Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2013 в 15:32, реферат
У канцы жніўня 1941 г. Беларусь ужо знаходзілася пад акупацыяй нямецкіх войск. У дадзенай працы будуць разгледжаны планы нацысцкай Германіі адносна Беларусі. Гэтая тэма актуальна і па гэты дзень, таму што кожны з нас захоўвае памяць пра пакуты і подзвігі нашага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Каб кампенсаваць тэрытарыяльныя страты Беларусі на карысць Украіны і Літвы, якія складалі 30% ад даваеннай плошчы БССР, планавалася далучыць да Генеральнай акругі Беларусь Смаленшчыну са Смаленскам. Але Гітлер не падтрымаў гэтай ідэі, і таму нямецкімі ўладамі было вырашана, што даваенная граніца паміж БССР і РСФСР павінна аддзяляць беларускі абшар ад расійскага.