Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Апреля 2013 в 21:44, контрольная работа
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай – адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.
Гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Любленская унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.
1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з’явілася новая – Рэч Паспалітая.
Асноўнай прычынай, якая падштурхнула Вялікае княства Літоўскага да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісторыі Лівонская вайна (1558 – 1583).
У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i Вялікага княства Літоўскага у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую.
Рэч Паспалітая лічылася сумесным дзяржавай «абодвух народаў» – польскай і літоўскай шляхты, яна вяла агульную знешнюю палітыку, але не была ўніфікавана палітычная сістэма. Перашкодай на шляху ўніфікацыі былі статуты Вялікага княства Літоўскага. Палітычна фармальна дзве дзяржавы аб'ядноўвалі манарх і сойм, якія былі вышэйшымі органамі ў Рэчы Паспалітай. Нормы статута 1588 г. заканадаўча замацавалі адасобленасць Вялікага княства Літоўскага. Рэч Паспалітая складалася з дзвюх частак: кароны і княства. На правах сумеснага валодання ўваходзіла тэрыторыя Лівонія. Васальнымі дзяржавамі былі Курляндыя і Зінгалія. З 1569 г. да Польшчы далучаны Валынь, Падляшша, Падоле, Кіеўшчына. Падчас воін XVI ст. Польшча страціла Лівонію, Смаленшчыну і Чарнігаўскія землі, паўночную і левабярэжную Украіну з Кіевам, у барацьбе з Масквой.
Рэч Паспалітая – шматнацыянальная дзяржава, нацыянальна неаднастайная. Палякі складалі 40 % жыхароў, 10 % з 8 млн. складала шляхта.
Што тычыцца формы праўлення Рэчы Паспалітай, то ў навуковым асяроддзі няма пэўнай пазіцыі. Так Доўнар Т.І. прытрымліваецца той пазіцыі, што Рэч Паспалітая – моцна абмежаваная манархія [3, с. 116]. Мазарчук Д.В. лічыць, што гэта саслоўна-прадстаўнічая манархія [4]. Сарокін А.М. займае дваістую пазіцыю: Рэч Паспалітая па форме праўлення з’яўляецца саслоўнай рэспублікай на чале з абраным каралём, які падзяляў сваю ўладу са шляхтай [6, с. 31 – 32]. Вішнеўскі А.Ф. з аднаго боку лічыць Рэч Паспалітаю моцна абмежаванай манархіяй, з другога – кароль абіраўся і яго функцыі былі падобныя на функцыі прэзідэнта [1, с. 72].
Дзяржаўнае права ацэньвала форму праўлення як рэспубліку, і ўся ўлада была ў павятовых соймаў – панская шляхецкая рэспубліка без прыкмет дэмакратызму.
У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы.
Прававое становішча караля вызначалася «Пакта канвента» і «Генрыхавымі артыкуламі», а ў Вялікім княстве Літоўскім – яшчэ і Статутам 1588 г.
Паміж шляхтай і кожным
новым каралём складаўся
Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці».
Улада караля была абмежавана: ён самастойна не валодаў ні заканадаўчай, ні судовай, ні выканаўчай уладай.
У заканадаўчай сферы
кароль меў толькі права закандаўчай
ініцыятывы, маў права канчатковага
рэдагавання законаў і
Кароль з’яўляўся вярхоўным галоўнакамндуючым, але яго ўлада таксама была абмежавана гетманам.
У судовай сферы ўлада караля была абмежавана наяўнасцю Галоўных судоў (Трыбуналаў), ён нават не меў права амністыі і памілавання злачыўцаў.
У выканаўчай сферы кароль меў права на прызначэнне службоўцаў цэнтральных дзяржаўных органаў, але не меў права распараджацца дзяржаўнай казной.
У сваёй дзейнасці кароль адказваў перад Вальным соймам.
Фактычна ўсё жыццё караля Рэчы Паспалітай было пад кантролем. Нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі падпадалі пад кантроль сойма.
Нягледзячы на абмежаванні, кароль захоўвае некаторыя паўнамоцтвы: прызначэнне цэнтральных і земскіх чыноўнікаў, у тым ліку ваяводаў і каштэлян, якія разам з ім складалі сенат, меў права склікаць сойм.
Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным – праводзілі выбары і заключалі пагадненне «Пакта канвента»; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.
З сярэдзіны XVII ст. шляхецкая дэмакратыя перараджаецца ў рэжым магнацкай алігархіі. Раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай уладай парушаецца. У выйгрышы засталіся магнаты. Па меры абмежавання манархіі растуць функцыі сойма, які перастае эфектыўна працаваць, шляхта лічыла, што задачы сейма – не прымаць новыя законы, а забяспечыць захаванне і выкананне раней прынятых нормаў, што выявілася ў прынцыпе «liberum veto», які стаў разглядацца як краевугольны камень шляхецкай дэмакратыі. «Liberum veto» пачало выкарыстоўвацца з 1652 г. і па 1663 г. 37 з 73 соймаў было сарвана.
