Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2013 в 13:34, реферат
Уводзіны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў не стала для жыхароў краіны заканчэннем вайны. У заходняй яе частцы разгарнулася барацьба паміж Чырвонай Арміяй, органамі бяспекі савецкай улады і прадстаўнікамі польскага нацыянальнага падполля. Паступовае пашырэнне кола даступных крыніц дае магчымасць больш глыбокага вывучэння гэтай маладаследаванай старонкі навейшай гісторыі Беларусі. У сувязі з набліжэннем савецкіх войск, 12 ліпеня 1944 г. кіраўніцтва АК выдала да сваіх удзельнікаў адмысловую інструкцыю з правіламі паводзін у адносінах да Чырвонай Арміі "Адносіны да Саветаў". Так як савецкае кіраўніцтва не вызнавала польскі эмігранцкі ўрад, СССР называўся праціўнікам Арміі Краёвай.
УДК 947,6
Дзейнасць злучэнняў Віленска-Навагрудскай акругі Арміі Краёвай ў Заходняй Беларусі ў ліпені 1944 – студзені 1945 гг.
Ярмац А.A., Yarmats A.A.
Аспірант гістарычнага факультэта БДУ, магістр гістарычных навук
Уводзіны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў не стала для жыхароў краіны заканчэннем вайны. У заходняй яе частцы разгарнулася барацьба паміж Чырвонай Арміяй, органамі бяспекі савецкай улады і прадстаўнікамі польскага нацыянальнага падполля. Паступовае пашырэнне кола даступных крыніц дае магчымасць больш глыбокага вывучэння гэтай маладаследаванай старонкі навейшай гісторыі Беларусі.
У сувязі з набліжэннем савецкіх войск, 12 ліпеня 1944 г. кіраўніцтва АК выдала да сваіх удзельнікаў адмысловую інструкцыю з правіламі паводзін у адносінах да Чырвонай Арміі "Адносіны да Саветаў". Так як савецкае кіраўніцтва не вызнавала польскі эмігранцкі ўрад, СССР называўся праціўнікам Арміі Краёвай. Камандзірам злучэнняў АК рэкамендавалася без вайсковай неабходнасці не ўступаць у кантакты з савецкім вайсковым камандаваннем, а салдатам забаранялася весці палітычныя размовы з савецкімі байцамі. Галоўная ўвага ў дакуменце звярталася на тое, што ў выпадку прымусовага уключэння атрадаў АК у склад Чырвонай Арміі ці арміі Берлінга, рэкамендавалася пратэставаць, нават распускаць атрады і хаваць зброю. Ні ў якім разе не дазвалялася фарміраванням АК першымі уступаць у сутычкі з партызанамі і атрадамі савецкай арміі [1, с. 72].
Асноўная частка. Адделы Віленска-Навагрудскай акругі, пасля завяршэння аперацыі "Вострая Брама" сканцэнтраваліся на поўдзень ад Вільні. Камендант акругі Аляксандр Кжыжаноўскі пайшоў на кантакт з кіраўніцтвам ІІІ-га Беларускага фронта для абмеркавання магчымага супрацоўніцтва. Але савецкі бок не планаваў не разглядаў Армію Краёву ў якасці саюзніка. Неўзабаве кіраўніцтва АК было запрошана на перамовы ў раён в. Багушы ля Вільні, дзе 17-18 ліпеня і было арыштавана 26 афіцэраў Віленска-Навагрудскай акругі АК [2, s. 174-175]. У той жа дзень савецкімі органамі дзяржбяспекі быў арыштаваны Кжыжаноўскі. Усяго за два дні было раззброена больш 3 тысяч салдат АК, якія былі накіраваны на пункты зборы для далейшай службы ў шэрагах Чырвонай арміі і арміі Берлінга [3, с. 37]. Тым не менш, большасць афіцэраў і салдат акругі пазбегла арыштаў і павінна было прыймаць рашэнне аб сваіх далейшых дзеяннях. З-за частых кадравых перастановак і адсутнасці рэальнага кіраўніцтва, фактычна, кожны шараговы камандзір сам вырашаў далейшы лёс свайго атрада: скласці зброю і ўступіць ў армію Берлінга, прабівацца на Захад, альбо прадоўжыць барацьбу, але ўжо супраць савецкай улады на Віленшчыне і Навагрудчыне.
З ліку апошніх, у канцы
ліпеня – пачатку жніўня фарміравалася
структура Віленска-
а) "Поўдзень", пад кіраўніцтвам Ч. Заянчкоўскага ("Рагнера"), дзейнічала ў Навагрудскім, Дзятлаўскім, Ляхавічскім, Лідскім і Жалудокскім раёнах;
б) "Поўнач", пад кіраўніцтвам Я. Барысевіча ("Крысі"), дзейнічала ў Воранаўскім, Радунскім і Васілішкаўскім раёнах;
в) "Усход", пад кіраўніцтвам Я. Камінскага ("Загон", "Аркан"), дзейнічала ў Іўеўскім, Юрацішкаўскім, Ашмянскім і Лідскім раёнах.
Злучэнне "Захад", якое таксама фігуравала ў дакументах органаў дзяржбяспекі, не было адноўлена [2, s. 178]. Акрамя злучэнняў, у склад акругі ўваходзілі асобныя брыгады, рэзервовыя абводы, "пляцувкі", з якіх папаўняўся склад асноўных злучэнняў [4, с. 273].
Найбольў актыўную працу па рэарганізацыі сіл разгарнула злучэнне "Поўдзень". Пасля вызвалення Вільні сумеснымі намаганнямі савецкіх і польскіх падпольных сіл, у ліку тых кіраўнікоў польскіх нацыянальных фарміраванняў, што пазбеглі арышту ў ліпені 1944 г., быў і Чэслаў Заянчкоўскі. Яго атрад, падчас свайго знаходжання ля Вільні, адмоўвіўся скласці зброю па закліку савецкага камандавання і, больш таго, уступіў у бой з рэгулярнай часткай Чырвонай Арміі. У выніку большая частка атрада была рассеяна [5, с. 213].
З групай найбольш правераных паплечнікаў, каля трыццаці чалавек, “Рагнер” зрабіў спробу аднавіць канспірацыйную сетку Навагрудскай акругі на тэрыторыі Лідскага павета, дзе раней дзейнічала 311 “пляцувка” АК. Вярнуўся на ўказаную мясцовасць Заянчкоўскі у канцы ліпеня – пачатку жніўня 1944 г. і адразу заступіў да актыўнай арганізацыйнай дзейнасці. На пасаду каменданта ўзброеных сіл у канспірацыі “Рагнерам” 5 жніўня 1944 г. быў прызначаны Пётр Барташ (“Рычэ”), які пазней распаўсюдзіў свой першы загад, у якім называліся імёны яго намесніка – Альфрэда Матулевіча (“Фрэда”), а таксама шэфа па спецыяльных заданнях – Ежы Баклажэца (“Пазуркевіча”) [6, а. 163].
Задачамі камендатуры, што ўзначальваў “Рычэ”, былі каардынацыя ўсёй канспірацыйнай працы ў акрузе, ажыццяўленне кантролю над ідэйнай працай арганізацыі, дзейнасцю ўдзельнікаў раённых кампаній, правядзенне уліку выканання загадаў і правільнасці рапартаў. Тэрыторыя злучэння падзялялася на участкі, а тыя, у сваю чаргу, на кампаніі. Злучэнне "Поўдзень" падзялялася на участкі з канспірацыйнымі назвамі "Леон", "Клера", "Амеля", шэф кожнага з якіх павінен быў мець у распараджэнні трох сувязных і падводу. Праца арганізацыі была размеркавана па наступным аддзелам: арганізацыйны, разведкі, мабілізацыі, сувязі і прапаганды, канспірацыі, экзекуцыі, легалізацыі.
Кіраўнік прапаноўваў весці шыфраваныя дзённікі працы аддзяленняў, кожныя 10 дзён афармляць рапарты аб інспекцыі арганізацыі [6, а. 164].
У наступных загадах
Заянчкоўскага і Барташа
Камандзіры асобных участкаў павінны былі да 1 кастрычніка 1944 г. прадставіць “Пазуркевічу” інфармацыю аб сваім колькасным складзе, указаць у рапартах колькасць і від узбраення па кожнай кампаніі. Новыя чальцы прымалі прысягу з дазволу каменданта кампаніі ці яго намесніка. Непасрэдна асабісты склад узброеных сілаў у канспірацыі падзяляўся на тры катэгорыі: часткі для спецыяльных заданняў, аддзелы “першай гатоўнасці”, аддзелы “другой гатоўнасці”.
Да аддзелаў “першай гатоўнасці” адносіліся ўзброеныя фарміраванні, што выконвалі непасрэдныя заданні кіраўніцтва. У іх склад уваходзілі патрулі і пасты, атрады для выканання асобных задач. Пасля задання камандзіры адпускалі салдат дахаты да атрымання загада аб наступнай аперацыі. Раз у тыдзень павінны былі праводзіцца нарады з мэтай вайсковага навучання.
Аддзелы “другой гатоўнасці” уключалі усіх чальцоў канспірацыі нават простых прыхільнікаў АК, знаёмых з ужыццём зброі. У кожнага каменданта узвода павінны былі быць спісы мабілізаваных па вёсках. Аб размяшчэнні складоў зброі на тэрыторыі участка ведалі толькі камендант і яго намеснік.
Важкая роля адводзілася аддзяленню экзекуцыі і ваенна-палявому суду. На падставе данясенняў разведкі ці пратаколаў камендантаў “пляцувак” выносіўся прысуд, за выкананне якога адказвала аддзяленне экзекуцыі. Згодна загаду №2 ад 18.09.1944 г. пакарання смерцю заслугоўвала “невыкананне загадаў сваіх камандзіраў, здрада ці праца супраць польскага народа ці польскай дзяржавы, у адносінах да чальцоў арганізацыі, а таксама да асоб, што не з'яўляюцца яе чальцамі” [6, а. 165]. Камандзір злучэння меў права памілавання. Відавочна, што прысуды маглі выносіцца і мірным жыхарам.
Аддзяленне разведкі сваю працу мусіла сканцэнтраваць на выяўлені агентуры НКУС і асоб, што супрацоўнічаюць з савецкай уладай.
У вышэйзгаданых загадах адзначалася, што каменданты асобных кампаній і ўзводаў не маюць права рэквізіцыі харчу і грошай у мясцовага насельніцтва. Усе гэтыя справы афармляе самастойна камандзір рэквізіцыйнага патруля [6, а. 164-165].
У рэгіёне, дзе дзейнічалі атрады злучэння “Поўдзень” назіралася байкатаванне мерапрыемстваў савецкай улады з боку мясцовага насельніцтва. Так, на 8 верасня 1944 г. дзяржаўныя пастаўкі эбожжа ў Лідскім раёне былі выкананы на 6%, у Шчучынскім – на 7%, у Жалудокскім – на 13%. [2, s.182]. Згодна данясенню загадчыку Палітаддзела ЦК КП(б)Б ад 9 верасня 1944 г. 362 ваеннаабавязаныя палякі ў Лідскім раёне адмовіліся прымаць павесткі [7, а. 114]. За перыяд з 2 жніўня да 14 лістапада 1944 г. у Лідскім раёне было забіта 66 і паранена 7 чалавек з ліку партыйнага і савецкага актыву [8, а. 6].
“Рагнер” меў у сваім
Усяго на працягу жніўня-снежня 1944 г. атрады Заянчкоўскага здзейснілі 86 тэрарыстычных акцый, 6 дыверсій, 24 узброеныя напады [2, s.183].
Такім чынам, можна вылучыць некалькі галоўных накірункаў дзейнасці польскіх нацыянальных фарміраванняў у Заходняй Беларусі ў азначаны час: сабатаж мерапрыемстваў савецкай улады (мабілізацыя ў Чырвоную Армію, пастаўкі збожжа дзяржаве і інш.), дыверсіі, тэрарыстычныя акты, вусная і пісьмовая агітацыя. На гэтых формах дзейнасці засяродзіліся удзельнікі і іншых структурных частак польскага падполля ў Заходняй Беларусі.
Так, яшчэ ў маі 1944 г. у адмысловай інструкцыі “Асновы паводзін польскай грамадскасці ў выпадку акупацыі паўночна-усходніх земляў савецкімі войскамі” (май 1944)”, распаўсюджанай Бюро інфармацыі і прапаганды АК, адзначалася, што “у выпадку мабілізацыі ў савецкую армію, усе грамадзяне Рэчы Паспалітай, а таксама палякі і інш. павінны ўхіляцца ад службы ў савецкай арміі... належыць ухіляцца ад усялякіх палітычных маніфестаў, афіцыйных святкаванняў і інш.” [7, а. 72]. Сярод мясцовага насельніцтва распаўсюджваліся друкаваныя матэрыялы: газеты, пракламацыі, лістоўкі, а таксама звычайныя чуткі. Так, у Баранавіцкай вобласці ў ліпені 1944 г. распаўсюджвалася лістоўка наступнага зместу: “Палякі павінны працягнуць барацьбу за сваю Польшчу, бо ад аднаго (нямецкага) акупанта пазбавіліся, але прыйшоў больш злы і небяспечны акупант – бальшавізм. Ніякай падтрымкі ПКНВ і арміі Берлінга як бальшавіцкім агентам” [10, а. 77-78]. На Навагрудчыне распаўсюджвалася адозва ад кіраўніцтва акругі АК: “Грамадзяне! Новы ўдар спасціг нашыя атрады, нашай арміі, якая пралівала кроў у барацьбе з нямецкімі захопінікамі, дапамагала Чырвонай арміі ў перамозе. Але атрады былі падманам сабраны ў адно месца і раззброены. Большая частка нашых салдат знаходзіцца ў бальшавісціх турмах. Так бальшавікі адплацілі нам за дапамогу, аказаную па загаду нашага ўрада ў Лондане. Зараз мы не сумняемся. Ведаем, што Чырвоная армія супраць волі Англіі і Амерыкі прынесла нам цяжкую долю новай акупацыі. Чакаюць нас новыя турмы і здзекі, Сібір, рабства... За апошні час бальшавікі абвесцілі мабілізацыю. Нагласць, да якой не дайшлі нават немцы. Нас можа мабілізаваць толькі польскі ўрад у Лондане. Бальшавікі пагоняць Вас ці на самыя небяспечныя ўчасткі фронту ці на мяжу з Японіяй, у Сібір. І тое, і іншае для нас – смерць. Неабучаныя (бальшавікам няма часу навучаць) мы загінем на нямецкім фронце. На мяжы з Японіяй вас чакае галодная смерць. Мы пратэстуем супраць мабілізацыі. На тэрор бальшавікоў адкажам сілай. Мы не павінны ісці таксама і ў армію Берлінга. ведаем, што яна абараняе інтарэсы бальшавікоў, прадала палову Польшчы і хоча зрабіць тут бальшавіцкі рай. Хто ідзе ў армію Берлінга, той вораг нашага народа і дзяржавы” [11, а. 23].
У паведамленні аб ходзе мабілізацыі ў Жабычыцкім раёне Пінскай вобласці адзначаецца, што, “з выкліканых на прызыўныя ўчасткі 2500 чалавек не з’явілася 617, шмат з іх сышлі ў лясы, “масавая няяўка з’яўляецца вынікам варожай работы агентаў польскага лонданскага ўрада, які распускае чуткі, што нібы тэрыторыя раёна па дамоўленасці Амерыкі з Англіяй адыходзіць зноў да Польшчы… на мясцовае насельніцтва гэтая агітацыя мае даволі моцны ўплыў. На хлебаўборку ўраджая не выходзяць цэлымі вёскамі” [10, а. 77-78]. Кіраўніцтва Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці паведамляла 30.10.1944 г., што шырокае распаўсюджванне сярод насельніцтва маюць чуткі, аб хуткім вяртанні Заходняй Беларусі ў склад Польшчы [10, а. 51]. Істотную ролю ў пасяховасці агітацыйнай работы сыграў удзел у ёй некаторай часткі каталіцкага духавенства [4, а. 279]. Не дзіўна, што і частка польскага насельніцтва рэгіёна падтрымлівала меры падполля і удзельнічала ў прапагандзе. У в. Багдзюкі Камянецкага раёна, напрыклад, некаторыя сем’і 11 лістапада на сваіх хатах вывешвалі невялікія польскія сцяжкі з надпісам “Няхай жыве Польшча” [8, а. 9].
Акрамя агітацыі, дзеля зрыву мабілілізацыі і іншых дзяржаўных мерапрыемстваў, выкарыстоўвалася і іншыя меры. 3 жніўня ў 5 км. ад Васілішак была абстраляна са станкавага кулямёта група мабілізаваных, у выніку чаго ёсць параненыя, а 32 чалавекі прапалі без вестак. Запалохваліся і ваенныя камісары асобных раёнаў. Астравецкаму раёнваенкому, напрыклад, быў падкінуты ананімны ліст: “На днях прибудем и всех вас уничтожим” [7, а. 115]. Не дзіўна, што такія меры прыносілі плён. Па стану на 9 верасня 1944 г., у Івянецкам раёне Баранавіцкай вобласці з ліку выкліканых на прызыўныя пункты 748 чалавек ніхто не з’явіўся. У Радуньскім і Воранаўскім раёнах была сарвана мабілізацыя конскага складу [7, а. 115]. Сакратар Воранаўскага РК КП(б)Б паведамляў кіраўніцтву, што “не гледзячы на актыўную прапагандысцкую работу, падчас мабілізацыі павялічваецца колькасць дэзертыраў і ўхіленцаў. З агульнай колькасці прызваных у 1000 чал. добраахвотна з’явілася 200, 85 былі знойдзены падчас праверкі па населеным пунктам. 39 чал. збегла падчас канваіравання на пункт прызыву. У сельскія саветы выехалі групы партыйна-савецкага актыву з прадстаўнікамі абласнога ваенкамата”. Ім жа паведамляецца, што узброеныя групы пераймаюць падводы, што вяртаюцца з лесанарыхтовак, пагражаюць і збіваюць працуючых, пасля чаго ніхто не хоча ехаць і працаваць на нарыхтоўках, “што з’яўляецца галоўным тормазам па выкананню лесанарыхтовак” [12, а. 115].
Асабліва складанай была сітуацыя ў тых раёнах Гродзенскай, Маладзечанскай абласцей, дзе польскае насельніцтва пераважала. Так у Астравецкім раёне з 1506 ваеннаабавязаных на прызыўныя пункты на 15 жніўня 1944 г. з'явілася толькі 98 (6,5%), у Свірскім з 4197 – 313 (7,5%), у Ашмянскім з 2674 – 675 (25,2%) [13, а. 223].