Сцежка ад былога да сённяшняга

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Октября 2013 в 23:23, статья

Описание работы

Спачатку пачнем з таго адкуль з’явілася маленькая веска на Поўдні нашай краіны. Вядомая легенда пра трох братоў, якія ішлі на Поўдзень і засноўвалі свае паселішчы. Старыйшы брат(Хама) засвоіў сваю веску – Хамінку на больш выгодным становішчы (Рака, лес, ўзвышша); сярэдні брат (Карп) засвоіў сваю веску – Карпаўка каля ракі і азярын. І апошні, малодшы брат (Абакум) засвоіў сваю веску – Абакумы ў непралазных лясах, непраходных балотах, недалёка ад рэк. “Етае було даўно – етае нам тутака нашы бацькі казалі, а ім іх бацькі – ніхто і не знае, калі тое тутака було...” – чуецца ў весцы. Зараз засталіся тыя балоты (іх тут называюць – Вялікае і Малое Балоты, Купша, Канаплянае Балота), застаўся і той непралазны лес, ягоная частка (Свірэжа, Карашын, Круглы лес, Сасновы Бор). З гэтых назваў нам засталося шмат таго, што яны нясуць нам праз стагоддзі.

Файлы: 1 файл

Сцежка ад Былога да Сённяшняга.doc

— 29.50 Кб (Скачать файл)

Сцежка ад Былога да Сённяшняга.

 

Колькі мінула стагоддзяў ад першапачатка да сённяшняга дня? Даведацца можна  толька праз вывучэння таго, што  засталося; магчыма даведацца аповядаў старых людзей, тых, хто нешта бачыў, чуў і бачыў...

Магчыма няма таго месца на Беларусі, дзе не адбылася “нешта” такое, што ўразіла селяніна.

Калі  ласка, прапаную для вашай ўвагі  адзін невялікі шлях-агляд – сцежку “Былога”, таго, што засталося...

 

Спачатку  пачнем з таго адкуль з’явілася  маленькая веска на Поўдні нашай  краіны. Вядомая легенда пра трох братоў, якія ішлі на Поўдзень і засноўвалі свае паселішчы. Старыйшы брат(Хама) засвоіў сваю веску – Хамінку на больш выгодным становішчы (Рака, лес, ўзвышша); сярэдні брат (Карп) засвоіў сваю веску – Карпаўка каля ракі і азярын. І апошні, малодшы брат (Абакум) засвоіў сваю веску – Абакумы ў непралазных лясах, непраходных балотах, недалёка ад рэк. “Етае було даўно – етае нам тутака нашы бацькі казалі, а ім іх бацькі – ніхто і не знае, калі тое тутака було...” – чуецца ў весцы. Зараз засталіся тыя балоты (іх тут называюць – Вялікае і Малое Балоты, Купша, Канаплянае Балота), застаўся і той непралазны лес, ягоная частка (Свірэжа, Карашын, Круглы лес, Сасновы Бор). З гэтых назваў нам засталося шмат таго, што яны нясуць нам праз стагоддзі.

 

Але спачатку можам разгледзець гісторыю (аповяд) адной весцы – Абакумы.

 

Невядома калі заснованая, адведала татарскія набегі, паўстанні, войны  і чалавечы ўплыў. Пачнем з самага пачатку – існуе шмат легендаў звязаных з “татарамі” – ад якіх нам засталося назвы месцаў (вялікіх і маленькіх) ў лясах і каля рэк (Татарскі каўдоб, Балган, Татарскі брод).

Пра другую сусветную вайну кажуць дубы, у  якіх пры распілоўцы знаходзяць кулі, асколкі. Апавядаюць назвы: Саланец (патопленая баржа), Гуліна (крывавае пабоішча), Кардон (збіты самалет) і іншыя.

Пра нявельмі далекі час апавядаюць – паўсюдна зробленыя каменкі калі печак, дзе палілі лучыну для святла, керасінавыя лампы (якія есць яшчэ і зараз), механічныя машыны (конных саграбалкі і касілкі, ручныя рэзакі) – электрычнасць тут з’явілась каля 44 гадоў таму, ў 1963 годзе.

Ўваход ў веску можна зрабіць  па Чумацкаму Шляху (так яго называлі ў мінулым), зараз гэта самая галоўная і адзінае дарога, каб трапіць  ў веску. Веска складалася з 3-х частак: Бараўня, Сяло, Выган (так было ў мінулым), зараз веска складаецца з 5 частак: Бараўня, Сяло (Цэнтр), Выган (займае вельмі малую плошчу), Балабахаўка, Ляснікова.   

Асноўныя  культавыя аб’екты: Могілкі за вескай абнесеныя дубовым плотам (жэрдкамі) з дубовымі крыжамі, Конскія Могілкі за вескай (ў другі бок), Вароты (Брама) паміж Сялом і Выганам, Цімохаў камень. Засталіся толькі месцы, дзе яны былі і існавалі: Могілкі на тым жа месцы (кажуць, што ім ўжо каля 400-х гадоў) з плотам і каменнымі слупамі жалезнымі крыжамі. Конскіх могілак зусім не бачна, але пахання коней праходзіць менавіта на тым самым месцы (ды і свойскіх коней засталося зусім мала). Ад Брамы нічога не засталося, толькі дарога, якая звязвае Сяло (Цэнтр) і Выган (на якім засталося каля 3-х хат). Камень гэты быў трохкутны і выкарыстоўваўся дзеля накіроўвання да залатога скарба, зараз ен ляжыць ў падмурку адной з хат ў весцы.

Раней шлях да бліжэйшага вяліка мясцечка ішоў па Слупавой дарозе, зараз па ей немагчыма  прайсці – засталася толькі малабачная сцежка.

Раней мелася шмат Мосцікаў (спецыяльныя ўмацаванні, каб прайсці ці праехаць праз дрыгву), зараз засталася толькі дарога, па якой воз едзе нібыта як па хвалях то ўніз, то ўверх.

Раней каля вескі бегла вада з розных азярын і балотаў – і называлі тую  плынь Макарава рэчка, зараз засталося возера, малыя балотцы і ў вясну невялікія ручаі.

Раней каля вескі праходзілі “невядомыя” для  сялян каналы, па якіх заўседы бегла  вада, зараз засталіся неглыбокія і малапрыкметныя разоры.

Раней ў  лясах былі магутныя дубы (ў 6 абхватаў) і сосны (ў 3 абхваты), зараз дзе-недзе засталіся дрэвы ў 3-4 абхваты.

Раней жылі тут мядзведзі, таму называлі яшчэ гэтыя  месцы Мядзвежы Кут, зараз іх няма.

Раней жылі тут другія людзі (мелі асаблівасці  ў вымаўленні слоў, інтанацыйная асаблівасці, лексічныя асаблівасці), зараз іх ўсе менш і менш.

Таму  я запрашаю ўсіх, хто мае дачыненне  да свайго роднага кутка, і ў каго есць магчымасць для пошуку пытанняў свайго роднага кутка, зрабіць ўсе  магчымае, каб простыя факты і  неверагодныя падзеі, людзі, рэчы мелі права на існаванне ў сенняшнім свеце. Бо гэтага патрабуе сам час і родны край. Шмат аб чым можна даведацца ад старых людзей, калі ўважліва слухаць іх. Шмат чаго можна пабачыць, калі ўважліва ўглядацца ў родны кут. Шмат чаго можна, калі гэта трэба для захавання мінулага ў сенняшнім свеце....


Информация о работе Сцежка ад былога да сённяшняга