Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Августа 2012 в 13:25, контрольная работа
1. Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.
2. Дзекабрысты і Беларусь.
3. Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ
УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І
Кафедра гуманітарных дысцыплін
Кантрольная работа № 1 |
Па гісторыі Беларусі |
Студэнта ФЗА БДУІР |
Спецыяльнасць ЭВС |
Група 000701 |
Парфенчык Вольгі Аляксандраўны |
Зваротны адрас
Гродзенская вобл. г. Слонім
вул. Яршова д. 24. кв. 23
Мінск БДУІР 2011
Шыфр 000701-16
Тэма 16. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.
План
1. Асаблівасці нацыянальна-
2. Дзекабрысты і Беларусь.
3. Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
Уводзіны
У кантрольнай рабоце я непасрэдна разгледжу пытанні, у якіх асветлю асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях, даду адзнаку дзейнасці філаматаў і філарэтаў, а таксама вызначу ролю дзекабрыстаў у Беларусі таго часу. У апошнім пытанні азначу уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг. і еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі. З дапамогай літаратуры я раскрыю тэму больш дакладна.
Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.
На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д. Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах. Для значнай часткі беларускай шляхты – адзінага правадзейнага суб’екта тагачаснага грамадства, прычынай незадаволенасці была роспач аб Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных колах выспяваюць ідэі аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве. Пашырэнне ў Беларусі ідэяў асветніцтва, адукацыі, навукі, а таксама нагаршэнне сацыяльна-эканамічнага стану краю узнялі грамадска-палітычную актыўнасць перадавой часткі шляхты. Спробы змяніць накірунак развіцця падзеяў на беларускіх землях у часы раздзелаў Рэчы Паспалітай i вайны 1812 г. былі, як вядома, няўдалыя. Таму на парадку дня заставаліся усё тыя ж праблемы: вызваленне з расійскай няволі, лібералізацыя дзяржаўнага кіравання i паляпшэнне жыццёвых умоваў народа. Увасабленне ідэй дзекабрыстаў і ідэй польскага нацыянальна-вызваленчага руху ў праграме рэвалюцыйных арганізацый, якія дзейнічалі ў Беларусі, з'явілася яскравым сведчаннем руска-польскай рэвалюцыйнай садружнасці. Гэтая садружнасць — характэрная асаблівасць грамадска-палітычнага руху тых гадоў.
Формай арганізацыйнага
Погляды філаматаў фарміраваліся пад уплывам ідэй перадавога польскага мысліцеля прафесара Віленскага універсітэта Іахіма Лелявеля.
Раней за іншыя ўзнікла тайнае «Таварыства аматараў навук», створанае ў 1819 г. у Свіслацкай гімназіі (Гродзенская губерня). У яго стварэнні вялікую арганізацыйную і ідэйную ролю адыграў Віктар Гельтман, які пазней стаў актыўным дзеячом польскага паўстання 1830— 1831 гг. Ен распрацаваў праект статута. Першым старшынёй таварыства быў Дыянісій Шлаеўскі. Паводле сацыяльнага паходжання члены таварыства былі прадстаўнікамі небагатага духавенства, збяднелай польскай і беларускай шляхты, дробных чыноўнікаў.
У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам. Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні.
Галоўная мэта філарэтаў была палітычнага хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылася эвалюцыю ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы.
Па даручэнні «Таварыства
Дзекабрысты і Беларусь.
Беларусь у розны час
наведвалі выдатныя прадстаўнікі дзекабрысцкага
руху, якія мелі тут сувязь з перадавымі
людзьмі. Пасля паўстання Сямёнаўскага
палка ў 1820 г. у Беларусь з Пецярбурга
быў пераведзены гвардзейскі
корпус, сярод афіцэраў якога былі
члены тайных арганізацый. Разам
з вайсковай часцю тут
Летам 1821 г. у Польшчы аформілася тайнае «Патрыятычнае таварыства», якое ўзначаліў вядомы рэвалюцыйны дзеяч Валяр'ян Лукасінскі. Левае крыло таварыства імкнулася не толькі да барацьбы за нацыянальную незалежнасць Польшчы, але і да ажыццяўлення некаторых сацыяльных рэформаў, канстытуцыйнага кіравання, ліквідацыі феадальна-прыгонніцкага ладу. Аднак у правінцыяльных саветах таварыства, у прыватнасці ў Літоўскім, куды ўваходзілі беларускія і літоўскія губерні, кіравалі прадстаўнікі багатага дваранства —Міхаіл Ромер, Канстанцін Радзівіл, Карл Прозар і інш.
Буйныя памешчыкі, якіх была большасць у правінцыяльных саветах, згаджаліся на саюз з дзекабрыстамі толькі пры ўмове, калі Польшчы будуць вернуты беларускія і польскія землі, што ўваходзілі раней у склад Рэчы Паспалітай. Гэта вымусіла П. Пестэля пайсці на некаторыя ўступкі ў пытанні адносна граніц Расіі і Польшчы, у прыватнасці згадзіцца на перадачу Польшчы часткі беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель. Супраць гэтага рашуча пярэчылі К. Рылееў і М. Мураўёў, лічачы такое вырашэнне пытання непрымальным.
В. Лукасінскі імкнуўся да аб'яднання сіл з рускімі рэвалюцыянерамі для сумесных дзеянняў. Дзеля наладжвання сувязі з дзекабрыстамі ён паслаў у Расію члена «Патрыятычнага таварыства» Крыжаноўскага. Аднак арышт кіраўнікоў «Патрыятычнага таварыства» летам 1822 г. перашкодзіў наладжванню сувязей з дзекабрыстамі. Пасля арышту на чале “Патрыятычнага таварыства” сталі буйныя польскія землеўладальнікі. Новыя кіраўнікі, з'яўляючыся прыхільнікамі саюзу з дзекабрыстамі, адстойвалі свае тэрытарыяльныя патрабаванні і не мелі намеру ажыццяўляць сацыяльныя рэформы.
Члены «Паўднёвага таварыства» паспрабавалі наладзіць сувязь з польскім таварыствам, у прыватнасці з тымі яго аддзяленнямі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі. Дзеля гэтага ў канцы лета 1823 г. М. Бястужаў ездзіў у Вільню, дзе сустрэўся з адным з кіраўнікоў Літоўскага савета К. Радзівілам.
Летам 1823 г. 9-я пяхотная дывізія, у склад якой уваходзілі Палтаўскі і Чарнігаўскі палкі, дзе служылі М. Бястужаў і С. Мураўёў, знаходзілася ў лагерах ля Бабруйска. У Бабруйск для агляду войск меў намер прыехаць Аляксандр I. Кіраўнікі «Паўднёвага таварыства» хацелі выкарыстаць прыезд цара, каб ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Яны мелі намер арыштаваць цара і яго світу, абвясціць рэспубліку, затым накіравацца з войскам з Бабруйска на Маскву, адначасова пачаўшы паўстанне ў Пецярбурзе. Гэты план не падтрымалі Пестэль і іншыя члены «Паўночнага таварыства», лічачы, што для гэтага яшчэ не было спрыяльных умоў. Пры ажыццяўленні «бабруйскага» плана дзекабрысты спадзяваліся на дапамогу польскага тайнага таварыства.
Кіраўнікі таварыства разгарнулі работу
сярод перадавой моладзі
14 снежня 1825 г. дваранскія рэвалюцыянеры ўзнялі паўстанне. Яны вывелі на Сенацкую плошчу частку войскаў, маючы намер з іх дапамогай скінуць самадзяржаўе. Але паўстанне, не падтрыманае народнымі масамі, было разгромлена ў той жа дзень.
Праз дзесяць дзён пасля паўстання на Сенацкай плошчы члены «Таварыства ваенных сяброў» у час прывядзедня да прысягі піянерскага батальёна ў Бабруйску адмовіліся прысягаць. Іх падтрымалі папярэдне распрапагандаваныя салдаты. Капітан Ігельстром, адмовіўшыся ад прысягі, з крыкам «ура!» павёў першую роту. За ёю накіраваліся іншыя роты. Прысяга ў той дзень была сарвана. Члены «Таварыства ваенных сяброў» спрабавалі далучыць да сябе суседнія вансковыя часці, але неўзабаве былі арыштаваны.
Па справе «Таварыства ваенных сяброў» засудзілі 13 чалавек, чацвёра з іх былі прыгавораны да пакарання смерцю, але пасля канфірмацыі Мікалая I смяротны прыгавор быў заменены катаржнымі работамі.
29 снежня 1825 г. члены «Паўднёвага
таварыства» ўзнялі паўстанне
Чарнігаўскага палка. Праз
Апошняя спроба ажыццявіць рэвалюцыйныя ідэі дзекабрыстаў была зроблена Палтаўскім палком у Бабруйску. У лютым 1826 г, у час агляду палка прапаршчык С. Трусаў, прыняты ў «Таварыства злучаных славян», выбег уперад з шабляй у руцэ і крыкнуў салдатам: «Рабяты! Рушым са штыкамі, знойдзем волю і незалежнасць ні адкога, у нас гасудар не ёсць гасудар Мікалай Паўлавіч, а тыран». Аднак узняць паўстанне не ўдалося з-за непадрыхтаванасці выступлення.
Хоць паўстанне дзекабрыстаў пацярпела паражэнне, яно мела вялікае значэнне для далейшага развіцця рэвалюцыйнага руху ў Расіі i на Беларусi.
У сярэдзіне 20-х гадоў былі разгромлены і таііныя таварыствы ў Беларусі. У 1823 г. царскі ўрад выкрыў «Свіслацкае таварыства». У мястэчку Свіслач была раскватаравана рота салдат. Намеснік Польшчы цэсарэвіч Канстанцін загадаў камандзіру роты сачыць, як паводзяць сябе навучэнцы ў Свіслачы, як выконваюцца імі спецыяльна распрацаваныя правілы паводзін.
Пасля падаўлення паўстання дзекабрыстаў
і выкрыцця некаторых тайных таварыстваў
моладзі ў Беларусі і Літве
царскі ўрад звярнуў увагу галоўным
чынам на тое, каб папярэдзіць
утварэнне якіх-небудзь
Аднак поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог.
Такім чынам, рэпрэсіі царызму не змаглі затрымаць развіццё рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху.
Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
Рэжым новага расійскага імператара Мікалая I быў пазбаўлены ўсялякіх ліберальных памкненняў. Гэта хутка адчулі жыхары Царства Польскага і Заходніх губерняў Расіі, што выклікала нарастанне апазіцыйных настрояў. Паўстанне пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы. Намеснік імператара вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, брат расійскага імператара, прыняў рашэнне аб адыходзе рускіх воінскіх часцей з тэрыторыі Царства Пальскага (польскія нацыянальныя часці далучыліся да паўстання).
Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з А. Чартарыйскім і дэмакратычны клуб («левіца»), кіраваў якім I. Лялевель. Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі).
Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме.
«Левіца» – шляхецкія
На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная і актыўная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г. Вялася вусная агітацыя, рассылаліся пісьмовыя адозвы, збіраліся сродкі і зброя. Але ніякіх абяцанняў наконт аблягчэння становішча прыгоннага сялянства не было.
Информация о работе Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст