Цэнтральныя органы ўлады

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 05 Декабря 2013 в 19:43, доклад

Описание работы

Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Згодна склаўшайся традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбары праходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным сейме. Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:
-абарона дзяржавы;
-падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;
-ажыццяўленне вышэйшага суда;

Файлы: 1 файл

ИГ и ПБ реферат.docx

— 18.58 Кб (Скачать файл)

Цэнтральныя органы ўлады

Вялікі  князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай  дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы  ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Згодна склаўшайся традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбары праходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным  сейме. Галоўнымі абавязкамі гаспадара  былі:

-абарона дзяржавы;

-падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;

-ажыццяўленне вышэйшага суда;

-кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;

-ажыццяўленне міжнародных стасункаў;

-распрацоўка і выданне законаў.

 Для забеспячэння патрэб гаспадара існавалі асабістыя княскія двары і маёнткі, якімі распараджаўся сам гаспадар і дзяржаўныя эканоміі, даходы з якіх гаспадар накіроўваў па згодзе з Радай. Такое становішча ўзнікла пасля 1492 г., калі вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткай паўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні і выдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне. Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то яны часта адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.

Рада  ВкЛ (паны-рада) – спачатку дапаможны  орган пры вялікім князе (князь  мог не параіцца і прыняць рашэнне), а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў  вызначаны строга, у яе ўваходзіла 30 – 40 важнейшых асоб княства. Сярод  іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і  каштэляны, некаторыя старасты і  асобныя феадалы з роду Альгердавічаў  ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі  запрашацца іншыя асобы – ураджэнцы  ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіралася рэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымі чынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім.

 Пытанні,  што належылі кампетэнцыі Рады:

-выбары гаспадара ВкЛ;

-кантроль дзейнасці гаспадара;

-ажыццяўленне міжнародных адносін;

-кіраўніцтва вышэйшымі мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;

-прызначэнне на дзяржаўныя пасады;

-абмеркаванне і прыняцце законаў;

-ажыццяўлення вышэйшага суда.

Апошнія функцыі Рада ажыццяўляла разам з вялікім  князем, а так сама па ўсім пытанням яна магла склікаць сейм. Сейм (сойм) – з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па распараджэнню вялікага князя ці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам, усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя (з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц. Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Стары выдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў” ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сеймы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праекты рашэнняў сейма – ухвалы, статуты, а з XVII ст. – канстытуцыі. Часцей за ўсё сеймы вырашалі наступныя пытанні:

-выбары князя (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);

-пытанні аб вайне ці міры;

-збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;

-вырашалі міжнародныя справы;

-прымалі законы;

-ажыццяўлялі суд па крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;

-прымалі хадайніцтвы павятовай шляхты.

Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сейм.

 

Мясцовыя  органы ўлады.

Хто б ні стаяў на чале асобных буйных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: ці то князь, ці намеснік, у  яго быў у наяўнасці дастаткова значны апарат служачых-памагатых, што  практычна не адрозніваўся па сваім  складзе ні ў залежнасці ад віду ўладання, ні ў залежнасці ад тэрытарыяльнага  размяшчэння. Так, пры намесніку  берасцейскім згадваюцца такія пасады, як ключнік, баброўнічы, лоўчы, пры намесніку  гарадзенскім - канюшы, гараднічы, ляснічы, цівуны асобных валасцей, пры наваградскім - канюшы, ключнік, гараднічы, валасныя цівуны. Яшчэ дакументы згадваюць  сакольнічых, гаёўнікаў, мастаўнічых. Ключнікі загадвалі харчовымі запасамі ва ўладаннях. У абавязкі гараднічага ўваходзіла арганізацыя будаўнічых работ агульнагарадскога характару, у першую чаргу абарончых аб'ектаў. Гаёўнікі даглядалі бортныя дрэвы, ляснічыя назіралі за тым, каб без спецыяльнага дазволу ў пушчах не білі звяроў і не гналі смалу, дзёгаць, ці не выпальвалі попел. Назвы астатніх службовых асоб самі гавораць пра абавязкі выканаўцаў.

        Найбольшая частка бягучай працы па мясцовым кіраванні клалася на цівуноў. У іх абавязкі ўваходзіла разнастайная адміністрацыйна-гаспадарчая дзейнасць ва ўладаннях, яны былі фінансавымі распарадцамі, а таксама абавязаны былі прысутнічаць на намесніцкім судзе і выконваць судовыя абавязкі па валасцях. На вышэй пералічаныя пасады прызначаліся намеснікам ці князем прадстаўнікі з дробнаслужылага люду - баяр, а таксама маглі быць пастаўлены сяляне "лепшых служоб".

Найніжэйшым звяном мясцовай улады з'яўлялася вясковая адміністрацыя. Яна паўставала ў асобах прыставаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесятнікаў, старцаў. Такі доўгі пералік асоб вясковай адміністрацыі - гэта не сведчанне наяўнасці  вялікага штату сялянскіх служэбнікаў; ён адлюстроўваў адметнасць у іх найменнях  у розных рэгіёнах Беларусі. Так, у  Радашковіцкай воласці ў наяўнасці  былі прыставы, на землях Наваградчыны, Слонімшчыны, Гарадзеншчыны, Ваўкавышчыны аналагічную ролю адыгрывалі сотнікі, сарочнікі, дзесятнікі, у Падняпроўскіх  і Падзвінскіх валасцях фігуравалі старцы. Але нягледзячы на розніцу ў найменнях, дзейнасць названых адміністрацыйных асоб нічым істотным не адрознівалася. У іх функцыі ўваходзіла размеркаванне і збор данін і чыншаў з сялян, назіранне за сялянскай працай у панскай гаспадарцы. Вясковая адміністрацыя была прадстаўлена выключна мясцовымі сялянамі. Хутчэй за ўсё сялянскія адміністратары былі асобамі выбарнымі. Пра гэта сведчыць той факт, што яшчэ ў першай палове XVI ст. у некаторых валасцях (Любашанская, Магілёўская, Гомельская, Барысаўская) старцаў яшчэ выбіралі сяляне.

У беларускіх гарадах у "дамагдэбургскі" перыяд уладу ажыццяўляла веча. У Полацку, напрыклад, веча выбірала 30 "мужов  старцов", калегія якіх, хутчэй за ўсё, з'яўлялася выканаўчым і судовым  органам вечавых сходаў. Іншымі службовымі асобамі гарадскога кіравання ў XVI ст. былі, падобна як у вёсках, сотнікі, дзесятнікі, звесткі аб якіх ёсць па многіх гарадах. Падобныя выканаўчыя ўладныя  асобы захаваліся і пры сістэме  гарадскога самакіравання згодна з  магдэбургскім правам [27].©Матэрыял  сайта "www.JiveBelarus.net"

Такім чынам, сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага  падзелу і мясцовага кіравання  ў другой палове XIII-XIV ст. ішла эвалюцыйным  шляхам ад федэратыўнага кангламерату зямель да ўнутранага дзяржаўнага ўтварэння. Але наяўнасць такіх аўтаномных абласцей, як Полацкая і Віцебская, сведчыла пра федэратыўную аснову будовы Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

 

Крыніцы:

Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972. С. 171.

Сойм


Информация о работе Цэнтральныя органы ўлады