Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Декабря 2013 в 22:40, реферат

Описание работы

Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцвярджэння. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

Содержание работы

Уводзіны 3
Еўфрасіння Полацкая 5
Крыж Еўфрасінні Полацкай 8
Кірыла Тураўскі 11
Літаратура 13

Файлы: 1 файл

рэферат полацкая печать.docx

— 49.51 Кб (Скачать файл)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны  медыцынскі ўніверсітэт»

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат

па дысцыпліне «Гісторыя  Беларусі»

 

 

Еўфрасіння  Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выканала

студэнтка 1 курса 111 групы

лячэбнага факультэта

Косік Дар'я Юр'еўна

 

 

 

 

 

Мінск 2013

ЗМЕСТ

 

 

Уводзіны3

Еўфрасіння Полацкая5

Крыж Еўфрасінні Полацкай8

Кірыла Тураўскі11

Літаратура13

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


УВОДЗІНЫ

 

Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцвярджэння. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

Развіццё культуры кожнага  народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца  актуальнымі патрэбамі і густамі  часу, культурна-гістарычнымі ўмовамі  жыцця грамадства. Яно абапіраецца  таксама на духоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам  сувязі эпох, захавання пераемнасці  і адначасова служаць жыватворным  фактарам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулага актыўна ўдзельнічаюць  у стварэнні новага.

Развіццё культуры немагчыма  без спадчыннай асновы, духоўна-творчага вопыту продкаў, выкарыстання, узбагачэння  і далейшага развіцця нацыянальных традыцый. Вось чаму культурная спадчына з'яўляецца найкаштоўнейшым нацыянальным скарбам для кожнага народа і  адыгрывае вырашальную ролю ў  яго духоўным жыцці ў прасторы і часе. Таксама і літаратурная спадчына як арганічная частка нацыянальнай культуры, раскрываючы мастацкія  багацці мінулага, дапамагае глыбей спазнаць народ і ўключыць яе лепшыя ідэйна-мастацкія з'явы ў наш  духоўны актыў, зрабіць іх фактам і фактарам сучаснага культурна-гістарычнага працэсу, эфектыўным сродкам узбагачэння  і развіцця нацыянальнай культуры. Выдатныя помнікі літаратуры як духоўна-творчыя з'явы пэўнага часу — гэта не толькі своеасаблівыя пасланні іх аўтараў сваім сучаснікам, але і сваім нашчадкам суайчыннікам.

Феномен многіх выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны мінулага, класічных твораў літаратуры і мастацтва  не толькі ў тым, што яны доўга  жывуць у часе, уплываюць на свядомасць і сучаснікаў, і наступных пакаленняў, служаць і сучаснасці, і будучыні. Нярэдка іх сапраўдныя веліч, сэнс і значэнне становяцца лепш зразумелымі, больш аб'ектыўна і глыбока ўспрымаюцца і ацэньваюцца толькі на значнай адлегласці часу і ў кантэксце іншых з'яў эпохі. 3 часам яны не толькі не становяцца менш актуальнымі, але яшчэ больш моцна, шырока і глыбока пачынаюць уплываць і ўздзейнічаць на духоўнае жыццё народа.

Узнікненне ўсходнеславянскага пісьменства было звязана з утварэннем ва Усходняй Еўропе першых дзяржаўных фарміраванняў. Вызначальную ролю ў  зараджэнні літаратуры адыграла далучэнне  ўсходнеславянскага грамадства да высокай  культуры Візантыі шляхам прыняцця хрысціянства. Цэрквы і манастыры станавіліся  культурна-асветніцкімі цэнтарамі. Вакол  іх групавалася адукаваная частка насельніцтва, тут ствараліся першыя школы, пісаліся і перапісваліся летапісы, казанні, быліны. У гэты перыяд вялі культурна-асветніцкую  дзейнасць тытаны ранняга ўсходнеславянскага сярэднявечча — Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая і іншыя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Еўфрасіння Полацкая

 

Сярод жанчын-асветніц Еўфрасіння Полацкая з'яўляецца найбольш яркай асобай. Жыццё і дзейнасць гэтай падзвіжніцы кніжнай справы ў Беларусі, фундатаркі і педагога немагчыма апісаць грунтоўна з-за адсутнасці дакументальных крыніц.

Будучая асветніца нарадзілася  ў сям'і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Дзяўчынку назвалі старажытным  полацкім імем Прадслава. З маленства  яна чула ад бацькоў паданні пра  знакамітых продкаў.

Вучылася Прадслава ў  школе пры Сафійскім саборы або  дома, пры княжым двары. Навука давалася ёй значна лягчэй, чым аднагодкам. Княская  дачка мела шырокі доступ да кніг. Ужо  ў бацькоўскім доме, апрача набажэнскай  і іншай рэлігійнай літаратуры, Прадслава  магла чытаць «Ізборнікі» з афарызмамі і выслоўямі, перакладзены з грэчаскай  мовы раман пра подзвігі Аляксандра Македонскага — «Александрыю». Пазней іх замянілі кнігі, якія знаёмілі яе з антычнай гісторыяй.

Дзяцінства князёўны праходзіла не толькі ў бацькавым хораме. Яе прыцягвала шматгалосае і шматмоўнае торжышча, дзе можна было пачуць гусляра, пабачыць выступленні «вяселых людзей» — скамарохаў. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія бажніцы і найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалёўкамі.

Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася «по всем градам», і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія  зачасцілі сваты. «Жыціе» паведамляе, што, калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў, бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжэннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчыны лёс: нараджэнне і выхаванне дзяцей, гаспадарчыя клопаты. Нечакана для блізкіх яна выбірае іншую пуцявіну.

Прадслава прыйшла ў манастыр да сваёй цёткі, удавы князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, «не хотщи острищи ея... и воздохнувши, и прослезившися глагола къ ней: «Чадо мое! Како могу се сотворити? Отец твой, уведав, со всяцем гневом возложить вред на голову мою. А еше юна еси возрастом. Не можеши понести тяготы мнишеского житиа. И како можеши оставити княженне и славу мира сего?» Тым не менш Прадслава дамагаецца свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прымае пострыг.

Прычынамі гэтага ўчынку «Жыціе»  ў адпаведнасці з асаблівасцямі  жанру называе любасць князёўны да бога і жаданне зрабіцца Хрыстовай  нявестаю, якое з малых гадоў жыло ў дзяўчынкі ў сэрцы. Як вядома, Еўфрасіння не хавалася за манастырскімі сценамі ад свецкіх клопатаў, а, наадварот, брала чынны ўдзел і ў культурным, і ў палітычным жыцці Полацкай зямлі. Ёсць усе падставы казаць, што Еўфрасіння адважылася на свой ахвярны крок ужо пасля таго, як прыняла рашэнне паслужыць асвеце роднай зямлі.

Была хутчэй за ўсё і  яшчэ адна важная прычына, якая паскорыла пастрыжэнне — суровая неабходнасць пазбегнуць высылкі на чужыну. У 1129 годзе (паводле іншых звестак — у 1128) за адмову ісці ў паход на полаўцаў кіеўскі князь Мсціслаў выслаў полацкіх князёў у Візантыю. Сярод выгнанцаў летапіс называе і бацьку Еўфрасінні, разам з якім пакінуць радзіму мусілі таксама яе маці і малодшая сястра Гардзіслава. Дынастыя Рагвалодавічаў была ў блізкім сваяцтве з візантыйскімі імператарамі Комнінамі. Такім чынам, высылка мела ў значнай ступені ганаровы характар (полацкія князі атрымалі пасады ў візантыйскім войску і ўдзельнічалі ў войнах з арабамі), і ўсё ж гэта было цяжкае выпрабаванне. Можна толькі здагадвацца, ці дачакалася Еўфрасіння ўсіх сваіх родных назад: пэўнага адказу на гэтае пытанне летапіс не дае.

«Жыціе» паведамляе, што Прадслава пайшла ў манастыр у дванаццаць гадоў, але, калі прыняць за прыкладную дату яе нараджэння 1110 год і звязаць пострыг з падзеямі 1129 года, трэба прызнаць, што будучая асветніца была тады ў больш сталым узросце. Пра гэта гаворыць і сур'ёзнасць прынятага князёўнаю рашэння. Найбольш верагодна, што яна стала манашкаю ў 17–19 гадоў. 3 таго часу пачынаецца перыяд яе асветніцкай працы.

На схіле жыцця Ефрасіння  вырашыла зрабіць паломніцтва ў  Ерусалім. Пры яе ўзросце і пры тагачасных шляхах зносін такое падарожжа было сапраўдным подзвігам. Палачане і любімы брат Вячаслаў прасілі князёўну-ігуменню не пакідаць Полацка, але тая ад свайго намеру не адступіла. Як паведамляе «Жыціе», з сабою асветніца ўзяла сваю стрыечную сястру Еўпраксію і брата Давыда. Найбольш верагодна, што паломнікі выправіліся ў дарогу ўзімку і спачатку ехалі па рэках на санях, а потым — водным шляхам. У гэтым нялёгкім падарожжы асветніца мела сустрэчу з візантыйскім імператарам Мануілам Комнінам, які ішоў вайною на венграў. Сваяк прыняў Еўфрасінню вельмі прыязна і «съ великою честью послал яе вь Царьград», дзе славутую палачанку блаславіў патрыярх». Наведаўшы храм св. Сафіі і набыўшы залатое кадзіла і іншыя неабходныя ў святых мясцінах дарункі, полацкія паломнікі паехалі далей і ўвесну 1173 года дасягнулі Ерусаліма. Захварэўшы ў дарозе, 23 мая таго ж года Ефрасіння памерла і была пахавана ў ерусалімскім манастыры св. Феадосія.

У 1187 годзе, рыхтуючыся да штурму Ерусаліма, султан Саладзін за выкуп дазволіў хрысціянам з іх маёмасцю пакінуць горад. Разам з іншымі рэліквіямі праваслаўныя манахі перавезлі Еўфрасінню з Блізкага Усходу ў Кіеў і перазахавалі яе ў Кіева-Пячорскай лаўры. (Сімвалічная частка мошчаў славутай палачанкі знаходзіцца там і цяпер.) У 1910 годзе астанкі асветніцы даставілі ў Полацк, у заснаваны ёю Спаскі манастыр.       

 

 

 

 

 

 

Крыж  Еўфрасінні Полацкай

 

3 імем асветніцы Еўфрасінні  Полацкай звязана стварэнне полацкім  майстрам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва. Богша зрабіў яго па заказе Еўфрасінні для  Спаскага манастыра ў 1161 годзе. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання атрыманых ігуменняй з Канстанцінопаля і Ерусаліма хрысціянскіх «святынь»: кроплі крыві Ісуса Хрыста, часткі крыжа гасподняга, каменя ад труны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Панцеляймона і Стэфана і г. д.

Аснова шасціканцовага крыжа (яго даўжыня каля 52 см) драўляная. Зверху і знізу дрэва закрываюць залатыя пласткі, аздобленыя каляровымі перагародкавымі эмалямі з выявамі  святых, каштоўнымі камянямі і арнаментальнымі  кампазіцыямі. Лазар Богша быў  выдатна знаёмы не толькі з адпаведнай тэхнікай, але і з асаблівасцямі  эмальернага мастацтва. Эмалі полацкага  майстра не саступаюць найлепшьм  узорам візантыйскага прыкладнога  мастацтва, якія мелі сусветную славу. На верхніх канцах крыжа ён размясціў  паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы  і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра  евангелістаў, на канцах — архангелы  Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе адлюстраваны апекуны заказчыцы і яе бацькоў  — святыя Еўфрасіння, Сафія і  Георгій. На зваротным баку рэліквіі знаходзяцца выявы айцоў царквы — Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, а таксама Пятра, Паўла, Дзмітрыя, Стэфана і Панцеляймона. Унізе — дробны надпіс: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченомоу  Богъши, съделавъшемоу крьстъ сии  црькви святаго Спаса и Офросиньи». Твор полацкага ювеліра дазваляе казаць пра высокі эетэтычны густ як майстра, так і самой асветніцы. Крыж Ефрасінні Полацкай адначасова з'яўляецца каштоўным помнікам старажытнабеларускага  пісьменства. Апрача згаданага вышэй  кароткага надпісу, што паведамляе імя майстра, на срэбных з пазалотаю  пластках, якімі абкладзены бакі рэліквіі, выбіты вялікі тэкст з шэрагам  цікавых гістарычных звестак.

У першай частцы тэксту паведамляецца  кошт дарагіх металаў і камянёў, якія пайшлі на аздабленне крыжа. Другая палова вялікага надпісу на крыжы — тыповае для той эпохі закляцце.

Цікава, што першая, дзелавая, частка захаванага на крыжы тэксту напісана на старажытнаўсходнеславянскай мове, а ў другой аўтар (верагодна, сама Еўфрасіння) звяртаецца да царкоўнаславянскай і выкарыстоўвае ўласцівыя для рэлігійнай літаратуры вобразы.

Змешчанае на крыжы закляцце, што абяцала страшную кару таму, хто ўкрадзе або аддасць ці прадасць святыню, безумоўна, дзейнічала на сучаснікаў Ефрасінні і на іх нашчадкаў. I ўсё ж страх перад божым пракляццем не быў усемагутны. Пасля смерці асветніцы крыж Лазара Богшы знаходзіўся ў Спаскім манастыры нядоўга. Ужо на мяжы XII–XIII стагоддзяў яго вывезлі з Полацка смаленскія князі. Крыж захоўваўся ў іх да пачатку XVI стагоддзя, пакуль вялікі князь Васіль III пасля захопу Смаленска (1514) не забраў рэліквію'ў Маскву. Падчас аблогі Полацка ў 1563 годзе Іван Грозны спыняўся паблізу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Напэўна, тады пабожны цар, просячы ў неба перамогі, і загадаў вярнуць полацкую святыню на яе ранейшае месца. Магчыма, ён зрабіў гэта і крыху пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых па ягоным загадзе ў Полацку крывавых злачынстваў.

У 1579 годзе, калі горад узялі  войскі караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя, крыж Еўфрасінні быў у Спаскай царкве. Далейшы лёс бясцэннага твора Лазара Богшы поўны прыгод і загадак. Калі царква Спаса перайшла да ордэна езуітаў, крыж Ефрасінні палачане захоўвалі ў Сафійскім саборы, які з канца XVI стагоддзя да 1839 года быў уніяцкім храмам.

У 1812 годзе Полацк на некалькі месяцаў трапіў у рукі французаў. У гэты час крыж замуравалі ў сцяне  Сафійскага сабора. Пасля скасавання уніі і аднаўлення праваслаўнага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра (1841) ён захоўваўся ў келлі Еўфрасінні. У 1921 годзе ў ліку іншых манастырскіх каштоўнасцей крыж на нейкі час знік. У 1928 годзе дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі, каб адшукаць рэліквію, накіраваў у Полацк адмысловуіо экспедыцыю. Крыж быў знойдзены і перададзены ў Беларускі дзяржаўны музей у Мінску. Перад Вялікай Айчыннай вайной унікальны твор Лазара Богшы знаходзіўся ў Магілёве, у будынку былога зямельнага банка, адкуль, паводле афіцыйнай версіі, у 1941 годзе яго выкралі фашысцкія захопнікі. Далейшы лёс крыжа невядомы. Апошнім часам у друку з'явіліся паведамленні, што, па некаторых звестках, шэдэўр старажытнабеларускага мастацтва знаходзіцца ў прыватнай калекцыі аднаго з амерыканскіх мільярдэраў.

 

 

 

 

 

 

Информация о работе Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі