыйную, пануючую ідэалогію, мысліцелі дадзенай эпохі выяўлялі, якія патрэбы і інтарэсы з’яуляюцца пануючымі, як сярод вышэйшых, так і збяднелых станаў грамадства. Трэба адзначыць, што ідэолагі XVI–XVII ст. ст., неглядзячы на шматстайнасць рэлігійных плыняў, якія існавалі ў Беларусі, вызначыліся ў асноўным па двух накірунках: памяркоўна- і радыкальна-рэфармацыйным. Але ж XVII ст., асабліва яго другая палова, вызначылася контрэфармацыйным працесам, які адзначаўся каталіцкай экспансіяй і паланізацыяй, не толькі ў галіне культуры, а і ў эканамічнай сфере. Па-гэтаму ў XVII ст. уздымаецца ідэйны рух за захаванне самаістасці беларускага народа, яго культуры і мовы, за зацверджванне новых ідэй, не толькі ў шляхецкіх, але і ў ніжэйшых станах грамадства. Найбольш яскрава гэтая тэндэнцыя вызначылася ў прадстаўнікоў радыкальна-рэфармацыйнага руху, які прызывалі да ураўніцельнага хрысціянскага камунізму.

Аналізуючы літаратуру па даследваемаму перыяду, мы прыйшлі  да высновы, што у Беларусі, ў параўнанні з заходнееурапейскімі краінамі, такімі як Англія, Германія, Італія, Швейцарыя і інш., дзе прайшла радыкальная ідэалагічная рэвалюцыя эпох, Рэфармацыя выяўляла ў асноўным погляды найбольш адукаваных людзей таго часу. Спецыфічнасць гэтай эпохі таксама звязана з тым, што ў XVII ст. падавляючая большасць прадстаўнікоў перайшла ў каталіцтва і не падтрымлівала ідэі радыкальнай рэформы на Беларусі.

Разам з тым ідэі і  канцэпцыі беларускіх мысліцеляў эпохі  Рэнесанса ўвайшлі ў сусветную  скарбонку філасофскай думкі. Аб гэтым сведчыць правядзенне пад эгідай ЮНЕСКА юбілейных дат М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, а так сама ўшанаванне дзейнасці С.Полацкага ў развіцці расійскай адукацыі і культуры ў цэлым.

 

 

 

 

ЛIТАРАТУРА.

 

  1. Волян А. Пра дзяржаўнага мужа i яго асабiстыя дабрачыннасцi //Спадчына. 1991. N 1; 1992. N 2.
  2. Гусоўскi Мiкола. Песня пра зубра //Старажытная беларуская лiтаратура: Зборнiк. - Мн., 1990. С. 119-154.
  3. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – 2-е выд., дап. – Мн., 1997.
  4. Мараш Я.Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569-1795). - Мн., 1971.
  5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. Даведнік –Мн., 1995.
  6. Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2-х ч. – Мн., 1994. – Ч.1.
  7. Немировский Е.Л. Франциск Скорина: жизнь и деятельность белорусского просветителя. - Мн.,1990.
  8. Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до1917 г.). - Мн., 1973.
  9. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы. - Мн., 1970.
  10. Падокшын С. Фiласофская думка эпохi Адраджэння ў Беларусi. - Мн., 1990.
  11. Прадмовы i пасляслоўi паслядоўнiкай Францыска Скарыны. - Мн.,1991.
  12. Прокошина Е.С. Мелетий Смотрицкий. - Мн., 1966.
  13. Саверчанка I.В. Сымон Будны - гуманiст i рэфарматар. - Мн., 1993.
  14. Сматрыцкi Мiлецiй. Фрынас //Старажытная беларуская лiтаратура:

Зборнiк. - Мн., 1990. С.262-267.

  1. Сокол С.Е. Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине ХYI века. - Мн., 1974.
  2. Старажытная беларуская лiтаратура: Зборнiк. - Мн., 1990.
  3. Франциск Скорина и его время. Энцикл. справочник. - Мн., 1991.
  4. Францыск Скарына i яго час. Энцыкл. даведнiк. - Мн., 1988.
  5. Шалькевiч В.Ф. Фiласофская думка ў Беларусi. - Мн., 1976.

Информация о работе “Рефармацыйныя і гуманістычныя ідэі у Беларусі ХYI–ХYII ст.ст.”