Автор работы: Пользователь скрыл имя, 12 Декабря 2011 в 19:23, контрольная работа
Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на тэму “Беларуская мова ў
ХХ ст.” і складзіце да яго тэзісны план.
Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрференцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення) і пяць прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі
Кантрольная работа №1
па беларускай мове
студэнта гр. №100502
Русіна Антона Мікалаевіча
Пачатак ХХ ст. (1900–1917 гг.) - непрацяглы па часе, але надзвычай змястоўны перыяд, які характарызуецца зрухамі ў самім падыходзе грамадскасці да беларускай мовы. Узмацненне нацыянальна-вызваленчых настрояў прымусіла царскі ўрад пайсці на ўступкі і дазволіць друкаванне на нацыянальных мовах. Так з’явіліся першыя беларускія легальныя газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, ствараюцца беларускія выдавецтвы – “Загляне сонца і ў наша аконца”, “Наша ніва”, “Наша хата” ў Вільні, “Мінчук” у Мінску. Усё гэта спрыяла таму, што за невялікі перыяд на беларускай мове выйшла каля 245 розных кніг. Пачалося адраджэнне беларускай літаратуры, пра што прыхільна і наадварот, рэзка адмоўна, пачала пісаць прэса: рускі царызм па-ранейшаму адмаўляў існаванне беларускага народа і яго мовы, нягледзячы на тое, што многія суседзі прызналі іх самастойнасць.
20-я гады ХХ стагоддзя – цікавы і ў многім вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Менавіта ў гэты час яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа. Моўная палітыка папярэдніх стагоддзяў, якая праяўлялася ў забароне афіцыйнага функцыянавання беларускай мовы, прывяла да таго, што ў пачатку ХХ стагоддзя наша мова заставалася недастаткова распрацаванай. Таму ў 20-я гады частка беларускай інтэлігенцыі актыўна ўключылася ў працэс удасканальвання літаратурнай мовы.
У 20-я гады на старонках часопiсаў "Полымя", "Узвышша", "Маладняк" і іншых неаднаразова абмяркоўваліся праблемы ўпарадкавання лексікі літаратурнай мовы. Адной з асноўных крынiц яе папаўнення павiнна была быць народная мова. Таму невыпадкова распачалася спецыяльная работа па збіранню скарбаў народнай мовы розных рэгіёнаў Беларусі. Сярод тых, хто займаўся вывучэннем беларускіх гаворак і распрацоўкай беларускай дыялекталогіі неабходна адзначыць М.І.Каспяровіча і М.В.Шатэрніка, якія выдалі "Віцебскі краявы слоўнік" і "Краявы слоўнік Чэрвеньшчыны". У гэты ж час І.К.Бялькевічам быў сабраны вялікі каштоўны матэрыял для "Краёвага слоўніка ўсходняй Магілёўшчыны", выдадзенага толькі ў 1970 годзе, які даследчыкі называлі "сапраўдным скарбам, у якім адлюстравана жывая моўная стыхія беларусаў".
Але, безумоўна, рэсурсаў народнай мовы не магло хапiць для слоўнiка беларускай лiтаратурнай мовы, каб функцыянаваць у розных стылях і абслугоўваць усе сферы жыцця. У.Дубоўка сфармуляваў асноўныя тэарэтычныя прынцыпы развiцця беларускай мовы. У прыватнасцi, ён адзначаў, што ў лiтаратурнай мове павiнны функцыянаваць словы жывой народнай мовы, якiя сустракаюцца на значнай тэрыторыi Беларусi, трапныя мясцовыя словы, калi ў лiтаратурнай мове яны не маюць дасканалага адпаведнiка, прафесiйныя назвы, калi яны не маюць вузкаспецыяльнага значэння, а таксама старыя словы, якiя маюць каранёвыя сувязi з жывой мовай i здольныя ўзбагацiць лiтаратурную мову новым адценнем значэння. Пажаданым У.Дубоўка лiчыў уводзiць у мову наватворы, але пры гэтым адзначаў, што новае слова павiнна быць створана "на падставе законаў беларускай народнай мовы i на падставе iснуючых у мове слоў".
У
1921 годзе ўрадам рэспублікі была створана
Навукова-тэрміналагічная
К канцу 20-х гадоў ХХ стагоддзя працэсы беларусізацыі пачалі затухаць, паступова замяніўшыся наогул на барацьбу з так званым буржуазным нацыяналістычным дэмакратызмам, пад якім разумелася любое праяўленне нацыянальнай самасвядомасці. У нацыянальнай палітыцы быў зроблены паварот у бок узмацнення інтэрнацыяналізацыі грамадства, а на самай справе русіфікацыі нацыянальных меншасцей. У 30-я гады гэты працэс суправаджаўся нечуванымі рэпрэсіямі: пацярпелі ўсе, хто актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве беларускай нацыянальнай культуры, пераважная большасць з іх была фізічна знішчана. Да пачатку другой сусветнай вайны з беларускіх лінгвістаў засталіся лічаныя адзінкі.
Заканамерна, што і створаная ў 20-я гады навуковая і мастацкая літаратура перасталі выкарыстоўвацца і нават былі забаронены. Новыя моўна-палітычныя ўмовы вымагалі выпрацоўку новых прынцыпаў лексічнага ўнармавання беларускай мовы і лексікаграфічнай апрацоўкі слова. Для абгрунтавання новай моўнай палітыкі была падведзена лінгвістычная тэорыя акадэміка Н.Я.Мара, згодна з якой мова – класавая з’ява, і на працягу гісторыі адбываецца рэвалюцыйны працэс скрыжоўвання моў, які вядзе да поўнага іх зліцця ў адну агульную мову. Пры гэтым Н.Я.Мар не прызнаваў паходжання ад супольнай мовы-асновы сваяцкіх моў, якія ствараюць сям’ю, і сцвярджаў, што спачатку ў розных месцах незалежна ад сябе паўстала шмат моў. Выдадзены ў 1937 годзе “Руска-беларускі слоўнік” пад рэдакцыяй А.Александровіча прадэманстраваў увасабленне новых антынацыянальных прынцыпаў беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі ў жыццё. Не заўважыць хібы і заганы слоўніка, якія выявіліся ў насычэнні беларускай лексікі русізмамі, неўласцівымі і ненатуральнымі канструкцыямі, не маглі нават сучаснікі. З-за сваёй штучнасці слоўнік не набыў практычнага значэння.
У 1950 годзе Сталіным была адкінута тэорыя Н.Я.Мара як ненавуковая і вульгарызатарская і прапанавана новая, згодна з якой, са шматлікіх нацыянальных моў спачатку вылучацца найбольш узбагачаныя адзіныя занальныя мовы, якія потым аб’яднаюцца ў адну супольную міжнародную мову, якая ўбярэ ў сябе найлепшыя элементы нацыянальных і занальных моў. У Савецкім Саюзе адной з занальных моў павінна была стаць руская мова. У 1962 годзе ўбачыў свет “Беларуска-рускі слоўнік”. У параўнанні з “Русско-белорусским словарём” 1937 года, тут назіраецца невялікі ўхіл у бок выяўлення і адлюстравання колькаснага і семантычнага багацця беларускай лексікі. Такія перамены выклікаў рух супраць моўнай русіфікацыі, які пачаўся ў сувязі з паслясталінскай “адлегай”.
Такім
чынам, развіццё беларускай лексікі
і лексікаграфіі ХХ ст. характарызуецца,
па-першае, рэалізацыяй моўнай палітыкі,
накіраванай на пашырэнне сферы выкарыстання
рускай мовы і замацаванне ў слоўніках
шматлікіх русізмаў і, адпаведна, звужэннем
сферы функцыянавання беларускай мовы
і, адпаведна, ігнараваннем складальнікамі
слоўнікаў беларускіх слоў, якія падкрэсліваюць
адметнасць і самабыснаць беларускай
мовы; па-другое, нятворчым і тэндэнцыйным
падыходам да лексікаграфічнай справы
(у самым шырокім сэнсе). Але паколькі існуе
першая праблема, кардынальнае вырашэнне
другой наўрад ці магчымае.
