Лекции по "Методике преподавания белорусского языка"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 16 Мая 2014 в 13:54, курс лекций

Описание работы

Аналіз моўнага асяроддзя вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным.
Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове.

Файлы: 1 файл

Беларуская мова.doc

— 3.03 Мб (Скачать файл)

15



 

  1. Сутнасць "Закона аб мовах Рэспублш Беларусь"?

 

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 26 студзеня 1990 г. N 3094-XI  АБ МОВАХ У РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб мовах мае на мэце ўрэгуляванне адносiн у галiне развiцця i ўжывання беларускай, рускай i iншых моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ў дзяржаўным, сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi, ахову канстытуцыйных правоў грамадзян у гэтай сферы, выхаванне паважлiвых адносiн да нацыянальнай годнасцi чалавека, яго культуры i мовы, далейшае ўмацаванне дружбы i супрацоўнiцтва народаў.

У адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi мовамi Рэспублiкi Беларусь з'яўляюцца беларуская i руская мовы. Рэспублiка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развiццё i функцыянаванне беларускай i рускай моў ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. Рэспублiка Беларусь праяўляе дзяржаўны клопат аб свабодным развiццi i ўжываннi ўсiх нацыянальных моў, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi. Дзяржаўныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемствы, установы, арганiзацыi i грамадскiя аб'яднаннi ствараюць грамадзянам Рэспублiкi Беларусь неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай i рускай моў i дасканалага валодання iмi. Закон не рэгламентуе ўжывання моў у неафiцыйных зносiнах, у зносiнах членаў працоўных калектываў памiж сабой.

Акты дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах. Акты органаў мясцовага кiравання i самакiравання прымаюцца i публiкуюцца на беларускай i (або) рускай мовах, а пры неабходнасцi - i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi.

У Рэспублiцы Беларусь мовамi справаводства i дакументацыi, а таксама мовамi ўзаемаадносiн дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў з'яўляюцца беларуская i (або) руская мовы. Тэксты на пячатках, штампах, штэмпелях, фармулярах, афiцыйных бланках дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый i грамадскiх аб'яднанняў выконваюцца на беларускай i (або) рускай мовах.

У Рэспублiцы Беларусь навучанне i выхаванне ў дашкольных i сацыяльна-педагагiчных установах ажыццяўляюцца на беларускай i (або) рускай мовах. У адпаведнасцi з пажаданнямi выхаванцаў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, узгодненаму з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, могуць стварацца групы ў дашкольных установах або дашкольныя ўстановы, у якiх навучанне i выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасцi або вывучаецца мова нацыянальнай меншасцi.

 

 

  1. "Методыка навучання беларускай мове у дапаможнай школе" як самастойная педагагічная навука.

 

Методыка (ад метад – грэч. methodos – шлях даследавання, тэорыя, вучэнне – спосаб дасягнення якой-небудзь мэты, вырашэнне канкрэтнай задачы; сукупнасць прыёмаў ці аперацый практычнага ці тэарэтычнага засваення рэальнасці) мовы – гэта навука, якая ўяўляе прыватную тэорыю навучання мове, вырашае практычныя задачы і дае рэкамендацыі, рыхтуе дапаможнікі для настаўнікаў і вучняў; гэта навука аб мэтах і задачах, аб змесце, метадах і сродках навучання беларускай мове як вучэбнаму прадмету, аб агульным і прыватным у навучанні беларускай мове ў параўнанні і супастаўленні з рускай мовай (майскі рэферэндум 1995 года замацаваў, а лістападаўскі рэферэндум 1996 года канстытуцыйна пацвердзіў у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларускую і рускую, у выніку чаго маем дзяржаўнае беларуска-рускае двухмоўе).

Аб’ектам методыкі з’яўляецца беларуская мова як вучэбны прадмет у дапаможная школе і працэс навучання яму, паколькі пры навучанні важнымі з’яўляюцца не толькі веды, але і ўменні і навыкі. У аб’ём паняцця ‘навучанне’ ўваходзіць дзейнасць настаўніка, вучняў, вынікі гэтай дзейнасці, сам ход авалодвання мовай. Акрамя таго, навучанне мове цесна і непарыўна звязана з выхаваннем. У выніку можна канстатаваць, што аб’ектам даследавання ў методыцы мовы з’яўляецца ўся адукацыйная работа па беларускай мове.