У XVII ст. былі спробы змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але безвынікова. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і вольнага вета памяншэнне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што, у сваю чаргу, стварала цяжкасці ў рабоце.
Праўда, у некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб’яўлялі свой сойм канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.
Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы:
З сярэдзіны XVII ст. ролю соймаў ў кіраванні дзяржавай памяншаецца, усё большае значэнне набываюць канфедэрацыі.
Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх яны рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях.
На працягу XVII ст. дзяржаўны апарат Рэчы Паспалітай прыходзіць у заняпад, непрыдатнасць. Падзеі Паўночнай вайны фактычна ператварылі Рэч Паспалітую ў аб’ект пастаяннага ўмяшання замежных дзяржаў.
2. Адасобленасць Вялікага княства Літоўскага ў складзе
Рэчы Паспалітай
Польская праграма Людленскай уніі 1569 года мела мэту ўтварэння ўнітарнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай на аснове аб’яднання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Адпаведна Любленскай уніі Рэч Паспалітая – адзіная дзяржава, але фактычна гэта быў саюз дзвюх дзяржаў, якія захоўвалі сваю тэрытарыяльную адасобленасць і незалежнасць.
Галоўная мэта Люблінскай уніі – ліквідацыя Вялікага княства Літоўскага як самастойнай дзяржавы, што ў рэальным жыцці не была дасягнута.
У сувязі з утварэннем Рэчы Паспалітай і ўсталяваннем агульнага органа – двухпалатнага Вальнага сойму, ніжняй палатай якога была польская ізба, шляхта Вялікага княства Літоўскага з 170 прадстаўнікоў гэтай палаты на сваіх сейміках абіралі 48. Да сярэдзіны XVII ст. дзейнічаў заснаваны ў Вялікім княстве новы орган – Генеральны Сеймік, які праходзіў у г. Ваўкавыску або г. Слоніме, які з цягам часу набываў рысы заканадаўчага органа княства. Ён звычайна склікаўся перад вальным соймам Рэчы Паспалітай. На Генеральным сейміку выпрацоўвалася інструкцыя паслам, якой яны павінны былі прытрымлівацца на вальным сойме пры вырашэнні пытанняў [3, с. 119].
З сярэдзіны XVII ст. Генеральны Сеймік спыніў склікацца, а замест яго быў заснаваны Генеральны літоўскі з'езд, які выконваў тыя ж функцыі, што і Генеральны сеймік.
Прымаючы пад увагу, што ў другой палове XVII ст. адносіны паміж Каронай і Вялікім княствам Літоўскім абвастрыліся і ўсё часцей на вальных соймах нельга было прыняць рашэнні з-за рознагалоссяў, то паслы Кароны і Вялікага княства Літоўскага сталі падчас працы вальнаму сойму збірацца на адмысловыя нарады – «сесіі народаў» для ўзгаднення сваіх пазіцый па пытаннях парадку дня. Гэты факт сведчыць аб тым, што паслы княства паслядоўна адстойвалі суверэнныя правы і інтарэсы сваёй дзяржавы. Пра гэта ж кажа і тое, што з 1673 г. было ўстаноўлена, што кожны трэці вальны сейм Рэчы Паспалітай павінен праходзіць у г. Гродна на тэрыторыі Беларусі.
Аднак ушчамленне суверэнных правоў ажыццяўлялася павольна, але ўвесь час, на працягу ХVII – ХVIII стст. Так, у 1696 г. па пастанове ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў Рэчы Паспалітай ўводзілася справаводства толькі на польскай мове, а ў 1717 г. у выніку правядзення рэформы ў арміі ў Рэчы Паспалітай войска княства было скарочана і не павінна было перавышаць 6200 чалавек, не лічачы прыватных войскаў асобных магнатаў .
Вялікае распаўсюджванне ў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай атрымалі канфедэрацыі (своеасаблівы з’езд аднадумцаў шляхты). Яны ствараліся альбо ў падтрымку правадзімай каралём Рэчы Паспалітай палітыкі, альбо супраць караля з мэтай прымусіць яго станоўча вырашыць тое ці іншае пытанне Канфедэрацыя стваралася, як правіла, першапачаткова ў адным ваяводстве, а іншыя ваяводства далучаліся да яе. Калі большасць ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага далучалася да канфедэрацыі, то яна атрымлівала назва Генеральнай канфедэрацыі. Члены канфедэрацыі прыносілі прысягу, а акт канфедэрацыі, у якім выкладаліся патрабаванні канфедэратаў, заносяцца ў судовыя кнігі. У кожным з двух дзяржаў – Вялікім княстве Літоўскім і Кароне – стваралася свая Генеральная канфедэрацыя, якая мела ўласныя органы, якія дзейнічаюць паралельна з дзяржаўнымі (Бальная рада або Агульны савет; маршалак канфедэрацыі, ваеначальнікі войска канфедэрацыі і інш.). Напрыклад, у сакавіку 1767 г. у г Слуцку была ўтворана канфедэрацыя жыхароў-некатолікаў, а ў 1768 г. – у г. Бары – канфедэрацыя жыхароў-каталікоў Кароны, у сувязі з пытаннем аб раўнанні ў правах праваслаўных з каталікамі, стварэнне канфедэрацый суправаджалася грамадзянскай вайной, што саслаблялі Рэч Паспалітую.
Рэарганізацыю органаў дзяржаўнай улады на тэрыторыі беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай можна прадставіць наступным чынам:
Новыя органы дзяржаўнай улады:
1. Генеральны Сеймік Вялікага княства Літоўскага (да сярэдзіны XVII ст., у г. Ваўкавыску, г. Слоніме).
2. Генеральны літоўскі з’езд (з сярэдзіны XVII ст.)
Што тычыцца дзеючага заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, то асноўнымі крыніцамі права ў Беларусі і ў цэлым Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай з'яўляліся Зводы законаў, а таксама прававыя акты якія носяць розныя назвы: пастанову, грамата і інш. Галоўным нарматыўным актам тэрыторыі беларускіх зямель, якім рэгулююць большасць грамадскіх адносін, працягваў заставацца Статут 1588 года, але шмат разоў рабіліся спробы ўнесці ў яго папраўкі і змены. Але яны адхіляліся. Патрабавалі ўнясення паправак у Статут прадстаўнікі Польшчы. Яны лічылі, што артыкулы, якія забаранялі ім займаць пасады і купляць землі ў Вялікім княстве Літоўскім, супярэчаць акту Люблінскай уніі. Насуперак іх патрабаванням Статут заставаўся без карэнных змен. Разам з тым, прымаліся новыя законы, якія часткова дапаўнялі Статут, нават уносілі ў яго невялікія змены. У 1668 г. быў выдадзены закон, па якому за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы. У 1689 г. абвінавачаны ў атэізме Казімір Лышчынскі быў па прысудзе соймавага суда пакараны смерцю. Па пастанове 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўленыя правоў быць дэпутатамі вальнага сойму і суддзямі Галоўнага трыбунала. У выніку далучэння ўсходніх раёнаў Беларусі да Расіі ў 1772 г. выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе (трыбунале). Па соймавай пастановай 1775 г. Галоўны суд павінен быў праводзіць свае сесіі замест г. Менска і г. Наваградка толькі ў г. Вільні і г. Гродна.
Найважнейшым крыніцай права ў XVIII ст. стаў зборнік законаў, соймавых пастаноў і іншых прававых актаў пад назвай «Кніга законаў». Першыя 6 тамоў гэтай кнігі былі выдадзеныя ў Варшаве ў 1732 – 1739 гг. У іх было сабрана ўсё заканадаўства Рэчы Паспалітай. Пэўнае значэнне мелі акты, змешчаныя як дадатак да Статута 1588 г. Яны выдаваліся на польскай мове ў 1648 г., 1693 г., 1744 г. і 1786 г. У новым выданні Статута 1786 г. утрымліваўся закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала, алфавітна-прадметны паказальнік (рэестр) і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.
Найбольш значныя змены ў праве адбыліся ў другой палове XVIII ст. У гэтым плане вялікую ролю сыграў 4-х гадовы сойм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. У ёй былі адлюстраваны многія буржуазныя прынцыпы арганізацыі і дзейнасці дзяржаўнага апарату, прагрэсіўныя палажэнні датычацца асноўных галін права.
Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвёў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі якая засталася пасля анексіі і далучэння болыпасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы «вялікага князя літоўскага» і «Вялікага княства Літоўскага», рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва щсё больш узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.
3. Падзелы Рэчы Паспалітай
Уся гісторыя Рэчы Паспалітай ад Любленскай уніі да трох падзелаў – гэта гісторыя барацьбы народаў Вялікага княства Літоўскага за сваю дзяржаўнасць, за права яе існавання. Бяскроўная і крывавая, дыпламатычная і ўзброеная барацьба аслабляла змучаныя гвалтам дзяржавы і ў эканамічных, і ў палітычных, і ў культурных адносінах, рабіла Рэч Паспалітую лёгкай здабычай суседніх краін.
Любленская унія – гэта пачатак канца, згубы не толькі Вяліка княства Літоўскага, але і Польшчы як самастойных, незалежных дзяржаў. Гэта першы выток палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.
Другім вытокам крызісу стаў палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых «залатых шляхецкіх вольнасце»: выбранне манарха, liberum veto і «Pacta conventa», «канфедэрацыі», «рокашы».
Информация о работе Государственноу устройство Речи Посполитой