Жыццевы шлях Мікалая Якаўлевіча Байкова

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 03 Января 2013 в 16:58, реферат

Описание работы

Ніводная навука не існуе без сваіх «стваральнікаў», нават пры тым, што канкрэтныя палажэнні асобных з іх з цягам часу могуць станавіцца неактуальнымі і нават пачынаюць лічыцца памылковымі. Але, як вядома, трывалыя, сапраўдныя, сталыя навуковыя веды і здабываюцца падчас дыскусійных пошукаў. І абмінаць увагай тых, хто займаўся пошукамі, не цікавіцца тым, па якіх шляхах блукала навуковая думка перш чым трапіць у якасці аксіёмы на старонкі падручнікаў, – значыць, свядома абмяжоўваць сваю адукацыю і кругагляд, аў маральным сэнсе – без удзячнасці і павагі праігнараваць жыццё і дзейнасць навукоўцаў.

Файлы: 1 файл

Глава 1 Жыццевы шлях Мікалая Якаўлевіча Байкова.docx

— 62.83 Кб (Скачать файл)

Увядзенне

  Мова – гэта не толькі сродак зносін людзей, але і важнейшы элемент нацыянальнай культуры кожнага народа. Гэта і выклікае цікавасць носьбітаў мовы да самой мовы, да яе гісторыі, да вытокаў яе фарміравання і гістарычных умоў функцыянавання, а таксама абуджае цікавасць да перспектыў, шляхоў і напрамкаў далейшага развіцця нацыянальнай мовы.

Цікавасць грамадства да сваёй мовы, гісторыі яе фарміравання і развіцця з’явіліся перадумовамі складвання звестак аб мове і гісторыі яе развіцця ў асобную дысцыпліну – гісторыю мовазнаўства.

Паколькі мова – з’ява грамадская, то яе вывучэнне непазбежна і перарыўна звязана з вывучэннем гісторыі яе стваральніка, носьбіта і захавальніка – народа.

Пры вывучэнні беларускага мовазнаўства на першым месцы ўстаюць пытанні супастаўляльнага аналізу фактаў беларускай мовы  з фактамі іншай мовы або моў. Гэтай тэме прысвяцілі свае працы больш за трыста даследчыкаў. Да іх можна аднесці – М.І. гурскага, А.А. Гіруцкі, В.К. Шчэрбін, М.Я. Байкоў, В.С Сідарэц,  і іншыя.

Ніводная навука не існуе  без сваіх «стваральнікаў», нават  пры тым, што канкрэтныя палажэнні  асобных з іх з цягам часу могуць станавіцца неактуальнымі і нават  пачынаюць лічыцца памылковымі. Але, як вядома, трывалыя, сапраўдныя, сталыя навуковыя веды і здабываюцца  падчас дыскусійных пошукаў. І абмінаць увагай тых, хто займаўся пошукамі, не цікавіцца тым, па якіх шляхах блукала  навуковая думка перш чым трапіць  у якасці аксіёмы на старонкі падручнікаў, – значыць, свядома абмяжоўваць  сваю адукацыю і кругагляд, аў маральным  сэнсе – без удзячнасці і павагі праігнараваць жыццё і дзейнасць  навукоўцаў.

 

Глава 1

 Жыццевы шлях  Мікалая Якаўлевіча Байкова

Беларускі мовазнавец Байкоў  нарадзіўся 22 лютага 1889 года ў горадзе Бежацк Цвярской вобласці. Нарадзіўся ў сям’і святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Бежацкім мужчынскім духоўным вучылішчы, сярэднюю — у Цвярской духоўнай семінарыі. У 1913 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата-магістранта і быў накіраваны ў Мінскую духоўную семінарыю выкладчыкам філасофскіх і педагагічных дысцыплін.  Гэтыя дысцыпліны па сумяшчальністве выкладаў і ў іншых навучальных установах горада. У 1918 годзе быў абраны выкладчыкам Мінскага настаўніцкага інстэтута, пераўтворанага ў пачатку 1919 года ў педагагічны інстытут, а ў сярэдзіне 1920 года -  у Інстытут народнай асветы. Тамчытаў курсы педагогікі, псіхалогіі, логікі, і гісторыі філасофіі.Выкладчыцкую дзейнасць у гэтых інстытутах, а паздней у Белпедтэхнікуме спалучаў з даследчай на пасадзе сакратара Тэрміналагічнай камісіі пры Народным камісарыяце асветыБССР, а потым Слоўнікавай камісіі Інбелкульта і Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі навук БССР. З 1921 года выкладчык МБПТ. Рэдактар часопіса «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 года супрацоўнік час. «Асвета».

М.Байкоў разам з С.Некрашэвічам выдалі "Беларуска-расійскі слоўнік", які быў падрыхтаваны па заданню  Інбелкульта ў кароткі тэрмін - за чатыры месяцы, аднак друкаванне яго зацягнулася на тры гады (на тытульнай старонцы дата выхаду пазначана 1925 годам, а на вокладцы - 1926). Пазней (у 1928 годзе) гэтымі ж аўтарамі быў выдадзены самы значны на той час "Расійска-беларускі слоўнік", які адыграў выключна важную ролю ва ўдасканаленні лексічнай сістэмы беларускай мовы. Да асобных рускіх слоў тут прыводзілася 5-6 і нават больш беларускіх адпаведнікаў для перадачы разнастайных адценняў значэння.

Жыў у Беларусі, у Германіі (з лета 1944).

У час нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў  і літаратуры для моладзі ў  Мінску.

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпня 1930 года па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі». Вызвалены 2 верасня 1930 года. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі. У 1931—1941 гады літсупрацоўнік Мінскага рэкламнага бюро, стыліст у газ. «Чырвоная змена». Падчас вайны знаходзіўся ў Мінску, супрацоўнічаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У 1944 годзе выехаў у Германію. Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінэта», рэдакцыі беларускага часопіса «Малады змагар».. Па некаторых звестках, арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск), утрымліваўся ў мінскай турме. Далейшы лёс невядомы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Партрэт М.Я. Байкова

 

 

 

Глава 2

Роля Мікалая Байкова ў беларускім мовазнаўстве

Мікола Байкоў зрабіў значны ўклад у педагогіку, беларускую літаратуру і беларускую мову, аднак найбольш вядомы ён стаў сваімі мовазнаўчымі працамі, найлепш лексікаграфічнымі.

У 1923 годзе выйшаў складзены  Міколаем Байковым слоўнік тэрміналогіі логікі і псіхалогіі, які змяшчаў 1090 беларускіх тэрміналагічных слоў і словазлучэнняў як перакладных эквівалентаў да прынятых у рускай літаратурнай мове тэрмінаў. У 1924 годзе апублікаваны ўкладзены М.Я Байковым і М.І. Гарэцкім “Практычны расійска-беларускі слоўнік”, які меў на мэце, як сказана ў прадмове, “даць практычную дапамогу пры пераходзе на беларускую мову ў выкладанні навук у беларускіх школах і вядзенні спраў ў беларускіх дзяржаўных, грамадскіх кааперацыйных установах”.

 Рэестравая частка  слоўніка налічвае больш за 18 тысяч слоў і словазлучэнняў. Тут і агульнаўжывальныя словы і словазлучэнні, і тэрміналагічныя. Прынадлежнасць апошніх да пэўных галін навукі і тэхнікі звычайна адзначана ў дужках спецыяльнымі паметкамі. У рэестравую частку ўключана 136 уласных назваў – геаграфічныя назвы і мужчынскія і жаночыя імены. У 1926 годзе гэты слоўнік выйшаў другім выданнем. Амаль на чвэрць была абноўлена рэестравая частка, спрошчана сінанімічнасць і дублетнасць перакладных эквівалентаў. Цікавым для свайго часу быў “Практычны беларускі ваысковы слоўнік” (ч. 1 Расійска-беларуская. 1927), укладзены М. Байковым і А. Бараноўскім. Рэестравая частка слоўніка налічвае каля 10 тысяч слоў і ўстойлівых словазлучэнняў.

Вялікую практычную ролю адыгралі ўкладзенне М.Я.  Байковымі С. М. Некрашэвічам “Беларуска- расійскі слоўнік” (які быў падрыхтаваны па заданню Інбелкульта ў кароткі тэрмін - за чатыры месяцы, аднак друкаванне яго зацягнулася на тры гады (на тытульнай старонцы дата выхаду пазначана 1925 годам, а на вокладцы - 1926) і “Расійска- беларускі слоўнік” (1928). Рэестравая частка першага налічвае больш за 20 тысяч слоў, а другога – больш за 60 тысяч слоў. У другім слоўніку да асобных рускіх слоў тут прыводзілася 5-6 і нават больш беларускіх адпаведнікаў для перадачы разнастайных адценняў значэння.

Многа часу М.Я. Байкоўаддаў незавершанаму слоўніку жывой беларускай мовы, калектыўная праца над якім паспяхова вялася з 1925 года і лічылася найважнейшым навуковым заданнем Інбелкульта, а потым і АН БССР. З’яўляецца сакратаром Слоўнікавай камісіі, Байкоў кіраваў збіраннем лексічных матэрыялаў. Ен склаў і Праект укладання гэтага слоўніка, абмеркаваны і прыняты камісіяй 15 красавіка 1929 года.

М.Я. Байкоў  быў перакананым прыхільнікамачышчэння беларускай літаратурнай мовы ад непатрэбных запазычанняў і стварэння навуковай тэрміналогіі на народнай аснове. Гэтыя думкі ен паслядоўна праводзіў у сваей лексікаграфічнай практыцы  і абгрунтоўваў у мовазнаўчых рэцэнзіях і артыкулах. Створаныя М.Я. Байковым беларускія навуковыя тэрміны (найчасцей спосабам калькавання іншамоуных) у нашай мове пераважна не прыжыліся.

М.Я. Байкоў -  аўтарлемантара для вясковых лікпунтаў “Наша  сіла - Саветы” (1928; 3 выданне1929) і сааўтар  лемантара для дарослых “Наша  сіла – ніва да машына” (1925; 2 выданне 1927). Найбольш значныя літаратуразнаўчыя артыкулы М.Я. Байковавыдадзены ў зборніку “На літаратурныя тэмы”.

 

 

 

 

Вынік

Такім чынам прааналізаваўшы  жыцее М.Я. Байкова і яго ўклад  у развіцце беларускага мовазнаўства можна зрабіць вынік, што Байкоў быў разнастароннім чалавекам. Ен быў не толькі мовазнаўцам, але і педагогам і філосафам.

За свае жыцце ен стварыў  некалькі расійска-беларускіх слоўнікау, якія паўплывалі на развіцце беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

М.Я. Байкоў пражыў свае жыцце  вельмі цікава і унес вялікі ўклад  у развіцце беларускага мовазнаўства.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т. 2/Редкол.: Г.П. Пашков и др. – Мн., БелЭн, 2006
  2. Беларуская мова:Энцыкл./Беларус.Энцыкл.; Пад Б 43 рэд. А.Я. Міхневіча;Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. Рэд.) і інш. Мн.: БелЭн,1994.
  3. Беларуская энцыклапедыя:  У 18т.  Т.2: Аршіца – Беларусцы/ Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1996
  4. “Слова жывое, роднае, гаваркое...”, Уладзімір Юрэвіч, Мінск, “Юнацтва”, 1992
  5. Энцыклапедыя літаратуры і мовазнаўства Беларус: Э168 У 5-і т. Т. 3  Карчма – Найгрыш / Рэдкал.: І.П. Шамякін  Мн.: БелСэ,1986.

 

 

 

 


Информация о работе Жыццевы шлях Мікалая Якаўлевіча Байкова