Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Мая 2013 в 18:45, доклад
Шырокае распаўсюджванне набыла хутарская форма гаспадарчай дзейнасці, якую падтрымліваў урад БССР (што атрымала назву «палітыка хутарызацыі», яе асноўны творца - наркам земляробства БССР Дз. Прышчэпаў). Пашырэнне хутароў было абумоўлена гістарычнай традыцыяй, якую падтрымлівала сялянства. У БССР забяспечанасць зямлёй была ніжэйшай, чым у сярэднім па СССР, прыродныя ўмовы для земляробства былі больш неспрыяльныя з-за балоцістасці, лясістасці і нізкай якасці глебы. Церазпалоснымі былі 74% сялянскіх гаспадарак. Пералічаныя асаблівасці землекарыстання дазвалялі забяспечваць саміх сябе толькі 4,5% сялянскіх гаспадарак, у той час як астатнія 95,5% з іх былі нерэнтабельнымі. Развіццё хутарской формы землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення і развіцця сельскай гаспадаркі ў БССР.