Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Декабря 2013 в 13:34, реферат
Уводзіны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў не стала для жыхароў краіны заканчэннем вайны. У заходняй яе частцы разгарнулася барацьба паміж Чырвонай Арміяй, органамі бяспекі савецкай улады і прадстаўнікамі польскага нацыянальнага падполля. Паступовае пашырэнне кола даступных крыніц дае магчымасць больш глыбокага вывучэння гэтай маладаследаванай старонкі навейшай гісторыі Беларусі. У сувязі з набліжэннем савецкіх войск, 12 ліпеня 1944 г. кіраўніцтва АК выдала да сваіх удзельнікаў адмысловую інструкцыю з правіламі паводзін у адносінах да Чырвонай Арміі "Адносіны да Саветаў". Так як савецкае кіраўніцтва не вызнавала польскі эмігранцкі ўрад, СССР называўся праціўнікам Арміі Краёвай.
Адным з галоўных накірункаў дзейнасці АК было здзяйсненнене тэрарыстычных актаў. Камендант злучэння "Поўнач" у інструкцыі ад 30.09 1944 г. для камендантаў "пляцувак" фактычна даваў поўную свабоду тэрарыстычнай дзейнасці сваім падначаленым у адносінах да партыйна-савецкага актыву, чырвонаармейцаў і мясцовых актывістаў [4, а. 285].
22 жніўня 1944 г. ля Воранава акаўцамі быў здзейснены напад на вайсковую машыну, у выніку якога было забіта два салдаты Чырвонай арміі і забрана 160 аўтаматаў, 6 станкавых кулямётаў “Максім”, 6 супрацьтанкавых ружжаў [7, а. 116]. Акаўцамі праводзіліся аперацыі па вызваленні сваіх паплечнікаў, арыштаваных органамі дзяржаўнай бяспекі. У Свірскім раёне Вілейскай вобласці 19.8.1944 г. група з 50 чалавек напала на сельскі савет, знішчыла ўсе дакументы па ўліку насельніцтва, зямельных угоддзяў. Імі ж былі вызвалены кіраўнікі некаторых атрадаў АК, што дзейнічалі на тэрыторыі раёна [10, а. 95].
Ад рук падпольшчыкаў гінулі прадстаўнікі мясцовай улады. За першыя два з паловай месяцы 1945 г. у Гродзенскай вобласці зафіксавана 53 тэракты, у якіх загінула 69 асоб, а 10 паранена [14, s. 157]. У Маладзечанскай вобласці да кастрычніка 1945 г. адзначана 57 атак на сельскія саветы, калгасы і г.д. Як правіла, яны суправаджаліся спаленнем будынкаў, знішчэннем дакуметацыі, сабатажам мерапрыемстваў савецкай улады. У вобласці загінула ад рук падполля 150 асоб, у т.л. 55 партыйных функцыянераў, 64 вяскоўцаў-актывістаў. Паранена яшчэ 30 асоб [15, а. 11]. Толькі ў Сапоцкінскім раёне Гродзенскай вобласці за май 1945 г. зафіксавана 17 акцый польскага падполля, хоць за гэты ж час тут было праведзена 10 аперацый органаў бяспекі з прачэсваннем тэрыторыі раёна. У Юрацішкаўскім раёне за першы месяц 1945 г. забіта 39 чал. з раённага актыва і работнікаў органаў НКУС і НКДБ [13, а. 107]. У Іўеўскім раёне за 20 дзён студзеня 1945 г. загінула ад антысавецкіх банд 15 чалавек партыйнага і савецкага актыву, у т.л. старшыня старшыня і сакратар райвыканкама. Да раённага цэнтра Валожын на адлегласць 5-6 км. падышлі тры шматколькасныя польскія атрады і размясціліся ў мясцовых вёсках. На працягу некалькіх дзён у раёне было забіта 12 чалавек з ліку актывістаў і супрацоўнікаў бяспекі [13, а. 109].
У такіх складаных абставінах прадстаўнікі ўлады ў вёсках імкнуліся пакінуць месцы працы і перабіраліся ў райцэнтры, дзе сітуацыя была больш бяспечнай. У верасні 1944 г. у Іўеўскім раёне працавала толькі 3 сельскіх саветы з 15. Работнікі астаніх выехалі ў горад [7, а. 114].
Заключэнне. Тым не менш, баявы патэнцыял злучэнняў АК паступова згасаў. Не была завершана праца па іх арганізацыі. Кіраўнік злучэння “Поўдзень” паведамляў аб недахопе харчавання, абмундзіравання, дэзерцірстве, дрэнным маральным стане салдат [16, а. 44]. Галоўнай жа прычынай была актыўная дзейнасць органаў дзяржаўнай бяспекі супраць польскага падполля. Імі было праведзена некалькі аперацый з мэтай ліквідацыі злучэння. Падчас адной з іх, у пачатку кастрычніка 1944 г., быў знойдены склад боепрыпасаў і штабныя дакумента “Рагнера” на тэрыторыі Лідскага раёна [7, а. 137]. 3 снежня 1944 г. ля х. Ярэмічы Лідскага раёна, быў забіты сам «Рагнер». У канцы снежня распачалася чарговая аперацыя НКУС-НКДБ, вынікам якой стаў разгром злучэння “Поўдзень” у студзені 1945 г. Было забіта больш 300 і арыштавана больш 200 удзельнікаў злучэння [1, с. 75].
У другой палове 1944 – пач. 1945 гг. органамі бяспекі і ўнутраных спраў БССР былі ліквідаваны таксама галоўныя сілы злучэнняў “Усход” і “ Поўнач”, падчас чаго было забіта 100 і арыштаваны 171 ўдзельнік польскага падполля [1, с. 75].
Тым не менш, прынятыя меры былі толькі першымі крокамі па нармалізацыі становішча ў рэгіёне. Асабовы склад АК, які пазбег арышту ў 1944 – пач. 1945 гг., працягнуў сваю дзейнасць, перайшоўшы ў глыбокае падполле. Пасля загада аб роспуску Арміі Краёвай ад 19 студзеня 1945 г., які насіў даволі фармальны характар, адбылося частковае аднаўленне структуры АК ў Заходняй Беларусі.
Спіс крыніц і літаратуры
1. Валаханович, И.А. Антисоветское подполье на территорин Беларуси в 1944 - 1953 гт.- Мн.: БГУ, 2002. - 148 с.
Артыкул прысвечаны
дзейнасці злучэнняў Арміі
Article is devoted to the activities of the compounds
of the Home Army (AK), which existed in the territory of Western Belarus
after the liberation from Nazi invaders in the region in July 1944,
before the formal dissolution of the AC in January 1945.
Analyzes the various forms of resistance to compounds AK, its internal
structure after the arrests of a number of commanders and officers,
and subsequent personnel changes in the leadership of the Vilnius-Navahrudak
County AK. The influence of advocacy groups in the Polish events of
Soviet power: the mobilization of the Red Army, the supply of grain
to the state and others. Attention is paid to active terrorist activities
units of AK in respect of Party and Soviet officials, local activists.
Consider the measures of public authorities to eliminate underground
and their main results.
Скарачэнні: АК – Армія Краёва, НКУС – народны камісарыят унутраных спраў, НКДБ - народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі, ЦК КП(б)Б – цэнтральны камітэт камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі,
Ключавыя словы: Армія Краёва, польскае нацыянальнае падполле, Віленска-Навагрудская акруга, Заходняя Беларусь.