Теория и методика развития речи

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Января 2015 в 11:06, лекция

Описание работы

Курс тэорыі і методыкі развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца адным з асноўных у падрыхтоўцы спецыялістаў дашкольнага профілю. Галоўнай мэтай яго вывучэння ў ВНУ з'яўляецца фарміраванне ў студэнтаў глыбокага разумення лінгвадыдактычных і псіхафізіялагічных асноў навучання роднай мове і ўзбраенне іх эфектыўнымі метадамі і прыёмамі працы з выхаванцамі устаноў дашкольнай адукацыі. У працэсе вывучэння курса развіваецца метадычнае мысленне, здольнасць правільна ацэньваць рэальныя педагагічныя сітуацыі, ужываць тэарэтычныя веды ў розных умовах.

Файлы: 1 файл

1 ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА.doc

— 33.50 Кб (Скачать файл)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Развіццё маўлення – складаная галіна методыкі роднай мовы. Складанасць яе заключаецца ў тым, што яна датычыцца такіх няпростых з’яў, як маўленне і мысленне чалавека, іх заканамернасцей і асаблівасцей у дзяцей дашкольнага ўросту.

Авалоданне роднай мовай як сродкам зносін і пазнання навакольнай рэчаіснаці з’яўляецца адным з найважнейшых набыткаў дзіцяці ў дашкольным узросце. Гэты перыяд традыцыйна лічыцца найбольш спрыяльным для авалодання мовай, як роднай, так і другой, у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасць да засваення мовы, актыўная памяць, лёгкасць фарміравання станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці. Аднак для рэалізацыі вялікіх патэнцыяльных магчымасцей дзяцей дашкольнага ўзросту работу па навучанні іх мове, развіцці маўлення неаобходна весці на аснове навукова выверанай метадычнай сістэмы, якая ўлічвае ўзроставыя асаблівасці дзяцей і псіхалінгвістычныя аспекты блізкароднаснага двухмоўя.

Курс тэорыі і методыкі развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту з'яўляецца адным з асноўных у падрыхтоўцы спецыялістаў дашкольнага профілю. Галоўнай мэтай яго вывучэння ў ВНУ з'яўляецца фарміраванне ў студэнтаў глыбокага разумення лінгвадыдактычных і псіхафізіялагічных асноў навучання роднай мове і ўзбраенне іх эфектыўнымі метадамі і прыёмамі працы з выхаванцамі устаноў дашкольнай адукацыі. У працэсе вывучэння курса развіваецца метадычнае мысленне, здольнасць правільна ацэньваць рэальныя педагагічныя сітуацыі, ужываць тэарэтычныя веды ў розных умовах.

Вучэбна-метадычны комплекс па тэорыі і методыцы развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту распрацаваны ў адпаведнасці з Дзяржаўным стандартам па спецыяльнасці 1-010101 “Дашкольная адукацыя” і тыпавой вучэбнай праграмай для вышэйшых педагагічных вучэбных навучальных устаноў.

Прызначэнне вучэбна-метадычнага комплексу – даць студэнтам веды па методыцы развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту, пазнаёміць будучых педагогаў з псіхолага-педагагічнымі асновамі навучання дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове .

Навукова-тэарэтычныя палажэнні ВМК засноўваюцца на лепшых здабытках методыкі развіцця маўлення дзяцей. Да іх адносіцца метадычная спадчына (К.Дз.Ушынскага, Л.І.Ціхеевай, Я.Коласа і інш.), сучасныя метадычныя даследаванні (Ф.А.Сахіна, А.С.Ушаковай, А.Г.Арушанавай, Л.Я.Журавай, В.І.Логінавай, В.В. Гербавай, Э.П.Каратковай, Н.С.Карпінскай, А.М.Богуш, Л.Г.Лямінай, Л.М.Паўлавай, М.М.Аляксеевай, В.І.Яшынай, Н.С. Старжынскай і інш.).

Мэта вучэбна-метадычнага комплексу: кіраванне і самакіраванне вучэбнай дзейнасцю па развіцці прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў у працэсе засваення методыкі развіцця маўлення  дзяцей дашкольнага ўзросту.

Вучэбна-метадычны комплекс  методыкі развіцця маўлення  дзяцей дашкольнага ўзросту раскрывае патрабаванні да зместу дысцыпліны, да адукацыйных вынікаў і з'яўляецца сродкам іх дасягнення і ацэнкі:

- забяспечвае эфектыўнае засваенне студэнтамі вучэбнага матэрыялу, вызначанага Дзяржаўным стандартам, тыпавымі і вучэбнымі праграмамі па методыцы развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту;

- аб'ядноўвае ў адзінае цэлае розныя дыдактычныя сродкі (вучэбныя дапаможнікі, планы семінарскіх і практычных заняткаў і г.д);

- забяспечвае пераемнасць у выкладанні методыкі развіцця маўлення дзяцей з педагогікай, псіхалогіяй, псіхалінгвістыкай; з'яўляецца сродкам кіравання самастойнай працы студэнтаў.

Вучэбна-метадычны комплекс па методыцы развіцця маўлення дзяцей уключае:

  • тэарэтычны раздзел: вучэбны дапаможнік, курс лекцый; практычны раздзел: планы семінарскіх і практычных заняткаў, планы і заданні па кіруемай самастойнай працы студэнтаў;
  • раздзел кантролю ведаў: матэрыялы для бягучага, прамежкавага (тэставыя заданні) і выніковага кантролю вучэбных дасягненняў (пытанні да заліку і экзамену);
  • дапаможны раздзел: тыпавая і вучэбная праграмы па методыцы развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту; метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў па выкладанні тэорыі і методыкі развіцця маўлення, метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў па вывучэнні тэорыі і методыкі развіцця маўлення, метадычныя ўказанні па напісанні курсавых работ; метадычныя парады да аналізу заняткаў с дзецьмі па развіцці маўлення, спіс літаратуры па курсе (асноўнай і дадатковай, дэманстрацыйныя матэрыялы да вучэбных тэм), тэрміналагічны слоўнік.

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адказваюць мэтам вучэбна-метадычнага комплексу выступаюць:

• праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне часткова-пошукавы і даследчы метады);

•   знакава-кантэкстная тэхналогія;

• камунікатыўныя тэхналогіі, заснаваныя на актыўных формах і метадах навучання (дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол і інш);

• гульнявыя тэхналогіі (дзелавыя, ролевыя, імітацыйныя гульні).

Рэалізацыя вучэбна-метадычнага комплексу прадугледжвае ўзмацненне праблемна-даследчай, практыка-арыентаванай накіраванасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў; актывізацыю самастойнай работы па вырашэнні сітуацый, якія імітуюць сацыяльныя і прафесійныя праблемы.

Вучэбна-метадычны комплекс “Тэорыя і  методыка развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту” прызначаны для выкарыстання студэнтамі дзённай і завочнай формы атрымання адукацыі.

ПЕРАЛІК ЭЛЕМЕНТАЎ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА КОМПЛЕКСУ:

 

 

ТЭАРЭТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ:

Вучэбны дапаможнік

Кароткі курс лекцый

 

ПРАКТЫЧНЫ РАЗДЗЕЛ:

Планы і структура семінарскіх і практычных заняткаў

Планы і структура самастойнай работы студэнтаў

 

РАЗДЗЕЛ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ

Тэсты прамежкавай атэстацыі

Пералік пытанняў да заліку

Пералік пытанняў да іспыту

Практычныя заданні да экзамену

 

СУПРАВАДЖАЮЧЫ БЛОК

Тыпавая вучэбная праграма;

Вучэбныя праграмы;

Метадычныя рэкамендацыі для выкладчыкаў

Метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў

Метадычныя ўказанні да выканання курсавых работ

Спіс літаратуры

Гласарый

 

 Спіс аўтараў вучэбна-метадычнага  комплексу: прафесар Н.С. Старжынская, дацэнт Дз.М. Дубініна.

 

 


Информация о работе Теория и методика развития речи