Автор работы: Пользователь скрыл имя, 07 Августа 2012 в 13:25, контрольная работа
1. Асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху на беларускіх землях. Дзейнасць філаматаў і філарэтаў.
2. Дзекабрысты і Беларусь.
3. Уплыў польскага паўстання 1830–1831 гг., еўрапейскіх рэвалюцый 1848–1849 гг. на грамадска-палітычны рух і іх уздзеянне на ўрадавую палітыку ў Беларусі.
Тым часам у Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў аб’ядналася ў “Клуб аб’яднаных славян”, які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіёны далучаюцца да паўстання. Сейм прапанаваў “Клубу” прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях (часова, да правядзення нармальных выбараў). 25 студзеня 1831 г. Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літвы і Ўкраіны, у якім адзначалася, што Сейм і Ўрад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе. У снежні 1830 г. у Заходняй Беларусі і Літве аб’яўляюць ваеннае становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. На пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. К вясне 1831 г. на Беларусі і Літве склалася вельмі напружаная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы арміі вялі к пагаршэнню і так дрэннага становішча большасці насельніцтва. Узбуджальна дзейнічалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі і Літвы не было значных рускіх вайсковых сіл.
Узброенае выступленне на Беларусі
ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі,
Браслаўскі і Свенцянскі паветы Віленскай,
Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай
губерняў. Агульнага кіраўніцтва ў паўстанцаў
не існавала, практычна адсутнічала і
каардынацыя дзеяняў, звычайна рух абмяжоўваўся
тэрыторыяй павета. У выпадку перамогі
і авалодання цэнтрам павета, шляхта абірала
павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі
сіламі, іншыя органы ўлады. Кіруючыя пасады
ў большасці займалі прадстаўнікі буйной
і сярэдняй шляхты, якія і пры расійскім
рэжыме выконвалі розныя адміністратыўна-
Паўстанцкія ўлады неадкладна абвяшчалі акты паўстання, прыводзілі насельніцтва да прысягі, абвяшчалі набор рэкрутаў, шляхце, далучыўшайся да паўстання, гарантавалася захаванне ўсіх саслоўных і маёмасных правоў.
Паўстанцкі рух на Беларусі меў пераважна рэйдавы характар. Паўстанцы ў зручны момант захоплівалі цэнтр павета, іншыя населеныя пункты. Пры набліжэнні царскіх войскаў інсургенты часам аказвалі жорсткае супраціўленне, у шэрагу выпадкаў пакідалі месцы дыслакацыі без супраціўлення і адыходзілі ў бяспечныя месцы.
Сяляне не спачувалі паўстанню, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці. Многія з іх аказаліся ўцягнутымі ў пастанцкі рух пад пагрозай карных санкцый.
На Беларусь і Літву былі ўводзены
дадатковыя вайсковыя кантынгенты,
фарміравалася спецыяльная
У маі 1831 г. у Варшаве Сейм прапанаваў шляхце прадставіць па 1 дэпутату ад кожнага павета заходніх губерняў для ўдзелу ў сеймавых паседжаннях, а Варшаўскі нацыянальны ўрад прымае рашэнне аб накіраванні на тэрыторыю Беларусі і Літвы рэгулярных польскіх войскаў для дапамогі мясцовым паўстанцам. У чэрвені - ліпені паўстанцкі рух разгарнуўся на поўдні – у Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч, Т. Пуслаўскі, колькасць паўстанцаў склала каля 1300 чалавек, але дасягнуць нейкіх рэальных поспехаў яны не здолелі. У верасні, у лясах Заходняй Беларусі і Літвы засталіся беглыя сяляне, частка найбольш актыўных удзельнікаў - кіраўнікоў, якія не маглі разлічваць на літасць.
Паўстанне 1830-1831 гг. было шляхецкім па сваім мэтам, кіравалася польскай і апалячанай шляхтай, якая з’яўлялася галоўнай рухаючай сілай. Яго галоўная мэта – гэта рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай. Не гледзячы на кансерватызм, паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах.
Адначасова расійскія ўлады абаранялі правы памешчыкаў, калі апошнія адкрыта не выступалі супраць самаўладдзя. Агульная амністыя ўдзельнікам паўстання была абвешчана ў каранацыйным маніфесце новага імператара Аляксандра II (26 жніўня 1856г.).
Вынікамі няўдалага паўстання стала адмена аўтаноміі Каралеўства Польскага і скасаванне Польскай Канстытуцыі 1815 г. Кіраўніцтва імперыяй узяла курс на татальную русіфікацыю заходнягя края, у выніку чаго была скасавана ўніяцкая царква (1839 г.), быў зачынены Віленскі ўніверсітэт (1832 г.), адменена дзеянне Статута 1588 г. Масавая эміграцыя найбольш актыўнай і адукаванай часткі шляхты адбілася на адраджэнні беларускай культуры.
Рэпрэсіі, безумоўна, абмяжоўвалі магчымасці нацыянальна-вызваленчага руху, але цалкам пагасіць імкненне да волі, нацыянальнай і сацыяльнай свабоды не змаглі.
Урад ідзе на сур’ёзны палітычны крок, вядомы пад назвай “разбор шляхты”. Ён быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.
Важным мерапрыемствам у напрамку поўнага зліцця заходніх губерняў з Расіяй было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства ў Магілёўскай і Віцебскай губернях. На тэрыторыі Беларусі ўводзілася новае заканадаўчае ўлажэнне – “Установа аб губернях”, усім дзяржаўным установам і пасадам даваліся расійскія назвы.
У 1840 г. было поўнасцю адменена дзеянне Літоўскага Статута. Расійскае заканадаўства распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Беларусі.
Усімі гэтымі мерамі была ліквідавана юрысдыкцыя мясцовых феадалаў на Беларусі, падарваны ідэалагічны фундамент іх магутнасці – каталіцтва. Адначасова ўрад распачаў пошук шырокай апоры ў асяроддзі сялянства.
Асобную увагу звернем на уплыў ейрапейскіх рэвалюцый на грамадска-палітычны рух і урадавую палітыку у Беларусі.
1848 г. у Еўропе стаў годам буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый, накіраваных супраць феадальна-абсалютысцкіх рэжымаў, засілля вярхушкі буржуазіі, іншаземнага прыгнёту. 22-24 лютага пачалася рэвалюцыя ў Францыі, якая адразу ж знайшла водгук у германскіх дзяржавах. 13 сакавіка пакрыліся барыкадамі вуліцы Вены, за Венай паўстаў Будапешт, затым Прага. Рэвалюцыя ахапіла ўсю шматнацыянальную Аўстрыйскую імперыю. 18 сакавіка перамагло паўстанне ў Берліне. Моцным быў рух у Італіі, дзе патрыёты паспяхова змагаліся з войскамі аўстрыйскіх акупантаў. Супраць турэцкага іга падняліся малдаўскі і валашскі народы. Бурліла Іспанія, Швейцарыя, Бельгія. Рэвалюцыйная хваля змятала палітычныя рэжымы, троны, манархаў, міністраў. Рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Зменшыўся нацыянальны прыгнёт, замацаваліся палітычныя пазіцыі буржуазіі.
Рэвалюцыйная хваля спынілася ля граніц Расійскай імперыі: Мікалай I супрацьпаставіў ёй "бар'ер - са штыкоў". У заходнія губерні рушыў армейскі корпус у якасці паліцэйскага кардона ад "рэвалюцыйнай заразы". Генерал-губернатарам прадпісвалася прыняць "усе неабходныя для захавання грамадскай бяспекі меры" на выпадак актыўных дзеянняў шляхты супраць урада. Тут з'явіліся нелегальныя рукапісныя лістоўкі, адозвы, звароты, пісьмы пра рэвалюцыйную барацьбу народаў Еўропы, з заклікамі далучыцца да іх.
Аднак неабходна падкрэсліць, што напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.
На гэтым я завяршаю агляд асаблівасцей грамадска-палітычнага руху на Беларусі ў першай палове XIX ст. У заключэнні зраблю вывады па осноўных пытаннях, якія я разглядала ў межах гэтай тэмы.
Заключэнне
Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.,, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.
Формай арганізацыйнага згуртавання рэвалюцыйных сіл у Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя таварыствы. Значнае пашырэнне яны атрымалі галоўным чынам сярод моладзі навучальных устаноў і ў Беларусі. Дзейнасць фiламатаў i фiларэтаў — тайных студэнцкiх таварыстваў з'яўляецца надзвычай важнай старонкай у гiсторыi беларускай лiтаратуры i нацыянальнага адраджэння.
Шырокі ўдзел перадавой моладзі ў падпольных гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў, якія адпавядалі поглядам перадавой рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.
Асноўным у праграме дзекабрыстаў было патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях для развіцця капіталізму. Паўстанне 1830-1831 гг. Яго галоўная мэта – гэта рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай. Еўрапейскія рэвалюцыі сыгралі вялікую ролю ў аслабленні манархічных рэжымаў і феадальна-прыгонніцкіх парадкаў у свеце: знішчаны прыгонны стан сялян у Аўстрыйскай імперыі, уведзены некаторыя буржуазна-ліберальныя рэформы ў Германіі. Аднак напружанасць і вастрыня асобных падзей у масавыя выступленні ў Беларусі, як і ў суседнім Царстве Польскім, не перайшлі.
Такім чынам, грамадска – палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. вызначалася адкрытай барацьбой палітычных арганізацый і рухаў Польшчы, Літвы і Беларусі супраць царызма, а таксама за свабоду і адраджэнне незалежнасці.
Літаратура
1. Сведения о студенческом и ученическом движении в Белоруссии и Литве (Извлечения). 1824 г.// История Беларуси в документах и материалах. – Мн., 2000.С.149.
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. – Мн., 2000. С.263-280.
3. Гісторыя Беларусі: з
1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. Дапам./
І.І. Коўкель, І.П. Крэнь, Л.У.
4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. – Мн.,1994. С.256-273.
5. Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30-40-е годы ХІ Х в.- Мн.,1971.
6. Філаматы і філарэты: - Мн., 1998.
7. Чигринов П.Г. Очерки истории Белоруси. – Мн., 2000. С. 197-208.
8. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.Т.1-6. – Мн., 1991-2001.
Информация о работе Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст