Гісторыя кнігадрукавання

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Июня 2014 в 01:14, контрольная работа

Описание работы

Эпоха Адраджэння прывяла да сапраўдных ператварэнняў у еўрапейскай культуры. Адметнасць жа эпохі Адраджэння XIV-XVI стст. у тым, што здабыткі гэтай эпохі былі зафіксаваны з дапамогай друкарскага станка. З'яўленне кнігадрукавання ў сярэдзіне XV стагоддзя было выклікана развіццём навукі і тэхнікі, незадаволенасцю патрэбаў грамадства рукапіснымі кнігамі.
Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з'яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400-68 г.г.), які вынайшаў рухомыя металічныя лiтары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбурге, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, а таксама і папулярных твораў і г.д. У 1452-55 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы). З 185 экзмпляраў Бібліі вядомы толькі 46. У 1455 г. крэдытор адсудзіў за даўгі ў Гутэнберга яго друкарню.

Файлы: 1 файл

ПОЛЕОГРАФИЯ.docx

— 34.42 Кб (Скачать файл)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА “ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ Ф. СКАРЫНЫ”

 

ЗАВОЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

КАФЕДРА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кантрольная работа па дысцыпліне “Беларуская палеаграфія”

Тэма: “Гісторыя кнігадрукавання”

 

 

 

 

 

 

 

Выканала:                                                                          Лобец Аксана Рыгораўна

студэнтка БФз-11

 

 

Праверыла:

к.ф.н., дацэнт                                                                    Цімашэнка Наталля Паўлаўна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гомель, 2014

 

 

Эпоха Адраджэння прывяла да сапраўдных ператварэнняў у еўрапейскай культуры. Адметнасць жа эпохі Адраджэння XIV-XVI стст. у тым, што здабыткі гэтай эпохі былі зафіксаваны з дапамогай друкарскага станка. З'яўленне кнігадрукавання ў сярэдзіне XV стагоддзя было выклікана развіццём навукі і тэхнікі, незадаволенасцю патрэбаў грамадства рукапіснымі кнігамі.

Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з'яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400-68 г.г.), які вынайшаў рухомыя металічныя лiтары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбурге, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, а таксама і папулярных твораў і г.д. У 1452-55 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы). З 185 экзмпляраў Бібліі вядомы толькі 46. У 1455 г. крэдытор адсудзіў за даўгі ў Гутэнберга яго друкарню.

Геніяльнае вынаходства Гутэнберга складалася ў тым, што ён вырабляў з металу "рухомыя" выпуклыя літары, выразаныя ў зваротным выглядзе (у люстраным адлюстраванні), набіраў з іх радка і з дапамогай адмысловага прэса адціскаў на паперы. Аднак у яго бракавала сродкаў для эксплуатацыі свайго вынаходства. Перасяліўшыся ў 1448 г. ў родны Майнц, Гутэнберг у 1450 г. склала дамова з дзялком, відаць, ліхвяром Іаганам Фустом, у сілу якога той пазычыў яму 800 гульдэнаў з 6 % і, акрамя таго, абавязваўся штогод выдаваць 800 гульдэнаў на запатрабаванні вытворчасці (фарбы, паперу і іншы расходны матэрыял); друкарня з усім яе прыладдзем павінна была палавініцца паміж Гутэнбергам і Фустом. Асноўны капітал Гутэнберг атрымаў, аднак, па частках. Ад выдачы адваротнага капіталу Фуст зусім ухіляўся, і па дадатковай дамове 1452 г. за адначасовую выплату 800 гульдэнаў быў вызвалены ад штогадовых унёскаў.

 

 Пры такіх абмежаваных сродках, не маючы ні дасведчаных працоўных, ні ўдасканаленых прылад, Гутэнберг, тым не менш, дасягнуў значных поспехаў. Да 1456 гады ён надліў не меней пяці розных шрыфтоў, надрукаваў лацінскую граматыку Элія Доната (некалькі лістоў яе дашлі да нашых дзён і захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Парыжы), некалькі папскіх індульгенцый і, нарэшце, дзве Бібліі, 36-маленькую і 42-маленькую; апошняя, вядомая пад назвай Бібліі Мазарыні, надрукавана ў 1453-1455 гг.

Іаган Гутэнберг не змог выплаціць Фусту адсоткі і Фуст прад'явіў пазоў. Працэс скончыўся прысягай Фуста, пра што быў складзены пратакол, запісаны натарыусам Гельмасбергерам 6 лістапада 1455 гады; арыгінал гэтага акту, гэтак важнага для захавання за Гутэнбергам імя вынаходніка кнігадрукавання, у XIX ст. быў адкрыты Карлам Дзяцко ў бібліятэцы Гетыгенскага ўніверсітэта. Па рашэнні суда друкарня з усім яе прыладдзем перайшла да Фусту, і Гутэнбергу трэба была пачынаць справа з нуля.

Пасля гэтага друкарні адчыняюцца ў Італіі (1465 г.), Швейцарыі і Чэхіі (1468 г.), Францыі (1470 г.), Венгрыі (1473 г.), Польшчы (1474 г.). Першыя друкаваныя кнігі (інкунабулы, incunabula, лац. - калыска), выдадзеныя ў XV стагоддзі афармленнем яшчэ нагадвалі рукапісныя. 
Канструкцыя "друкарскага праса", што экспануецца ў зале музея практычна (за выключэннем удасканалення асобных дэталей) з пачатку XVI і да канца XVIII ст. не змянялася. Гэты друкарскі станок, рэканструянаваны па чарцяжах XVI ст., прадстаўляе сабой масіўнае драўлянае збудаванне з двумя вертыкальнымі бакавымі апорамі, замацаванымі папярочнымі перакладзінамі. Вінт прыводзілі ў рух доўгім рычагом - "вагай", пры дапамозе якога аркуш прыціскаўся да друкарскай формы, пакрытай фарбай. Друкаванне патрабавала значных намаганняў майстра, таму апоры нярэдка мацаваліся распорамі да столі і вінтамі да падлогі. На выраб таго станка шло каля 30 пудоў дубовай драўніны, 7-9 пудоў медзі і жалеза. 
Кірылічнае кнігадрукаванне бярэ свой пачатак ў 1491 годзе (Ш.Фіёль, Кракаў). Потым кнігі на кірыліцы з'явіліся ў Чарнагорыі (іераманарх Макарый, 1493-95 гг.), Румыніі (1508-12 гг.) і Венецыі (1510-21 гг.). Пачынальнікам беларускага і ўсходне-славянскага кнігадрукавання з'яўляецца Францыск Скарына.

 
Францыск Скарына

Беларускі першадрукар, вучоны, асветнік і культурны дзеяч, перакладчык і пісьменнік эпохі Адраджэння Францыск (Георгій) Скарына нарадзіўся каля 1490 года ў сям'i полацкага купца Лукi Скарыны. 
Скарына авалодаў граматай і лацінскай мовай ў Полацку ці Вільні. У зімовы семестр 1504 г. паступіў на філасофскі факультэт Кракаўскага універсітэта, дзе ў 1506 г. атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а потым доктара вызваленых навук (artium). За 1507-1511 г.г. дакладных звестак пра сына Лукі Скарыны няма: хутчэй за ўсё, ён вывучаў медыцыну у Заходняй Еўропе. У 1512 г. пры Падуанскім універсітэце знакаміты палачанін абараніў дыплом доктара медыцыны.

Пасля вучобы Скарына вяртаецца на радзіму, дзе заручыўшыся падтрымкай і грашовай дапамогай Віленскага бурмістра Якуба Бабіча і мецэната Багдана Онькава, а таксама Івана Скарыны і Юрыя Адзверніка паехаў у Прагу, цэнтр тагачаснай культуры і акультызму. У Празе з 1517 па 1519 г.г. Скарына, выкарыстаўшы яўрэйскія, лацінскія, чэшскія, грэчаскія і царкоўна-славянскія тэксты, пераклаў, адрэдагаваў, пракаментаваў і падрыхтаваў да выдання 23 кнігі Старога Запавету.

6 жніўня 1517 года ў арандаванай  пражскай друкарне на царкоўнаславянскай  мове беларускай рэдакцыі (тагачаснай  літаратурнай беларускай мове) пабачыла  свет кніга "Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр". У зале экспануюцца муляжы наступных выданняў Скарыны, надрукаваных у Празе: "Книга Исуса Сирахова, рекомая Панаретос, Еклесиастыкус или Церъковник" (5 снежня 1517 г.) - некананічны твор, у якім, па меркаванню Скарыны, выкладзена "боская" (Саламонава) і "свецкая" (Арыстоцелеўская) мудрасці; "Книги Исуса Навина" (20 снежня 1518 г.) з дрэварытам (гравюрай) "Навин ведёт людей Израилевых через Иордан"; "Притчи Саломона царя Израилева, сына Давыдова (6 кастрычніка 1517 г.) са знакамітай гравюрай "Суд о двух детях" ; "Книга светого Иова (10 верасня 1517 г.), што захапляе Скарыну сваёй псіхалагічнай глыбінёй; "Еклесиастес, или Соборник премудраго царя Соламона") (2 студзеня 1518 г.), дзе Скарына ізноў звяртаецца да постаці цара Саламона (вялікую цікавасць прадстаўляе гравюра "Царица Саввская беседует с Соломоном); "Премудрости божией книга" (19 студзеня 1518 г.), "Книги четвертые Царств"(10 снежня 1518 г.), "Книги вторые Моисеовы, зовемые Исход"(1519 г.) з гравюрай "Дочь Фараона нашла Моисея"; "Книга о Руфе" распавядае пра маавіцянку Руф прабабку цара Давіда з гравюрай "Прабабка царя Давида подбирает колосья на поле", "Книги первыи Царъств" і "Третии книги Царствъ" з гравюрамі "Помазанье Саула" і "Соломон ставит Храм Богу в Иерусалиме"(10 жніўня 1518 г.), "Книга премудрого царя Соломона, рекомая Песнь Песням" (9 студзеня 1518 г.) - шэдэўр лірычнай паэзіі, "Книжка, рекомая Плачъ Еремиін" з гравюрай "Пророк Еремия плачет глядя на Иерусалим" - апавяданне пра падзенне Іерусаліма і разбурэнне Храма Навухаданосарам ў 586 годзе да н.э.; "Книги Іудиф вдовицы" (9 лютага 1519 г.), "Книги светого пророка Даниила" (1519 г.), а таксама "Книги пятыи Моисеовы, зовемые от евреи Гельгадворим, по-гречески Девтерномос, по латине Секунда лекс, а по рускии Вторый закон" с гравюрай "Моисей учит людей Израилевых..." (1519 г.).

Акрамя таго ў Празе Скарына надрукаваў кнігі Суддзяў, Эсфір і Пяцікніжжа, усе кнігі Царстваў. Акрамя таго не былі выдадзены ці да нашага часу не знойдзены кнігі "Ездры" і "Товіт" пра якія Скарына піша ў сваіх прадмовах. Такім чынам, Біблія Скарыны з'явілася раней, чым нямецкі пераклад Лютэра.

У сваіх пражскіх выданнях Скарына ўпершыню увёў прамежкі між словамі і водступы-абзацы. Адмовіўся ўраджэнец Полацка і ад скарачэння слоў. Уяго да пражскіх выданняў Скарыне было заказана 51 ілюстрацыя, пераважная большасць якіх змешчана на тытульных лістах кніг, каля 30 заставак і каля 1000 ініцыялаў.

Каля 1520 г. Скарына вяртаецца ў Вільню. У сталіцы Вялікага княтсва Літоўскага сын Лукі Скарыны абсталяваў друкарню ў камяніцы Якуба Бабіча, пракаментаваў, адаптаваў і выдаў на царкоўна-славянскай мове "Малую падарожную кніжыцу" (1522 г.), якая ўключала Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, восем акафістаў, дзесяць канонаў, Саборнік, "Святцы" і '"Пасхаліі", утрымлівала розныя астранамічныя і каляндарныя звесткі звесткі пра астраномію і каляндар" - і "Апостал" - новазапаветную набажэнцкую кнігу, у якой змешчаны пасланні апосталаў. Да кожнага апостальскага паслання Скарына даў уласную прадмову і пасляслоўе, апрацаваў мову свайго выдання, змяніўшы многія незразумелыя царкоўна-славянскія словы і выразы беларускімі.

У Вільні беларускі першадрукар служыў прыдворным лекарам і сакратаром у віленскага каталіцкага біскупа, магчыма прымаў удзел у стварэнні Статута 1529 года. З братам Іванам Скарына займаўся камерцыйнымі справамі. У 1530 г. па запрашэнні герцага Альбрэхта паехаў у Кёнінгсберг. У 1534 ці 1535 г.г. выехаў у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам (стаў адным з заснавальнікаў старэйшага батанічнага рэнесансавага саду ў цэнтральнай Еўропы - у Празе на Градчанах). Скарына памёр у Празе (у 1552 г. у Прагу прыязджаў яго сын Сімяон па бацькаву спадчыну).

Да біблейскіх кніг Скарына пісаў "предисловия", "сказания" і пасляслоўі - новыя жанры тагачаснай літаратуры. У іх ён разглядаў і ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і літаратурна-мастацкія вартасці твораў, інфармаваў чытача пра размяшчэнне матэрыялу, выказваў сваё філасофскія погляды. Да зместу кніг Бібліі Скарына падыходзіць рацыянальна, выказвае сваю прыхільнасць да ідэй гуманізму. 
Біблія, па меркаванню беларускага першдрукара, ёсць ўсёй мудрасці "зачало и конец". У сваіх каментарыях славуты ўраджэнец Полацка падкрэслівае, што божыя таямніцы таксама могуць быць правераны чалавечым розумам, вопытам і сумленнем. Ён адзначае, што Біблія павінна будзіць думку мудраца і навучаць простага чалавека. Гэта быў сапраўдны выклік сярэдневяковай традыцыі. Артадоксы праваслаўя (князь А. Курбскі) абвяшчалі кнігі Скарыны ерэтычнымі найперш за рацыяналістычны асветніцкі дух каментарыяў, за пошукі ў Бібліі практычнай дапамогі для чалавека і грамадства.

Францыск Скарына з'яўляецца пачынальнікам беларсукай пісьмовай паэзіі, бо вершаваныя радкі сустракаюцца ў розных мясцінах яго прадмоў. У прадмовах і пасляслоўях Скарына выкарыстоўвае афарызмы, прыказкі і трапныя параўнанні. Ён таксама тлумачыць чытачу незразумелыя словы. 
Выданні Скарыны вылучаюцца сваімі мастацкімі якасцямі. Беларускі першадрукар - прыхільнік рэнесансавай еднасці прыгожага і карыснага: застаўкі ён змяшчае дзеля аздобы і лепшага разумення чытача. Кнігі, надрукаваныя Скарынай, спалучаюць традыцыйныя рысы старажытнага беларускага рукапіснага кнігааздаблення з наватарствам еўрапейскай кніжнай гравюры (амаль ва ўсіх відах і жанрах). Творы Скарыны выходзілі невялікім зручным фарматам (у чацвертую ці восьмую частку аркуша). Выданні Скарыны аддрозніваюцца ад выданняў Фіёля высокай якасцю набору і выкарыстаннем разнастайных шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і тэматычных ксілаграфій.

 

Сымон Будны

Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый беларускага перашадрукара Францыска Скарыны стаў выдатны гуманіст і асветнік, тэолаг і рэлігійны рэфарматар, філолаг і паэт Сымон Будны (1530-1593 гг.), які ў чэрвені 1562 г. разам з братамі Л.і М. Кавячынскімі ды прапаведнікам Л. Крышкоўскім ў Нясвіжскай друкарні выдаў скарынаўскім шрыфтам твор "Катихизисис, то ест наука стародавняя христианская от светого писма, для простых людей языка русского, в пытаниях и отказах собрана". У аснову гэтага твора Будны паклаў канспекты тых урокаў, якія ён даваў ў віленскай кальвінісцкай школе, у якой працаваў з 1558 да 1560 года. Будны імкнуўся каб усе людзі, якія хочуць зразумець ісціну звярталіся да гэтай кнігі, а таксама з яе дапамогай вучылі сваіх дзяцей. У кастрычніку таго ж года ў нясвіжскай друкарні яны выдалі другую беларускую кнігу "Об оправдании грешнага человека перед богом".

Таксама ў Нясвіжы Будны і Крышкоўскі выдалі на польскай мове "Гутарку святога Юсціна, філосафа пакутніка з Трыфанам-Іўдзеем" (1564). Займаўся Сымон Будны і перакладам Бібліі на польскую мову. (гэтая праца была завершана ў 1570 г.). Спачатку Біблія друкавалася ў Нясвіжы, затым ва Уздзе і нарэшце ў 1572 г. у Заслаўі. Праз два гады ў Лоску (Валожыншчына) выходзіць перакладзены С.Будным на польскую мову "Новы Запавет" з прадмовай, заўвагамі і каментарыямі, а ў 1577 г. ён выдаў на гэтай жа мове перакладзены беларускім гуманістам К. Базылікам трактат польскага мысліцеля Анджэя Фрыча Маджэўскага "Аб удасканальванні Рэчі Паспалітай" (выйшаў у 1551 г. у Базелі (Швейцарыя) на лацінскай мове). 
У Лоску Будны таксама выдаў на латыні ў 1574-1576 гг. творы: "Аб дзвюх прыродах Хрыста", "З нагоды аргументаў Сімлера" , "Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька", "Аб найбольш галоўных палажэннях хрысціянскай веры". Апошні твор С.Буднага ў Лоску - "Аб свецкай уладзе" (1583) таксама напісаны па польскай мове. 
Сымон Будны не верыў ў боскае паходжання Ісуса Хрыста, абвяргаў Троіцу і бясмерце душы, існаванне рая і аду. Будны пражыў пакутлівае жыццё, пабачыў, як "чортава семя" (так называў Будны іезуітаў) паляць на вогнішчы яго творы (1581 г.). Ёсць звесткі, што ў самым канцы жыцця Будны ўвогуле стаў атэістам.

Разам з распаўсюджваннем ідэй Адраджэння і Рэфармаціы ў розных месцах Беларусі хутка ўзнікаюць друкарані: Брэсцкая (1553-54 гг. ; 1558-61 гг.; 1562-68 гг.) і Нясвіжская (1562-71 гг.), хутка далучаюцца друкарні ў Цяпіне (каля Лепеля, 1565 г.), Заблудаве(Гродзеншчына, 1568-70 гг.), дзе ў 1569 годзе І.Федаровіч і П.Мсціславец надрукавалі "Евангелле вучыцельскае", Лоску (1574-89 гг.), Вільні (1574 г.), Слуцку(1580 г.), Любчы (1612-каля 1656 гг.). У XVII стагоддзі друкарні адчыняюцца ў Ашмяне Мураванай, Магілёве, Менску, Куцейне, Буйнічах, Бялынічах, Гродне, Супрасле, Пінску і іншых.

Информация о работе Гісторыя кнігадрукавання