Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 13:54, курс лекций
Аналіз моўнага асяроддзя вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным.
Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове.