Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Мая 2013 в 12:43, доклад
Формирование партийной системы в Беларуси, как и в других возникших после
распада СССР суверенных государствах, носит весьма сложный характер.
Этот процесс, начавшийся в 1990 году, постепенно стал набирать все более ускоряющиеся темпы: в 1990 году была зарегистрирована лишь одна партия. В настоящее время имеется 29 политических партий
2.1.
Формирование партийной
Формирование партийной системы в Беларуси, как и в других возникших после
распада СССР суверенных государствах, носит весьма сложный характер.
Этот процесс, начавшийся в 1990 году, постепенно стал набирать все более ускоряющиеся темпы: в 1990 году была зарегистрирована лишь одна партия. В настоящее время имеется 29 политических партий
При всем многообразии партийно-политической палитры сегодняшнего белорусского
общества четко обозначились три группы политических партий и общественных
движений: 1) партии правого толка — в основном либеральной,
антикоммунистической направленности; 2) демократические партии центристского
характера; 3) партии левого крыла политических сил — коммунистической,
социалистической ориентации.
Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь
Назва: Ліберальна-
Кіруючы орган:Вышэйшы Савет
Мэты: Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.
Назва:Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Кіруючы орган:Савет
Мэты: Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб'яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.
Назва: Беларуская партыя "Зялёныя"
Кіруючы орган:Цэнтральны савет
Мэты: Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.
Назва: Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
Кіруючы орган:Савет
Мэты: Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ
Назва: Беларуская аграрная партыя
Кіруючы орган:Цэнтральны савет
Мэты: Усебаковы удзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання пасродкам делегавання сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаванне грамадзян, фармаванне і развіццё іх свядомасці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасці; выяўленне меркаванняў грамадзян па любых пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця і давядзенне іх да ведама шырокай грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця сяла; захаванне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцця, развіццё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.
Назва:
Рэспубліканская партыя
Кіруючы орган:Цэнтральнае праўленне
Мэты: Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Назва: Кансерватыўна-
Кіруючы орган:Сойм
Мэты: Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы
Назва: Партыя БНФ
Кіруючы орган:Сойм
Мэты: Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь
Назва: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
Кіруючы орган:Палітсавет
Мэты: Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці
Назва: Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"
Кіруючы орган:Цэнтральны Камітэт
Мэты: Аб'яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці
Назва: Аб'яднаная грамадзянская партыя
Кіруючы орган:Нацыянальны камітэт
Мэты: Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравое эканамічнае супольніцтва.
Назва: Беларуская патрыятычная партыя
Кіруючы орган:Савет
Мэты: Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне утварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка Прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананню прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах.
Назва: Партыя "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада"
Кіруючы орган:Цэнтральная рада
Мэты: Стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.
Назва: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Кіруючы орган:Цэнтральны Камітэт
Мэты: Пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы - раўнапраўнага суб'екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.
Назва: Камуністычная партыя Беларусі
Кіруючы орган:Цэнтральны камітэт
Мэты: Арыентацыя грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, які вядзе да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага па прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасці, выступае за народаўладдзе; умацаванне беларускай дзяржаўнасці; аднаўленне на дабравольнай падставе дзяржаўнага саюза народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.