Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Октября 2013 в 20:23, доклад
Вожык жыве ва ўсіх мясцінах Беларусі, а найчасцей у лесе. Ёсць сярод вожыкаў і такія, што не цураюцца жыхарства ў горадзе ці вёсцы. Іх можна ўбачыць у садзе, парку, а таксама непадалёку ад хлява свойскай жывёлы.
Вожык вельмі адважны звярок. Ён не спяшаецца ўцякаць, сустрэўшы каго-небудзь на сцяжынцы. Натапырыць свае вострыя калючкі і сярдзіта пыхкае. Баронячыся ад нападу, звярок згортваецца ў клубок. Няшмат знойдзецца ахвотнікаў пагуляць з такім калючым мячыкам.
Вожык - самы адважны паляўнічы. Шмат знішчае ён шкодных жукоў, слімакоў, бурыць кратовыя гнёзды. Асабліва зацята змагаецца з паўзучымі гáдамі. Гадзюка ўмела бароніцца, пагрозліва сыкае, стараецца ўкусіць звярка. Вожыка надзейна бароняць вострыя калючкі, і ён звычайна перамагае.
Пазнавальная функцыя
Вожык

Эстэтычная функцыя
Крынічка
Раніца. Сонейка пачынала новы дзень. Дзесьці крычалі гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі. Песні іх дрыжалі прыгожай музыкай у хвалях паветра ціхай раніцы.
Цяжка было вызначыць лепшага спевака.
Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна частавала сваёю вадою яшчэ нашых дзядоў і прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі - аксамітныя межы. З-пад гэтых аксамітаў ззяла золата жоўтых пяскоў.
А прасторы навокал! Колькі хараства, колькі мудрага задумення ў іх! Не дзіва, што каля крынічкі кіпела жыццё. Кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады. Адным палюбавацца на сваё хараство ў яе люстры. Другім - паслухаць цікавую музыку. Яе складалі дробныя хвалькі, скачучы з каменьчыка на каменьчык. Трэція блукалі тут для адпачынку ў прахалодзе бліскучых хваль.
Функцыя адлюстравання
Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаў- шыся, яна трымае мяне на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно добра. Каб можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з яе грудзей, быццам ручаёк. I я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны пе- растук колаў слухаю яго. На хвіліну мне здаецца: мы нікуды не едзем, а ўвесь свет плыве насустрач нам.
Спыняемся, як і заўсёды, у маладым беластволым бярэзніку. Бацька выпрагае коней, путае іх і вядзе кудысьці ў туман. Чу- ваць, як іржуць, тупацяць капытамі коні людзей, што прыеха- лі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну, злазіць з воза, лупіць бульбу, што зарабіла ў вёсках. Бацька бярэ сяке- ру, валіць і збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю.
Камунікатыуная функцыя
- Эй, рыбак, ці шмат
рыбы злавіў?
- Ды, ведаеш, ніводнай! Аж зло бярэ.
- А на што ловіш?
- На кручок!
- Вядома, што на кручок. А якую на яго прынаду
чапляеш?
- А што трэба спачатку прынаду чапляць,
а потым вуду закідваць?
- ???!!!
Назыуная функцыя
Якасць працы сучаснага электрапрывада шмат у чым вызначаецца правільным выбарам выкарыстоўванага электрычнага рухавіка, што ў сваю чаргу забяспечвае працяглую надзейную працу электрапрывада і высокую эфектыўнасць тэхналагічных і вытворчых працэсаў у прамысловасці, на транспарце, у будаўніцтве і іншых галінах.
Экспрэсіуная функцыя
У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.