Як самастойная навука методыка навучання беларуская мове у дапаможная шоколе ставіць і вырашае свае задачы. Агульная прыкладная задача – на аснове пазнаных заканамернасцей і ў адпаведнасці з сацыяльным заказам выпрацаваць даступныя вучням дапаможная школы, навукова абгрунтаваныя і практычна правераныя сістэмы навучання мове, якія забяспечаць не толькі высокую якасць ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў рознага ўзросту, але і рашэнне выхаваўчых задач, развіццё мыслення і пазнавальнай актыўнасці вучняў. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што навучанне мове ў школе мае дзве мэты: 1) вывучэнне курса беларускай мовы, яго раздзелаў, адзінкаў мовы розных ярусаў і ўзроўняў; 2) навучанне маўленню, маўленчай дзейнасці.

 

 

 

 

 

  1. Гісторыя станаулення i развіцця "Методыкі навучання беларускай мове" i "Методыкі навучання беларускай мове у дапаможнай школе".

 

Методыка навучання беларускай мове

Працэс падрыхтоўкі падручнікаў па беларускай мове для школы ў пачатку ХХ ст. ілюструе шматаспектны падыход, разнастайныя прынцыпы пабудовы, вызначае розныя тыпы і мэты, што адбылося дзякуючы доўгай і працяглай працы папярэднікаў мінулых стагоддзяў – складальнікаў граматык беларускай мовы.

 Першы падручнік па  беларускай мове – “Беларуская  граматыка для школ” – звязаны  з імем Б.А. Тарашкевіча і быў  выдадзены ў 1918г. у знакамітай  друкарні Марціна Кухты ў Вільні паралельна кірыліцай і лацінкай. Яе выхад як нельга лепш адпавядаў задачам нацыянальнага адраджэння беларускага народа, сярод якіх асабліва важнымі былі дзве – упарадкаваць выдавецкую справу і школьнае навучанне на роднай мове.

“Беларуская мова. Правапіс” Язэпа Лёсіка, аднаго з пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы, станаўлення нацыянальнай школы, выйшла ў свет у 1924 г. Аўтар прытрымліваўся фармальна-граматычнага напрамку ў навучанні мове

“Рабочая кніга па беларускай мове” І. Пратасевіча і І. Самковіча (1929г.) прызначаецца для сямігадовых школ, рабфакаў, школ сялянскай моладзі. На думку яе аўтараў, лепшым метадам навучання мове “з’яўляецца актыўны метад выкладання, аснаваны на самадзейнасці вучняў”.

 

Далейшая гісторыя падрыхтоўкі падручнікаў для школы звязана з імёнамі Ю. Шакаль і М. Жыркевіч, якія ў 1940 г. выдалі першую, а ў 1941 г. другую часткі “Граматыкі беларускай мовы”, пабудаванай на аснове індуктыўнага прынцыпу: 1) папярэдняе назіранне, 2) падвядзенне вучняў да абагульненняў і вывадаў, 3) вывады, 4) задачы-практыкаванні. З 1954 па 1964 гг. “Падручнік беларускай мовы” вытрымаў 10 выданняў.

З 1964 года з’яўляюцца імёны У.К. Андрэенкі і М.С. Яўневіча як аўтараў падручніка “Беларуская мова” для розных класаў і школ з беларускай і рускай мовай навучання, які штогод перавыдаваўся (15 выданняў вытрымаў) і быў пабудаваны на аснове дэдуктыўнага прынцыпу.

90-я гады характарызуюцца  прыходам новых аўтараў, часцей  калектываў аўтараў падручнікаў  па беларускай мове, напрыклад:           В.П. Красней і Я.М. Лаўрэль. Беларуская мова.  Падручнік для 5 класа школ з беларускай мовай навучання; В.І. Несцяровіч, Я.Н. Марозава і Л.С. Васюковіч. Беларуская мова. Падручнік для 5 класка школ  з рускай мовай навучання; В.У. Протчанка, В.П. Протчанка. Беларуская мова, Вучэб. дапам. для 10 класа устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання (базавы і павыш. узроўні) і інш.

Методыка навучання беларускай мове у дапаможнай школе

Методыка навучання беларускай мове у дапаможнай школе асновываецца на базе методыкi навучання беларуская мовы, аднак, мае свае спецыфiчныя рысы. Гэта навука была сфармiравана у цеснай сувязi з дэфекталогiяй, лагапедыяй i пciхалогiей. Вельмi вялiki уклад у развiцце методыкi навучання беларускай мове у дапаможнай школе был зроблен ЗМУШКО А.М. – аутар шматлikiх падручнiкау па беларускай мове у дапаможнай школе як з беларускай, так i з рускай мовай навучання. 

 

 

  1. Сучасны стан i задачы "Методыкі навучання беларускай мове у дапаможнай школе" як навукі

 

У іерархічнай структуры нацыянальнага выхавання ў спецыяльнай школе галоўнае месца, без сумнення, належыць роднай мове, якая павінна з'яўляцца сродкам фарміравання ў дзіцяці карціны свету, авалодання ім беларускай культурай, ідэнтыфікацыі сваей асобы як прыналежнай да беларускага народа

   Аднак, у рэальных умовах, якія склаліся ў спецыяльных  школах, асабліва ў школах з  рускай мовай навучання, беларуская  мова, пакуль што, разглядаецца толькі  як прадмет вывучэння. Рускамоўнае  асяроддзе навучання і выхавання  для вучня з разумовай адсталасцю робіць беларускую мову дастаткова цяжкай для ўспрымання і вывучэння, таму што без дапамогі дарослага ён самастойна не заўважае роднаснасці і падабенства абедзвюх моў.

   Аналіз моўнага асяроддзя  вучняў у сям’і паказвае, што яно таксама не вельмі спрыяе развіццю маўленчых навыкаў вучняў на роднай мове. Вялікая колькасць сямей пражывае ва ўмовах горада, або блізкіх да іх. І зносіны ў гэтых сем’ях ажыццяўляюцца на рускай мове. Беларускае гутарковае маўленне прысутнічае ў большасці выпадкаў у межах таго дамашняга задання, што вучні атрымліваюць у школе. Вясковыя дзеці лепш разумеюць беларускую лексіку і моўныя выразы, іх актыўны слоўнік некалькі шырэй, чым у гарадскіх. Але гэта не значыць, што яны ведаюць родную мову і свабодна ёю валодаюць. У большасці вясковых сем’ях размаўляюць на так званай "трасянцы” – сумесі беларускага і рускага слоўнікаў з дабаўленнем местачковых дыялектаў. А такое моўнае асяроддзе, зразумела, таксама нельга назваць беларускамоўным.

   Навучанне дзяцей беларускай мове, як роднай мове, як мове зносін, павінна стаць арганічнай часткай навучальна-выхаваўчага працэсу ў дапаможных школах з беларускай і, асабліва, з рускай мовай навучання. Асноўны акцэнт трэба зрабіць на авалоданне вучнямі зносінамі на беларускай мове. Ва ўмовах толькі ўрочнага навучання мове, гэта мэта будзе недасяжнай. Таму ёсць патрэба ў арганізацыі пазакласнай работы па навучанню дзяцей роднай мове. 

  1. Месца i роля вучэбнага прадмета "Беларуская мова" у дапаможнай школе з беларускай мовай навучання.

 


 

У дапаможнай школе з беларускай мовай навучання вывучэнне беларуская мовы пачынаецца з 1 класа.

 

  1. Месца i роля вучэбнага прадмета "Беларуская мова" у дапаможнай школе з рускай мовай навучання.

 


 

У дапаможнай школе з рускай мовай навучання вывучэнне беларуская мовы пачынаецца з 6 класа.

 

 

  1. Псіхолага-лінгвістычная характарыстыка двухмоуя.

 

Двухмоўе або білінгвізм (ад лац.: bi «двойчы» і лац.: lingua «мова»): папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена індывідуальным беларуска-рускім (калі побач з роднай беларускай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову), руска-беларускім двухмоўем і індывідуальным беларускім і рускім аднамоўем.

Псіхалагічныаспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле, з пазіцый псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя сістэмы. Е.М. Верашчагін выдзяляе тры ўзроўні білінгвізму: рэцэптыўны (разуменне маўлення, якое належыць другаснай маўленчай сістэме), рэпрадуктыўны (уменне ўзнавіць прачытанае і пачутае), прадуктыўны (уменне не толькі разумець і ўзнаўляць, але і будаваць асэнсаваныя выказванні). Некаторыя даследчыкі вылучаюць такія тыпы білінгвізму: каардынатыўны – аднолькавае валоданне дзвюма мовамі, і змешаны, калі другая мова засвойваецца пры ўжо сфарміраванай сістэме першай мовы. Пры змешаным двухмоўі набытая мова заўсёды зведвае ўплыў першай, таму адчуваецца пастаянная барацьба з роднай мовай. Гаворачы пра такі тып двухмоўя, Л.У.Шчэрба ўдакладняе, што білінгвы ведаюць не дзве мовы, а толькі адну, але яна мае два спосабы выражэння.

Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычны аспект праблемы двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм – грамадства», такіх, як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму, моўная палітыка дзяржавы і г.д.

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

- індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

- групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;

Информация о работе Лекции по "Методике преподавания белорусского языка"