Заданне
2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў
марфалагічнай інтэрференцыі (па пяць
форм роднага склону і па пяць форм меснага
склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх
назоўнікаў другога скланення) і пяць
прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі
Марфалагiчная інтэрференцыя:
а) родны склон:
у памяшканні нібы не хапала кіслароду – в помещении словно не хватало кислорода; артыст не мае таленту - артист не имеет таланта;
раскаты грому - раскаты грома;
у магазiнах шмат цукру - в магазинах много сахара;-)
гурбы снегу - сугробы снега.
б) месны склон:
журба на сэрцы - тоска на сердце;
у гэтым выпадку - в этом случае;
пазнака ў календары - пометка в календаре;
прымаць уздел у сходзе - принимать участие в собрании;
ісці па шляху – идти по пути.
Сінтаксічная інтэрферэнцыя:
здеквацца з малодшага брата - издеваться над младшим братом;
поехать к деду – паехаць да дзеда;
заведующий отделением – загадчык аддзялення;
смеяться над глупой шутки – смяяцца з дурнога жарта;
приложение
к параграфу - дадатак да параграфа.
Заданне
3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага,
навуковага і афіцыйна-справавога стыляў
і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылявой
прыналежнасці.
Навуковы стыль: сіла тока, пауправаднікі, лічба-аналагавы пераўтваральнік
1. У фізіцы сілай тока называюць велічыню зарада, які праходзіць праз папярэчнае сячэнне правадніка за адзінку часу.
2. Рэчывы,
якія па сваёй
3. Лічба-аналагавы
пераўтваральнік у відэасістэмах служыць
для пераўтварэння бесперапыннага патоку
дадзеных, які фарміруецца відэакантролерам,
у ўзроўні інтэнсіўнасці колеру, што падаюцца
на манітор.
Публіцыстычны стыль: медыкі раяць, тандэм Пуцін-Мядзведзеў, “Арабская вясна”.
1. Медыкі раяць прайсці вакцынацыю ад грыпа, бьо яна дапамагае калі не пазбегчы хваробы, то лягчэй яе перанесці, перадае БЕЛТА.
2. Палітолагі лічаць, што
3. Масавыя народныя пратэсты, якія ахапілі ў гэтым годзе Паўночную Афрыку і Блізкі Усход і якія атрымалі назву "Арабскай вясны", абышліся рэгіёну ў 55
мільярдаў даляраў, гаворыцца дакладзе, падрыхтаваным кансалтынгавай
кампаніяй
Geopolicity.
Афіцыйна-справавы стыль: журнал выкарыстання сродкаў кантролю, камісія па працы з маёмасцю, спіс выкарыстоўваемых касавых апаратаў
1. Цэнтр тэхнічнага абслугоўвання нагадвае, што нумары ўсіх выкарыстаных галаграм неабходна запісваць у журнал выкарыстання сродкаў кантролю.
2. Ігравыя аўтаматы пастанаўленнем суда канфіскаваны ў даход дзяржавы, і адпаведна з рашэннем камісіі па працы з маёмасцю пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце перададзены для рэалізацыі ў ТД “Усходні”.
3. Міністэрства
па падаткам і зборам Савецкага района
папярэджвае, што няпоўные або няправільныя
звесткі ў спісе выкарыстоўваемых касавых
апаратаў, пададзеныя інспектару, могуць
стаць прычынай для распачатку судовай
працы.
Заданне
4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці
(фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны
ў спецыяльнасць) 20 словазлучэнняў ці
слоў і перакладзіце іх на беларускую
мову. У тэрміналагічным слоўніку ці ў
слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце
значэнні гэтых слоў.
1) Роза ветров – ружа вятроў:
- графічны метад адлюстравання рэжыму вятроў у азначанай мясцовасці для месяца, сезона, года і г.д.
2) Скаляр – скаляр:
- велічыня
(магчыма пераменная, інакш кажучы
– функцыя), кожнае значэнне якой
можа быць выражана адным
3) Модуль – модуль: