Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Апреля 2013 в 21:44, контрольная работа
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай – адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі Бацькаўшчыны.
Гістарычны лёс беларускага народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Любленская унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.
1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з’явілася новая – Рэч Паспалітая.
Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе гэта стала вынікам разіцця «залатых шляхецкіх вольнасцей», ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Адсюль – разгул анархіі.
Трэцім вытокам палітычнага крызісу з’явілася бязглуздая рэлігійная палітыка з канца XVI ст. Вярхоўная ўлада Рэчы Паспалітай, не забараняючы рэлігійную шматканфесійнасць, няўхільна падтрымлівала толькі каталіцызм. Берасцейская царкоўная вунія не дала пажаданых вытокаў. Наадварот, яна паглыбіла існуючыя ў грамадстве супярэчнасці.
Лацінізацыя ўніяцкай царквы прывяла да расколу грамадства на яе прыхільнікаў і праціўнікаў. Апошнія ў набліжэнні уніяцкай царквы да касцёла ўбачыла пагрозу не толькі уніяцтву, але і ўсяму праваслаўнаму насельніцтву. У грамадская свядомасці больш трывала замацоўваецца думка аб прыналежнасці беларускага этнасу да рускага народа, аб неабходнасці ўз’яднання з ім. Пазней гэта этнічна-рэлігійная і грамадска-палітычная плынь у гістарычнай літаратуры атрымала назву «заходнерусізм».
Чацвёрты выток палітычнага крызісу – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным. Распаўсюджанне аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста на Усходнюю Беларусь выклікала супраціўленне народных мас: скаргі на самавольства адміністрацыі і арандатараў, адмаўленне ад выканання прыгонных павіннасцей, уцёкі ад сваіх гаспадароў да іншых феадалаў ці за межы краіны, часцей за ўсё на Украіну і ў Расію, падпальванне маёнткаў, узброеныя паўстанні.
Пяты выток паглыблення палітычнага крызісу – барацьба паміж магнатамі за ўладу. У другой палове XVII стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім асноўнымі сапернікамі былі Радзівілы, Пацы і Сапегі. У 60-х і першай палове 70-х гадоў XVII стагоддзя найбольш уплывовымі былі Пацы, а ў першай палове 80-х – Сапегі [5, с. 225 – 228].
У гэтай барацьбе магнаты карысталіся як подкупам асобных шляхціцаў, з дапамогай якіх зрывалі соймікі, так і тэрорам. Іх бясконцая канфрантацыя раздзірала краіну і спрыяла ўмяшанню замежных дзяржаў у яе ўнутраныя справы. Пры гэтым замежныя краіны, добра разумеючы, што вага ў міжнародных справах і само існаванне Рэчы Паспалітай істотна залежаць ад палітычнай стабільнасці ў ёй, дзеля сваіх інтарэсаў праяўлялі агульную зацікаўленасць ў захаванні там агрэсіі.
Між тым пашырэнне ўплыву суседніх дзяржаў на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай – не толькі сведчанне дэмаралізацыі яе правячай арыстакратыі, але і паказчык глыбокага палітычнага заняпаду гэтай краіны. Асабліва актыўна ўмешваліся замежныя краіны ў перадвыбарчую барацьбу перыяду бескаралеўя, імкнучыся правесці на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай свайго кандыдата і такім чынам забяспечыць свой уплыў на палітыку знясіленай дзяржавы. Пры гэтым яны не грэбавалі ні подкупамі сваіх прыхільнікаў, ні дыпламатычнымі сродкамі, ні непрыхаваным узброеным націскам. Феадальная анархія і бясконцыя магнацкія інтрыгі ў барацьбе за ўладу не спыняліся ні ў час дзяржаўных войнаў, ні пасля іх заканчэння.
Такім чынам, ва ўмовах неабмежаванай
дэмакратыі пануючага класа не толькі
была прыкметна аслаблена
Пачынаючы з 1648 і да 1717
г. Рэч Паспалітая знаходзілася ў
стане амаль бесперапынных войнаў
з Расіяй, Швецыяй, Асманскай імперыяй,
крымскімі татарамі. Далёка не ўсе яны заканчваліся
пераможна для яе. Суседзi Рэчы Паспалітай
– Прусія, Аўстрыя і Расія адкрыта выказвалi
да яе тэрытарыяльныя прэтэнзii. Так, у
гады Паўночнай вайны (1700 – 1721) прускі
кароль планаваў аддзяліць ад Рэчы Паспалітай
узбярэжжа Балтыкі. Аўстрыя прэтэндавала
на Заходнюю Украіну. Расія будавала планы
адносна далучэння астатняй Украіны і
Беларусі.
Скарыстаўшы палiтычны крызiс, 5 жнiўня 1772 г. Расiя, Прусiя i Аўстрыя падпiсалi канвенцыю аб частковым падзеле памiж сабой тэрыторыi Рэчы Паспалітай, каб тым самым «прадухiлiць дзяржаву ад поўнага разлажэння». У выніку да Расii адыйшла ўсходняя частка Беларусі.
Прагрэсіўная шляхта спрабавала прадухiлiць далейшы заняпад дзяржавы. 3 мая 1791 г. група дэпутатаў сейма (Г. Калантай, С. Малахоўскi, К. Сапега і інш.) дамаглася прыняцця ім канстытуцыi. У яе аснову быў пакладзены прынцып падзелу ўлад. Заканадаўчая ўлада надавалася двухпалатнаму сейму, якi выбiраўся на 2 гады i быў павiнен прымаць рашэннi большасцю галасоў, без выкарыстання «лiберум вета». Выканаўчая ўлада даручалася каралю i радзе, якая складалася з прымаса i 5 мiнiстраў. Выбарнасць каралёў забаранялася.
Канстытуцыя гарантавала захаванне за шляхтай правоў i яе вызначальнай ролi у грамадскiм жыццi. Мяшчанам дазвалялася набываць зямельныя ўладаннi, займаць кiруючыя пасады ў дзяржаўным апараце i войску. Сялянскае саслоўе абвяшчалася пад заступнiцтвам закону. Абвяшчалася свабода веры, але каталiцтва захоўвала статус дзяржаўнай рэлiгii.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г. была першай у Еўропе. Нягледзячы на яе абмежаваны характар, яна мела прагрэсіўны характар: лiквiдоўвала феадальную анархiю, стрымлівала свавольства магнатаў, пашырала правы мяшчанства, спрыяла развіццю буржуазных адносін.
2 ліпеня 1791 г. была
здзейснена спроба пазбавiць
Тым не менш, ні канстытуцыя, ні кангрэгацыя не абаранiлі краіну ад далейшага крызісу дзяржаўнасці. 14 мая 1792 г. у Пецярбургу праціўнікамі рэформ быў абвешчаны акт канфедэрацыi, а з горада Таргавіцы (Падолле) на Варшаву пад лозунгам абароны самабытнага дзяржаўнага парадку рушылі сілы канфедэратаў пры падтрымцы 100-тысячнага расійскага войска. 24 ліпеня 1792 г. на іх бок перайшоў сам кароль, а яго войска – у падпарадкаванне канфедэратаў. Патрыятычна настроеныя генералы Касцюшка, Панятоўскі і інш. падалі ў адстаўку.
Тым самым праціўнікі
рэформ падрыхтавалi новы падзе
Патрыятычна настроеная шляхта ўстала на шлях узброенай барацьбы за вяртанне да Рэчы Паспалітай страчаных тэрыторый. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся ў Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiзацыя на чале з палкоўнікам Я. Ясiнскiм. Паўстанцы звязвалі свае спадзяваннi на поспех са славутым генералам Т. Касцюшкам. 24 сакавіка 1794 г. у Кракаве ён абвясціў «Акт паўстання грамадзян» і заклiкаў да ўдзелу ў вызваленнi краiны. У ноч з 22 на 23 красавiка паўсталі жыхары Вiльнi. Я. Ясінскі ўзначаліў часовы ўрад – Найвышэйшую Лiтоўскую Раду.
У маі пасля вызвалення Варшавы была сфарміравана Найвышэйшая нацыянальная Рада з 40 чалавек на чале з Т. Касцюшкам. Як камандуючы ўзброенымі сіламі ён абвясціў агульную мабілізацыю, накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiўленнем; разаслаў звароты да насельніцтва. У прыватнасці, сялянам гарантавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi. Складзеныя з сялян атрады зваліся касінерамі.
У канцы чэрвеня 1794 г. ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Ахопленая паўстаннем тэрыторыя стала няўхільна звужацца. 12 жнiўня склалі зброю абаронцы Вільні. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал А. Сувораў разбiў корпус Серакоўскага, а ўсе ацалелыя паўстанцы адступілі на тэрыторыю Польшчы. 10 кастрычнiка на падыходах да Варшавы, пад Мацяёвіцамі адбылася другая буйная бiтва паўстанцаў з рускiм войскам, якая скончылася іх разгромам. Паранены Т. Касцюшка трапіў у палон, а новым галоўнакамандуючым быў прызначаны Т. Ваўжэцкi. Але ваенная ініцыятыва па-ранейшаму належала рускім войскам. Пасля капітуляцыі Варшавы і аб'яўленай А. Суворавым амністыі паўстанцы паўсюдна на працягу тыдня склалі зброю. Такiм чынам, першая спроба шляхты аднавiць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. была няўдалай. Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii.
13 кастрычнiка 1795 г. у
Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй
i Расiяй была падпiсана новая
канвенцыя аб канчатковым
Рэч Паспалітая, якая існавала як дзяржава больш за 200 гадоў, пера-стала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Заня-паду і знікненню гэтай дзяржавы спрыялі шэраг прычын. Частка з іх была закладзена ў складаным і супярэчлівым характары ўзаемаадносін паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім княствам Літоўскім, другая – у слабых сувязях паміж рознымі рэгіёнамі дзяржавы, трэцяя – у неабмежаваных шляхецкіх вольнасцях, якія зрабілі караля выбарнай асобай з амаль дэкаратыўнымі функцыямі, чацвёртая – у рэзкіх сацыяльных канфліктах, пятая – у канфесійнай і этнічнай стракатасці. Нарэшце ўплыў знешняга фактару, зацікаўленасць замежных дзяржаў у падтрымцы супярэчнасцей паміж феадальнымі групоўкамі Рэчы Паспалітай з мэтай знішчэння палітычнага існавання краіны і паслядоўнага захопу яе зямель. Аслабленая ўнутранымі супярэчнасцямі Рэч Паспалітая і абедзве дзяржавы ў яе складзе Вялікага княства Літоўскага і Польшча у выніку трох падзелаў спынілі сваё дзяржаўнае існаванне.
Заключэнне
Перыяд знаходжання ў Рэчы Паспалітай быў у гісторыі беларускіх зямель няпростым часам. У пачатку XVII ст. для гэтай дзяржавы і яе народа складалася нядрэнная перспектыва. Экономіка беларускіх зямель знаходзілася на ўздыме, ішло актыўнае заснаванне фальваркавай сістэмы, у цэлым было завершана фарміраванне сеткі гарадскіх пасяленняў.
К канцу папярэдняга XVI ст. пануючаму саслоўю Вялікага княства Літоўскага ўдалося не толькі дабіцца аслаблення каралеўскай улады і ўмацавання ўласных палітычных пазіцый, але і захаваць для дзяржавы рэшткі самастойнасці і фактычна нейтралізаваць найбольш непрымальныя палажэнні Любленскай уніі 1569 г. Гэта выявілася ў стварэнні асобнай вышэйшай судовай інстанцыі Вялікага Княства – Галоўнага трыбунала, у прыняцці ў 1588 г. III Статута, які разглядаў Вялікае княства Літоўскае фактычна як самастойную дзяржаву са свёй тэрыторыяй, войскам, фінансамі.
Што тычыцца падзелаў Рэчы Паспалітай, то яны з’явіліся лагічным завяршэннем палітычнага крызісу, у якім знаходзілася дзяржава з сярэдзіны XVII ст. Перадумовы гэтага крызісу былі закладзены яшчэ раней і выявіліся ў паступовым аслабленні ўлады караля. Апошнія па прычыне выбарнасці сваёй пасады мусілі ісці на наданне шляхце ўсё новых прывілеяў, пакуль яны не накапіліся ў колькасці, якая рабіла немагчымым паступальнае развіццё грамадства і ажыццяўленне любых намаганняў па ўдасканаленню палітычнай сістэмы дзяржавы. Найбольш яскрава гэта праявілася ў існаванні права «liberum veto», якое фактычна паралізавала заканадаўчую дзейнасць у дзяржаве.
Рэч Паспалітая стала неабходным фактарам захавання не толькі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага, але і ўвогуле беларускага этнасу ў найскладанейшы перыяд яго існавання. Таму безаглядная крытыка Люблінскай уніі ўяўляецца неканструктыўнай. Рэч Паспалітая прадоўжыла закладзеныя Полацкім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім традыцыі беларускай дзяржаўнасці. Таму без перабольшання можна сцвярджаць, што Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ‒ гэта тры калыскі, у якіх адбывалася станаўленне нашага народу.
Информация о работе Государственноу устройство Речи Посполитой