Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Декабря 2013 в 22:40, реферат

Описание работы

Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцвярджэння. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу.

Содержание работы

Уводзіны 3
Еўфрасіння Полацкая 5
Крыж Еўфрасінні Полацкай 8
Кірыла Тураўскі 11
Літаратура 13

Файлы: 1 файл

рэферат полацкая печать.docx

— 49.51 Кб (Скачать файл)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кірыла  Тураўскі

 

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасля 1190) — пісьменнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. У рукапісных пралогах захавалася «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, —гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, багацця і тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы.

Каля 1169 князь Юрый Яраславіч  з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу Тураўскага прыняць епіскапства. У першы год свайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у так званай «справе Феадорца».

На думку даследчыкаў, да літаратурнай спадчыны Кірылы Тураўскага належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў. Спавядальныя малітвы Кірылы Тураўскага — шчырае лірычнае самараскрыццё душы чалавека перад сваімі нябеснымі бацькамі — Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай і заступнікамі людзей перад Богам, яго святымі. Праблему чалавека ў яго грамадскім быцці Кірыла Тураўскі сімвалічна выявіў у дзвюх прытчах (кароткай і падрабязнай) пра сляпога і кульгавага, альбо пра чалавечую душу і цела.

У апошніх творах красамоўніцкага  жанру (пасланнях да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля), арыгінальных прытчах  Кірыла Тураўскі раскрыў глыбокі сацыяльна-этычны сэнс манаскага жыцця і ўскосна выкрыў недасканаласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню.

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём  красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра  ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую  эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа.

Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай  дзейнасці, жыў у келлі пры  царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памёр асветнік у апошняе дзесяцігоддзе  ХІІ ст. Яго памяць царква шануе 28 красавіка па старому стылю.

Творы Кірылы Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі і распаўсюджваліся ў ХІІ-ХVІІ стст. Яго малітвы друкаваліся ў Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І. Фёдарава і П. Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) і іншых выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы Тураўскага ў «Помніках расейскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап менскі і тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956-1958. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура

 

  1. Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / У. А. Арлоў. — Мн.: «Папуры», 2008.
  2. Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — Мн., 1998. — 1 ч.
  3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапам. у 2 ч. / пад рэд. А. А. Кавалені, В. Ф. Касовіча. — Мн.: БДПУ, 2007. — 1 ч.
  4. Мельнікаў, А. А. Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё, спадчына, светапогляд / А. А. Мельнікаў. — Мн.: «Беларуская навука», 1997.
  5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя», 1995.

 

 

 

 


Информация о работе Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі – выдатныя асветнікі Беларусі