Автор работы: Пользователь скрыл имя, 20 Мая 2013 в 23:48, курсовая работа
Згодна з атрыманым індывідуальным заданнем на курсавое праектаванне неабходна вырашыць наступныя задачы:
1) правесці разлік трубаправода (выбраць матэрыял труб, вызначыць дыяметры ўсмоктвальнай і нагнятальнай ліній, падабраць стандартныя трубы. вызначыць страты напору і патрэбны напор, правесці праверачны разлік таўшчыні сценак труб);
2) падабраць цэнтрабежную помпу і правесці даследаванне рэжымаў яе работы: вызначыць рэжым работы на адзін i два нагнятальныя трубаправоды; правесці аналіз паслядоўнага i паралельнага злучэння дзвюх помп, якія працуюць на адзін нагнятальны трубаправод
Рэферат................................................................................................................4
Уводзiны..............................................................................................................5
Выбар матэрыялу трубаправода..................................................................6
Вызначэнне дыяметру трубаправода..........................................................7
Разлiк страт напору ў трубаправодах..........................................................8
Праверачны разлiк таўшчынi сценкi труб................................................11
Падбор центрабежнай помпы i даследаванне рэжымаў яе работы........13
5.1)Вызначэнне рэжымаў работы помпы на адзiн нагнятальны трубаправод
5.2) Вызначэнне рэжымаў работы помпы на два нагнятальныя трубаправоды
5.3)Паслядоўная работа дзвюх помп
5.4)Паралельная работа дзвюх помп
6)Спосабы рэгуляванне рэжыму работы помпы i iх аналiз..........................19
6.1) Рэгуляванне драселяваннем
6.2)Рэгуляванне змяненнем частаты вярчэння
7) Вызначэнне дапушчальнай вышынi ўсмоктвальнай лiнii помпы...........23
Спiс лiтаратурных крынiц....................................................................................25
Па атрыманых значэннях пабудуем графічныя залежнаспі Нп = f(Qп ) і Nп = f(Qп ) пры новай частаце вярчэння.
Рэгуляванне работы помпы змяненнем частаты вярчэння выклікае прымяненне дадатковых прыспасабленняў, а значыць i дадатковыя эканамiчныя затраты. Але, нягледзячы на гэта, ён знайшоў шырокае распраўсюджванне на практыцы.
7. ВЫЗНАЧЭННЕ ДАПУШЧАЛЬНАЙ ВЫШЫНI ЎСМОКТВАННЯ ПОМПЫ
Вышыня ўсмоктвання Нусм адпавядае адлегласці па вертыкалі ад паверхні вадкасці ў сілкуючым рэзервуары да восі помпы. Максімальная велічыня яе абмяжоўваецца значэннем дапушчальнай вышыні ўсмоктвання Нусмдап, пры якой забяспечваецца безкавітацыйная (без утварэння пустот, якія запоўнены парай) работа помпы.
Пры рабоце помпы ва ўсмоктвальным трубаправодзе i на ўваходзе ў помпу адбываецца паніжэнне ціску, гэта значыць, што Русм < Ратм. Калi цiск Русм стане менш за ціск насычанай пары Рн.п., якая перапампоўваецца помпай, магчыма з’яўленне працэсу кавітацыі, пры якім рэзка паніжаецца ККДз, падача, напор, узнікае шум, з’яўляецца вібрацыя, што ў сваю чаргу можа прывесці да паскоранага зношвання помпы. 3 прычыны гэтага прысутнасць кавітацыі недапушчальна і вышыня ўсмоктвання павінна быць такой, каб яе з’яўленне было немагчымым. Дапушчальная вышыня ўсмоктвання цэнтрабежнай помпы вызначаецца з умовы безкавітацыйнай работы помпы па формуле 7.1.
Ндапусм=(Р0-Рн.п.)/ρg–Σhусм-
дзе Р0 - ціск на паверхні вадкасці сілкуючага рэзервуара, Па (неабходна падстаўляць абсалютны ціск);
Рн.п. - ціск насычанай пары вадкасці, якая перапампоўваецца, Па (прымаецца па дадатку 22 [1] ў залежнасці ад перапамоўваемай вадкасці i яе тэмпературы);
ρ - шчыльнасць вадкасці, кг/м3;
g - паскарэнне сілы цяжкасці м/с2;
Σhусм - агульныя страты напору ва ўсмоктвальным трубаправодзе пры зададзеным расходзе Q, м (вылічаны ў раздзеле 3);
ΔΣhкавдап - дапушчальны кавітацыйны запас (кавітацыйны запас, пры якім забяспечваецца работа помпы без змянення асноўных тэхнічных паказчыкаў, звязаных з узнікненнем у помпе з’явы кавітацыi), м.
Велічыню дапушчальнага кавітацыйнага запасу вызначаюць па форкуле 7.2
ΔΣhкавдап=(1.2–1.3)Δhкавкр.
Значэнне крытычнага кавітацыйнага запасу разлічваюць па формуле 7.3 С.С.Руднева
Δhкавкр=
дзе n - частата вярчэння рабочага кола помпы, хвiл-1;
Q - падача помпы, м3/с;
С - кавiтацыйны каэфіцыент быстраходнасці, які залежыць ад канструктыўных асаблівасцей помпы (С = 800 - 1000).
Р0=101325 Па, Рн.п.=7370 Па, ρ=992 кг/м3, g=9.81 м/с2, Σhусм=0,1844м, n=2900хвiл-1, Q=12·10-3м3/с, прынiмаем С=900
Δhкавкр=
ΔΣhкавдап =1,25·2,49=3,12 м
Ндапусм=
Атрымалi, што Нусмдап > 0 гэта сведчыць аб тым, што устаноўка будзе працаваць (помпа зададзеную вадкасць усмокча).
СПІС ЛІТАРАТУРНЫХ КРЫНІЦ
Информация о работе Разлiк хiмiчнага трубаправода, падбор помпы i даследаванне рэжымаў яе работы